Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Стагоддзі, тысячагоддзі кідаецца акіян на скалы. Цвёрда стаяць яны на варце, стараюцца не пусціць хвалі ў сярэдзіну, але з цягам часу то адна, то другая падмываюцца і рушацца ў ваду. Адна такая скала трапляецца па дарозе хлопцам; падножжа яе нібы выгрызена, глыбока ўваходзіць у сярэдзіну, а вяршыня вісіць над бяздоннем і вось-вось упадзе.

У такіх месцах небяспечна плаваць. Падхопіць хваля човен, шыбане яго аб скалу, — і тады канец.

— Я баюся, — пішчыць маленькі хлопчык, — едзем назад!

Манг вымушаны вяртацца, але

дае сабе слова ў другі раз, калі будзе адзін, абавязкова праехаць далей, выбрацца туды, на прастору. Можа, там і ляжыць тая зямля, дзе жывуць цудоўныя белыя істоты?

Людзі сустракаюцца вельмі рэдка. Сям-там убачыш адну ці дзве кану, якія капошацца ў ціхім кутку ля берага, вышукваючы спажыву, а потым на працягу некалькіх дзён не ўбачыш ніводнага чалавека. Колькі ўсяго гэтага народу налічваецца — ніхто не ведае. Думаюць, што засталося не болей як чатырыста — пяцьсот чалавек.

Самі яны ніколі разам не збіраюцца, не маюць аніякай арганізацыі, нават не маюць сваіх старшынь ці правадыроў. Так і жывуць паасобку, неарганізаваныя і самастойныя. На паперы належаць да Чылійскай рэспублікі, але яны столькі сама ведаюць сваю рэспубліку, колькі і яна іх.

Толькі птушак усюды было многа. Часам яны так крычалі навакол, што заглушалі гутарку. Усе гэтыя птушкі, як і людзі, жылі выключна за кошт мора.

Хлопцы ехалі сярод невялічкіх астраўкоў. Направа яны былі параскіданы сям і там, нібы плямы на шкле, злева ж зліліся ў адзін ланцуг.

Ужо на працягу некаторага часу да хлопцаў даносіўся незразумелы шум: нібы гоман і шолах шматлікага натоўпу. Спачатку хлопцы не звярталі на гэта ўвагі, тым болей, што наогул птушынага крыку было досыць. Але нарэшце зацікавіліся.

— Здаецца, там, на тым баку, — сказаў хлопчык.

Манг прыпыніўся, прыслухаўся. Сапраўды, з левага боку, па-за скаламі, нешта рабілася. Найбольш цікава было тое, што ніякага крыку не было чуваць, а між тым выразна чуўся нейкі гул, варушэнне.

Падплылі да берага, вылезлі і асцярожна папаўзлі ўверх. Зірнулі з-за скалы і ўбачылі дзіўнае з'явішча.

На нізкім, роўным беразе тварам да мора выстраілася шматлікае… войска. Роўнымі шарэнгамі, нерухомыя і маўклівыя, стаялі атрады «салдат». Перад імі хадзілі нібы камандзіры, якія час ад часу кідаліся ў мора, давалі нырца і потым зноў падыходзілі і, размахваючы рукамі, нешта казалі сваім салдатам.

Падабенства да салдат было яшчэ большым ад таго, што ўсе былі, як адзін: чорныя спіны і бакі і белы перад. Толькі адзін атрад быў нейкі абшарпаны: адзенне парванае, мясцінамі відаць голае цела. Ростам яны былі прыблізна каля аднаго метра, некаторыя і болей.

Асобны атрад складалі маладыя. А далей ужо сядзела на зямлі шмат народу, відаць, жанчыны. Парадак быў суровы: калі хто-небудзь падыходзіў да чужога атрада, дык зараз жа яго адтуль праганялі.

Хоць нашым хлопцам і знаёмы былі гэтыя «салдаты», але і яны доўга дзівіліся, гледзячы на іх. І ўсе, каму здаралася бачыць іх,

не маглі надзівіцца на гэтых птушак, пінгвінаў.

Звычайна пінгвіны праводзяць час у вадзе, дзе адчуваюць сябе, як рыбы. На беразе яны збіраюцца, каб вывесці дзяцей. Па зямлі ходзяць выключна на дзвюх нагах. Замест крылаў у іх ласты, прыблізна такія, як у маржоў. Вось чаму яны і лётаць не могуць, вось чаму гэтыя ласты-крылы вельмі нагадваюць рукі, асабліва, калі яны рухаюцца пры хадзе.

Спіна пінгвінаў пакрыта пер'ем, падобным да рыбінай лускі і дапасаваным на манер гонтаў на даху. Толькі перад пакрыты белым пухам, які можна лічыць і поўсцю, ды на галаве, нібы шчэць, тырчаць некалькі пер'яў.

Манг захацеў налавіць гэтых птушак. Хоць мяса іх і нясмачнае, але фуіджынцы не могуць адмовіцца і ад яго. Апрача таго, і скуры спатрэбяцца на адзенне.

Бяда толькі, што даступіцца да іх было цяжка. Тыя скалы, дзе былі хлопцы, аддзяляліся ад стойбішча пінгвінаў вадой. Града скал ішла далёка наперад, паступова павышалася і пераходзіла ў высокія горы, так што з гэтага боку абысці нельга было. Заставаўся другі шлях — морам, але там між каменняў былі такія буруны, што аб'язджаць іх было б вельмі рызыкоўна. Нездарма пінгвіны абралі такое месца.

Тады Манг парашыў ехаць да сваіх і потым ужо меркаваць усім разам. Пакуль яны прыехалі дадому, надышоў вечар. Прыйшлося адкласці падарожжа на заўтра.

Калі назаўтра прыехалі ўсе, ніякіх змен не было. Войска стаяла па-ранейшаму, нібы яно і не краталася за ўвесь гэты час. Па-ранейшаму частка пінгвінаў плавала ў вадзе, нібы тыя самыя, што і ўчора. Сапраўды ж, вядома, кожны раз гэта былі іншыя.

Пачалі раіцца, што рабіць.

— Я адзін аб'еду навакол, ад мора, — прапанаваў Манг.

Але стары Кос не згадзіўся.

— Лепш будзе, — сказаў ён, — перацягнуць кану на той бок.

З гэтай простай прапановай нельга было не згадзіцца, асабліва, калі прыняць пад увагу лёгкасць шытых чоўнаў. Павінен быў згадзіцца і Манг, хоць яму вельмі хацелася паказаць сваё геройства.

Праз некалькі хвілін чоўны былі ўжо на другім баку грады.

Але не абышлося без няшчасця: у чоўне Тайдо прапароўся спод аб востры камень, а лішняй кары, каб залатаць, не было. Пастаялі, паскрэблі галовы і рашылі пакуль што так пакінуць, а цяпер узяцца за паляванне.

Пінгвіны, між тым, здзіўлена глядзелі на нечаканых гасцей і не рухаліся з месца. Толькі калі два чоўны пад'ехалі да іх і людзі высадзіліся на бераг, пінгвіны пачалі паважна і нязграбна адсоўвацца.

Пачалася бойка. «Салдаты», здалёку такія грозныя з выгляду, аказаліся зусім бездапаможнымі ў бойцы. Яны кінуліся ўцякаць у ваду, але якое гэта было ўцяканне! Яны ледзь рухаліся на сваіх дзвюх нагах, валіліся на зямлю, бездапаможна білі ластамі-рукамі, куляліся. Жудасна было глядзець, як гінулі гэтыя бязвінныя, бездапаможныя стварэнні. Вельмі лёгка было набіць іх колькі ўлезе.

Поделиться:
Популярные книги

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Неудержимый. Книга XXIV

Боярский Андрей
24. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIV

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Трактир «Разбитые надежды»

Свержин Владимир Игоревич
1. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Трактир «Разбитые надежды»

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Восхитительная ведьма

Джейн Анна
1. Восхитительная ведьма
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Восхитительная ведьма