Уратуйце нашы душы ! (на белорусском языке)
Шрифт:
"Калi ты ёсць... Там, сярод зорак... Калi ты ўсемагутны... Зрабi так... Зрабi так, каб гэта доўжылася вечна! Ну, не вечна, я разумею... Усё жыццё. Усё наша жыццё. Я не хачу вяртацца дадому, у кантору. Я не хачу страцiць яе. Не хачу хiтраваць, манiць, выкройваць некалькi гадзiн для сустрэч у гатэлi. Я не хачу былога жыцця, Госпадзi! Нi канторы сваёй, нi горада. Дай нам усё новае, Госпадзi. Падоўжы гэтае свята. Калi ты ўсемагутны, разбi, калi ласка, гэты карабель аб каралавыя рыфы i дай нам кавалачак раю! Не, не, не твайго, я яго i дарма не хачу. Хай гэта будзе незаселеная выспа, я ўсё зраблю сваiмi
I толькi Ён паспеў дадумаць апошнiя словы малiтвы, як адбыўся цуд.
На iмгненне Ён некуды цi то нырнуў, цi то правалiўся i апрытомнеў ужо па пояс у вадзе з каханай на руках. Вось яна - выспа! Гарачае сонейка, пальмы, яркая зелянiна. Дзякуй табе, Госпадзi! Я нiколi не верыў у цябе, дакладней, не задумваўся над тваiм iснаваннем, а ты, значыцца, ёсць, такi шчодры, велiкадушны. Як б'ецца сэрца! Застаецца толькi пабудзiць маю новую жонку, паказаць ёй рай, якi ты нам падараваў, i падзякаваць табе, усемагутны...
Стукалi ў дзверы каюты.
Ён шчоўкнуў замком, яшчэ пагойдваючыся ў пяшчотных хвалях сну i шкадуючы, што гэта быў толькi сон.
У калiдоры стаяў марскi афiцэр.
– Мы тонем, - сказаў ён.
– Тэрмiнова адзеньце выратавальныя камiзэлькi на сябе i на даму i падымайцеся на палубу, да шлюпак. Прашу як мага хутчэй.
– Вы паслалi сiгнал бяды?
– ачмурэла спытаўся Ён, усё яшчэ не развiтваючыся са сном-мрояй i не прымаючы рэальнасцi таго, што адбывалася.
– Вядома, - адказаў афiцэр.
– Радыст перадае яго няспынна. Абавязкова адзеньцеся ў цёплае. Прабачце, я мушу iсцi будзiць астатнiх пасажыраў.
Ён пайшоў, не зачынiўшы дзвярэй.
Наш герой дакульгаў да ложка, стаў тармасiць каханую.
– Супакойся. Дай мне паспаць, - слаба адбiвалася Яна, думаючы, напэўна, што Ён зноў дамагаецца кахання.
– Ды прачнiся ты!
– закрычаў Ён.
– Мы тонем!
Ён змарнаваў добрае паўгадзiны, каб пабудзiць яе i прымусiць адзецца, адзецца самому i нацягнуць жоўтыя выратавальныя камiзэлькi.
– Ты ўсё прыдумаў, скажы?!
– жаласна паўтарала Яна, не знаходзячы патрэбных рэчаў.
– Любы, скажы, што ты пажартаваў. Ты жартуеш, га? Наш карабель не можа патануць - пра гэта пiсалi ўсе газеты. Навошта гэтыя недарэчныя жарты? Я стамiлася. Я хачу спаць. Паслухай: усё спакойна. Нiхто нiкуды не бяжыць, не чуваць гудка.
У яе словах быў сэнс, i на нейкi момант Ён сам паверыў, што гэта недарэчны жарт дурнога цi п'янага афiцэра. Але нешта iнтуiтыўна падказвала яму не слухаць шалапутнае дзяўчо, а спяшацца, спяшацца з усяе моцы.
Не звяртаючы ўвагi на пратэсты i просьбы каханай, Ён сiлай выцягнуў яе ў калiдор, убачыў там iншых пасажыраў - разгубленых, здзiўленых - i зразумеў: усё гэта - праўда.
На шлюпачнай палубе тоўпiлiся сотнi людзей, навокал стаяў трывожны гоман.
Яго каханая нарэшце паверыла i цiха заплакала. Гэтыя слёзы адразу ж вярнулi Яму здольнасць думаць i дзейнiчаць. Цвярозым позiркам дзелавога чалавека
Ён рушыў да блiжэйшай, на хаду супакойваючы сваю дзяўчынку, угаворваючы яе не плакаць.
– Кiнь. Нiчога страшнага не будзе. Ну, паплаваем крыху ў шлюпцы. Дробязь! Да нас ужо спяшаюцца на дапамогу.
Iх спынiў афiцэр:
– Толькi жанчыны i дзецi. Пакуль - толькi жанчыны i дзецi.
Яна заплакала яшчэ мацней, павiсла ў яго на шыi.
– Я нiкуды без цябе не пайду!
– Супакойся, любая, - угаворваў Ён яе i цiхенька падштурхоўваў да праходу, зробленага маракамi.
– Iдзi! Хутчэй! Я буду побач з табою - вось убачыш.
I Яна паслухалася, божая авечка, як паслухалася тады, у калiдоры офiса.
А Ён, зарыентаваўшыся, тут жа разгарнуў бурную дзейнасць, дапамагаючы афiцэрам i матросам падтрымлiваць парадак пры пасадцы на шлюпкi. Краем вока ён увесь час сачыў за адзiнаццатаю, дзе была яго каханая, трымаўся побач. I калi адзiнаццатая рушыла ў цемру, за борт, Ён са спрытам звера слiзгануў праз матроскi кардон, апякаючы далонi, спусцiўся па канаце на карму шлюпкi i тут жа трапiў у абдымкi сваёй любай. У агульнай мiтуснi, у калейдаскопе асветленых iлюмiнатараў, паблiзу якiх апускалася на ваду шлюпка, яго ўчынак застаўся незаўважаны.
Спатрэбiлiся весляры - i Ён прабiўся скрозь натоўп да вясла. За iм следам у цемры ценем прайшла яго спадарожнiца.
Яны адплывалi ад карабля - ён, велiзарны, ззяў агнямi, а нос яго ўжо крыху асеў, i цяжка было паверыць, што гэты плывучы горад можа хутка пайсцi пад ваду. Сярод галашэнняў, уздыхаў, шэптаў, iстэрычных крыкаў Ён злавiў слова "айсберг" i здзiвiўся: як жа яны не адчулi ўдару ледзяной гары?
I тут Ён успомнiў сваю начную малiтву - i жахнуўся.
– Божа, - прамармытаў Ён, сутаргава працуючы вяслом, - ты ўсё пераблытаў. Дзе востраў, дзе каралавыя рыфы?! За бортам - ледзяная вада. Там смерць - за бортам. Што ты нарабiў, Госпадзi?! Хiба гэтага я ў цябе прасiў?
Шлюпку раптам рэзка гайданула. Каханая, адпусцiўшы на iмгненне яго локаць, ускрыкнула i ўпала ў ваду. Ён кiнуў вясло, скочыў услед за ёю i таксама ўскрыкнуў - апякла ледзяная вада.
Божа! Дзе Яна? Вось! Вось Яна! Вочы заплюшчаныя, але дыхае. Вiдаць, спужалася цi перахапiла дух ад холаду.
– Гэй, дапамажыце!
– закрычаў Ён, убачыўшы, што абрысы шлюпкi адыходзяць у ноч.
– Падбярыце нас!
У адчаi Ён схапiў каханую за плечы, пачаў трэсцi з усяе моцы.
– Працуй рукамi i нагамi, чуеш! Мы скачанеем у гэтай вадзе! Варушыся!
З карабля данеслася музыка, i Ён падумаў, што звар'яцеў. Не, на шлюпачнай палубе сапраўды вiдаць былi маленькiя постацi аркестрантаў. Гэта яны звар'яцелi: граюць "Блiжэй да цябе, Госпадзi!" Дзiва што!
– Дапамажыце!
– зноў закрычаў Ён i папярхнуўся выпадкопай хваляй. Узляцела асвятляльная ракета. У яе прывiдным святле Ён убачыў побач дзесяткi людзей, якiя боўталiся ў ледзяной вадзе. Шлюпкi былi крыху наводдаль.
Падтрымлiваючы галаву каханай, каб не захлынулася, Ён падняў вочы да неба i зашаптаў - горача, умольна, шчыра: