Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

— Скончыліся ўрокі? — спытаў ён.

— Не, нас адпусцілі — мяне і Наташу — мы лепш за ўсіх дыктант напісалі.

— Дык ты малайчына. На пяцёркі вучышся?

— Не, што вы! Дзве чацвёркі і дзве тройкі...

— А чаму ты так добра дыктанты пішаш? Чытаць любіш?

— Люблю.

— А што больш?

— Беларускае ўсё чытаю... тады «Честь» Мядынскага. Там пра Антона, як і вас звалі, — яна зірнула на Васкевіча сваімі шэрымі спакойнымі вачыма.

«А яшчэ той Антон нешта краў, сядзеў у турме, і перавыхаваўся, і пайшоў культурна на заводзік,

стаў за станочак... Такі ж фальш, як і ў мяне цяпер на душы! Ды не зможаш ты быць з ёю, як дарослы з дзіцям. Бо ніякі ты не дарослы і ніколі ім сябе не адчуваў, а яна... яна не такое ўжо і дзіця! Вунь пярэднічак вышэй калень, а ногі не горшыя за Леніныя; вунь правая грудка як торгаецца — «сэрцайка б’ецца дзявочае»; вунь пальчыкі сарамліва перабіраюць ніз пярэдніка, а вочы гэтыя шэрыя глядзяць так ласкава, а вусны поўненькія, а шчочкі чырвоныя — усё як у самай звычайнай дарослай дзяўчыны... Яна падабаецца табе, жаданая табе — вось гэта не фальш! І яна бачыць, ведае гэта, ужо адчула, і не памогуць тут ніякія напусканні на сябе дарослай паблажлівасці!»

— Дзе ваша хата? — спытала дзяўчынка, гледзячы ў акно; якраз праязджалі Васкевічаву Сасноўку.

— Там, у другім канцы, каля рэчкі...

«Як нашаптаў мне хто купіць гэтае шампанскае... Калі яна згодзіцца трохі пабыць у бібліятэцы, буду піць, смялець, і як-небудзь змагу яе зацікавіць...»

А пакуль на яго напаў маўчун. Моўчкі даехалі да Двароўкі, зайшлі ў бібліятэку, дзяўчынка прысела за стол, паставіла каля ног партфель. Васкевіч, каб пачаставаць яе яблыкам, палез у сумку і ўбачыў адкрытку.

— Во, тое што трэба... На, віншую цябе з жаночым днём.

Яна аж не паверыла:

— Праўда? — узяла, пакруціла ў пальцах і забылася падзякаваць.

— А вы сваю дзяўчыну павіншавалі? — спытала яна раптам.

Васкевіч хацеў сказаць — як бабкам на плошчы, — што яму няма каго віншаваць, але вядомая ў такіх выпадках хітрасць шапнула яму, што трэба, каб гэтая дзяўчынка ведала пра Лену.

— Не, — адказаў ён.

— Паслязаўтра ж восьмае! А адкуль яна?

— З Менску.

— Адбіце тэлеграму.

«А сапраўды... Сам не мог прыдумаць... Лісты правяраюцца, а віншавальная тэлеграма каму трэба! І аб сабе знак падам, і яна вымушана будзе адказаць, хоць пару слоў...»

— Малайчына ты... Давай тады разам прыдумаем тэкст.

Яна з гатоўнасцю, хітравата і задаволена ўсміхаючыся, удзячная, што ў яе папрасілі такой няцяжкай дапамогі, пачала дэкламаваць:

— Пусть солнце нежных глаз коснется, и счастье...

— Усё гэта, мілая Наташа, банальшчына. Ды яна і чытаць па-руску не стане... Самыя прыемныя словы — простыя, звыклыя, шаблонныя... Давай так: «Лена, віншую цябе са Сьвятам. Жадаю шчасьця». І ўсё.

— Лена, — паўтарыла дзяўчынка.

Васкевіч папрасіў яе пасядзець тут трохі, забег на пошту; думаў, управіцца хутка, але там было поўна людзей — якраз давалі пенсію. Вяртацца не стаў, дачакаўся сваёй чаргі, выцерпеў, калі сярод мёртвай цішыні паштарка, знарок няправільна выгаворваючы словы, перапытваючы яго ўвесь час,

па тэлефоне прадыктавала яго тэлеграму ў горад, на паштамт... Яму здалося, што пратырчэў тут мо з гадзіну, і ён упэўнены быў, што дзяўчынка пайшла.

Але яна смірненька сядзела на тым жа месцы, дзе й сядзела.

— Усё; Наташа, — будзеш тут са мной да вячэрняга аўтобуса.

— Ну і што. Што мне там дома рабіць?

— Урокі вучыць.

— У нас чатыры дні канікулы.

— Ну, тэлевізар глядзі.

— У нас няма. Васкевіч уразіўся:

— А радыё?

— Ё. І прыёмнік, «Акеан». Толькі ён адзін «Маяк» ловіць...

— Ты сказала «ё» — вы ж не мясцовыя?

— Не, мы з Магілёўшчыны, з «зоны»... Далі тут хату.

— А якая ў вас сям’я?

— Матка, бацька, брат большы, сястра большая...

— Знайшлі куды высяляць! Быццам у нас тут меншая «зона»... Ды проста па карце глянуць — мы ж у два разы бліжэй да Чарнобыля, чым Магілёўшчына... Точна тыя ж самыя «грабавыя» плоцяць... А дзе было лепш, Наташа? — спытаў Васкевіч. — Ну, прырода там, людзі...

— У нас, вядома! Мы можа, будзем назад вяртацца. Яна ўздыхнула, і Васкевіч раптам адчуў да яе пяшчоту, як да сястры — «Беднае дзіця, любіць сваю Магілёўшчыну, такая вырасце сапраўдная беларусачка...»

Ён убачыў, што адкрытка яго ляжыць перад ёй на стале, акуратна загорнутая ў лісцік са школьнага сшытка.

— Дай, я табе надпішу...

Напісаў — «Мілай Наце на 8-га сакавіка, са шкадаваннем, што яна пазнавата нарадзілася», — падаў. На яго здзіўленне, яна, прачытаўшы, як бы і не ўзрадвалася, спытала:

— А колькі вам гадоў?

— Дваццаць адзін. Яна гмыкнула:

— Мая сястра ў сёмым класе... нарадзіла дзіця, а ён быў старэйшы на дзесяць гадоў. А я за вас усяго на сем.

Не яна засаромелася, а Васкевіч; ён не ведаў, што сказаць, уключыў «Сокал», тады спахапіўся:

— Хочаш, вазьмі гэты прыёмнік? Таксама як падарунак. На!..

— Што вы — ніколі! Вы і так добры.

— Вясковая дурная беларуская сціпласць, — прамармытаў Васкевіч, падумаўшы, колькі ён сам паспеў ужо ў жыцці намучыцца з-за гэтай сціпласці.

— Лепш я да вас буду прыходзіць і слухаць, — і падняла на яго шэрыя вочы і не адводзіла іх.

— Прыходзь, толькі пры ўмове — калі перастанеш выкацца.

— Вы ўсё ж старэйшы...

— Ну, дзякуй, — Васкевіч хоць і жартаваў, але нейкая крыўда варухнулася ў ім. — То расказвала пра сястру, а то я ўжо здаюся табе дзедам у дваццаць адзін год.

— Не, што... ты! Я так сказала. Як хочаш, так і будзе...

— Тады давай вып’ем — на «ты», — сказаў ён, дастаючы шампанскае. — Калі ўжо растлеваць непаўналетніх, дык да канца... («Якая дзікасць, Божа мой, што я вярзу?!»)

Яна сапраўды прасядзела да самага вячэрняга аўтобуса. Чытачоў ніводнага не было. Васкевіч адзін выпіў усю пляшку, але ап’янеў чуць; язык яго мянціў не перастаючы. Пра такога слухача можна было толькі марыць, і Антон у той вечар адвёў душу за ўсе месяцы, дні і гадзіны свайго змушанага маўчання...

Поделиться:
Популярные книги

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Инверсия праймери. Укротить молнию

Азаро Кэтрин
Золотая библиотека фантастики
Фантастика:
космическая фантастика
6.40
рейтинг книги
Инверсия праймери. Укротить молнию

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Избранное

Ласкин Борис Савельевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Сочинения в двух томах

Майков Аполлон Николаевич
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13