Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Воўчая зграя

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ляўчук сядзеў, не ў стане адразу ўсвядоміць сэнс гэтай падзеі, хоць ён і разумеў, што дачакаўся. Так, ён дачакаўся столькі гадоў чаканага свайго спаткання. ЁН — там! Краем вока Ляўчук заўважыў чвэрць гадзіны

назад, як нейкая пара прайшла ў пад'езд, але ён убачыў толькі спіну мужчыны, невысокага, вастраплечага, з худымі локцямі, што тырчалі з кароткіх рукавоў тэніскі, і не надаў таму ўвагі. У ягоным уяўленні Платонаў быў іншы, і ён сядзеў яшчэ, усё прыглядаючыся да кожнага з рэдкіх тут, выпадковых прахожых. Ды, мусіць, настаў час уставаць. Жыцце рэдка песціць чалавека спраўджаннем ягоных мараў, жыццё мае звычку рабіць па-свойму. Але і чалавек любіць, каб было па ягоным, вось і ўзнікаюць тады нелады, якія часам кепска канчаюцца.

Пэўна, усё, пра што Ляўчук марыў гэтыя трыццаць гадоў — дзіцячая забаўка, не болей. мабыць, усё будзе інакш. Але ён павінен даведацца, ЯК? Надта шмат спрасавалася ў тым яго партызанскім выпадку, з якім яму дажываць жыццё. Тым болей што пасля ўдача зусім пакінула яго. У канцы блакады аднялі руку, і ён заняў Грыбаедава месца ля коней у санчасці. Жыў успамінамі, галоўным з якіх быў гэты ўратаваны ім ад воўчае зграі малы, што затым невядома куды падзеўся. Як Кулеш павёз яго па дарозе, так Ляўчук ні разу болей яго і не ўбачыў.

Пытаўся ва ўсіх пры кожным выпадку, але ўсё марна. Каму было ведаць пра нейкае немаўля, калі прападалі сотні дужых, дарослых, вынослівых? Узнагародамі Леўчука таксама не шмат надзялілі: у час, калі ён ваяваў, было не да гэтага, а пасля ён ужо не ваяваў — быў абознік. Таму найбольшую ўзнагародай для ягонага сумлення заставаўся гэты малы, цяперашні грамадзянін краіны Віктар Платонаў.

Паволі, перамагаючы нечакануго слабасць у нагах, Ляўчук устаў з свае лаўкі і пайшоў да пад'езда. Хваляванне ахапіла яго за ўсё разам: за тое даўно ім перажытае, за ягоную радасць і ягоныя страхі, за сваё, якое-ніякое, а ўжо пражытае жыццё, за сустрэчу, да якой ён імкнуўся трыццаць гадоў.

Стрымліваючы ў сябе нейкуго чуллівую, цёплую хвалю, ён паволі, з перадыхам, падняўся па лесвіцы на трэці паверх. Знаёмыя дзверы, як і раней, былі шчыльна зачынены, але цяпер ён пачуў за імі людзей і націснуў на кнопку званка. Ён чакаў, што нехта адчыніць, ды замест таго пачуў з глыбіні кватэры басавіты мужчынскі голас:

— Да, да! Заходзьце, там не зачынена.

I ён, забыўшыся зняць кепку, павярнуў ручку дзвярэй.

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

(Не) Замена

Лав Натали
3. Холодовы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) Замена

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX