Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:

– Зразумела, - адгукнуўся Сташэўскi, адказваючы ўсмешкай на ўсмешку Палiны, i сеанс скончыўся.

На гэты раз першы на вахту стаў Грэхаў. Чатыры гадзiны праляцелi незаўважна, ён нават спаць не захацеў, паглынуты назiраннямi за дзеяннямi цiкаўнiкаў i "павуцiн". Так, яны яўна штосьцi рыхтавалi, прыцягнулi аднекуль яшчэ некалькi "грыбоў", i цяпер вакол калоны карабля ўтварылася суцэльная чорная сценка. Аж перад самой здачай дзяжурства - Грэхаў якраз глядзеў на нерухомае воблака белага дыму, з якога вырастаў карабель, - воблака гэтае раптам з моцным трэскам апала, i над караблём усплыла слiпучая да болю ў вачах "павуцiна". Яна як бы падхалiла карабель

знiзу, краi яе палезлi ўгору, i ўрэшце карабель быў загорнуты ў "авоську". Усё замерла на пэўны час. Потым "павуцiна" з доўгiм шыпеннем распаўзлася ранейшым белым дымам, i Грэхаў, расцiснуўшы ўспацелыя ад напружання кулакi, прамармытаў зларадна:

– Што, не выйшла, галубкi?

Некалькi "павуцiн"-назiральнiкаў тут жа ўцяклi да Горада, i, пакуль Грэхаў правяраў функцыянаванне галоўных сiстэм танка, адна з iх прывалакла чорны "грыб" i ўторкнула яго вышэй па схiле варонкi. Яны пачыналi будаваць другi ланцужок "грыбоў". Усё гэта адбывалася так мэтанакiравана, што Грэхаў раптам зразумеў тых, што баранiлi прысутнасць на планеце розуму. I калi ён сапраўды быў, то па ўсiх чалавечых мерках выходзiў за межы спасцiжэння. Нi ён, нi людзi не разумелi адзiн аднаго, i невядома было, што ж патрабуецца для таго, каб зрабiць першы крок да гэтага ўзаемаразумення. Адзiнае, што вынес Грэхаў са свайго назiрання, было тое, што валтузня "павуцiн" каля зямнога зоркалёта паказвала на iх зацiкаўленасць у iм, гэта значыцца з'явiлася надзея на паспяховае завяршэнне экспедыцыi як у самiм караблi, так i выратавальнай.

Пабудзiўшы Сташэўскага, Грэхаў спехам пераказаў яму ўсё, што бачыў сам, i папрасiўся размясцiцца на адпачынак у кабiне. Але камандзiр застаўся няўмольны, i яму, хоць i з неахвотай, давялося пайсцi. Сташэўскi ж сеў за перадатчык i выклiкаў Станцыю.

* * *

За бортам разгараўся дзень, быццам штампаваны па заказе, так ён быў падобны на астатнiя цьмяныя днi Тартара.

За ноч "павуцiны" пабудавалi яшчэ адзiн ланцуг загадкавых грыбападобных цел i тэрыконаў, падвоiўшы iх колькасць. Над танкам кружылi цэлыя тры "сеткi", таму ў адчуваннях людзей пераважала пачуццё цкаванага аленя. Пра перадачы на Станцыю не было чаго i думаць. Сташэўскi сказаў толькi, што роўна а шаснаццатай паводле ўнiверсальнага часу адтуль паспрабуюць праткнуць атмасферу планеты накiраваным полем i, калi ўсё адбудзецца добра, да вечара яны будуць дома.

Грэхаў машынальна агледзеў купал неба, валакнiстая зялёная смуга якога з цеснымi разводамi навiсла гэтак нiзка над галавой, што здавалася, над iмi вiсiць цэлая планета, закрытая слоем аблокаў, i яны звернуты да гэтай планеты нагамi ўгору. Вяршыня даволi блiзкага карабля хiсталася, размытая, быццам пагружаная ў струменiстую ваду, i там, на кiламетровай вышынi, Грэхаў убачыў, як перасоўваецца цёмная пляма. Яна павольна плавала на адной i той жа вышынi, часам ненадоўга замiрала на месцы, потым зноў апiсвала кругi i петлi, нетаропка i бязмэтна.

– Што гэта над караблём?
– спытаўся Грэхаў у Сташэўскага ўпаўголаса.

– Дзе?

– "Шэры прывiд", - паглядзеўшы, басам сказаў Малчанаў.
– Няўлоўнае i надзвычай цiкавае стварэнне. Галкiн неяк натыкнуўся на гравiстралка, i, калi б не "шэры прывiд", якi падплыў у гэты момант, жывы б ён не пайшоў.

– Я чуў пра гэта, - задумлiва вымавiў Сташэўскi.
– Але думаў, што гэта легенда.

– Не, - суха сказаў Малчанаў.
– Я быў разам з iм...

– Дык як жа...
– пачаў Грэхаў, злавiў рух Сташэўскага i змоўкнуў.

Малчанаў

усмiхнуўся.

– Не свiдруйце яго позiркам, Святаслаў, цiкаўнасць яго законная. На мяне гравiстралок не напаў таму, што я ў той момант знаходзiўся ў кабiнеце нульхода.

Штосьцi ён не дагаворваў, Малчанаў. Грэхаў зразумеў гэта па яго секундным замяшаннi, але працягваць камунiкатар не стаў, а распытваць далей было няёмка.

Грэхаў паспрабаваў уявiць умяшанне "шэрага прывiду" пад час нападу гравiстралка (якая тады яго сапраўдная магутнасць?!), але настаў адзiн з перыядаў "сну на хаду", калi яму пачыналi трызнiцца дзiўныя змазаныя карцiны, хутчэй за ўсё ўплыў "павуцiны", яе выпраменьваннi на мозг, i пэўны час давялося правесцi ў змаганнi з забыццём. На кожнага з iх выпраменьванне вiдаць, дзейнiчала па-рознаму. "Добра было б параўнаць адчуваннi..." мiмалётам падумаў ён.

У зоне карабля спрацавалi нейкiя таямнiчыя механiзмы, па перыметры вакол яго вежы замiльгалi надзвычай зыркiя сiне-зялёныя факелы полымя, скрыўляючыя кожны раз контуры зоркалёта. Праз некалькi хвiлiн успышкi спынiлiся. Прыборы бясстрасна адзначылi з'яўленне i змяншэнне iанiзацыi, танец электрамагнiтных палёў.

Грэхаў звыкла адзначыў час i, разважаючы, цiха сказаў:

– Не магу зразумець адно - чаму на планету, жыццё якой не разгадана, прысутнасць розуму на якой яшчэ нiкiм не даказана, паслалi атрад камунiкатараў. З кiм яны збiралiся наладжваць кантакт? З "павуцiнамi"? З "цiкаўнiкамi"?

– З пластунамi, - прамармытаў Дыега Вiрт.
– Або з "шэрымi прывiдамi". Цi не ўсё адно...

– Так, тут вы маеце рацыю, - уздыхнуў Малчанаў, i вузкi маршчынiсты твар яго спахмурнеў.
– З пасылкай камунiкатараў паспяшалiся. Але ў дадзены момант гэта ўжо не вiна, а хутчэй наша бяда. На Станцыi ў той час было занадта шмат гарачых галоў...

– Гарачыя галовы...
– па-старэчы прамармытаў Сташэўскi, гледзячы на роўную калону карабля.
– Гарачыя галовы... Раней казалi: колькi галоў - гэтулькi розумаў, але першых заўсёды больш. Поўнае супадзенне з рэчаiснасцю...

У кабiне запанавала адносная цiшыня. Але хiба параўнаеш гэтую жывую пульсуючую цiшыню з невыказна халоднай i глыбокай цiшынёй цэлай планеты? Незвычайнай цiшынёй, цiшынёй, здавалася б, абсалютна мёртвага свету. Як зразумець яе, з чым параўнаць яе? Як звязаць яе з тым, што свет гэты не мёртвы, што ён жывы, i жывы актыўна? Спусцiўшыся са Станцыi, яны з волатаў, што аглядалi ўсю планету адзiным позiркам, ператварылiся ў мурашоў, якiя поўзаюць па велiзарным механiзме невядомага прызначэння, мурашоў, няздольных зразумець асобныя рухi шасцерняў, спружынаў i колаў i аб'яднаць iх у цэлым у паняцце механiзма. Як можна было гаварыць пра кантакт, не зразумеўшы, як i з кiм яго наладжваць?

– Парадокс, - услых сказаў Грэхаў. Нiхто яму не адказаў.

– "Павуцiны", - флегматычна заўважыў Дыега.
– Нешта iх багата.

Грэхаў узняў галаву - "павуцiны" ўжо накрывалi танк слабым сеткаватым ценем - i адчуў балючы штуршок у галаву i перастаў бачыць святло.

На нейкую долю секунды ён адчуў бег часу. Не, не бег - сцiснутую спружыну часу. Процьму сцiснутага да неверагодных межаў часу! Штосьцi адбывалася вакол, адбывалася на ўсёй планеце, пачуццяў чалавечых не хапала, каб заўважыць гэта, убачыць, зразумець. Але прарвалася iмгненне, нейкае "дзесятае" пачуццё, нават не iнтуiцыя - iмгненне, калi рытм чужога жыцця сам прабiўся ў мозг, прымушаючы яго напружвацца ў бясплённых спробах асэнсавання гэтага жыцця...

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Адептка в мужской Академии

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.44
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии

По другую сторону надежды

Friyana
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
По другую сторону надежды

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Жизнь под чужим солнцем

Михалкова Елена Ивановна
Детективы:
прочие детективы
9.10
рейтинг книги
Жизнь под чужим солнцем

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Bethesda softworks
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить