Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:

Танк злёгку прысеў i рэзка пабег па светлым тунелi, што высеклi ў цемры пражэктары. Дарога рабiлася горшая. Спачатку ехалi па пласкагор'i, якое дзе-нiдзе парасло паўзучым нiзкiм кустоўем дзiўнага выгляду. Яно чамусьцi нагадвала Грэхаву абстрактныя канструкцыi з металiчнага дроту, укручаныя ў масу пушыстых сiняватых нiтак. Гусенiцы з ходу ламалi яго, i яно рассыпалася на асобныя кавалкi, крохкае, як шкло.

Потым пад'ём стаў больш стромкi, i неўзабаве Грэхаў зразумеў, што яны ўжо недзе каля адгор'яў Кiнжальнага хрыбта, якi iм трэба было пераадолець. За тыя восем гадзiн побыту на планеце з iмi i вакол iх нiчога

не адбылося, i Грэхаў нават падумаў, што свет Тартара даволi ардынарны - скалiсты дзiкi "нецывiлiзаваны" свет. Незразумела было, чаму адбывалiся катастрофы, гiнулi робаты i людзi, абароненыя, як здавалася да гэтага, ад усiх сiлаў прыроды ўменнем прымяняць гэтыя сiлы сабе на карысць. "Многiя рэчы нам незразумелыя не таму, што нашы паняццi слабыя, але таму, што гэтыя рэчы не ўваходзяць у кола нашых паняццяў". Так, здаецца, казаў Казьма Пруткоў. "Што, калi жыццё Тартара не ўваходзiць у кола нашых паняццяў?" - падумаў Грэхаў.

Схiлы гор узнiмалiся ўсё вышэй i больш стромка, сцiскаючы iх часовую, выпадкова знойдзеную дарогу ў каменных цяснiнах. Сталi трапляцца доўгiя трэшчыны, што разрывалi яе на пункцiры, i буйныя абломкi скал са свежымi зломамi. Нарэшце ехаць далей ранейшым шляхам стала немагчыма - даваўся ў знакi нядаўнi землятрус, танк падыходзiў да актыўнай мяжы яго эпiцэнтра. Ён марудна прапоўз сотнi дзве метраў i ўпёрся ў iрваны вал з абломкаў i друзу: дарога была перагароджана iм. За валам пачулася нагрувашчванне базальтавых плiт гiганцкай таўшчынi.

– Горст*, - вымавiў Сташэўскi, злазячы з крэсла, шырокi, спакойны, нават трошкi вялы.

* Горст - прыўзняты ўчастак планетармай кары, абмежаваны скiднымi трэшчынамi.

– Збiрайся, Дыега.

Удвух з Вiртам яны надзелi скафандры i выйшлi з танка. На прыборнай панелi ўспыхнулi зялёныя агнi iндыкатараў прысутнасцi - запрацавалi iндывiдуальныя радыёмаякi. У святле пражэктараў дзве постацi ператварылiся ў асколкi асляпляльнага вадкага агню - плёнкi скафандраў адбiвалi амаль усе вiды радыяцый, у тым лiку i святло. Яны выйшлi з асветленай паласы i знiклi. Дыегаў голас прагучаў, здавалася, зусiм побач:

– На хуткалёце да мэты можна дайсцi за дзесяць хвiлiн, можа, я рызыкну?

Адказ Сташэўскага яны не пачулi, але Малчанаў усмiхнуўся даволi красамоўна. Цяпер ужо Грэхаў шмат чаго ведаў пра Тартар, у тым лiку i тое, як загiнулi экiпажы "Спiра" i "Магiканiна". Лятальныя апараты праследавалiся "павуцiнамi" з асаблiвай настойлiвасцю, менавiта з гэтай прычыны iх выратавальны рэйд пачаўся на цяжкiм танку-лабараторыi, разлiчаным на эксплуатацыю ў атмасферах гiганцкiх планет-паўсонцаў тыпу Юпiтэра. Ну а далейшае залежала ад iх, ад "запасу надзейнасцi чалавечага элемента", бо тэхнiка Зямлi больш за тое, чым яны валодалi, даць не магла...

Малчанаў уключыў свой iнфармблок i ўзяўся праслухоўваць запiсы, неспакойна паглядаючы на ясную зелень iндыкатараў прысутнасцi. Грэхаў спачатку прыслухоўваўся, потым перастаў. На вяршынi горста нешта адбывалася. Як быццам там без дай прычыны пачала выпарвацца чорная вадкасць i цяжкiя непразрыстыя выпарэннi заварушылiся змеямi.

– Дыега!
– на ўсялякi выпадак паклiкаў Грэхаў.
– Святаслаў!

Дынамiкi маўчалi. Iндыкатары прысутнасцi налiлiся жаўцiзной - адзнака кароткачасовых перапынкаў сувязi.

– Што здарылася?
– трывожна спытаўся Малчанаў, але ўжо i сам заўважыў

благое. "Вадкасць" працягвала выпарвацца. Цяпер бруi пары набылi глыбокi сiнi колер, i ў iх зазiхацелi яскравыя iскрынкi. Iскры павялiчвалiся, збiралiся ў вялiкi шар i працiналi начны змрок, як маленькiя маланкi, патрэсквалi i гудзелi, як пчалiны рой. Нарэшце iх стала гэтулькi шмат, што яны здавалiся вялiзным вогненным вокам, зрэнка якога шалёна круцiлася.

– Гравiстралок!
– ярасным шэптам вымавiў Малчанаў i скочыў да ўвагнутага люстра наводкi тыямата.

Ён спазнiўся на секунду, можа, на паўсекунды. На скалах зашыпела, i Грэхаў кулём пакацiўся да супрацьлеглай сцяны рубкi: па танку, дакладней, па яго ахоўным полi як быццам стукнулi гiганцкiм молатам, i ён адскочыў назад, загуў i завiбрыраваў на амартызатарах. Грэхаў яшчэ толькi ўзнiмаўся, чапляючыся за сценку, як ударыла другi раз. Ён тыцнуўся носам у нешта цвёрдае i на пэўны час страцiў здольнасць штосьцi кемiць.

Малчанаў усё ж дацягнуўся да пускальнiка тыямата, Грэхаў зразумеў гэта з таго, што ў яго спачатку занылi зубы, а потым дынамiкi данеслi скрыгат-лямант ускатурханай атмасферы. Пакуль ён вылуплiваў мутныя ад слёз вочы, усё было скончана. Вiшчаў лiчыльнiк радыяцыi (страшная ўсё-такi штука тыямат!), палову горста як языком злiзала, а ля яго падножжа курчылася пакамечаная, але ўцалелая(!) "павуцiна", якая згубiла свой рэжучы бляск.

– Удалы пачатак, - легкадумна прамовiў Грэхаў, выцiраючы з губы i пад носам кроў. Малчанаў здушана прамармытаў нешта, злосна памасiраваў горла, паказаў некуды ўбок, i Грэхаў убачыў далёкiя светлякi лiхтароў, што выпiсвалi мудрагелiстыя траекторыi пад час руху. Гэта вярталiся разведчыкi, нi пра што нават не здагадваючыся. Няўжо яны не чулi ляманту тыямата?! Вiрт нешта цiха казаў, Сташэўскi маўчаў. Яны павольна спусцiлiся па схiле застылай лававай хвалi, разрэзваючы змрок шпагамi святла, выйшлi на асветленую пражэктарамi прастору, i тут Сташэўскi заўважыў знiкненне вершалiны горста, мiтуслiвую "павуцiнку", ды i дым яшчэ не разышоўся поўнасцю, i радыяцыя не спала. Ён застыў з паднятай нагой, потым штурхнуў Дыега ў плячо, i яны, не дбаючы пра захаванне годнасцi, кiнулiся да машыны.

У кабiне Сташэўскi акiнуў няўважлiвым позiркам ашаломленую фiзiяномiю Грэхава i, як быццам нiчога не адбылося, сеў у крэсла. Увайшоў ураўнаважана-спакойны Дыега Вiрт, прыжмурыўся на "параненага" i, сказаўшы: "Герой", - сеў побач з камандзiрам.

– Гравiстралок, - раптам прамовiў Малчанаў, як бы просячы прабачэння, Грэхаў аж вылупiў вочы.
– Даруйце мне, Святаслаў! Я абавязаны быў папярэдзiць, даруйце.

На яго было шкода пазiраць, i Грэхаў адчуў да яго калi не прыязнасць, дык, прынамсi, павагу. Вiдаць, ён сапраўды мужны чалавек.

– А-а...
– сказаў у адказ Сташэўскi бесклапотна.
– Лухта. Сам вiнаваты. Мне ж гаварылi, i неаднойчы, а я забыўся.

Ён павярнуўся да апаратуры сувязi, крутануў рукаятку павароту арыентаста, выклiкаў Станцыю.

Доўгi час, пакуль арыентаст абмацваў неба, вiдэом сувязi адно мiгцеў няяркiм блакiтам, патрэсквалi дынамiкi прыёмнай прылады ды паляскваў аўтамат перашкод, спрабуючы розныя частоты. Нарэшце вiдэом мiгнуў, разгарэўся, i ў iм паступова праявiўся такi знаёмы Грэхаву стомлены твар з яскравымi губамi, трошкi ўзнятым носiкам i ўмольнымi вачыма. Ён замёр.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Работа для героев

Калинин Михаил Алексеевич
567. Магия фэнтези
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
6.90
рейтинг книги
Работа для героев

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2