Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Божа мой, - сказаў ён, шпарка i з вялiкiм страхам выходзячы з хаты i ныючы душой.

"Хоць бы хто на вулiцы быў! Хоць бы дзе адна жывая душа! Можа хто сказаў бы, чаму пустуе хата, i як, i цi даўно ўжо?" Калi прайшоў ён паўз дзве суседнiя хаты - укалола яго жудасная здагадка: Галаскi пустыя як ёсць. Ён парадкам пачаў заходзiць у кожную хату, стукаў у вокны i дзверы, а дзе не былi замкнёныя сенцы - уваходзiў у хату i ўсюды казаў:

– Хто жывы, абзавiся!

I нiхто яму не адказваў нiдзе. Асмялелыя мышы сядзелi на сталах i лавах, пацукi пазвешвалi з палiц нерухомыя хвасты, усюды была нежывая вiльгаць, адзiчэлыя каты зазiралi яму ў вочы i кiдалiся ад яго. Так ён перабраў усю вулiцу i, гнучыся, уцягваючы галаву ў плечы, рушыў назад да сваёй хаты. З трывожным чаканнем ён адчуў, што слабее. Лёг на край халоднай печы i

неўзабаве задрамаў. Дрымота перайшла ў сон. Пабудзiў яго жаночы голас; нараспеў нейкая жанчына гаварыла просьбу:

А галубочкi родныя,

А не дайце прапасцi,

А дайце хлеба на раз укусiць,

А пераначаваць пусцiце.

А было ж у мяне многа ўсяго...

Сонны Пархвен падняў галаву i чамусьцi крыкнуў:

– Адкуль ты?

– З Малога Прысынка.

– А хто ты такая?

– Няшчасная мацi, у якой гiтлераўцы забiлi дзяцей. Божачка мой, лiтасцiвы мой!

– А цi не чула ты, чаму гэта Галаскi абязлюдзелi?

– А ты ж чаго сам апынуўся тут?

– Вярнуўся з уцёкаў, i мне пустэча як сто пудамi на грудзi i - канцы могуць прыйсцi.

– А тут, кажуць, быў такi Пархвен, што з п'яным пеўнем бiўся. Дык яго дачка, дай Божа ёй здароўя, нямецкага пана, нейкага Пфайфеля, на той свет адправiла. Гiтлераўцы яе шукаюць i траслi Галаскi так, што ўсе з хат, хто куды мог, разышлiся.

– А дзе яна?

Жанчына на яго паглядзела:

– Як жа ты так пытаеш? Цi маеш ты, чалавеча, розум? Хто ж гэта можа ведаць, дзе яна? А каб i ведала, то - хiба я ведаю, дзе яна? Няхай яе Бог ратуе.

– Я ж яе - ты ведаеш?
– бацька.

– Што ты выдумляеш?

– Дальбог жа, гэта я з пеўнем бiўся. З мяне ж праз усё жыццё смяялiся. Гэта я. Не верыш? Дык сядзi ж у гэтай хаце. Аддаю яе табе.

Жанчына ўздыхнула i пайшла, а ён убачыў, што заходзiць сонца. Стаў перад акном i зноў жахнуўся: недзе там, далёка, ляжала сонца, дуб стаяў чорным асмалкам, а адна галiна зелянелася. Толькi яна адна i асталася. Ледзьве прычакаў ён, пакуль сцямнела, а тады рушыў на другi канец Галаскоў, дзе, ён праз усё жыццё ведаў, у чалавека пад свiрнам заўсёды ляжаў лом. З радасцю ён абмацаў яго, узяў на плячо i пайшоў, сам сабе шэпчучы:

– Гаспадара няма, а ты, ламок, ляжыш сабе. Вылежаўся, выкачаўся.

Ён iшоў гадзiны са дзве цiха i бесперастанку. Ён пакiдаў за сабою ўсё, што калiсьцi поўнiла яго жыццё. Вось ён мiнуў доўгую граду хмызу, перайшоў упоперак шашу i як бы ўпаў у вiльгаць логу, а адтуль iшоў проста. Свяцiлi зоры, i стаяла цiшыня. Сэрца яго калацiлася, але разам з тым цвёрдасць намераў уцiхамiрвала яго хаду. Усе гэтыя кiламетраў сем ён прайшоў паволi: ён ведаў, што доўга яму трэба будзе выбiраць месца i зручны момант. Вось ён i два ляскi мiнуў, i балота, i азярцо абышоў, i хутарская паляна мiльгацела светлякамi. Унь там! Трыма крокамi ён перайшоў схiлiсты адкос, лёг на зямлю i прыгледзеўся. Нерухомая постаць нямецкага салдата вiдна была ў змроку. Цягнучы за сабою лом, ён адпоўз на ранейшае месца i выйшаў на адкос праз чвэртку кiламетра. Позiрк направа i налева - нiкога нiдзе. Божа, памажы! Сэрца распiрала яму грудзi. Ён падклаў лом пад рэйку i павярнуў угару. Божа, якая цяжкая рэйка! Утапiць бы яе ў лужу. Ён яе спусцiў з адкосу i некалькi разоў калупнуў пад яе ломам. Балота! I рэйка пайшла ў прорву. Зараз можа быць усё, чаго так прагне яго змучаная душа. Ён адышоўся можа за паўкiламетра, i лёг на зямлю, вухам на траву, i чакаў. Вось яно, грымiць зводдалеку, звонiць, дыхае. Божа, як марудна, канца няма, але раптам гром, грукат, стукат, бразгат, i ўстанавiлася цiшыня. Шчасце! Палавiна страчанага жыцця вярнулася да чалавека. Каб так кожную ноч! Але ж лома няма. З рэйкай ён уплыў у балота. У мястэчку, у зяця, у каваля, два ламы былi, ляжалi ў прыбудоўцы к сенцам. А што каб цiхом пайсцi i ўзяць да наступнай ночы? Як бы там нi было - трэба хутчэй даваць адгэтуль ходу. Сонца ўжо застала яго каля Галаскоў. Па той бок рэчкi мястэчка вiдно было яму выразна. Ён падумаў: напэўна, i мястэчка абязлюдзела. Чаму там так цiха i нiякага руху? Нацянькi ён рушыў проста да кавалёвага дома. I як толькi апынуўся ля шула кавалёвай брамы, убачыў: ён вельмi неасцярожны - проста перад iм усю вулiцу акiдае позiркам немец. Ён кiўком пальца паклiкаў да сябе Пархвена. I калi той ступiў тры крокi, гiтлеравец крыкнуў i паказаў яму пальцам, куды iсцi. Пархвен цiха рушыў да вялiкага

натоўпу, якi нерухома i маўклiва займаў усю вулiцу. Пархвен бачыў, як стаяць местачкоўцы. Чаго яны так пасталi тут? Унь стаiць муляр Костусь, а унь Юрась-мельнiк, Раман-шавец. Унь настаўнiк, у якога яшчэ вучылася Марыля. (Божа мой, дзе яна!) Унь стаiць Тамаш Васiлюк, той самы, што ў юнацкiх гадах вельмi сябраваў з iм, Пархвенам. Унь Васiль Сцяпуцкi, якi разам з Пархвенам калiсьцi хадзiў у заработкi. Унь Янук Кастэцкi, дачка якога Ганнуся дружыла з Марыляй. Усе стаяць. I Раман Шабуня, i Змiтрок Ярмалiцкi, i Канстанцiн Шкуцька, i Мiкалай Цвiркевiч... Пархвен стаў, не дайшоўшы да натоўпу. Тут нямецкi крык загадаў яму ўвайсцi ў натоўп. I толькi ў гэтую апошнюю хвiлiну Пархвен заўважыў, што аўтаматчыкi трымалi наведзены на натоўп цэлы рад аўтаматаў. I ў гэты момант як бы нейк загаўкаў прарэзлiвы i крыклiвы гiтлеравец:

– Чацвёрты раз заяўляю: калi зараз жа не будзе сказана, хто забiў афiцэра сельскай гаспадаркi Пфайфеля, аўтаматчыкi расстраляюць адным залпам усiх да аднаго!

Тут Пархвен убачыў, як наводшыбе ад усiх чамусьцi стаiць Марцiн Лагута. Натоўп не зварухнуўся. I зноў нямецкi галасiна:

– Апошнi раз заяўляю: калi i цяпер не скажаце, - спачатку страляю яго (гiтлеравец паказаў на Марцiна Лагуту). А тады - усiм капут!

Натоўп маўчаў. Фашыст махнуў рукой, бухнуў стрэл, i Марцiн Лагута ўпаў мёртвы. Пархвен уздрыгануўся.

– Апошнi раз заяўляю!
– зноў крычыць гiтлеравец.

Божа! Лiтасцiвы! Яны ўсiх зараз заб'юць. I Рамана, i Кастэцкага, i Костусь ляжа, i ўсе яны - мiлыя, любыя сябры, браты, таварышы. Як жа ратаваць iх? Вось дзе пакута!

– I калi не скажаце, хто забiў...
– iрве вушы нямецкi голас... Хвiлiна маўчання i...

– Гэта я забiў!
– пачуўся раптам Пархвенаў голас.

Тут рух адбыўся сярод немцаў.

– Ну, iдзi!

Рад - няволя, а iсцi трэба. Пархвен выйшаў з натоўпу, i два немцы сталi паабапал яго. Каманда аўтаматчыкам, i яны пайшлi ў вулiцу. Натоўп загуў i заварушыўся. Пархвен бачыў перад сабою лес i над iм сонца. Ужо яно не ляжыць больш на дубе. Ужо i Марылi няма, i яе сынка няма, i каваля - хто ведае, што з iм! I Галаскi пустыя, i пацукi там з палiц хвасты пазвешвалi... I тут Пархвен крыкнуў, iдучы:

– Чаго ж вы стаiце, местачкоўцы? Ратуйце свае галовы!

– Чуем!
– пачуў Пархвен голас ужо дзесьцi з агародаў. Ён скоса азiрнуўся i бачыў, як людзi па адным мiльгацелi ўжо за мястэчкам. Натоўпу даўно ўжо не было на вулiцы. ("А я крычу!") Як яго ўводзiлi ў двор каменданцкага дома, ён убачыў, як тая ўжо знаёмая яму жабрачка iдзе агародамi з торбамi i з кiем. Змрокам таго дня ён стаяў пасярод вялiкага пакоя ў тым доме, дзе жыў камендант. Твар яго быў у крывi, адзежа вiсела на iм шматкамi, у вуха яго была ўстаўлена з паперы труба, i ў яе немец крычаў:

Не ты забiў! Гавары, нашто бярэш на сябе вiну?!

Крык за сценамi можа сотнi галасоў перарваў немца. Людзi ўварвалiся ў дом i ў гэты пакой. Следчы гiтлеравец спалатнеў, закалацiўся i падняў рукi ўгару. За мястэчкам стральба чутна была да самай ранiцы.

Месяц у тую ноч змеркнуў позна, ужо ружавела неба на ўсходзе.

Стараючыся не рабiць многа шуму ў гэты раннi час, iмшыстай сцежкай памiж балотам i лесам iшло многа людзей, расцягнуўшыся доўгiм ланцугом. Адным з самых заднiх iшоў Пархвен. Твар яго ўжо быў абмыты ад крывi, i толькi на тую парваную адзежу была ўжо накiнута суконная жакетка. Яны мiнулi балотнае азярцо i выйшлi да чыгуначнага насыпу. Многа ўзброеных людзей было на траве пад дрэвамi. Тыя, што прыйшлi, спынiлiся ля гэтых, i Пархвен заўважыў сярод iх тую жабрачку, а пасля i трох сваiх галаскоўцаў. Раптам ён убачыў Марылю, i вялiкiм выбухам радасць стукнула ў яго грудзях. Праз дзён некалькi Пархвен i ўсе, з якiмi ён iшоў цяпер, былi ў адным з блiзкiх адсюль лясоў. Камандзiр партызанскага атрада пытаў у яго:

– Гэта ты i ёсць з тых самых Галаскоў, з якiх Пархвен выратаваў цэлае мястэчка ад расстрэлу?

– З тых самых, - адказаў Пархвен.

– Там яшчэ быў такi Пархвен, што з п'яным пеўнем бiўся, - пачуўся голас.

– Там яшчэ ёсць такi Пархвен, што нямецкi поезд пад адкос спусцiў нядаўна, - сказаў Пархвен.

– Яшчэ i цяпер на тым месцы вецер абсвiствае добрую сотню раструшчаных гiтлераўцаў, - абазваўся ўсё той жа голас.
– От бо чалавек, гэты Пархвен! У Галасках, мусiць, некалькi Пархвенаў ёсць!

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки