Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вяртанне (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дык вы здалёк?

– З Сэта.

– Вось гэтак, пеша?

– Але, пеша. Як грошай Бог не даў, дык што ж.

– I куды ж гэта вы?

– Сюды.

– Цi ёсць тут у вас хто?

– Можа.

Мужчыны змоўклi. Бадзяга еў нетаропка, хоць i быў галодны, i кожны кус хлеба запiваў глытком сiдру. Яго запалы твар быў скрозь у маршчынах, драпiнах, i здавалася,

што чалавек шмат пакутаваў. Нечакана Левек спытаўся:

– Як вас завуць?

Той, не падымаючы галавы, адказаў:

– Мяне завуць Мартэн.

Мацi неяк дзiўна скаланулася. Яна ступiла крок, каб блiжэй разгледзець жабрака, i, апусцiўшы рукi, з разяўленым ротам спынiлася насупраць яго. Усе маўчалi.

Нарэшце Левек сказаў:

– Вы адсюль?

Ён адказаў:

– Я адсюль.

Ён усё ж падняў галаву, позiркi жанчыны i жабрака сустрэлiся, спынiлiся, змяшалiся, быццам зачапiлiся адзiн за адзiн.

I раптам яна другiм, цiхiм трапяткiм голасам прашаптала:

– Цi ты гэта, мужычок?

Ён вымавiў па складах:

– Гэта я.

Ён не кратаўся, усё жаваў свой хлеб. Левек хутчэй здзiўлена, чым усхвалявана прамармытаў:

– Гэта ты, Мартэн?

Той проста адказаў:

– Але, гэта я.

Другi муж спытаўся:

– Адкуль жа ты ўзяўся?

Першы загаварыў:

– З Афрыканскага берага. Мы наляцелi на плытнечу i пачалi тануць. Выратавалiся ўтрох: Пiкар, Вацiнэль i я. Нас схапiлi дзiкуны i трымалi дванаццаць гадоў. Пiкар i Вацiнэль загiнулi. Нейкi ангельскi вандроўнiк вызвалiў мяне i давёз да Сэта. I вось я тут.

Мартэнава жонка заплакала, уткнуўшыся тварам у фартух.

Левек сказаў:

– Што ж нам цяпер рабiць?

Мартэн спытаўся:

– Ты яе муж?

Левек адказаў:

– Я!

Яны зiрнулi адзiн на аднаго i змоўклi. Мартэн абвёў вачыма дзяцей i кiўнуў на дзвюх дзяўчынак:

– Мае?

Левек адказаў:

– Твае.

Той не ўстаў, не пацалаваў iх, адно сказаў:

– Божа мой, якiя вялiкiя!

Левек паўтарыў:

– Што ж нам рабiць?

Збянтэжаны Мартэн ведаў не лепш за яго. Урэшце ён вырашыў:

Я зраблю, як ты захочаш. Я не хачу пакрыўдзiць цябе. Але гэта складана, бо ёсць хата. У мяне двое дзяцей, у цябе трое, у кожнага свае. Жонка? Цi то твая, цi то мая? Будзе, як скажаш, але хата - хата мая, бо гэта бацькаўшчына, у ёй я нарадзiўся, i ўсе паперы ў натарыуса.

А Мартэнiха ўвесь час плакала, хаваючы цiхiя слёзы ў блакiтны прыпол. Абедзве вялiкiя дачкi падышлi блiжэй i трывожна пазiралi на свайго бацьку.

Ён паеў i сам спытаўся:

– Што нам рабiць?

Левек надумаўся:

– Трэба iсцi да кюрэ, ён дарадзiць.

Мартэн падняўся, ступiў да жонкi, а тая кiнулася яму на грудзi i загаласiла:

– Мужычок ты мой! Вярнуўся! Мартэн, мой бедны Мартэн вярнуўся!

I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў i iх першыя абдымкi.

Гэтак жа ўсхваляваны Мартэн цалаваў яе ў каптур. Абое малыя, пачуўшы матчын плач, разам завылi, а немаўля на руках у малодшай Мартэн запiшчала пранiзлiвым, як разладжаная дудка, галаском.

Левек чакаў каля дзвярэй.

– Хадзем, - сказаў ён, - трэба парадкавацца.

Мартэн адпусцiў жонку, а калi ён глядзеў на дачок, яна сказала:

– Пацалуйце вы хоць вашага татку.

Яны падышлi разам, без слёз, здзiўленыя, трохi спалоханыя. I ён кожную цмокнуў у шчаку смачным сялянскiм пацалункам. Немаўля, зусiм блiзка ўбачыўшы чужога, так заплакала, што ледзь не зайшлося.

Мужчыны пайшлi з хаты.

Калi яны мiналi "Карчму гандляроў", Левек прапанаваў:

– Цi не выпiць па шклянцы?

– Можна, - сказаў Мартэн.

Яны ўвайшлi, селi ў бязлюдным яшчэ шынку, i Левек крыкнуў:

– Гэй, Шыко, дзве гарэлкi, дыхтоўнай, Мартэн вярнуўся. Мартэн, маёй жонкi, ведаеш, Мартэн з "Дзвюх сясцёр", якi быў прапаў.

I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў i спакойна спытаўся:

– Бач! Вярнуўся, Мартэн?

Мартэн адказаў:

– Вярнуўся.

12
Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Адептка в мужской Академии

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.44
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии

По другую сторону надежды

Friyana
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
По другую сторону надежды

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Жизнь под чужим солнцем

Михалкова Елена Ивановна
Детективы:
прочие детективы
9.10
рейтинг книги
Жизнь под чужим солнцем

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Bethesda softworks
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить