Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вяртанне

Аркуш Алесь

Шрифт:

* * *

Вэнэра пацеркай мігціць, У аскетычны космас запрашае. Камэты срэбнаколерная ніць Тчэ немаўлятам стужкавыя шалі. У цемры нараджаецца жыццё. Сусьвет — нібыта казачна-умоўны, Чаканьне, як паўночнае ліццё Расплаўленага месяца у чоўны.

* * *

Раней я баяўся цемры, жудасна-таямнічай, халоднай і бязлітаснай. Ашуканы, я баяўся цемры, але час
ператварыў
пудзіла боязі у аскепак безабароннай з’явы.
Пануюць ліхтары. Слепяць фары. Палохаюць вогнішчы.

СЯРГЕЮ ПАЛУЯНУ

Вы клікалі мяне — восья прыйшоў, З воч паздзіраў усім павязкі. Але, як матылі, з усіх куткоў Вы паляцелі на святло, а не на краскі.

ХАЛЕПА

Вандроўнік маўчаў, ён быў дзіўны вандроўнік, Сядзеў і маўчаў, як нямко. На вуліцы халепа смеціла слотай — Найбольш пад акном у святло. Які ж ты вандроўнік — мармоль засцянковы, Калі назапасіць гісторый не змог. Праз халепу месяц сляпіўся замовай Як новы вандроўнік ступіў на парог. А потым яшчэ і яшчэ, як навала, І цесна зрабілася ў хаце са шкла і металу. Гарбатай усіх частаваў — і чатыры фаеркі няспынна Выключна займаліся вырабам кіпеню… — Ты дзіўна падобны на Анцева сына, — Прамовіў з гасцей нехта ў спіну мне. І болей ні гуку, у цішу закуты. Я сціснуў далонямі вушы — пакута.

ЧОРНЫЯ ПТУШКІ

Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы Ў жудасны колер. Голае поле. Дарога. Калёсы. Вецер у коле. Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы… Птушак няволяць — Гоняць, як хмару, птушыныя лёсы. Вецер у коле. Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы… Цьмяна у полі. Пругкія крылы, як вострыя лёзы. Вецер у коле. Чорныя птушкі ўсадзілі ў нябёсы Крылы. Даволі! Ўпалі на глебу чырвоныя сьлёзы… Вусьцішна ў полі.

НАТОЎП

Натоўп рухаецца па шляху, брукаваным жывымі чалавечымі галовамі. На адзіным дрэве ўскрай бясконцай людской плыні пугачом сядзіць вірлавокі дзядзька. — Хадынка нібыта, Хадынка нібыта… — бесперапынна мармыча ён. Ці ён папярэджвае, ці ён пытаецца? Натоўп моўчкі абмінае дзівака. Каб неяк прыхаваць пачатак і канец, масянжовы месяц спрабуе захінуць залатое сонца. Але сонца паглынае цемру, і натоўп — як на далоні. Толькі дзе той пачатак, дзе той канец? Углядайся да зьнямогі, а калі стомішся, то шлях, брукаваны чалавечымі галовамі, здзівіць бязлюддзем.

ДЫСКУСІЯ

«Я з Вамі не згаджаюся, выкладчы», — І яйка курыцу вучыла, Нягледзячы на розум матчын. І непісьменны ведаў больш магістра. Я за траісты Саюз сумлення, ведаў, апантанасці. Хапае і ў маіх развагах таннасці. Затое некалі панурыцца І
слухаць міратворныя сівыя байкі.
А што калі зарэзаная курыца Нам несла залатыя яйкі?

НА ВЕЧАРЫ ПАЭЗІІ

Анатолю Сысу

О, колькі нас вояў Мянціць языкамі, І то калі ў гэтым Няма небяспекі. — Ты сам паспрабуй. …І стаю перад вамі, І вусны дранцвеюць, І шэпты, як здзекі. З чаго распачаць Мне размову, каб словы Прытулак знаходзілі — Ў душах сагрэцца? Якія узрушаць Жыццёвыя сховы, Каб грукала слова Аб сэрца да сэрца? Хвіліны маўчання Даўжэй за гадзіны. З чаго распачаць?.. Пачынаю з Радзімы.

ДЭЛЕГАТ

Сто тысяч людзей дэлегата Сем дзён выбіраюць на Сойм. Сто тысяч пытанняў узнята. (Багата прыкрыюць крысом.) Дзве тысячы кандыдатаў Люд вынес на суд грамады. З іх кожны прамоўца выдатны І вораг нішчымнай вады. З іх кожны грамадзкі руплівец… А гэты глядзіць немаўлём. Хто ў позірк паверыў шчымлівы? Хто праўду заблытаў жыццём?

Я САМ УБЫЧЫЎ

Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця, Сусветаў бездань — калі ноч, А калі дзень — мяжу жыцця. Яшчэ я ўбачыў птушкі след, Што на шляхах вятроў, аблок, І як займаецца сусвет, Дзе панаваў мярцвячы змрок. І цуды дробныя — наўзбоч, Не патрабуюць адкрыцця. Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця.

МЯНТУЗ

У сонных водах рэчкі Гайна Жыццё віруе разнастайна. Міфалагічныя істоты Мянтуз пакінуў без работы. Як вадзянік, людзей пужае, Лятае ноччу на кажане. Сарвецца — плёх — буйныя хвалі На строме рэчку абганялі. А рыбакам замест улову Заблытаў лёскі адмыслова. Гучней за музыку «Дып папал» Раўлі гурбою — ну і д’ябал!

ГОСЬЦЯ

Ты ўвайшла нечакана, ікліва. Я пісаў і нічога не чуў: Ад гранёнага слова шчаслівы, І ад роспачы слёзы ўваччу. Ты ўвайшла і як сябру сказала: — Добры дзень, кандыдыт на Парнас! Ты прабач, на хвілінку з вакзала… Ну як справы? Відаць, ужо ас?! Прыгадала было здарэнне, Толькі ў ім я сябе не пазнаў. — Вось прывезла літроўку варэння, Гэта вішні, як ты заказаў. І пайшла, і як воблака знікла, Нават дзверы не рыпнулі ўслед. Толькі білі гадзіннікі звыкла Ды літроўку разглядваў буфет. Хто яна, таямнічая госьця? Я не ўспомню, не ўспомню ніяк! Гэта сон, гэта мне падалося… Слоік вішняў — пакутлівы знак.
Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)