Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выродлiвы хлапчук
Шрифт:

— Хлопчык-малпа! — у бяссiльным адчаi ўсклiкнула мiс Фэлоўз.

— Пад такiм прозвiшчам ён фiгураваў бы ў апiсаннях гэтае падзеi.

А тым часам адзiн з тых, хто прыйшоў з Хоскiнсам, пачаў працягваць праз адтулiны ў верхняй частцы сцяны нейлонавы шнур. Мiс Фэлоўз успомнiла шнур, што вiсеў на вонкавай сцяне камеры з абломкам каменя прафесара Адэмеўскага, той шнур, за якi некалi таргануў Хоскiнс.

— Не! — закрычала яна.

Але Хоскiнс апусцiў Цiмi на падлогу i,

асцярожна зняўшы з яго палiто, сказаў:

— Заставайся тут, Цiмi, з табою нiчога не здарыцца. Мы толькi выйдзем на хвiлiнку з пакоя. Добра?

Цiмi збялеў, яму заняло мову, аднак ён знайшоў у сабе сiлы сцвярджальна кiўнуць галавой. Хоскiнс вывеў мiс Фэлоўз з лялечнага домiка, трымаючыся на ўсякi выпадак ззаду. На нейкi мiг мiс Фэлоўз страцiла здольнасць супрацiўляцца. Яна тупа сачыла за тым, як замацоўвалi на сцяне канец шнура.

— Мне вельмi шкада, мiс Фэлоўз, — сказаў Хоскiнс, — я ахвотна пазбавiў бы вас гэтага вiдовiшча. Я хацеў гэта зрабiць ноччу, каб вы даведалiся пра ўсё ўжо пасля.

— I ўсё з-за таго, што перапала вашаму сыну, якi замучыў гэтае дзiця так, што яно ўжо не змагло авалодаць сабой?

— Паверце мне, што не ў гэтым прычына. Мне зразумела, што тут сёння адбылося, i я ведаю, што ва ўсiм вiнаваты Джэры. Але гэтая гiсторыя ўжо набыла розгалас, ды iнакш i быць не магло пры такой колькасцi карэспандэнтаў, якiя сабралiся тут у такi дзень. Я не магу рызыкаваць i дапусцiць, каб iлжывыя чуткi пра нашу неахайнасць i так званых «дзiкiх неандэртальцаў» трапiлi ў друк i прынiзiлi значэнне поспеху «Праекта Сярэднявечча». Так цi iнакш Цiмi ўсё роўна павiнен неўзабаве знiкнуць, дык чаму б яму не знiкнуць цяпер, стрымаўшы тым самым iмпэт ахвотнiкаў да сенсацый i зменшыўшы тую колькасць бруду, якi яны на нас пастараюцца вылiць.

— Але ж гэта не тое самае, што адправiць у мiнулае асколак каменя. Вы заб'яце чалавека.

— Гэта не забойства. Ён нiчога не адчуе, ён проста зноў стане хлопчыкам-неандэртальцам i трапiць у сваё звыклае асяроддзе. Ён не будзе больш чужынцам, асуджаным на вечнае зняволенне. Ён будзе жыць свабодным жыццём…

— Якое ж гэта жыццё? Яму ўсяго сем гадоў, i ён прывык, каб яго кармiлi, адзявалi, аберагалi. Ён будзе адзiнокi, за гэтыя ж чатыры гады яго племя магло пайсцi з таго месца, дзе ён яго пакiнуў. А калi нават племя яшчэ там, дзiця нiхто не пазнае, ён вымушаны будзе сам пра сябе клапацiцца, а яму ж не было дзе навучыцца гэтаму.

Хоскiнс бездапаможна пахiтаў галавою.

— О Божа, няўжо вы лiчыце, мiс Фэлоўз, што мы не думалi пра гэта? Хiба вы не разумееце, што мы вызвалi з мiнулага дзiця толькi таму, што гэта была першая чалавечая цi, дакладней,

паўчалавечая iстота, якую нам удалося зафiксаваць, i мы баялiся адмовiцца ад гэтага, бо не былi ўпэўнены, што нам удасца так жа вось удала паўтарыць тую спробу? Як вы думаеце, няўжо мы трымалi б Цiмi так доўга, калi б нас не бянтэжыла неабходнасць адаслаць яго назад у мiнулае?! Мы робiм гэта цяпер таму, — у яго голасе загучала рашучасць адчаю, што мы не можам больш чакаць. Цiмi можа паслужыць прычынай той шумiхi, якая скампраметуе нас. Мы цяпер на парозе вялiкiх адкрыццяў, i мне вельмi шкада, мiс Фэлоўз, але мы не можам дапусцiць, каб Цiмi перашкодзiў нам. Не можам. Я вельмi шкадую, мiс Фэлоўз, але гэта так.

— Ну што ж, — журботна вымавiла мiс Фэлоўз. — Дазвольце мне хоць развiтацца з iм. Дайце мне пяць хвiлiн, я больш нiчога не прашу.

— Iдзiце, — пасля пэўнага вагання сказаў Хоскiнс.

* * *

Цiмi кiнуўся ёй насустрач. Апошнi раз ён падбег да яе, i яна апошнi раз прытулiла яго да сябе.

Нейкае iмгненне яна моўчкi тулiла яго, сцiскала ў абдымках. Потым падсунула нагою да сцяны табурэтку i села.

— Не бойся, Цiмi.

— Я нiчога не баюся, калi вы са мною, мiс Фэлоўз. Гэты чалавек вельмi злуецца на мяне, той, што застаўся за дзвярыма?

— Не. Ён проста нас з табою не разумее… Цiмi, ты ведаеш, што такое мацi?

— Гэта як мама ў Джэры?

— Ён расказваў табе пра сваю мацi?

— Зрэдку. Мне здаецца, што мацi — гэта жанчына, якая пра цябе клапоцiцца, якая да цябе добра ставiцца i робiць табе шмат добрага.

— Правiльна. А табе калi-небудзь хацелася мець мацi, Цiмi?

Цiмi адкiнуў галаву, каб убачыць яе твар. Ён паволi працягнуў руку i пачаў гладзiць яе па шчацэ i валасах, як некалi даўным-даўно, у першы дзень яе з'яўлення ў Стасiсе, яна сама гладзiла яго.

— А хiба ты не мая мацi? — спытаўся.

— О Цiмi!

— Вы злуецеся, што я так спытаўся?

— Не, што ты, вядома, не.

— Я ведаю, што вас завуць мiс Фэлоўз, але… iншы раз я сам сабе заву вас мамай. У гэтым няма нiчога кепскага?

— Не, не! Я нiколi не пакiну цябе, i з табой нiчога не здарыцца. Я заўсёды буду з табой, заўсёды буду клапацiцца пра цябе. Скажы мне: «Мама». Але так, каб я чула.

— Мама, — задаволена вымавiў Цiмi, прытулiўшыся шчакой да яе твару.

Яна паднялася i, не выпускаючы яго з рук, узлезла на табурэтку. Яна ўжо не чула шуму i крыку за дзвярыма. Свабоднай рукой яна схапiлася за працягнуты ў сцяне шнур i ўсiм цяжарам павiсла на iм.

Стасiс быў прарваны. Пакой апусцеў.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Новобрачная

Гарвуд Джулия
1. Невеста
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.09
рейтинг книги
Новобрачная

Семья

Опсокополос Алексис
10. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Семья

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Последний попаданец 3

Зубов Константин
3. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 3

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2