Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

За наміткай гісторыі

Бутэвіч Анатоль

Шрифт:

Аднак чалавек не пасаваў перад магутнымі жывёлінамі. Хітрасць трэніравала розум, а разумнасць вымагала шукаць дасканалыя спосабы палявання. Калі не выручала дубіна ці рагаціна, на дапамогу прыходзіла хітрасць. Капалі лоўчыя ямы, ладзілі петлі, іншыя прыстасаванні. Рабілі гэта найперш на вадапойных шляхах, калі смага прытупляла пільнасць жывёлы. Хоць ад гэткіх авантур і патыхала небяспекай, ды паляўнічы азарт перамагаў страх. А мо рухала чалавекам звычайная патрэба харчавацца? Трава, жалуды, рыба, вядома, добра. Але ж і мяса нікому не шкодзіла. Упалюеш аднаго такога велікана – і маеш

тон сем жаданага далікатэсу.

А яшчэ маманты сталі прычынай з’яўлення прафесіі будаўніка. З велізарных касцей гэтай жывёліны першабытныя людзі будавалі сабе жыллё. Адной лапаткі хапала на цэлую сцяну. Костак жа тых была цэлая гара – майструй сабе хоць сапраўдны палац. Толькі прыкрая нязручнасць дакучала першабудаўнікам. Аднаму тую костку і з месца не зрушыць. Дык ці не ў той даўні будаўнічы час запачаткавалася знакамітая талака, якая і дагэтуль добра вядома беларусам?

Рэбры маманта скарыстоўвалі ў якасці латаў. Скура магла б згадзіцца на страху, аднак зацягнуць яе на рэбры-латы не маглі нават талакой, бо важыла яна некалькі тон. Па хрыбце, калі паставіць яго вертыкальна, найбольш смелыя і дапытлівыя маглі б не адно залезці на самае высокаае дрэва, але і зазірнуць на сёмае неба альбо на той Парнас, дзе пашчасціла пабываць палясоўшчыку Тарасу з вядомай беларускай паэмы “Тарас на Парнасе”.

Вось так у калектыўных клопатах пра хлеб надзённы ды пра сховы ад дажджу і дабрылі беларусы да сапраўднай цывілізацыі.

ПАЎСТАНЕЦ І ДАСЛЕДЧЫК АДОЛЬФ ЯНУШКЕВІЧ

Гэта пра яго цікавіўся ў 1863 годзе Іван Тургенеў, калі з Бадэн-Бадэна пісаў у Расію: “Даведайцеся, калі ласка (гэта вельмі патрэбна), ці не былі перакладзены з польскай мовы і надрукаваны ў якім-небудзь часопісе “Пісьмы з кіргізскага стэпу” Адольфа Янушкевіча”.

Гэта яму прысвяціў два вершы паэт-дзекабрыст Аляксандр Адоеўскі.

Гэта ён вязнем Віленскага Базыльянскага кляштара, ператворанага ў 1823 годзе ў дзяржаўную турму для палітычных, з’яўляецца ў паэме Адама Міцкевіча ”Дзяды” пад імем палымянага рэвалюцыянера Адольфа. Яму дасылаў Міцкевіч ліст з Парыжа ў заснежаную Сібір са словамі спачування.

Гэта ён з'явіўся адным з першых грунтоўных даследчыкаў характару, быту і жыцця казахаў.

Гэта яго, як «няўмольнага ворага» шмат разоў сваёй уласнай рукой выкрэсліваў са спісаў на вызваленне з сібірскай ссылкі цар Мікалай І.

Дык хто ж ён – гэты таямнічы і знакаміты чалавек, які меў такі аўтарытэт у знаным асяроддзі, быў нароўні з выбітнымі асобамі свайго часу і якога так баяўся сам цар?

Чалавек гэты -- Адольф-Міхал-Валяр'ян-Юльян Янушкевіч. Нарадзіўся 9 чэрвеня 1803 года ў Нясвіжы. Паходзіў са шляхецкага роду. Яго бацька быў падпалкоўнікам польскага войска. Маці ж, Тэкля Сакалоўская, мела блізкае сваяцтва з Тадэвушам Касцюшкам. Адольф вучыўся ў Нясвіжскай дамініканскай школе, у Вінніцкай гімназіі. Бацькі ў 1821 годзе купілі маёнтак Дзягільна, што непадалёку ад цяперашняга Дзяржынска. Адсюль у гэтым жа годзе васемнаццацігадовы Адольф пайшоў у навуку. Стаў студэнтам літаратурнага факультэта Віленскага універсітэта, далучыўся да прыхільнікаў літаратурнага

аддзялення тайнага таварыства філаматаў, якое стварылі найперш выхадцы з беларусі Тамаш Зан, Юзаф Яжоўскі, Адам Міцкевіч, Ануфрый Петрашкевіч і іншыя.

У 1821 годзе Адольф надрукаваў свой першы паэтычны твор "Мелітон і Эвеліна". Ягонаму натхненню спрыяла тое, што юнак сышоўся ва універсітэце з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, іншымі творча адоранымі асобамі. Ды і сама сівагаловая Вільня проста звінела лірычнымі і свабодалюбівымі настроямі. З-за іх Адольф Янушкевіч і трапіў пад следства, якое трывала ў 1823-24 гадах. Аднак яму пашанцавала: пакуль што ягонай віны не даказалі. Былы студэнт і філамат з'ехаў у Камянец-Падольск да сваіх украінскіх сяброў.

Пасля пачаліся звязаныя з лячэннем паездкі у Карлавы Вары, Італію, Германію, Францыю. У Рыме Адольф Янушкевіч меў нечаканае і радаснае спатканне з Адамам Міцкевічам. Ён блізка пазнаёміўся з Гётэ, Юльюшам Славацкім.

Не паспеў Адольф восенню 1830 года вярнуцца на радзіму, як спелым яблыкам упала на гэтую зямлю вызвольнае паўстанне. Выхаваны на вольналюбівых памкненнях віленскага студэнцтва, Янушкевіч не мог заставацца ўбаку.

Ён дабраўся да Варшавы, стаў адным з кіраўнікоў арганізацыі «Легія Літвы, Валыні, Падолля і Украіны». А калі быў створаны паўстанцкі Літоўска-Валынскі легіён, Адольф Янушкевіч стаў ад'ютантам камандзіра легіёна. У адным з першых баёў быў цяжка паранены, трапіў у палон. Паблукаў па этапах і апынуўся ў Кіеўскай цытадэлі.

Маючы гонар шляхціца і грамадзяніна, не стаў выкручвацца і каяцца. Ён прызнаў, што да паўстанцаў далучыўся свядома і, абараняючы Айчыну, быў гатовы “ахвяраваць усім дзеля яе дабра”. У сакавіку 1832 года суд прыгаварыў яго да павешання, але смяротнае пакаранне замянілі пажыццёвай ссылкай у Сібір. У Табольск Адольф Янушкевіч выправіўся ўжо без дваранскага звання і вайсковага чыну. Восенню 1835 года ён трапіў у Ішым-горад, што ў Цюменскай вобласці. Тут і пазнаёміўся з паэтам-дзекабрыстам Аляксандрам Адоеўскім. Тут адшукалі Янушкевіча тут словы падтрымкі Адама Міцкевіча, які не забыўся пра свайго віленскауніверсітэцкага паплечніка.

Ішым стаў паваротным пунктам у далейшым лёсе Янушкевіча. Ён пранікся цікавасцю да казахаў, пачаў вывучаць іхні побыт. Без спадзеву на памілаванне, бо цар пастаянна выкрэсліваў ягонае прозвішча са спісаў, Янушкевіч вырашыў давесці свае назіранні да навуковай дасканаласці. Гэтаму паспрыяла і тое, што ў 1841 годзе ён апынуўся ў Омску, дзе служыў спачатку ў «Пограничном управлении сибирскими киргизами», а пасля ў «Комитете по уложению киргизских законов». У той час казахі называліся кіргізамі.

У 1846 годзе даследчык разам з экспедыцыяй ажыццявіў працяглае падарожжа па казахскіх стэпах, даследаваў вусную паэтычную і песенную творчасць, гісторыю і прыроду Казахстана. Ён вёў дзённік і пісаў пісьмы сваім беларускім родзічам. Неўзабаве яны былі надрукаваны і вытрымалі ажно два выданні: у 1861 годзе ў Парыжы і ў 1875 годзе ў Берліне. Менавіта гэтай кнігай і цікавіўся Іван Тургенеў. А вось па-руску «Письма с Киргизской степи» выйшлі толькі ў 1966 годзе, па-казахску і ўвогуле больш як праз 110 гадоў.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Саймак Клиффорд Дональд
1. Собрание сочинений Клиффорда Саймака в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4