Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Так што ня будзем пра гэта гаварыць, - заключным тонам сказаў Алесь.
– Ёсьць у мяне яшчэ адна iдэя. За пару дзён, магчыма, скажу вам пра яе.

– Праца?

– Магчыма нешта падобнае, хоць я няпэўны тут... Адзiн з маiх наглядчыкаў у краме мае брата, уласьнiка адпачынкавага рэсорту на поўначы. Гэта прыблiзна тры гадзiны язды адгэтуль аўтам. Як я быў у яго дык меў уражаньне, што яму патрэбныя рукi. Калi iм трэба чалавека, каторы-б даглядаў траву, абслужыў бензiнную помпу, нейкi там плот цi што направiў, адным словам вось такi падручны памочнiк...

– Гэта быў-бы здабытак, - адразу згадзiўся пiсьменьнiк.
– Цi ёсьць там

блiзка дзе рыбу лавiць?

– Як-бы для выгады гасьцей, рака цячэ празь ягоны луг. Тут-жа й цудоўны лес, а збоку - возера. Цi-ж ня добра было-б маленькiм трактарам i касiлкай зрэзаць траву, напоўнiць некаму ў аўце бак бензiны ды пасьля пайсьцi i выцягнуць з ракi колькi прыгажуноў фарэляў? Як вам падабалася-бы такое?

– Во, во, такая праца якраз для мяне!
– павесялеў Шпак.

– Надзвычайна. Я пранюхаю, што i як. Вам цяпер патрэбны добры адпачынак, здаровае i лугом цi лесам насычанае паветра, добрыя харчы. Гэтага ўсяго там ёсьць уволю. Што-ж да заплаты, - ня ведаю, - прыдзецца згадзiцца на тое, што ён дасьць. Ды гэта ўсё яшчэ ў будучынi. Цяпер-жа мяне жывот упiкае, што я пра яго забыўся. Запрашаю вас на вячэру.

– Добра, калi так прыгожа просiш, - жартаваў Шпак.

– Прашу, калi ласка.

– Яшчэ адно, - прыгадаў Шпак.
– Хачу паказаць табе вось што.

Ён падаў Алесю канвэрт i "Голас радзiмы". Алесь уважна агледзеў iх.

– Лёкальны штэмпаль. Нiкчэмнiкi, яны за вамi па пятах!
– злосна гаварыў Якiмовiч.
– Няма-ж на iх пакуль што з нашага боку нiякай паганякi!

18

Пасьля паўдня ў тойсамы дзень, калi Шпака выкiнулi з працы, Нiна Ляскiн тэлефанавала Капшуну. Яна карысталася тэлефонам з публiчнай будкi. Наагул, згодна кансьпiрацыйных правiлаў, ёй было дазволена тэлефанаваць у выключных выпадках. Сяньня Нiна мела iншыя пляны на вечар, але Капшуна не жадала бачыць у сваiм памешканьнi ў прысутнасьцi Веры, якая магла-б пачуць нешта, што ёй не належалася. А адкладаць такую важную для Капшуна навiну Нiна не магла.

– Маю добрую навiну, - казала яна ў трубку, калi адазваўся Капшун. Шпака звольнiлi з працы. Лiо казаў мне, што крышку трэба было падмазаць, каб паслухаў.

– Маладзец ты, дзеўка! Я ўжо нямношка беспакоiўся...

– Грыша, як ты мог!
– дакарала Нiна.
– Я-ж табе казала, што слова датрымаю.

– Ведаю...

– Цi я цябе калi падвяла?

– Было пару разоў...

– Разумею. Ну ведаеш, не спадзявайся, што кажны раз, як толькi пальчыкам кiўнеш, то да цябе зараз у абдымкi пабягу.

– Я-ж многа не вымагаю, а ты гэтае дабро на рынак не панясеш, Нiначка...

– Уважай ты, прагавiты, калi хочаш каб наша справа добра iшла.

– Магу цябе сяньня вечарам пабачыць?

– Нет, нiяк...

– Чаму?

– Мая субкватарантка будзе дома.

– Ну ладна ты, языкаватая красавiца, не хачу цябе гнявiць. Цяпер-жа пра гэтага пiсаку... Я забясьпечыў яго адпаведнай лiтаратурай. Ён павiнен быў яе ўжо атрымаць.

– Думаеш, што табе ўдасца яго зламаць?

– Спрабую. Стары нягоднiк павiнен мець свае слабасьцi. Калi зломiм, добра, калi-ж не, - тады...

– Тады што?

– Можна будзе нешта больш радыкальнае.

– Ты думаеш пра "настаяшчую абработку"?

– Казаў-жа табе некалi, што не раблю на сваю руку. Трэба будзе зь кiм-небудзь параiцца...

Нiна Ляскiн дагадвалася на каго Грыша намякаў. Здавалася ёй, што Капшун i той "нехта" выконваюць заданьнi з самага верху. Яе спэцыяльная

пазыцыя многiя кантакты на працы й вонках яе - спрыяла "дзелу".

– А як адносна дзяўчыны?
– пытаўся Капшун.

– Нiчога, усё ў парадку. Яна такая нямношка засьценчывая, праводзiць час з тым Якiмовiчам. Рэдка расказвае мне пра што яны гавораць.

– Можа быць элемэнт небясьпекi, калi-б яна ўтрэскалася...

– Яна ненадзейная?

– Была окэй. Заўсёды трэба вока дзяржаць на непрадбачаным. Разумееш?

– Буду старацца.

– Што я маю асаблiва на думцы... Сьлядзi за зьменамi ў яе паводзiнах. Калi што, ведаеш...

– Мяркую, што так.

– Чаму-б табе не заглянуць да мяне сягоньня? Або можа дзесьцi спаткаемся?

– Прабач, не магу.

– Штосьцi важнае замiнае?

– Для мяне важнае. Пацярпi.

– Ты заслужыла яшчэ на адзiн пацалунак за тое, што вытурыла з працы таго нягоднiка. Я затрымаю яго для цябе...

– Затрымай для сваёй цешчы, любоўнiк!

– Ну, не...

– Бывай. I паведамi мяне, калi цябе запраўды прыпрэ.

– Ты цынiк!

Нiна павесiла трубку. Грыша напэўна дадумаўся, што яна сяньня мае сустрэцца зь iншым. I калi яна зажадае мець Грышу, ён будзе там, дзе бывае заўсёды.

19

Была гэта невялiкага разьмеру, у чорнай плястыковай вокладцы, з абношанымi-працёртымi кутамi запiсная кнiга. Вiдаць па вокладцы й бачынках, што часта ўжывалася. Тыповы запiс, прыкладна, такога зьместу: Язэп Сноп, нар. у Н., 1925 г.; радня ўдома ў калгасе. Нэгатыўны да камунiзму, нявыразная палiт. ар'ентацыя. Таракан у саладусе. Цяперашнi адрас: 1113 Вiнэт вул., Мантрэал, 36. тэл.: 374-8602.

Алесь любiў гумар, а таму i ў запiсную кнiжку траплялi некаторыя "кавалкi". Напрыклад, цi чулi вы як адзiн наш суродзiч спасьцярог калi сусед ягоны, гэткi-ж, як i ён, iмiгрант, у гэтым капiталiстычным сьвеце ўжо дарабiўся?
– Глянь ты на яго!
– казаў ён сябру свайму.
– Чалавек ужо дарабiўся. Ён i ягоная сям'я ўжо тэлевiжан вачуюць!

Слова вачуюць - гэта ад ангельскага to watch - глядзець. Людзi, бачыце, ужо глядзяць тэлебачаньне. А здарылася тое ў пяцiдзясятых гадох, калi тэлевiзары дорага каштавалi. Вось чаму чалавек, каторы мог купiць дарагi апарат i меў час глядзець праграмы розныя - чуеце?
– ужо дарабiўся ў гэтай капiталiстычнай краiне. У чорнай кнiжцы, што была некалi неразлучным спадарожнiкам Якiмовiча, было шмат такiх нататак. Для Трыфты Тонi яму даводзiлася падарожнiчаць i палагоджваць розныя iнтарэсы, а ягонае сяброўства ў управе Згуртаваньня Беларусаў накладала дадатковыя абавязкi. Трымаў кантакты з многiмi сябрамi арганiзацыi, пашыраў нацыянальную i арганiзацыйную лiтаратуру. Прыдбаў многа сяброў i награмадзiў матар'ялу адносна апазыцыi. У гэтай апошняй групе бачыў ня толькi людзей няпрыязных для сябе цi беларускiх актывiстаў, але й так званых тараканоў у саладусе чыстых матар'ялiстаў, проста гультаёў i розных колераў ханжу, што адно пра сябе дбала.

Магчыма, што Алесь ня чуў пра Франца Бэйкана, але жыцьцё падказала яму, каб трымаўся ягонага правiла: Трактуй сваiх сяброў так, як быццам-бы яны мелi стацца тваiмi ворагамi, i глядзi на ворагаў, як быццам-бы яны маглi стацца тваiмi прыяцелямi. Накш гаворачы: трымай усюды адкрытыя вочы, вушы й дзьверы. Ззамоладу лёс навучыў Алеся як важна мець iнфармацыю адносна людзей. Яе трэба было ня толькi зьбiраць i парадкаваць, але й цэлы час абнаўляць. Найбольш адносiлася гэта да людзей палiтычна актыўных.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник