Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

26

Прыехалi ў рэсорт Пайн Рыдж пасьля паўдня. Парыла, заносiлася на буру. Алесь шкадаваў, што ня ўставiў у свой Олдсмабiл ахаладжальнiка. Як толькi паставiлi аўтамашыну, Алесь запрасiў Веру ў рэстаран.

– Глянь, гэта-ж цудоўнае месца!
– усклiкнула захопленая дзяўчына.
– I чым тут людзi займаюцца?

– Яны зарабляюць на жыцьцё растратай сваiх грошай, - адказаў дзяцюк.

– Гэта надзвычайны занятак, толькi грошы трэба мець.

У рэстаране было няшмат людзей. Алесь разгледзеўся, прывiтаўся са знаёмымi.

Селi за стол у куце.

– Замовiш мне вялiкую мiсу марожанага, а я пайду асьвяжыцца, - устала Вера.

Алесь выцер сабе спацелы дагэтуль лоб. Разглядаўся, цi няма дзе навокал Шпака. Як прыемна тут, дзе паветра штучна ахалоджвалася, пасьля парнасьцi, якая гаспадарыла на дварэ!

– Гало, Мэры!
– прывiтаў Алесь таўставатую i нiштаватую з выгляду дзеўку, каторая працавала тут i кэльнэркай i кухаркай.
– Як-жа тваё цэннае здаровейка?

– Гляньце, хто гэта зьявiўся, big boy, - усьмiхнулася, рэклямуючы прыгожыя зубы, дзяўчына.
– I каму-ж мы маем быць удзячныя за тваю вiзыту?

– Што за пытаньне, Мэры? Табе, а не каму iншаму. Ты-ж ведаеш, што я цябе люблю ды жыць безь цябе не магу. А ты ўсё прыгажэеш усiм на зайздрасьць!
– жартаваў Алесь.

– Ну, ну, ты хiба-ж ня будзеш жартаваць зь мяне, любоўнiк мой?

– Ды не, мая ты darling. А дзе-ж мой пiсьменьнiк?

– Павiнен быць тут дзесьцi. Чакаў цябе.

– Вось i слава Богу. А цяпер, Мэры, я-ж ведаю, што маеш ты вялiкае i сваiх клiентаў кахаючае сэрца. Дык можа прынясла-б ты нам дзьве вялiкiя порцыi ванiлi-марожанага ды iз сакавiтым клубнiком наверсе?

– Right away, coming up.

Мэры нахiнулася й цiха спыталася ў Алеся:

– Можа скажаш мне, што гэта за цацу ты з сабой сюды прывёў?

– Прашу цябе, Мэры, будзь памяркоўнай. Адкрыю табе таямнiцу, толькi ня будзь зайздроснай. Ты-ж ведаеш маю поўную адданасьць табе. Абяцаеш, дарлiнг?

– Кажы.

– Яна, гэтая цаца, поўнасьцю мая, - падмiргнуў дзяўчыне Алесь.

– Вось як! Маеш добры густ, мiлы мой!

– Асьвяжылася?
– спытаўся Алесь у Веры, калi яна вярнулася.

– Так. А цi ты казаў мне, што тут недзе збоку ёсьць дзе пакупацца?

– Так, ёсьць недалёка адсюль прыгожае азярцо напоўненае чысьцюсенькай i мокрай вадзiчкай.

– Брава! Я ўжо хацела-б быць у кампанii тых рыбак, што ў тым азярцы плаваюць.

– Пацярпi, дзеўка. Скора пазнаёмлю цябе з тымi рыбкамi. Перш спажывём марожанае, каторае вунь ужо наблiжаецца да нашага стала.

Мэры паставiла на стале дзьве плястыковыя мiсы, напоўненыя марожаным зь ягадамi. У гэны час зьявiўся Антон Шпак. Убачыўшы пiсьменьнiка, Алесь заказаў марожанае i для яго.

Апрануты ў кашулю ў клетачкi, шэрыя порткi, iз загарэлым тварам, на якiм расплылася шырокая i прыязная ўсьмешка, Шпак падыйшоў да стала.

– Алесь, як я цешуся, пабачыўшы цябе тут!
– падаў Алесю руку й пазiраў на Веру.

– Прыемнасьць мая, - сказаў

Алесь, устаўшы.
– А цяпер прашу быць знаёмым зь Верай Мак. Вера, маеш гонар пазнаёмiцца зь пiсьменьнiкам Шпакам.

– Мне Алесь успамiнаў некалi пра сваю прыгажуню, але не казаў што яна аж такая цудоўная з выгляду, - гаварыў Шпак i ўважна аглядаў дзяўчыну. Прыемна...

– Прыемнасьць мая, - зарумянiўшыся ў твары, сказала Вера.
– Я чула шмат пра вас ды й некаторыя вашыя кнiгi чытала.

– Так?
– зьдзiвiўся пiсьменьнiк.
– Але-ж вы налягайце на марожанае, не марудзьце. Алесь, а чаму-ж ты мне не сказаў, што такую прыгажуню ты недзе ўпаляваў?
– пабацькоўску спытаўся ён у дзяцюка.

– Але-ж вы ў мяне ня спыталiся, - усьмiхнуўся Алесь i падмiргнуў Веры, каторая прыглядалася Шпаку. I здавалася Алесю, што дзяўчына запраўды спадабалася яму.

– Калi, прабачце мне, як доўга вы ўжо забаўляецеся разам?

– А ўжо месяцы тры, мусiць, - адказаў Алесь.

– А вы як доўга ў Канадзе, спадарычня Мак?

– Я тут нарадзiлася ў адным гарадку на поўначы.

– Вы што? Але-ж запраўды, чаму мне гэта ў галаву ня прыйшло? Прабачце старому дурню. Слухаючы вашу гаворку, я ня думаў...

– Але вось што асаблiва цiкавае, спадар Шпак, - пачаў задаволеным голасам Алесь.
– Калi мы пазнаёмiлiся, без майго ведама яна ўзялася вучыцца беларускую мову. Аднаго дня, калi яна адчынiла свой роцiк, я быў, сьцiпла гаворачы, даволi зьдзiўлены. Працуе ў мяне ў Трыфты Тонi, гаварылi мы мiж сабою да таго часу паангельску, а тут... гэткая неспадзеўка... Ад таго часу я пазнаёмiў яе крыху зь беларускай лiтаратурай, з вашай уключна.

– Аж гэтак?
– зьдзiвiўся Шпак. Ён наважыўся распытацца ў Алеся пра дзяўчыну пазьней.

– Я люблю бэлетрыстыку, - сказала Вера.
– Я чытала рускую, а тады, як Алесь прыйшоў, дык я падвучылася пабеларуску. Я сталася сiратой, як была малая. Ад бацькоў я чула беларускую мову, але замала ведала яе...

Вера змоўкла. Цi не замнога ўжо сказала? Стары воўк Шпак можа што-небудзь западозрыць. Дзе гэта калi было, каб народжаная ў Канадзе дзяўчына ды сама па сабе (так яны мяркуюць) навучылася беларускай мовы?

Iшла гутарка пра штодзёншчыну. Шпак распытваўся Алеся пра ягоныя бiзнэсавыя справы.

– Мне трэба йсьцi назад да сваёй працы. Дзякую за марожанае, - устаў Шпак з-за стала.

Алесь зь Верай паехалi над возера. Купалiся, вылежвалiся на беразе. Вечарам Алесь угашчаў дзяўчыну й Шпака ў рэстаране, а пасьля ўсе пайшлi ў катэдж. На абцягнутай шчыльнай сеткай, - каб адгарадзiцца ад кусьлiвых чорных мушак i камароў, - вэраньдзе стаялi крэслы й стол. Алесь прынёс свой пераносны патэфэн ды наставiў кружэлкi з рознымi беларускiмi народнымi песьнямi, харавымi канцэртамi Шырмы зь Менску. Зьявiлася й брэнды ў таварыстве садовай вады, вэнджаных шпротак i iкры ды заквашаных пабеларуску гуркоў.

Поделиться:
Популярные книги

Титан: Возвращение

Рави Ивар
1. Титан
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
4.86
рейтинг книги
Титан: Возвращение

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Ложная девятка 2

Риддер Аристарх
2. 4-4-2
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ложная девятка 2

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Идеальный мир для Демонолога 9

Сапфир Олег
9. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 9

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2