За волю
Шрифт:
– Можа-б ты мне расказаў перш пра яго?
– запрапанавала Вера, калi прынесьлi напiткi.
Прынаднасьць ейнага твару, як i раней, -заўважыў Нiк, - амаль не аздобленая касмэтыкай, натуральная.
– Можна й так, - пачаў дзяцюк, - хоць, запраўды, ня ведаю ад чаго пачынаць. Скажу адразу самае найважнейшае: сяньня Алесь амаль зусiм зруйнаваны чалавек. I найгоршае ў тым, што ён пра нiчога ня дбае, адным словам напляваць яму на ўсё. У яго амаль няма грашовых сродкаў...
– Чаму ён так? I чаму ў яго няма сродкаў?
Нiк уважна зазiрнуў
– Дзiўна чуць такое пытаньне ад цябе, - Нiк падкрэсьлiў "цябе", каторая сталася прычынай ягонай дэградацыi. Ён-жа не працаваў амаль ад таго часу, калi ты зьнiкла.
– Чаму? Што зь iм? Давiд яго выкiнуў?
– Нiхто яго ня выкiдаў. На працу ён не пайшоў, а зачынiўся ў сваiм апартамэньце й гарэлкай пачаў залiвацца. Мы ўсе намаўлялi яго, каб апамятаўся, сам Давiд наведаў яго. Ён нiкога не паслухаў. Казаў, што хоча, каб гэты сьвет пакiнуў яго ў супакоi, у адзiноцтве, бо ён мусiць сам усё абмеркаваць, перагледзець, параацанiць. Выглядаў ён як чалавек, што вось-вось у абдымкi сьмерцi наважыўся йсьцi. Апроч таго ўдару, якi ты яму зрабiла, быў у яго iншы крызiс. Камунiсты пачалi шантажаваць яго празь ягоную бедную i запалоханую матку. I гэты другi ўдар яму, вiдаць, волю адабраў. Мацi пiсала яму пару разоў, прынагляла, каб дамоў вяртаўся.
– Аж гэтак! О, мой дарлiнг, мой мiленькi Алесь!
У голасе дзяўчыны турбота, а ў вачох спагада.
– I што яшчэ?
– Ён быў i, я веру, цяпер ёсьць шалёна ў цябе закаханы. Некалькi разоў, калi пра цябе была згадка ў гутарцы, ён круцiўся-вярцеўся быццам чарвяк на кручку. Напiнаўся, гарачыўся, так эмацыянальна цярпеў, што нам здавалася можа мець удар сэрца. Прашу цябе мне верыць, замаскаваная прыгажуня.
– Нiк, будзь добры, не называй мяне гэтак.
– Выбач, мне здавалася, што ты гэта любiш.
– Не, ня люблю, анi таго, што на сцэне паказваю...
– Таму й замаскавалася?
– Так i не. Але мне не залежыць, каб людзi ведалi, што займаюся такiм... мастацтвам.
Апошняе слова дзяўчына вымавiла зь нясмакам.
– Ага, мне няясна было. Дык пра што гэта мы?
– Ты апавядаў як Алесь цярпеў з-за мяне.
– Чуў пра гэта зь ягоных вуснаў, Алесь меў да цябе сур'ёзныя намеры. Ты была ягонай марай, а тут аказалася, што ты ня толькi зьяўляешся спрытнай абманшчыцай, але нават нейкiм чынам зьвязаная з забойствам пiсьменьнiка Шпака. Уявi ягоны боль. Я ня ведаю колькi ў тым праўды...
– Раскажы мне пра ягоную матку.
– Выглядае, што камунiсты на яе населi. Алесь проста забiвае сябе турботамi бо ня можа старой i беднай жанчыне нiчым дапамагчы. Пачкi дзьве, з вопраткай, здаецца, выслаў. Загад адтуль просты i ясны: вяртайся дамоў без адвалокi!
– Мяркуеш, што ён паедзе?
– спыталася Вера з трывогай у голасе.
– Ня ведаю. У такой сiтуацыi, як ён цяпер знаходзiцца, дык цяжка нешта прадбачыць.
– Так хацелася-б
Нiк ледзь не падскочыў з радасьцi, схапiў яе за руку.
– Верачка, дарагая, хочаш? Скажы слова. Ты адзiная, што можаш вярнуць яго да нармальнага жыцьця.
– Так думаеш?
– Я пэўны гэтага. Праўду табе сказаць, дык ён быццам цябе зьненавiдзеў. Абвiнавачвае цябе за тваю долю ўва ўсiх ягоных няшчасьцях. Зь iншага боку ён кахае цябе як i раней, прападае безь цябе. Людзi кажуць, ведаеш, што каханьне й нянавiсьць - блiзкiя сваякi. Ня ведаю. Асьмелюся сказаць, ведаючы яго добра, што ён аднаго дня спадзяецца твайго вяртаньня.
– Бедны хлапец, - шчыра й паволi сказала Вера. Яна заказала яшчэ адзiн напiтак, канчала свой гамбургэр.
Нiк прыглядаўся ёй i думаў, цi яна апынулася ўжо ў тых учэпiстых руках, якiя зацягнулi яе ў сьвет распусты, зь якога няма назад дарогi.
– Мне прыкра чуць, што ён на мяне за ўсё вiну звальвае. Бачыш, Нiк, я таксама закаханая ў яго, як раней, а можа й больш. Справа ў тым, што цяпер яшчэ не магу да яго вярнуцца...
– Чаму не? Твая праца?
– Гэта ня ёсьць галоўнай прычынай. Ты, Нiк, мяне поўнасьцю ня ведаеш. Гэта даволi скамплiкаванае, цяпер ня буду выясьняць... Адно магу сказаць, што я цяпер на раздарожжы, ня зусiм ведаю, што маю далей рабiць. Пэўныя рэчы патрабуюць разьвязкi. Я старалася знайсьцi выхад, але тымчасам не магла.
– Што за праблемы ў цябе? Што можа быць важнейшага за тое, чымся памагчы чалавеку, каторага кахаеш?
– Нiк, прашу, не насядай на мяне. Не магу сказаць... Цi ты думаеш, што я вось цяпер адразу не пабегла-бы да яго, калi-б магла? Такая, як я ёсьць цяпер, яму не змагу памагчы.
– Але-ж некалi да яго вернешся?
– Спадзяюся, Нiк. Шчыра гавару.
– Скажы мне, калi ласка: цi ты яшчэ цяпер скрываешся ад палiцыi i чырвоных?
– Хто сказаў, што я скрываюся ад палiцыi i чырвоных?
– Наколькi памятаю, Алесь так сказаў. Ён нават прадугледзiў магчымасьцi небясьпекi для цябе ад камунiстаў.
– Аж так? Ну, можа я й скрываюся...
Наступiла маўчаньне. Нiк зiрнуў на гадзiньнiк.
– Сьпяшыш, Нiк?
– За гадзiну сядаю на аўтабус.
– Iлгун ты, Нiк. Ад якога гэта часу вы, з экзэкутывы, езьдзiце аўтабусам?
– Твая праўда. Самалётам еду.
– Вось так лепш. Дык ня маеш часу?
– Для цябе часу ў мяне хопiць. Хочаш яшчэ вiна?
– Я ня супраць.
Нiк заказаў напiткi.
– Цяпер твая чарга. Як-жа ты знайшла такую цудоўную працу? Я нiколi не падазраваў, што ты здольная да такой, як гэта, сьцiпла гаворачы, паказухi... Я-бы прысягнуў... Табе гэта падабаецца?
– Я ненавiджу гэткую працу, - скрывiлася Вера. У вачох зьзяла шчырасьць.
– Усе гэтыя мужчыны цябе проста праглынаюць, няведама што ўяўляюць, - у вачох такая юрлiвасьць... Мiж iншым, як я табе спадабалася?
– Надзвычайна! Цi маю выразiць сваё захапленьне з кветкамi?