Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Нi ў дзве трыццаць, нi ў якi iншы час.
– Вось як, - здзiўлена прамовiў канстэбль Полк i з задавальненнем пагладзiў свае вусы.
– Што яшчэ сказаў мiстэр Спэнлаў?
– Мiстэр Спэнлаў гаворыць, што, як яго i прасiлi, ён пайшоў сюды, а з дому выйшаў, калi на гадзiннiку было дзесяць хвiлiн чацвёртай. Але, калi ён прыйшоў, служанка паведамiла яму, што мiс Марпл няма дома.
– А вось гэта так i было, праўда, - заявiла мiс Марпл.
– Ён прыходзiў сюды, але я была на сходзе ў "Жаночым iнстытуце"*.
* Арганiзацыя, якая аб'ядноўвае сельскiх жанчын. (Тут i далей заўвагi перакладчыкаў.)
–
– Скажыце мне, канстэбль, - усклiкнула мiс Марпл, - вы падазраяце мiстэра Спэнлаў?
– Я нiчога не магу сказаць канкрэтна на гэтым этапе расследавання, але ў мяне такое ўражанне, быццам нехта, не будзем пакуль называць iмя, спрабуе перахiтрыць усiх.
– Мiстэр Спэнлаў?
– задумлiва прагаварыла мiс Марпл.
Ёй падабаўся мiстэр Спэнлаў. Гэта быў невысокi хударлявы чалавек, нязграбны i ветлiвы ў размове, што сведчыла аб яго прыстойнасцi. Здавалася дзiўным, што ён прыехаў жыць у вёску, ён яўна ўсё жыццё пражыў у горадзе. А чаму пераехаў у вёску - прычыну ён растлумачыў толькi мiс Марпл.
– З той пары, як я сябе помню, я заўсёды хацеў жыць у вёсцы i мець свой сад. Мне заўсёды падабалiся кветкi. Ведаеце, у маёй жонкi была невялiчкая крама кветак. Там я ўпершыню i ўбачыў яе.
Скупыя словы, але яны раскрывалi яго рамантычную душу. Маладая прыгожая мiс Спэнлаў на фоне кветак - як цiкава.
Аднак мiстэр Спэнлаў у кветках нiчога не разумеў. Ён не разбiраўся ў насеннi, не меў нiякага ўяўлення пра расаду, пра пасадку, пра аднагадовыя i шматгадовыя раслiны. У яго была толькi адна мара - мара мець агарод, засаджаны пахучымi кветкамi, побач з катэджам. Ён не раз распытваў мiс Марпл пра пасадку расады, агарод i яе адказы на свае пытаннi занатоўваў у запiсную кнiжачку.
Чалавек ён быў стрыманы. Магчыма, гэта рыса характару прыцягнула ўвагу палiцыi да яго, калi яго жонку знайшлi забiтай. Цярплiва i настойлiва яны патроху высвятлялi мiнулае мiсiс Спэнлаў, i неўзабаве ўся вёска Сент-Мары-Мiд таксама даведалася пра гэта.
Нябожчыца мiсiс Спэнлаў спачатку працавала служанкай у адным вялiкiм доме. Яна пакiнула гэта месца, бо выйшла замуж за садоўнiка i разам з iм адкрыла краму кветак у Лондане. Крама давала вялiкi прыбытак. А садоўнiк захварэў i памёр.
Удава вяла далей справу, пашырыла краму i славiлася на ўвесь горад. Потым яна выгадна прадала краму i другi раз выйшла замуж за мiстэра Спэнлаў, ювелiра сярэднiх гадоў, якi атрымаў у спадчыну выгадную справу. Праз некаторы час яны прадалi краму i пераехалi ў Сент-Мары-Мiд.
Мiсiс Спэнлаў была багатая жанчына. Прыбытак ад сваёй кветкавай гаспадаркi яна ўкладала ў краму, "як ёй раiлi духi з неба", - так яна тлумачыла ўсiм i кожнаму.
Як нi дзiўна, а яе ўклады давалi прыбытак. Аднак яе вера ў спiрытызм не памацнела, наадварот, яна раптам закiнула медыумы i сеансы i хутка кiнулася ў змрочную рэлiгiю, блiзкую да iндыйскай, якая грунтавалася на розных формах глыбокага дыхання. Але, пераехаўшы ў Сент-Мары-Мiд, зноў вярнулася ў артадаксальную англiканскую веру. Яна часта бывала ў свяшчэннiка дома, рэгулярна хадзiла ў царкву. Яна апекавала вясковую царкву, цiкавiлася мясцовымi навiнамi i гуляла ў брыдж. Сумнае штодзённае жыццё. I раптам забойства.
Палкоўнiк Мэлчэт, галоўны канстэбль, выклiкаў iнспектара
– Муж зрабiў гэта, сэр.
– Вы так думаеце?
– Упэўнены. Вы толькi зiрнiце на яго. Па iм не вiдаць, каб ён бедаваў цi перажываў. Вярнуўся дахаты, ведаючы, што жонка забiтая.
– Ён так i не паспрабаваў iграць ролю забiтага горам мужа?
– Дзе яму, сэр? Занадта задаволены самiм сабой. Некаторыя джэнтльмены не могуць iграць. Як я разумею, яна яму проста абрыдла. У яе былi грошы, i яна была дакучлiвая жанчына - вечна займалася нейкiмi "iзмамi" i ўсялякiм iншым глупствам. Ён спакойна вырашыў прыбраць яе i зажыць, як душа жадае.
– I трэба было выбраць зручны момант.
– Праўда, ён чакаў зручнага моманту. Старанна распрацаваў план. Прыдумаў, каб яму пазванiлi па тэлефоне i выклiкалi спецыяльна з дому...
Мэлчэт перапынiў яго:
– А званок вы праверылi.
– Не, сэр. I дурню ясна, што або хлусiў, або званiлi з тэлефона-аўтамата. У вёсцы толькi два тэлефоны-аўтаматы: на станцыi i на пошце. З пошты нiхто не званiў. Мiсiс Блад бачыць кожнага, хто ўваходзiць. А вось са станцыi мог быць званок. У дзве гадзiны двацаць сем хвiлiн прыходзiць цягнiк, i ў гэты час тут такая мiтусня. Але галоўнае ў тым, што ён запэўнiвае нас, быццам яму званiла менавiта мiс Марпл. Мы праверылi. З яе дома нiхто не званiў, i сама яна была ў iнстытуце.
– Вы не дапускаеце магчымасцi, што той, хто забiў мiсiс Спэнлаў, спецыяльна выклiкаў мужа па тэлефоне, каб адвесцi такiм спосабам ад сябе падазрэнне?
– Вы маеце на ўвазе маладога Тэда Герарда, так, сэр? Я ўжо разбiраўся з iм, але ён тут нi пры чым. Ён нiчога не выйграе.
– Хоць ён - фiгура цёмная: вялiкая растрата даручаных яму грошай.
– А я i не кажу, што ён бязгрэшны. Аднак ён прыйшоў да свайго боса i прызнаўся ў гэтай растраце. I яго работадаўцы не даведалiся пра гэта.
– Сябра "Оксфардскай групы"*, - сказаў Мэлчэт.
* Адна з рэакцыйных рэлiгiйных груп, што iснавала ў 20-я гады. Яе крытэрыi: сумленнасць, чысцiня душы, любоў да людзей, бескарыслiвасць.
– Так, сэр. Прыняў другую веру i адразу апраўдаў свой учынак - прызнаўся, што ўкраў грошы. Заўважце, я не кажу, што гэта не магло быць хiтрасцю, здагадаўся, што яго падазраюць i вырашыў спекульнуць на шчырым раскаяннi.
– У вас скептычны розум, Слэк, - сказаў палкоўнiк Мэлчэт.
– Мiж iншым, вы мелi гаворку з мiс Марпл?
– Якое яна мае дачыненне да гэтай справы, сэр?
– Нiякага. Але ж яна чуе, што гавораць. Чаму б вам не пайсцi i не пагаварыць з ёй? Яна вельмi назiральная жанчына.
Слэк перавёў гаворку на iншае.
– Хачу папытацца ў вас, сэр, вось пра што. Нябожчыца пачынала сваю працоўную кар'еру служанкай у доме сэра Роберта Аберкромбы. Там былi ўкрадзены каштоўныя камянi - смарагды - каштоўныя пацеркi. Iх так i не знайшлi. Я пацiкавiўся гэтым, прапажа, вiдаць, здарылася, калi там працавала мiсiс Спэнлаў, у той час яна была яшчэ дзяўчына. Цi не думаеце вы, сэр, што яна замяшана ў гэтай справе? Спэнлаў, знаеце, быў адным з тых дробных ювелiраў, якiя не грэбавалi скупкай крадзенага.