Шрифт:
Стары Коскуш уважна прыслухоўваўся. Хаця яго вочы даўно ня сьвецяць, але слух ня страціў яшчэ свае былой вастраты, і самы ціхі шопат даходзіў да сьвядомасьці, што дрэмле за худым старэчым лбом. Так? Гэта Сіт-Кум-То-Ха зычным голасам кляне сабак і б’е іх, стараючыся запрэгчы ў сані. Сіт-Кум-То-Ха — яго ўнучка, але яна вельмі занятая, і ня можа падумаць пра хворага дзядулю, што сядзеў адзінокім на сьнягу, усімі пакінуты і бяспомачны. Лагеру час ужо ад’яжджаць. Трэба было прайсьці вялікую дарогу, а кароткі дзень канчаўся. Жыцьцё клікала яе, і яна мусіла ісьці да жывых, а не да мёртвых. А ён стаяў ужо на парозе сьмерці.
Гэтая думка напалохала дзеда, і ён выцягнуў дрыжачую занямелую руку і абмацаў маленькую кучку сухіх дроў, што ляжалі тут-жа каля яго. Праведаўшы,
Што гэта такое? Людзі зьвязвалі сані, туга нацягвалі вяроўкі. Ён прыслухоўваўся — зараз ён ужо нічога не пачуе. Пачуўся сьвіст бізуна і моцныя ўдары. Прыслухаўся, як заскавыталі сабакі! Як яны ня любяць работу і дарогу! Рушылі! Сані павольна і ціха падаліся наперад. Усё скончана! Яны ад’ехаліся назаўсёды, і ён застаўся адзін дажываць свае астатнія хвіліны. Але не! Сьнег зарыпаў пад ботамі: хтосьці спыніўся каля яго: на галаву мякка апускалася рука. Яго сын быў добры і прышоў разьвітацца з ім. Коскуш успомніў другіх такіх дзядоў — іх сыны гэтага не рабілі; яны не адставалі ад племя. Але яго сын затрымаўся. Дзядуля марыў аб далёкім мінулым; голас сына абудзіў яго ад салодкіх сноў-мараў.
— Табе добра! — запытаўся сын.
І дзядуля адказаў:
— Але, добра.
— Каля цябе дровы, — гаварыў малады мужчына. — I агонь ярка шугае. Раніца хмурая, і мароз спадае. Зараз пойдзе сьнег. Сьнег ужо ідзе.
— Але, сьнег ужо ідзе.
— Нашы сьпяшаюцца. Рэчы цяжкія, а жываты падцягнула ад голаду. Дарога вялікая, і яны едуць скора. Я іду. Добра?
— Ідзі. Я, як апошні асеньні ліст, які ледзь трымаецца на сьцябле. Пры першым подыху ветру я адпаду. Мой голас падобны на голас старой жанчыны. Мае вочы не паказваюць больш дарогі маім нагам, ногі мае цяжкія, і я змарыўся. Ідзі!
Ён апусьціў галаву і прыслухоўваўся, пакуль чуваць было, як рыпеў сьнег. Калі ўсё сьцішылася, тады ён зразумеў, што сын яго болей не пачуе. Сьпяшаючыся, працягнуў ён рукі да дроў. Яны адны адмяжоўвалі яго ад сьмерці. Цяпер меркаю яго жыцьця стала вязка дроў. Адно палена за адным трэба было аддаваць агню, і кожнае зьнікшае палена азначала набліжэньне сьмерці. Калі астатні кавалак палена аддасьць яму сваё пяпло, мароз пачне мацнець, спачатку эамерзнуць ногі, потым рукі і нарзшце ўсё цела. Галава схіліцца на калені, і ён памрэ. Гэта лёгкая сьмерць. Усе людзі павінны памерці.
Ён ня скардзіўся. Такі шлях жыцьця, і шлях гэты правільны. Ён радзіўся на зямлі, пражыў жыцьцё, і закон ня быў для яго новым. Гэта быў закон для ўсяго жывога. Прырода ня лічыцца з асобнымі стварэньнямі. Яна клапоціцца толькі аб родзе. Так думаў Коскуш, бо так, па яго нагляданьнях, было ў жыцьці. Вясною дрэва напаўняецца сокам, распускаюцца зялёныя пупышкі, а ўвосень адпадаюць жоўтыя лісты, — у гэтым усё выказана. Прырода вызначыла кожнаму стварэньню пэўны абавязак. Калі абавязак выкананы — стварэньне памірае. Прырода не зважае ні на што. Многа ёсьць людзей, пакорлівых закону, але жыве і не памірае толькі пакорлівасьць. Племя
Ён асьцярожна палажыў у агонь палена і разважаў далей. Тое-ж адбываецца ўсюды з усімі жывымі стварэньнямі. Москіты прападаюць, калі пачнецца першы мароз. Вавёрка, калі чуе набліжэньне сьмерці, адпаўзаецца далей у зацішнае месца. Калі трусік старэе, ён цяжэе, у яго няма больш сілы ратавацца ад ворагаў. Нават вялікі мядзьведзь сьлепне, становіцца лянівым і сярдзітым, і нарэшце даходзіць да таго, што сабакі лёгка спраўляюцца з ім. Дзед успомніў, як ён сам пакінуў свайго бацьку, за год да таго, як прышоў да іх місіянэр з кніжкамі і скрынкаю розных лекаў. Коскуш раней толькі аблізваўся, калі ўспамінаў тую скрынку, але цяпер яго губы былі сухімі. Вельмі-ж упамяць адно лякарства — «сьмерць болю», — яно было асабліва смачнае. Але місіянэр быў дармаедам: ён не здабываў мяса, а толькі еў, і паляўнічыя наракалі на яго. Аднойчы ён прастудзіў лёгкія, а потым сабак раскапалі яго магілу і перагрызьліся з-за яго касьцей.
Коскуш ускінуў яшчэ адно палена і задумаўся аб далёкім мінулым. Гэта было ў часы Вялікага Голаду, калі дзяды з пустымі жыватамі падпаўзалі да агню і апавядалі старажытныя паданьні пра тыя гады, калі Юкон не замярзаў тры зімы засаб і засьцілаўся лёдам улетку. У той галодны год ён страціў сваю матку. Ласосяў ня відаць было тым летам, і племя з нецярплівасьцю чакала зімы, калі зьявіцца карыбу [1] . Зіма прышла, але карыбу ня было. Такога году ня было ніколі, — казалі старыя. Алені зьніклі, трусікі не пладзіліся, і ад сабак засталіся толькі скура ды косьці. У бесканцовай зімой вай цемры плакалі і паміралі дзеці і старыя: з дзесяці не засталося жывым і аднаго, каб сустрэць сонейка, калі яно вярнулася вясною. Так, страшны быў тады год!
1
Карыбу — канадзкі паўночны алень.
Але ён бачыў і іншыя часы, калі ўсяго было даволі. Калі мяса псавалася, а сабакі сычалі і іх нельга было браць у работу. Гэта былі часы, калі паляўнічыя часта знарок прапускалі здабычу, і род іх тады рос і пашыраўся. Успомніў ён, як, будучы хлапчуком, у шчасьлівыя гады бачыў задушанага ваўкамі аленя. Зінг-Ха разам з ім ляжаў на сьнягу і наглядаў, — Зінг-Ха, які потым стаў адным з лепшых паляўнічых і, нарэшце, праваліўся ў палонку на Юконе. Праз месяц знайшлі яго: ён напалавіну вылез і моцна прымёрз да лёду.
А цяпер пра аленя. Зінг-Ха і ён пашлі ў той дзень на паляваньне. Гэта была дзіцячая гульня: яны пераймалі ад старэйшых. На беразе раўчука яны натрапілі на сьвежы сьлед аленя, а поруч ішлі сьляды ваўкоў. «Алень стары, — сказаў Зінг-Ха, які лепш ведаў сьляды. — Алень стары і астаўся ад статку. Воўкі адбілі яго ад чарады, і цяпер яго жывога ня пусьцяць». Так яно і было. Такі быў звычай у ваўкоў. Дзень і ноч без адпачынку гналіся яны за ахвяраю, выючы і падскакваючы да самага носу ахвяры, пакуль тая ня выбівалася з сілы. Як забурліла тады кроў у жылах хлопчыкаў! Сьмерць аленя — як гэта цікава паглядзець!