Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Макатунiха з Аленай стаялi перад кучай адзеньня ля стала й разглядалi сукенкi. На лаве ляжалi блюзкi, андаркi, навет пара пальтаў. Перад сьцяной ля стала, выпiнаючыся перад тым спэцканым мухамi зубам, што астаўся ў раме ад пабiтага люстэрка, круцiлася й гладзiла паясьнiцу рукамi ягоная сяброўка Дуня. Янук ступiў пару крокаў i спынiўся. Дуня рэзка пабярнула галаву й васiлькi-вочы зазьзялi цудоўнай усьмешкай.

– Янучок, як добра, што ты прышоў. Скажы цi любiш ты гэту сукенку? Га?

Доўгiя валосы, як гладка расчэсаны лянок, ападалi на плечы й закрывалi верх лёгка-блакiтнай шаўковай сукенкi. Быццам для яе пашытая, сукенка ўвыдатняла

хараство дзяўчынiнай фiгуры. Колерам гарманiзавала яна з тымi васiльковымi вачмi, у каторых зьзялi цяпер iскрынкi захапленьня й радасьцi. Шорсткiя ад працы далонi рук бесьперапынна гладзiлi сярэдзiну сукенкi, быццам шоўкам гэту шорсткасьць згладзiць хацелi.

Янук разявiў рот i пра язык забыўся. Твар ягоны залiла сарамлiвая чырвань. Цi ня ў прылiве захапленьня новым набыткам, дзяўчына забылася зашпiлiць перад сукенкi зьверху. На Янука пазiралi дзьве тугiя, ружовыя пупушкi дзявочых грудзей. Нешта казытала пад грудзьмi, млявасьцю поўнiлася цела, ледзь трымалi ногi. Зь мiнулага выплыў вобраз тых самых тугiх дзявочых пупушак, мо крыху меншых. Дзе гэта было? Тады Дунiны васiлькi вялiкай злосьцю iскрылiся. Так, гэта цi нi на полi, пасьля таго як Шпунт на яе ў лесе напаў, танную й зношаную сукенку зьверху парваў. Яму-ж, тады нявiнаватаму, дзўчына хлёсткую аплявуху адвесiла. Цяпер-жа ў гэтых вочках-васiлёчках радасьць вялiкая, гарэзьлiвыя матылькi пырхаюць.

– Ну дык што-ж ты, Янучок, паказелiў вочы, як Сiдараў баран на новыя вароты? Язык у цябе авечкi зьелi, цi што? Скажы што!
– насядала дзяўчына.

Дзьве старэйшыя жанчыны ля стала так занятыя былi разгляданьнем вопраткi, што Дунi й яго зусiм на ўвагу ня бралi. А перад iм задаволеная прыгажуня выкручвалася. Не ўяўляў дагэтуль якой прывабнай наймаладзейшая Макатунiшка была. Ейная блiзкасьць у гэтым новым, дарагiм адзеньнi, каторае пэўне на днях у нейкай панiчкi адабралi, зьбянтэжыла яго канчаткова. Тугiя дзявочыя грудзi, закончаныя пунсовымi пупушкамi, ня толькi саромiлi яго выглядам, але, здавалася, прынаджвалi пахам i цяплом. А Дуня, сукенкай заварожаная, зусiм мусiць пра iх забылася.

– Янучок, чаго маўчыш? Скажы, пекная сукенка цi не?
– крутнулася дзяўчына.

– Як табе сказаць... надта-ж пекная, надта, надта...

Януку духу нiхапiла. Дунiн твар яшчэ больш ад такой пахвалы пасьвятлеў. Янук хацеў дадаць яшчэ, што ня толькi сукенка прыгожая, але куды прыгажэйшая яна сама, ягоная Дуня. Адвагi не хапiла. А трэба-ж было гэта абавязкова сказаць. Цi раз бачыў у мястэчку каторую, прыбраную ў дарагое паненку. Але цi-ж сукенкай качаргу аздобiш? А гэтта во перад iм расьцьвiў сьцiплы i ў гэтай сьцiпласьцi цудоўны васiлёк. Якая-ж то пахвала "надта, надта"? Шэрыя, малазначныя словы. Дуня-ж зноў Януку наперад забегла.

– Цяперака, Янучок, разам на вiчарыну пойдзiм, танцаваць будзiм. Пойдзiш са мной?
– станула дзяўчына ўпрытык да Янука й цяплом дыхнула ў ягоны засаромлены твар. Пажвавеў у скронях пульс.
– Чаго-ж ты так чырванеiшся, га? Ня ўмеiш танцаваць? Дык навучымся, нi бядуй!

– Не, ня гэта, - буркнуў хлапец.

"Што гэта зь ёй?
– ня мог уцямiць Бахмач.
– Забылася пра сiськi свае, цi гэта наўмысна, каб мяне пазводзiць?"

Млявасьць расплывалася па целе, дрыготкiмi сталi каленi й кружылася галава. Нiколi раней ня зьведаў Янук такога адчуваньня. У скронях борзда бiлi малаточкi. Калi нечага неадвалочна ня зробiш, каб пазбыцца зьявы, што зусiм волю яго скавала, могуць ня вытрымаць дрыготкiя

каленi ног.

– А што з табой? Чаго ты, як бурак, зачырванеўся?
– насядала Дуня.

Янук раптоўна крутнуўся й кiнуўся ў дзьверы. Тыя самыя нядужыя ногi, каторыя ледзь трымалi яго ў хаце, цяпер, пераступiўшы парог, набралi няведама адкуль сiлы й маланкавым тэмпам панесьлi яго па нiве.

– Уцякаiш? Дурань, цi што?
– ледзь дагналi яго дакорлiвыя Дунiны словы.

Бег як мага. Затрымаўся, каб злавiць паветра й агледзiцца цi не даганяе яго тая цудоўная зьява. Ля Макатунiшынай хаты было пуста. Сонца хiлiлася на захад. З боку Лiпавiчаў далятаў гул трактарных матораў. Янук згадаў тое, што казаў яму Пятро й наважыў заглянуць у маёнтак. Калi туды пайшлi людзi тыя "вялiкя арудзii" паглядзець, дык там i навiны будуць. А навiнаў i прасiў бацька.

11

Першы вянец зрубу лiтоўскае пачатковае школы зьвязалi яшчэ ў грамадаўскiя часы. "Грамаду" пасьля акупанты разагналi, таму й будынак пад загадамi "моцарствовай" улады рос вельмi неахвотна. Адылi школе мусiць пад тузiн гадоў ужо было. I нiколi за кароткi век свой ня была яна такiм асаблiвым цэнтрам увагi, нiколi ня зьбiралася ў сьценах яе так шмат сялянскага народу, як у гэны вечар, калi меў прыехаць той камiсар. Наказалi сабрацца ня толькi лiтоўскiм, але й жыхарам з суседнiх пасёлкаў.

Цяжка было яшчэ сонца з грывы лiпавiцкага саду качаргой дастаць, калi дарогамi й сьцежкамi больш дападлiвыя пачалi зыходзiцца. Падрыхтаваць школу да сходу ўзяўся сам "акцiвiст" Шпунт. I цяпер першым, што зблiжалiся да будынку, паказаўся дзiўны вобраз: на франтавой сьцяне школы вiсела даўгое чырвонае палотнiшча зь вялiкiм напiсам белымi лiтарамi, а перад iм топаў i рукамi размахваў, суправодзячы тое маханьне шорсткай лаянкай сам у собскай асобе выдатны вясковы франт.

Прычына нязвычайнага Лявонава паднечаньня ўсiм на воку была: Прывiтальны лёзунг апавяшчаў: "Да Здравствует Доблестная Освободительная Р К К А!" Апошнiя чатыры лiтары мiж сабой вялiкiя прамежкi мелi. Нехта чырвонай хварбай замазаў першую лiтару, а мiж двух "к" намаляваў белай хварбай вялiкае "а".

– Вы паглядзiце, людцы добрыя, што зрабiлi!
– крычаў "акцiвiст" Шпунт, паказваючы пальцам на вялiкi клiч.
– Ну цi ня вырадкi гэта? Я-ж iм, такую-растакую, пакажу!

Першымi прыйшлi Кмiтава Аўдоля й Пiлiпава Аксеня. Парасейску жанчыны чытаць ня ўмелi, дый наагул малапiсьменнымi былi, адылi знайшлi сэнс у вапошнiх чатырох лiтарах, зь якiх выйшла зусiм зусiм неадпаведнае Лявонаваму смаку слова.

– Глядзiце, што басота з пасьледнiх букваў зрабiла!
– калацiўся Лявон. дзяцюк быццам да шлюбу адфранцiўся: як цаца касьцюмчык, выглянцаваныя чаравiкi. Адно растрэсены хвалiсты чуб, чырвоны ад злосьцi твар ды расшпiлены каўнер з адцягнутым гальштукам выказалi яго паднечаньне.

Пасьля пачатковае няўцямнасьцi, жаночыя твары расплылiся поўным, шчырым сьмехам. Гэтаксама рэагавалi й iншыя сяляне, калi зразумелi прычыну "акцiвiставага" ўтрапеньня.

– Чаго рагочаце, ёлупы нiдапечаныя?
– грымеў дзяцюк.
– Гэта жартачкi вам, цi што?

Учора пад вечар, паклiкаўшы на дапамогу Пiлiпава Арсеня, прывёз Лявон з дому драбiну ды разьвесiў палатно з напiсам. Поўбяды было-б, калi-б палатно зь Лявонавай iнiцыятывы зьявiлася. Сам Косьцiк Сабакевiч, каторы ў Лявонавых вачох куды падрос як ля большых бальшавiцкiх начальнiкаў стаў ацiрацца ды ў сельсавет залез, наказаў яму гэтак:

Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4