Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Упасi цябе Бог, Алеська. Гэтыя-ж мусяць у Бога ня веруць, спахапiлася Кацярына.

Iшлi памалу, на гасьцiнец аглядалiся. Цёрлася ля ног высокае жытняе iржышча, па каторым гуртамi забаўлялiся сьвяшрчкi. Вялiкi каршун шыбануў з шырокае Архiпавае кароны, ды быццам планер, прымаючы параду, ледзь варушачы крыльлямi, плыў узбоч панцырнае калёны.

– Ня веруць?
– зьдзiвiўся Алесь, коса на жонку зiрнуўшы, - дык цi-ж Абуху Бог трэба? Ён-жа табе любога Бога за пару пудоў жыта на рынак папёр-бы.

Ды чаму-ж не... папёр-бы, чорт пайсаты, - згадзiўся Пракоп.

Мiнулi доктараў двор, падыйшлi да Пракопавай хаты. Насустрач, абапiраючыся мылiцай, чыкiльгаў пасярод вулiцы дзед Якуб. Патрыярх лiтоўскi занемагаў мусiць апошнiмi часамi, бо рэдка калi з прызбай сыновай хаты расставаўся. Гулкая нясусьвецiца на гацкiм гасьцiнцы даплыла мусiць i да ягоных глухаватых вушэй.

– Здаровы, Пракоп, Алесь, Кацярына, - прывiтаўся здалёку.
– Што гэта дзе робiцца? Маiх ня вiдзiлi?

Голас, як на стары век, быў надзiва звонкi й выразны.

– Бальшавiкi на гасьцiнцы йдуць, нi канца нi краю нiма? Дый вашы тамака-ж, - сказаў Пракоп.

– Бальшавiкi?
– разiнуўся шчарбаты рот.
– Дык праўду мусiць во казалi... А я, цьфу, каб на iх макарэц, узяў дый не паверыў.

– Так, дзядуля, бальшавiкi, мора цэлае, - пацьвердзiў Алесь.

Стары абапёрся на мылiцу, выцягнуў з роту цыбатую люльку, пiльна жмурыўся на суседзяў.

– А Божа-ж мой, бальшавiкi значыцца, - перахрысьцiўся дзед.
– От табе й на! А як гэта кажаш, Пракоп, iдуць? Едуць цi што?

– Ды едуць-жа, едуць. Самыя танкi, нi канца нi краю нiма. Схадзiў-бы паглядзеў...

– Ты ўжо, Пракопка, зь мяне нi падтруньвай. Дзе мне старому такую дарогу шкандыбаць?

Дзед пальцам патаптаў табаку ў люльцы.

– Танкi, кажаце? Ня вiдзiў-жа я нiколi якiя гэта яны.

– Ня вiдзiлi-ж да сягоньнiшняга й мы. Надта-ж вялiкiя й страшныя пудзiлы, от гэтак зь Пiтухову хату вiлiчынёй. Кажны арудзiю маiць. Ды нi на калёсах, а на гусянiцах яны. Мусiць i цяжкiя-ж надта, бо так глядзi як гасьцiнец выраўнялi.

Дзед стаяў i думаў. Цi ўяўляў, што такога дажыве?

– А гэтта-ж Пiлiпаў Арсень прыбягаў ды казаў, што старэйшую Макатунiшку палякi павесiлi. Праўда гэта?

– Павесiлi. На самай браме пад Сталiнам, - паясьнiў Алесь.

– На каторай гэта браме?

– Ды на гэнай, што во гэтыя тры галадранцы - Косьцiк, Лявон i Хведар Павалiцкi - за ноч пастроiлi. Дзяўчына-ж iм памагала.

– Госпадзi мой, спасi душу яе, - перахрысьцiўся стары.
– А як-жа яны яе? Дзе-ж тыя галадранцы былi? Чаму нi баранiлi яе, каб iх макарэц спапялiў.

– Тамака-ж i былi, а дзе-ж... Ды як нарвалiся палякi, копаўцы гэтыя значыцца, - гэтак нам людзi расказвалi - дык дзяцюкi ў штаны панапускалi, у кусты ходу, от

як...

Журботнае бомбканьне дубовiцкiх званоў спынiлася.

– Спасi, Госпадзi, душу ейную, - крактаў дзед Якуб.
– Якая яна там нi была, але цi-ж так можна?

Заварожаныя патокам пасьпеўшых падзеяў, стаялi пасярод вулiцы.

– Ты, дзеду, самы ў нас найразумнейшы. Скажы во што настанiць цяперака. Ты-ж некалi ў Расеi быў. Палепшаiць цi пагоршаiць?
– пацiкавiўся Алесь.

Дзед хмыкнуў, пальцам пакалупаў пад сьвiткай за паясьнiцай, ды бледнымi ясна-блакiтнымi вачмi пазiраў дзесь у бок Лiпавiчаў.

– Як гэта вам, братцы, сказаць? Хто-ж яго знаiць... Некалi вуньдзiка сама Расея нi тая была. Многа вады з таго часу, як мяне чэрцi на канец сьвету загналi, сплыло. Пры цары-ж - сам знаiш - людзi ў Бога верылi. А гэтыя мусiць чорта на покуцi пасадзiлi. А там, дзе чорт гаспадарыць, дык цi прыходзiцца чаго добрага ждаць? У чорта ўсё пачартоўску. Гэтулькi магу вам, братцы, цяперака сказаць. Пажывём ды ўвiдзiм, як тая прыказка кажыць. Доўга можа i ждаць ня прыдзiцца.

Дзесь з-за Гараваткi даляцеў да вушэй iхных зусiм iншы гул. Янук першы падняў на неба вочы. Натупырыўся й Тапсiк. Зусiм нiзка з-за сугра выплыў вялiкi, з чырвонымi зоркамi на крыльлях, самалёт. Ужо пралятаючы над самай вёскай, пачуўся лёгкi стрэл. З жывата ягонага, як мак, пасыпалася нешта дробнае.

– Тата, тата!
– усхапiўся Янук, - iраплан нешта кiнуў! Вiдзiш вунь? Гляньце, гляньце!

– Чаму-ж ня вiджу? Паперкi нейкiя.

Янук, Мiкола й Надзя пагналiся за паперкамi. Нiкуды ня трэба было бегчы. Паперкi асядалi на стрэхах, падалi на вулiцу.

Захарукоў Пятро, калупаючы ў носе, паволi шкандыбаў у гэты бок з другога канца вёскi. Спынiўся, лыпнуў вачмi, спасьцярогшы "манну зь неба". Лавiў i камшыў паперкi ў карэлай руцэ.

Ад бальшака пачуўся грукат каляскi. Спанукаючы гнядога, сьпяшыў на гасьцiнец Захарук, каб забраць труп Макатунiшкi. Людзi адыйшлiся на бок, каб даць яму дарогу. Алесь стрымаў Захарука рухам рукi.

– Гэта ты па пакойнiцу?
– спытаў.

– Ага, папрасiла-ж старая.

– А хто-ж гэта пахаваць? Сама Макатунiха рады нi дасьць.

Лейцамi стрымлiваў Захарук нецярплiвага конiка, што ёмка сьцёбаў хвастом па баках.

– Дык брат-жа ў яе ёсьць. А гэтыя во гяроi што, нi памогуць?

– Ты думаеш пра нашых камунiстаў?

– Ну а каго-ж... За iх-жа дзяўчына галавой налажыла. Дый мы-ж нi калекi. Трэба бабе памагчы.

Афiшкi, ськiнутыя з самалёту, усё яшчэ падалi. Захарук узяў адну, што трапiла на воз, ды разглядаў яе.

– Вы гляньце, а гэта што?

– Нешта можа цiкавае. трэба во пачытаць, - сказаў Пракоп.

Поделиться:
Популярные книги

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Честное пионерское! Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 1

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9