Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Напачатак яна ўзяла адно толькі малако. Электронная ўстаноўка за нейкія дзесяць секунд сагрэла яго да неабходнай тэмпературы і аўтаматычна выключылася. Яна наліла крыху малака ў сподачак, не сумняваючыся ў тым, што ўзровень дзіцяці вельмі нізкі і яно не ўмее карыстацца кубкам.

Міс Фэлоўз кіўнула хлопчыку і сказала:

— Пі, ну пі. — Яна жэстам паказала яму, як паднесці сподачак да рота. Вочы дзіцяці сачылі за яе рухамі, але яно не зварухнулася.

Раптам яна наважылася. Схапіўшы хлопчыка за руку вышэй локця, яна апусціла сваю свабодную

руку ў малако і правяла ёю хлопчыку па вуснах — кроплі малака пацяклі па яго шчоках і падбародку.

Ён адчайна залямантаваў, але раптам змоўк і пачаў аблізваць свае вільготныя вусны. Міс Фэлоўз адступіла назад.

Хлопчык наблізіўся да сподачка, нахіліўся да яго і, хутка азірнуўшыся па баках, нібы выглядаючы стоенага ворага, зноў нагнуўся да малака і пачаў яго прагна хлябтаць, як кошка. Ён нават і не спрабаваў прыпадняць сподак, а з грудзей яго вырываліся нейкія няпэўныя гукі.

Міс Фэлоўз, гледзячы на ўсё гэта, не магла да канца скрыць свае пачуцці, якія адбіліся, відаць, у яе на твары, таму што Дэвенэй, зірнуўшы на яе, сказаў:

— Доктар Хоскінс, а сястра ў курсе таго, што адбываецца?

— У курсе чаго? — пацікавілася міс Фэлоўз.

Дэвенэй завагаўся, але Хоскінс, па выразе твару якога можна было западозрыць, што ўсё гэта ў глыбіні душы яго забаўляла, сказаў:

— Ну што ж, можаце ёй сказаць.

— Вы, відаць, нават не здагадваецеся, — звярнуўся Дэвенэй да міс Фэлоўз, — што выпадкова менавіта вы — першая ў гісторыі цывілізаваная жанчына, якой давялося даглядаць дзіця-неандэртальца.

Стрымліваючы гнеў, міс Фэлоўз павярнулася да Хоскінса.

— Вы маглі мяне папярэдзіць загадзя, доктар?

— А навошта? Якая вам розніца?

— Гаворка ж ішла пра дзіця?

— А хіба гэта не дзіця? У вас калі-небудзь былі шчанюк ці кацяня, міс Фэлоўз? Хіба ў іх больш чалавечага? А калі б гэта было дзіцянё шымпанзэ, вы адчулі б агіду да яго? Вы медыцынская сястра, міс Фэлоўз. Мяркуючы па вашых дакументах, вы працавалі тры гады ў радзільным аддзяленні. Вы калі-небудзь адмаўляліся даглядаць дзіця-вырадка?

— Вы ўсё-такі маглі б сказаць мне гэта раней, — ужо менш рашуча сказала яна.

— Каб вы своечасова маглі адмовіцца ад гэтай работы? Ці не выходзіць, што вы хочаце зрабіць гэта цяпер?

Ён холадна паглядзеў ёй у вочы. З другога канца пакоя за імі назіраў Дэвенэй, а маленькі неандэрталец, выпіўшы малако і вылізаўшы начыста сподак, падняў да яе свой мокры твар з шырока расплюшчанымі вачыма, у якіх была нейкая просьба.

Хлопчык жэстам паказаў на малако, і раптам пакой напоўнілі бесперапынныя адны і тыя ж адрывістыя гартанныя гукі ўперамежку з адмысловым прыцмокваннем языком.

— А ён жа гаворыць! — здзіўленна ўсклікнула міс Фэлоўз.

— Вядома, — сказаў Хоскінс. — Homo neanderthalis сапраўды з'яўляецца не асобным відам, а хутчэй разнавіднасцю Homo sapiens. Дык чаму б яму не ўмець гаварыць? Зусім магчыма, што ён просіць яшчэ малака.

Міс Фэлоўз машынальна пацягнулася да бутэлькі, але Хоскінс

схапіў яе за руку.

— А цяпер, міс Фэлоўз, перш чым вы зробіце яшчэ хоць адзін крок, вы павінны сказаць, застаяцеся вы ці не.

Міс Фэлоўз са злосцю вызваліла руку.

— А калі я пайду, вы што, не будзеце тады карміць яго? Я пабуду з ім… пэўны час.

Яна наліла дзіцяці малака.

— Мы маем намер пакінуць вас тут з хлопчыкам, міс Фэлоўз, — сказаў Хоскінс. — Гэта адзіны ўваход у Першую Секцыю Стасіса. Дзверы абавязкова замыкаюцца і ахоўваюцца звонку. Я хацеў бы, каб вы азнаёміліся з сістэмай замка, які будзе, вядома, адпаведна настроены на адбіткі вашых пальцаў, як ён настроены на адбіткі маіх. Тэрыторыя ўгары (ён узняў позірк туды, дзе павінна была быць столь у гэтым лялечным доміку) ахоўваецца таксама, і мы будзем папярэджаны ў любым выпадку, калі тут здарыцца нешта незвычайнае.

— Вы хочаце сказаць, што я ўвесь час буду знаходзіцца пад наглядам? — абурана ўсклікнула міс Фэлоўз, раптам успомніўшы, як яна сама разглядала з балкона ўнутраную частку памяшкання.

— Ды не, — сур'ёзна запэўніў яе Хоскінс, — мы гарантуем, што ніводзін старонні назіральнік не будзе сведкам вашага прыватнага жыцця. Усе аб'екты ў выглядзе электронных сімвалаў перадаюцца вылічальнай машыне, і толькі яна будзе мець з імі кантакт. Вам давядзецца правесці з ім гэтую ноч, міс Фэлоўз, а таксама ўсе наступныя, да асобага распараджэння. Мы дамо вам некалькі вольных гадзін днём і нават мажлівасць самой зрабіць іх расклад паводле вашых асабістых патрэб.

Міс Фэлоўз здзіўлена абвяла позіркам лялечны домік.

— А навошта ўсё гэта, доктар Хоскінс? Хіба хлопчык небяспечны?

— Ведаеце, міс Фэлоўз, справа ўся тут у энергіі. Ён ніколі не павінен пакідаць гэтага памяшкання. Ніколі. Ні на секунду. Ні з якой нагоды, нават калі ад гэтага будзе залежаць яго жыццё. Нават дзеля таго, каб уратаваць ваша жыццё, міс Фэлоўз. Вы зразумелі мяне?

Міс Фэлоўз горда ўскінула галаву.

— Я ведаю, што такое загад, доктар Хоскінс. Медыцынская сястра прывыкла да таго, каб у імя абавязку ахвяраваць сваёй бяспекаю.

— Выдатна. Вы заўсёды зможаце прасігналізаваць, калі вам што-небудзь спатрэбіцца. І мужчыны пакінулі Стасіс.

* * *

Азірнуўшыся, міс Фэлоўз убачыла, што хлопчык, не дакранаючыся да малака, па-ранейшаму не спускае з яе насцярожанага позірку. Яна паспрабавала жэстамі паказаць яму, як падняць сподак да рота. Ён не пераняў яе прыкладу, аднак на гэты раз, калі яна дакранулася да яго, ён ужо не закрычаў.

Яго перапуджаныя вочы ні на секунду не пераставалі сачыць за ёй, ловячы кожны яе рух. Яна раптам заўважыла, што інстынктыўна спрабуе супакоіць яго, паволі набліжаючы руку да яго валасоў, аднак каб рука яе была ўвесь час у полі зроку. Тым самым яна давала яму зразумець, што ў гэтым жэсце не крыецца ніякая небяспека.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита