Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Твае разлікі недакладныя, — сказаў Лагерсан. — Пасадка была не вельмі ўдалая, і многія клапаны выйшлі з строю. Што ж у гэтым дзіўнага? Так ужо здарылася, і цяпер нам даводзіцца туга. А што паказвае індыкатар антыграва?

— Мала суцяшальнага. Пакуль шэсцьсот пяцьдзесят кілаграмаў ніжэй крайняй нормы. Але калі ўлічыць, людзі і механізмы важаць тысячу шэсцьсот кілаграмаў, то няцяжка падлічыць. На караблі дзевяцьсот пяцьдзесят кілаграмаў лішняга грузу.

Лагерсан да болю закусіў вусну і з жалем пакруціў галавой:

— Дрэнь нашыя справы, Фултан.

— Ды ўжо горш няма куды. — Фултан

агледзеўся па баках, быццам толькі адным поглядам хацеў акінуць усё навокал.

— Нялёгка будзе скінуць гэтыя лішнія дзевяцьсот кілаграмаў.

Лагерсан склікаў усіх афіцэраў.

Не чакаючы спецыяльнага запрашэння, да іх далучыліся Аляксей, Ірына і доктар Паўльсэн.

— Прашу вас усё, што здарылася, трымаць у тайне, — сказаў камандзір карабля. — Няма чаго наперад трывожыць экіпаж.

Ён падняўся на камандны мосцік і павольна пайшоў у сваю рубку, адчуваючы сябе смяротна стомленым і блізкім да непрытомнасці. «Старэю, — падумаў ён. — Хутка сорак. Мнагавата, мнагавата для такой работы».

Ён запаліў цыгарэту і зірнуў у плексігласавы ілюмінатар.

Адсюль Тытан здаваўся безжыццёвай раўнінай, скаванай ледзяным панцырам. З расколін у сіняватых ледзяных глыбах тонкімі чырвонымі струменьчыкамі выцякаў ксемедрын, рассцілаючыся над самай паверхняй планеты. Лагерсан не раз бываў на Тытане. Упершыню ён прыехаў сюды ў дзве тысячы адзінаццатым годзе, калі рабіў здымкі мясцовасці, а потым другі раз, роўна праз дзесяць гадоў, калі рабіў новыя, перыядычныя. І вось цяпер ён трапіў сюды трэці і баяўся, ці не апошні раз.

Прыкладна за трыста метраў ад карабля з-за ледзянога ўзгорка паказаліся касманаўты. У грувасткіх касмічных скафандрах яны рухаліся павольна, адзін за адным, несучы на плячы балоны з ксемедрынам, які сабралі з расколін за доўгія гадзіны цяжкай працы. Лагерсан пазнаваў сваіх людзей па хадзе. Не ўсіх вядома: на караблі было некалькі навічкоў, але кожнага, з кім яму даводзілася лётаць раней, ён, не вагаючыся, пазнаў бы і за тысячу метраў.

Ён у знямозе прылёг на ложак.

Дзевяцьсот кілаграмаў! Іх трэба выкінуць любой цаной. Але Лагерсан не мог засяродзіцца на гэтай думцы. Ён думаў пра ірацыянальнасць свету і самой гісторыі — сапраўды, недарэчна, калі свет аганізуе ад нейкай нікчэмнай, невядомай дагэтуль бактэрыі, а выратавальныя лекі можна здабыць толькі за мільёны кіламетраў ад Зямлі! А, зрэшты, магчыма, у гэтым ёсць свая логіка і нават шчаслівая заканамернасць. Ксемедрын! Калі шмат гадоў назад на Тытане праводзіліся першыя здымкі мясцовасці, хто б мог падумаць, што рэдкія чырвоныя струменьчыкі газу прынясуць ратунак чалавецтву? А лекар з Гамбурга! Гэта ж ён здагадаўся, што ў барацьбе з бактэрыяй можна выкарыстаць толькі ксемедрын. Ён выпадкова знайшоў гэта, вывучаючы ўсялякія каталізатары для атрымання супрацьэпідэмічнай сывараткі. Але ці была гэта вападковасць, ці заканамернасць?

Лагерсан паспрабаваў уявіць, што здарылася б, калі б эпідэмія ўспыхнула на год раней, калі праект Крузіўса і Благовіча існаваў толькі на паперы. Звычайнаму касмічнаму караблю на атамным паліве спатрэбілася б каля года, каб даляцець да Тытана. За гэты час чалавецтва паспела б вымерці. «Няхай будуць блаславёны «Ібіс» і цудадзейны ксемедрын», — падумаў ён.

Ён нявесела ўсміхнуўся:

сама ж убогі філосаф з поўным правам можа абвінаваціць яго ў голым практыцызме.

Цыгарэта патухла, і Лагерсан паглыбіўся ў трывожны сон. Ён імкліва нёсся кудысьці на лёгкім воблачку. Раптам ногі ў яго наліліся свінцом, ён зваліўся ўніз, і яго паглынула бездань.

Яго разбудзіла слабае стракатанне званка. Ён выверыў свой хранометр з двума цыферблатамі — для зямнога і «дарожнага» часу. «Час абедаць». Памыўшыся, ён спусціўся ўніз.

Абед праходзіў у поўным маўчанні. Доктар Паўльсэн не хаваў сваёй заклапочанасці, Фултан стараўся трымацца як мага спакайней, Ірына і Аляксей час ад часу абменьваліся загадкавымі позіркамі. Знізу, дзе абедалі астатнія сябры экіпажа, чуўся прыглушаны гул галасоў.

— Колькі сёння сабралі ксемедрыну? — спытаў Лагерсан.

— Дванаццаць кілаграмаў, — адказаў Фултан. — Яшчэ два выхады, і мы збяром неабходныя шэсцьдзесят кілаграмаў.

— Трэба абысціся адным выхадам.

— Чаму? Усё роўна паляцець мы зможам не раней чым праз двое сутак.

— Ведаю, — буркнуў Лагерсан. — Але я хачу, каб усе сябры экіпажа былі ў наяўнасці, калі спатрэбіцца памяншаць вагу карабля. Складзіце спіс, без чаго, па-вашаму, можна абысціся на караблі, — звярнуўся ён да Ірыны. — Укажыце вагу кожнага прадмета. Вы, Аляксей, падрыхтуйце спіс прадметаў не сама першай патрэбы. А вы, доктар… Падлічыце мінімальны харчовы рацыён і крайні запас кіслароду. Баюся, што нам прыйдзецца тужэй зацягнуць рамяні і напружыць лёгкія.

Ён устаў і накіраваўся да выхаду.

— Ага, ледзь не забыў, — сказаў ён. — Заўтра, калі закончыце збор ксемедрыну, забяры зброю ва ўсіх сябраў экіпажа.

— Выверні кішэні, Джон.

Джон сярдзіта чмыхнуў.

— Табе кажуць, выверні кішэні! — Камандзір павысіў голас.

На стол упалі цыгарэты, запальнічка, пілка для пазногцяў, ражок-амулет.

— А дзе бумажнік? — зароў Лагерсан.

— Вось, трымайце, — буркнуў Джон, выцягнуўшы бумажнік з задняй кішэні штаноў. — Камандзір, — хрыплым, умольным голасам сказаў ён. — Тут толькі фатаграфіі жонкі. Яны і ста грамаў не важаць.

— Маўчаць! — загадаў Лагерсан. — Кладзі ўсё. І гадзіннік таксама.

Джон згроб усё сваё дабро ў кучку і панура паплёўся на месца. На стале ўжо высілася груда разнастайных рэчаў, глянуўшы на якія сэрца ў старызніка забілася б ад радасці: тут былі вечныя асадкі, шпількі для гальштука, нататнікі, ланцужкі, каляровыя алоўкі.

— Наступны.

Да стала падышоў чалавек гадоў сарака з ускудлачанымі рыжымі валасамі. Гэта быў навічок.

— Кліфт Івенс, камандзір, — далажыў ён.

— Выверні кішэні, Кліфт.

— Ужо зроблена, камандзір, — сказаў Кліфт і паказаў вывернутыя кішэні ў штанах.

— Выдатна.

Кліфт хацеў ужо ісці, але Лагерсан вярнуў яго.

— Здымі пярсцёнак, Кліфт.

— Я ўжо спрабаваў, камандзір. Нічога не атрымліваецца.

— Намыль палец. А калі і тады не дапаможа, прыйдзецца табе расстацца з пальцам.

Экіпаж у поўным складзе сабраўся ў навігацыйным салоне. Усе стаялі тварам да сцяны карабля.

— Выкіньце ўсё гэта, і хутчэй, — загадаў Лагерсан, як толькі закончыўся агляд.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Макеев Алексей Викторович
Полковник Гуров
Детективы:
криминальные детективы
шпионские детективы
полицейские детективы
боевики
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы