Заручыны Паўлінкі

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Заручыны Паўлінкі

Заручыны Паўлінкі
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Францішак Аляхновіч

Заручыны Паўлінкі

Ахвярую Купале.

П'еса ў І акце з песьнямі і скокамі

АСОБЫ:

Сьцяпан Крыніцкі, засьцянковы шляхціц, 45 г.

Альжбета, яго жонка, 40 г.

Паўлінка, дачка Крыніцкіх, 19 г.

Пранцісь Пустарэвіч, сваяк Крыніцкіх, 50 г.

Агата, яго жонка, 43

г.

Якім Сарока, вучыцель, 25 г.

Адэлька, прыяцялька Паўлінкі, 20 г.

Госьці, музыкі.

Сцэна наладжана гэтак сама, які і у "Паўлінцы" Купалы, значыцца: абшырная сьвятліца з дзьвярмі галоунымі і у бакоўку. Вокны выходзяць у сад. На сцэне стол, лавы, табурэцікі, куфар.

На сьценах абразы.

Дзеецца усе у апошнія гады перад вайной.

Зьява 1

Паўлінка і Альжбета.

ПАУЛІНКА.

(сядзіць адна задумаўшыся ля вакна і глядзіць уперад).

АЛЬЖБЕТА.

(уваходзіць)

Паўлінка! Што-ж ты тут сядзіш, вочы вытарашчыўшы, як сава! Вось лепш ідзі, памажы мне.
– работы шмат...

ПАУЛІНКА.

Ах, мамка! не чапайце мяне! Не ў галаве мне цяпер работа!

АЛЬЖБЕТА.

А што-ж у цябе ў галаве?-Якім Сарока?..-Эх, Паўлінка! лепш выкінь яго з галавы! Калі яго пасадзілі ў вастрог, дык ужо хутка з іхніх кіпцяў ня выкарабскаецца. Папасьці туды лёгка, а вырвацца трудна.

ПАУЛІНКА.

Ах, мамка! ён-жа нічога благога не зрабіў. Ён толькі хацеў дабра для народу!

АЛЬЖБЕТА.

Э, нешта мусіць гэткае было, за што трэ' было пасадзіць у турму. Без агня дыму не бывае. Кожны з іх гэтак кажа, што хоча дабра для народу, а тут-бач-адны кажуць, што намаўляў, каб паноў выганяць, а іншые - што кажа бяз шлюбу трэба жыць! Як-жаж так: бяз шлюбу або без паноў жыць?! Гэта неяк не палюдзку.

ПАУЛІНКА.

Значыць, па вашаму, мамка. пан Быкоўскі разумнейшы і лепшы за Якіма, калі хацелі мяне замуж за яго аддаць?

АЛЬЖБЕТА.

Дык не!.. Ведама-ж, што пан Быкоўскі нейкі без аднэй клепкі - брахун ды ашуканец. Нагаварыў тут, нахваліўся, а ўва ўсей гэтай гутарцы, як кажуць, зярняці праўды не было... Я дык адразу спазнала, які ён чалавек, але вось бацька ўпёрся: хоча, кажа, мець зяця шляхоцкага роду. Хоць ты кол яму на галаве цяшы, нічога не памагала, покуль вось не здарылася гэтая авантура з тваімі клумкамі... Але кажы-ж, калі ласка, як-жа ён усё гэта выцягнуў з хаты? Гдзе-ж ты была? Няўжо-ж ня бачыла?

ПАУЛІНКА.

(засароміўшыся).

Эх, мамка, не пытайцеся!

АЛЬЖБЕТА.

Чаму-ж не пытацца?.. (дагадліва, дабрадушна). А, хітрая ты дзяўчына! Ты мусіць зумысьля нешта гэтак наладзіла, каб абсьмяшыць пана Быкоўскага і раззлаваць бацьку на яго... Ну, нічога! Са мной не рабі сакрэтаў. Я-ж твая маці, а ты адна ў мяне дачушка. Зла я для цябе не жадаю... Воля Боска,

ўсё добра будзе... Ня сумуй!.. (выходзіць).

Зьява 2.

ПАУЛІНКА:

(адна)

Ах, Божа! Сэрцэйка так баліць, моў выскачыць з грудзей хоча і ляцець да таго, каго гэтак узьлюбіла!.. Але як яму памагчы? што зрабіць? Можа гэтыя зьвяры майго Якімку і ўзапраўды пасадзілі ў вастрог на вечныя часы і прападзе ён там марна! (Прыкладае рукі да грудзей. Ах, сэрца мае! сьцішся! Ня бейся у грудзёх, як птушка зачыняная ў клетцы. 

(пяе):

Супакойся, сэрцэйка, не дрыжы! Няўжо-ж з грудзей вырвацца хочаш ты? Не пара цяперака сьлёзы ліць Ды ў бязсільнай роспачы ўсьцяж тужыць? Я хацела-б міламу памагчы, Вызваліць з ягонай тэй бяды. Ах, дарма ўсё думку думаю, Нічагусенькі не прыдумаю. Краты там жалезныя у турме Не ўзламае мілы мой, мусіць, не Навакол высокія там муры Пахавалі мілага без пары. Раданькі ніякае, ах, няма, Я бязьсільна дзеўчына, я - адна. Дык-жа сьцішся, сэрцэйка у грудзёх, Хай з мяне апошні ўжо выйдзе ўздох.
Зьява 3.

Паўлінка і Адэлька.

АДЭЛЬКА

(убягае).

Паўлінка! Каб ты ведала, якую я вестку прынясла!.. (Паўлінка сумна глядзіць на Адэльку і нічога ня кажа). Ну ня сумуй!
– Якім пісаў!

ПАУЛІНКА

(ажыўляючыся).

Якім пісаў!

АДЭЛЬКА.

Але. Праз вакно выкінуў пісульку. Хлопцы знайшлі і прынесьлі.

ПАУЛІНКА.

Ну што, што ён піша? Значыцца жыў яшчэ?

АДЭЛЬКА.

Ну чаго яму паміраць!.. Піша перш-на-перш што ў яго ў хаце зрабілі вобыск: перагледзілі ўсе паперкі і ўсе кніжкі. А на кожнай кніжцы было надрукована "дазволена цанзураю". Бо, бачыш, калі на кніжцы няма гэтага "дазволена", дык кніжка благая, а калі ёсьць - дык добрая. Ператрасьлі ўсё, навет у падушках ды пад ложкам шукалі, а без "дазволена" не знайшлі... А пасадзілі яго, кажа, для страху, каб значыць памягчэў і сказаў усю праўду, - а сягоньня, кажа, выпусьцяць яго ўжо на волю.

ПАУЛІНКА.

(радасна).

О, Божанька ты мой! Сягоньня мой Якімка будзе вольны! (цалуе Адэльку). Адэльцянька! Дзякую табе за гэту вестку!.. Але гдзе-ж, у каго-ж гэтая пісулька?

АДЭЛЬКА.

У майго брата Цыпрука. Тамака сабраліся хлопцы і чыталі.

ПАУЛІНКА.

Пойдзем да яго! Пойдзем хутчэй - я сама хачу яшчэ прачытаць!

АДЭЛЬКА.

Пойдзем, Паўлінка!

(Абедзьве хутка выбягаюць з хаты).

Комментарии:
Популярные книги

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри