Заручыны Паўлінкі
Шрифт:
АЛЬЖБЕТА
(выціраючы сьлёзы, да Сьцяпана).
Ну дык-жа багаславі! чаго чакаеш?
СЬЦЯПАН
(таксама выціраючы вочы).
Чакай, мне нешта на вусы з вока капае. (падыходзіць да маладых). Ну дзьве дзюркі ў носе.
ЯКІМ.
...І скончылося, пане Сьцяпана, - і багаславеце ўжо!
СЬЦЯПАН.
Ну, няхай вас Бог багаслаўляе так, як я вас багаслаўляю, і нашле вам шчасьце, каханенькія-родненькія... (цалуе ў
ЯКІМ.
Вось, бачыш, Паўлінка! Відаць, што хаця ты родная дачушка, а я лепш за цябе ведаю твайго татку. Я казаў, што адпусьціцца - вось і адпусьціўся!
СЬЦЯПАН.
Бо-ж ты, каханенькі-родненькі, гаворыш, як поп у царкве, або адвакат якійсь.
Тыя-ж і Пранцісь з Агатай.
ПРАНЦІСЬ
(убегае; за ім Агата).
Глупства, пане добрудзею, глупства... Знайшлася, сват! У саломе на калёсах знайшлася!..
СЬЦЯПАН І АЛЬЖБЕТА.
Хто знайшоўся?
ПРАНЦІСЬ.
Шапка мая знайшлася. Я думаў, што яе сьвіснуў гэты ваш Адольф Быкоўскі, а яна вось-цо-да ў салому шэльма закапалася, пане добрудзею...
СЬЦЯПАН.
Чаму-ж гэта, сват, кажаш: "ваш" Адольф Быкоўскі? Такі ён наш, які і ваш каханенькі-родненькі, каб яго трасца змурдавала!
ПРАНЦІСЬ.
Глупства, пане добрудзею... вось-цо-да. Не да маей ён дачкі падлабуніваўся, але да тваей.
АГАТА.
Дык ты-ж, трухлявая калода, не аб тым пачаў... То ён аб шапцы, то ён тудэма-сюдэма, а самае важнае забыўся: пана Быкоўскага арыштавалі!
УСЕ
(зьдзіўленые).
А!.. За што?!
АГАТА.
Кажуць, што падпісваў нейкі вэксаль і, памыліўшыся, тудэма-сюдэма, замест свайго прозьвішча чужое падпісаў.
СЬЦЯПАН.
А! бач яго! такі разумны здаваўся, а вось як памыліўся, каханенькі-родненькі!
АЛЬЖБЕТА.
І за гэтакую памылку чалавека арыштавалі!.. Вось за якое глупства цяпер можна папасьці ў вастрог.
ПРАНЦІСЬ.
Але, свацейка, глупства, пане добрудзею... Вы не маркоцьцеся. Спраўнік казаў, што яго хутка выпусьцяць.
СЬЦЯПАН.
А хто-б аб ім маркоціўся! Хай ён згіне-прападае гэтая падзікварта праклятая! І не ўспамінай больш аб ім, сват, бо злавацца буду, каханенькі!
ПРАНЦІСЬ.
А, добра што ўспомніў!.. Есьць кварта, пане добрудзею! (выцягвае з-за пазухі бутэльку). Ну, трымайся, сват! (пье і дае Сьцяпану). Свацейка, хадзі й ты да кумпаніі, выпьем хаўтурнага па пану Быкоўскім. (Паўзіраецца па хаце і раптам пабачыў Якіма да Паўлінку). А!!! а гэты... гэты як-жа, пане добрудзею, сюды папаў?
СЬЦЯПАН
(крыху засароміўшыся, ня ведае што адказаць).
Ен... бачыш, каханенькі-родненькі, таго.. знакам тым...
АЛЬЖБЕТА.
Якім
ПРАНЦІСЬ.
А вось-цо-да, пане добрудзею... Калі так, дык трэба, сват, рабіць запоіны!.. А покуль што.. (ля жонкі) гэй, баба! цягні з возу яшчэ пляшку, там у мяне ў саломе пад сядзеньнем зарыта.
АГАТА.
А табе, ты мачыляна пракляты, каб толькі была аказія напіцца, тудэма-сюдэма! (выходзе).
ПРАНЦІСЬ.
Глупства, глупства, пане добрудзею, вось-цо-да! А цяпер трэба выпіць за здароўе маладых. Ці смутак, ці радасьць - гарэлка ніколі не зашкодзіць!.. Ну, дык каб ім добра жылося і... вось-цо-да! (пье).
АГАТА
(уваходзіць з бутэлькай; да Сьцяпана).
А народу-ж, сваток, сабралося шмат каля тваей хаты - з усей ваколіцы... Пытаюцца, ці праўда, што Якім пасватаўся за Паўлінку. Ня важацца зайсьці... Вось гляньце праз вакно!
СЬЦЯПАН.
Альжбета! Кліч усіх у хату... (падыходзіць да вакна). Хадзеце-ж, хлопцы, чаго да вакна прыклаліся, хадзеце ў хату!
АЛЬЖБЕТА
(пры дзьвярох).
Хадзеце, родненькія, да нас! паскакаем ды пасьпяваем крыху.
Тыя-ж і хлопцы ды дзяўчаты (уваходзяць).
ЯКІМ
(да Паўлінкі).
Я чуў, што ўчора, Паўлінка, ты скакала тут лявоніху з панам Быкоўскім, а цяпер пойдзем са мной. Манчыза я ня ўмею, а родную лявоніху патраплю ня горш за іншых. (Да музыкаў). Гэй музыкі! Грайце лявоніху!
(пяе):
Вось, Паўлінка, ты цяпер ужо мая, Скончылася наша гора і бяда. У каханьні перашкод ужо няма, Багаславіла нас бацькаўска рука.ПАУЛІНКА
(пяе):
За нікога з іншых замуж не пайду, Бо хлапца аднога толькі я люблю. А хлапец той, маладзец той, мой Якім, Я шчасьліва буду толькі з адным ім.ПРАНЦІСЬ
(пяе):
Глупства, пане добрудзею, вось-цо-да! Мне гарэлка лепш смакуе чымсь вада. Як гарэліцы пацягнеш добры цмок, Дык бяры пад паху бабу дый у скок.АГАТА
(пяе):
Ах, тудэма-ты-сюдэма-пьяніца, Табе толькі ў галаве гарэліца. То кабылу, то ён шапку загубіў,Бач, каб жонку ўласну зчасам не прапіў!(Скачуць лявоніху)