Шрифт:
Гайнрых фон Кляйст
Жабрачка з Лакарна
Ля падножжа Альпаў, пад Лакарна ў Верхняй Італіі, у аднаго маркіза, быў стары замак, які сёння, калі ісці з Сэн-Гатара, убачыш у запусцелых руінах, замак з высокімі і шырознымі пакоямі, у адным з якіх колісь на пасланай саломе было дазволена пераначаваць старой нямоглай жанчыне, якая, жабруючы, апынулася перад брамай і была ўпушчана ўмілажаленай гаспадыняй дома. Маркіз жа той, вярнуўшыся з палявання, выпадкова
А тады за кількома гадамі пазней, як што маркіз з прычыны вайны і непамыснага развіцця гасподы, увёўся ў сур’ёзныя маёмасныя клопаты, да яго акурат завітаў быў адзін фларэнційскі рыцар, якому, прыспакушанаму хараством таго замка, удала ўпісанага ў навакольную пейзажнасць, закарцела мусова купіць яго. А маркізу якраз шмат залежала ад такога гандлю, і ён папрасіў сваю жонку размясціць заезнага госця наверсе ў вышэйпамянёным, пуставалым прыгожа абстаўленым і абладжаным пакоі. Але як жа ашаломнена была сямейная пара, калі сярод цёмнае ночы рыцар, разгублены і бледны, спусціўся да іх, усімі святымі шчыра божачыся, што ў тым пакоі завялася прымара, нешта такое вачам нябачнае, нешта такое, што шалясцела, як бы лежачы на саломе ў куце, потым яно ўстала і добра чутнымі крокамі, павольна і зняможана, патупала цераз увесь пакой, і ў запечку са стогнам і енкам павалілася.
Маркіз, перапалоханы, сам не ведаючы толкам чаму, з робленай развяселенасцю пасмяяўся з рыцара і сказаў, што вось адразу ўстае, і дзеля заспакаення госця, правядзе ноч разам з ім у тым пакоі. Але рыцар папрасіў ласкі дазволіць яму пераначаваць у фатэлі ў спальні гаспадароў, а калі настала раніца, асядлаў каня, адкланяўся і з’ехаў.
Гэтае здарэнне, якое спрычыніла неабыякі розгалас, вельмі непрыемным для маркіза чынам настрашыла многіх пакупцоў: такім чынам, як што сярод яго хатняй чэлядзі дзіўна і незразумела чаму распаўзліся чуткі, што нібыта ў верхнім пакоі апоўначнай гадзінай нешта такое там немарасціцца, маркіз, каб самымі рашучымі захадамі адсекчы іх, пастанавіў сабе наступнай жа ночы даследаваць справу асабіста Згодна з гэтым ён, як толькі пачало брацца на сутонне, загадаў паставіць у згаданым пакоі ягоны ложак, а сам да той вашай паўночнасці чувацьме без сну. Але як жа ж ён быў скалануты, калі самаісна, як толькі прабіла гадзіна прымарскага патарочча, выразна пачуў няясны шэлест; шэлест, як калі б нейкі чалавек уставаў з падасланай пад яго саломы, валокся цераз пакой і ўжо аж за печчу, уздыхнуўшы і захрыпеўшы, паваліўся. Маркіза, раніцай,
Книги из серии:
Без серии
Потомок бога
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
рейтинг книги
Камень Книга седьмая
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рейтинг книги
Чапаев и пустота
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Мститель из Стали
Фантастика:
героическая фантастика
рейтинг книги
Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
