Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жабрак (на белорусском языке)
Шрифт:

Звон глядзеў на iх, не думаючы нi пра што; потым - хутчэй у страўнiку, чым у галаве - у яго варухнулася не думка, а так - глухое адчуванне, што курыца, калi яе сасмажыць на вогнiшчы, будзе вельмi смачная.

Думка, што ён збiраецца зрабiць кражу, нават не блiснула ў яго свядомасцi. Ён абмацаў каля

сябе камень i шпурнуў у тую, што была блiжэй да яго, а так як кiнуў дужа трапна, то ўклаў яе на месцы. Курыца звалiлася набок, затрапятаўшы крыламi. Астатнiя разбеглiся, пагойдваючыся на тонкiх лапках, а Звон рахмана "начапiўся" на мылiцы i паходкаю, якая надта нагадвала курыную, зачыкiльгаў, каб падабраць сваю здабычу.

Ён ужо наблiзiўся да невялiчкага чорнага цельца з запэцканай у кроў галоўкай, як раптам страшэнны ўдар у спiну выбiў у яго з рук мылiцы, а яго самога адшпурнуў на дзесяць крокаў убок. I фермер Шыкэ з шаленствам абкрадзенага мужыка рынуўся на грабежнiка, безаглядна малоцячы яго кулакамi i нагамi, раз'ятрана мардуючы няздатнага абаранiцца калеку.

На дапамогу гаспадару набеглi парабкi i таксама кiнулiся збiваць папрашайку. Нарэшце, стамiўшыся, яны паднялi яго, завалаклi на дрывотню i замкнулi там да прыходу жандараў, па якiх паслалi.

Звон, амаль нежывы, скрываўлены, канаючы ад голаду, ляжаў на зямлi. Настаў вечар, потым ноч, за ёю ранак. Ён так нiчога яшчэ i не еў.

Апоўднi з'явiлiся жандары i асцярожлiва адчынiлi дзверы: яны чакалi супрацiўлення, бо паводле расказу Шыкэ выходзiла, што бадзяга сам напаў на яго i фермеру з вялiкай цяжкасцю ўдалося адбiцца.

Сяржант скамандаваў:

– Ану, устаць!

Але Звон ужо не мог скрануцца з месца. Ён, праўда, памкнуўся ўсчапiцца на свае апiрышчы, але не здолеў. Гэта было ўспрынята як хiтрасць,

ашуканства, адвод вачэй закаранелага злачынца, i двое ўзброеных дзецюкоў груба ўхапiлi яго i сiлай паставiлi на мылiцы.

Яго апанаваў страх, яго вечны, прыроджаны страх перад жоўтымi жандарскiмi паскамi, той страх, якi адчувае дзiчына перад паляўнiчым, мыш перад катом. I нечалавечым намаганнем ён утрымаўся, устаяў.

– Марш!
– загадаў сяржант.

I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся i лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму i дарога!"

Ён iшоў, а па баках iшла варта. Адчай надаваў яму сiлы, i ён сяк-так плёўся па дарозе, ужо нават не цямячы, што з iм адбылося, атупелы дарэшты з перапалоху, няздатны хоць што-колечы зразумець.

Сустрэчныя сяляне прыпынялiся, праводзiлi яго позiркам i мармыталi:

– Пэўна, зладзюгу злавiлi!

Да ночы дабралiся да мястэчка. Звон нiколi раней не быў тут. Ён папраўдзе ўжо не ўяўляў сабе, нi што адбываецца цяпер, нi што будзе з iм далей. Усё было нечаканае i страшнае, гэтыя новыя аблiччы i дамы проста жахалi яго.

Ён не вымавiў нiводнага слова дый не меў чаго сказаць, бо анiчагусенькi не разумеў. Зрэшты, ён ужо столькi гадоў нi з кiм не размаўляў, што амаль развучыўся карыстацца моваю; дый думкi яго былi занадта цьмяныя, каб iх можна было выказаць словамi.

Яго завялi ў местачковую турму. Жандарам i ў галаву не прыйшло, што яму трэба даць паесцi, i яго замкнулi да заўтра.

Але калi на другi дзень ранкам прыйшлi па яго, каб весцi на допыт, ён ляжаў на падлозе мёртвы. Такая неспадзяванка!

12
Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3