Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Што загадае ўсясіліца наша?

— Падай люстэрка, — пагардліва пазіраючы на яе, загадала княгіня.

Тая, не дыхаючы ад страху, прынесла і трымала перад ёй, стоячы на каленях, прыгожае люстэрка ў залатой аправе. Марта доўга і старанна пазірала на сябе, потым вусны злосна скрывіліся.

— Як ты мяне прычасала сёння, лянівая жывёліна?! Вось тут валасок тырчыць і вось тут!

Нагою, абутай у пазалочаны туфлік, княгіня ўдарыла прыслужніцу ў твар і, паклікаўшы надворных халопаў, загадала тут жа спаласаваць яе нагаямі.

Суразмоўніцай

княгіня Марта аказалася вельмі цікавай. «У яе мужчынскі розум», — пачціва думаў манах, калі яна выпытвала пра Ліён і Рым, пра народы, якія жывуць там, дзе заходзіць сонца, пра іх звычаі, адзенне, веру.

Манаху адразу адштукавалі ўтульную хатнюю капэлу, у якой ён мог славіць Хрыста. Разам з ім тут горача маліўся Морыц, які за гэты час пакруглеў, згубіў жмут чорных валасоў на цемені. Усё часцей зазірала ў капэлу княгіня, уважліва слухала малітвы. Астатні ж горад заставаўся паганскі. Паганцам быў, як зразумеў манах, і сам кунігас, хоць і прыняў у Новагародку праваслаўную веру.

Вялікая радасць, якую ён пакуль што старанна хаваў, жыла ў душы ў Сіверта. Надзейныя людзі, а надзейных людзей манах умеў знаходзіць усюды, пад сакрэтам данеслі, што хоча Міндоўг разам з бліжэйшымі сваімі баярамі хрысціцца ў каталіцкую веру. Вось чаму і яго, нікчэмнага манаха, адразу прыкмеціў між палонных і наблізіў да сябе. Цяжкасці вайны, паражэнні, шматлікія варожыя раці, што ішлі на Літву і Новагародак, прымушалі кунігаса ўсё часцей паварочваць позірк у бок апостальскага рымскага прастола. «Слава вам, Бог наш і прасвятая дзева Марыя», — расчулена паўтараў у сваёй капэле Сіверт, з нецярпеннем чакаючы той светлы дзень.

Яшчэ адзін надзвычай цікавы чалавек сустрэўся манаху ў варуцкім цераме. Гэта быў Астафій Канстанцінавіч, разанскі баярын, які ўцёк калісьці ад свайго князя і ад татараў, што знішчылі Разань. Высокі, цёмнавалосы, з доўгім храшчаватым носам, ён меў нейкі свой патаемны ключык да кунігасавай душы. Не такі, якім валодаў Казлейка, а свой. Казлейку Сіверт адразу запаважаў, бо адчуў у ім сілу, якой трэба толькі падпарадкоўвацца. Калі ж пойдзеш напроціў гэтай сілы, абавязкова страціш галаву. Да Астафія Канстанцінавіча ў манаха былі дваістыя адносіны. Гэта таксама быў, калі верыць ягоным словам, пакутнік, чалавек без радні і без радзімы. Сіверт паважаў такіх людзей, бо сам жыў іхнім жыццём. Але ён адчуваў варожасць да былога разанскага баярына як да праваслаўнага схізматыка, што ў любы міг можа падставіць нагу ў няспыннай штодзённай пагоні за кунігасавай душой. Ды Астафій пакуль што памоўчваў, загадкава ўсміхаўся і прыглядваўся да манаха.

Міндоўг тым часам на поўны голас пачаў пагаворваць аб хрышчэнні ў каталіцкую веру. Праваслаўе, прыніжанае ў Кіеве, Разані і Маскве татарамі, было пакуль што бяссільнае, кланялася кожнаму ханскаму баскаку, а кунігас любіў і паважаў сілу. За ўласнае хрышчэнне і за прывод пад апякунскую руку Рыма ўсяго свайго народа Міндоўг разлічваў атрымаць ад папы Інакенція IV каралеўскую карону. Калі ён зробіцца каралём, такім, як і ўсе хрысціянскія ўладары Еўропы,

ворагі схаваюць свае мячы, бо нельга, каб хрысціянін ваяваў супроць хрысціяніна.

Войшалк з большасцю новагародскага праваслаўнага баярства і, вядома ж, святар Анісім з храма Барыса і Глеба і слухаць не хацелі пра каталіцтва. Міндоўг не дужа здзівіўся, што русіны не хочуць пакланіцца Рыму. Спрадвеку божае святло ішло да іх з Канстанцінопаля і Кіева. Але сын, родны сын супраць! Ен выклікаў Войшалка з Новагародка ў Варуту, і той паслухмяна прыехаў.

— Чаму супраць мяне, вялікага кунігаса і бацькі свайго, Новагародак бухторыш? — злосна спытаў у Войшалка.

— Таму што нельга мяняць веру, — адважна адказаў сын. — Ты — праваслаўны, як нябожчыца жонка твая Ганна-Паята, як я.

— Нельга мяняць? — пагрозна засоп Міндоўг. — А быць рабом у нікчэмнага Выканта можна? А страціць набытак дзядоў-прадзедаў можна?

Ен раптам ірвануў на сабе зялёную адамашкавую кашулю. Паказаліся бугорыстыя, зарослыя кучаравым цёмным воласам грудзі.

— Маці мая, мяне нарадзіўшы, скуру мне дала. Глядзі на голую скуру маю. Гэта — першая вера мая, адвечная вера прадзедаў. Потым летняе адзенне я апрануў. Гэта руская вера. Апрану зімовы кажух. Гэта будзе рымская вера. А перад смерцю скіну з сябе ўсе чужыя адзежы і зноў вярнуся голы ў лона агню свайго і веры сваёй. Зразумеў?

Міндоўг упрытык падышоў да сына, паклаў яму рукі на плечы, усхваляванымі бліскучымі вачамі, здавалася, працінаў наскрозь. Войшалк зацята маўчаў.

— Прашу цябе, не перашкаджай мне, — глуха выдыхнуў Міндоўг. — Вяртайся ў Новагародак і супакой русінаў. Іхняй дзедаўскай веры я не парушу. І ты заставайся ў праваслаўі. А мне, каб захаваць дзяржаву, трэба позірк свой скіраваць на Рым.

Так і не паразумеліся, не сталкаваліся бацька з сынам. Войшалк паехаў у Новагародак, Міндоўг застаўся ў Варуце. Адразу ж кунігас паклікаў Сіверта, пасадзіў побач з сабою, спытаў:

— Ці дапаможаш мне ў вялікай справе?

— Дапамагу. Загадвай, кунігас, — узрадавана адказаў манах, бо адчуў, што светлы святы дзень, аб якім ён столькі марыў, набліжаецца.

— Хачу я разам з блізкімі баярамі прыняць каталіцтва, — прыцішыў голас і чамусьці нават азірнуўся Міндоўг. — Парай, як гэта хутка і беспамылкова зрабіць.

— Вялікі кунігас, — расчулена стаў перад Міндоўгам на калені Сіверт, — чужыя народы будуць зайздросціць твайму народу, бо ім кіруеш ты. Хрыстос чакае цябе, а там, дзе Хрыстос, і слава, і сіла.

— Устань, — нецярпліва выгукнуў кунігас. — Як думаеш, мне адразу да папы паслоў слаць?

Сіверт борзда ўзняўся з каленцаў. Вось ён, светлы доўгачаканы дзень! Сказана ж было ў святым пісанні: «І прыпаўзуць пад руку тваю валасатыя і касматыя, сляпыя і бессардэчныя, і кожнага з іх ты ўзнагародзіш, як посахам, божым прамянём».

— Трэба пачынаць з Вендэна, з магістра Андрэя фон Стырланда, — цвёрда прамовіў манах.

— А чаму не з Рыгі, не з епіскапа Мікалая? — упарта нахіліў галаву Міндоўг.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III