Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жарт па-нармандску (на белорусском языке)
Шрифт:

Разалi ўжо зняла капялюшык i сукенку i цяпер у адной нiжняй спаднiцы расшнуроўвала чаравiкi, а Жан дапальваў цыгарэту i краем вока паглядваў на сваю маладую жонку.

Ён цiкаваў за ёю, i яго агнёвыя вочы хутчэй выдавалi пажадлiвасць, чым пяшчоту: ён не гэтак кахаў дзяўчыну, як жадаў яе. I рашуча,

рэзкiм рухам мужыка, якi гатовы ўзяцца за работу, Жан сцягнуў з сябе кашулю.

Разалi скiнула чаравiкi i ўзялася за панчохi.

– Марш за полаг, пачакай там, пакуль я лягу, - сказала яна.

Яны ведалiся з маленства i былi на "ты".

Жан для прылiку заўпарцiўся, потым, хiтравата пасмейваючыся, пайшоў i схаваўся за полаг, аднак вытыркнуў галаву. Разалi рассмяялася i пачала засланяць яму вочы, Жан не даваўся - у любоўнай, жыццярадаснай забаве маладых не было i знаку сораму цi няёмкасцi.

Урэшце Жан саступiў; Разалi ўмомант расшмаргнула завязку ў сваёй апошняй спаднiцы - тая слiзганула па клубах, зляцела да ступняў i колам прыпала да падлогi. Разалi не стала падымаць яе, толькi адкiнула нагой убок i ў адной танюткай кашулi кульнулася ў ложак, спружыны якога тут жа азвалiся рыпам пад яе цяжарам.

Каля ложка адразу з'явiўся Жан, таксама ўжо разуты i раздзеты, нахiлiўся да жонкi i стаў шукаць яе вусны, а Разалi хавала твар у падушку, i раптам данёсся далёкi стрэл - ад лесу Рапэ, як падалося Жану.

Ён занепакоена выпрастаўся, з зашчымелым сэрцам падбег да акна i расчынiў аканiцы.

Сядзiба была залiта жоўтым ззяннем поўнi. Толькi пад яблынямi ляжалi густыя плямы ценю. Воддаль залацiста свяцiлася поле спелай пшанiцы.

Жан высунуўся з акна, выцiкоўваючы кожны начны шолах, але тут аголеныя рукi абвiлi яму шыю, i Разалi, адцягваючы

мужа назад, прашаптала:

– Ды кiнь ты, што табе да гэтага! Хадзем!..

Ён абярнуўся, абняў яе, скрозь далiкатную тканiну адчуў усё яе трапяткое цела, лёгка падхапiў жонку на рукi i панёс на пасцель.

Але ў той момант, як ён паклаў яе на ложак - той угнуўся ад цяжару, грымнуў другi стрэл, на гэты раз блiжэй.

– ...вашу маць!
– вылаяўся ўз'юшаны Жан.
– Яны думаюць, што я ўжо i не выйду з-за цябе?.. Ну, пачакайце ж, пачакайце!

Ён лiхаманкава абуўся, сарваў з цвiка стрэльбу, што заўжды вiсела так, каб да яе лёгка было дацягнуцца, i, не зважаючы на роспач жонкi, якая хапала яго за каленi i ўмольвала нiкуды не хадзiць, адштурхнуў яе, рынуўся да акна i выскачыў у двор.

Мiнула гадзiна, потым другая, - Разалi чакала... Пачало свiтаць, а муж усё не вяртаўся. Разалi дарэшты перапалохалася, кiнулася клiкаць людзей, расказала, што раз'ятраны Жан пабег лавiць браканьераў.

Наймiты, вознiкi, парабкi кiнулiся шукаць гаспадара.

Яго знайшлi за дзве мiлi ад фермы, прывязанага вяроўкамi да дрэва, ледзь жывога ад шаленства; стрэльба яго была пераламаная, порткi адзеты навыварат, на грудзях вiселi тры забiтыя зайцы i запiска:

"Як iдзеш на паляванне, дык забудзься пра каханне".

Мiнуў час, i калi Жан прыгадваў сваю шлюбную ноч, то абавязкова дадаваў:

– Пацешылiся з мяне, што i казаць! Яны схапiлi мяне, як трусiка, падлы, i тут жа накiнулi мяшок на галаву. Але хай адно пападуцца мне калi-небудзь, папомняць ужо мяне, папомняць!

Вось як жартуюць на вяселлях у Нармандскiм краi.

12
Поделиться:
Популярные книги

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности