Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліны крык

Быков Василь

Шрифт:

Далей, праз які год ці два, бацьку раскулачылі – забралі ў сельсавет увесь іхні набытак, апісалі будынкі, а самога з маткай саслалі. Іван тую зіму жыў у мястэчку ў дзядзькі і вучыўся ў сямігодцы. Дзядзька быў неблагі чалавек, майстравіты на ўсе рукі, з пляменнікам ён абыходзіўся нараўне са сваімі трыма дочкамі і нічым не дакараў яго. Але па няўлоўных прыкметах і дробязях юнак згадваў, што ён усё ж тут лішні, што ён чужы, і ад таго Івану не было радасці. Вучыўся ён не блага, разумеў і любіў матэматыку і пасля сямігодкі падаў дакументы ў настаўніцкі тэхнікум. Ён чакаў экзаменаў, чакаў і марыў, бачыў у сваім студэнцтве адзіны шчаслівы выхад з таго ліха, у якое яго загнала жыццё. Але на экзамены яго не выклікалі,

дакументы неўзабаве вярнулі, і ў казённай паперы холадна тлумачылася, што прыняць яго ў тэхнікум нельга, бо ён – сын кулака.

Гэта было вялізным горам для маладога Пшанічнага, большым за тое раскулачванне, якога яму не давялося бачыць, першай сапраўды незагойнай крыўдай душы. Іван падумаў, што ён не такі, як усе, што бацькаў цень, як праклён, цяпер будзе засціць жыццёвы шлях сына. Але перайначыць што, здавалася яму, ужо было позна.

Пасля няўдалай спробы вучыцца далей Пшанічны – ужо рослы, прывычны да працы дзяцюк – з год прызвычайваўся каля дзядзькі да мулярскае справы, а затым пайшоў у горад шукаць свайго хлеба і свайго шчасця.

У Бранску ён паступіў у мулярскую арцель, трапіў у брыгаду такіх, як сам, маладых хлопцаў, мураваў фабрычныя гмахі, па вузкіх дашчаных сцежках ганяў тачкі з рошчынай, па страмянках цягаў на паверхі цэглу. Сябе ён не шкадаваў, працаваў з запалам, з бацькавай цягавітасцю, і гэта неўзабаве заўважылі сябры і начальства. Яго хвалілі на сходах, ставілі ў прыклад іншым, і хлопец пакрысе пачаў забывацца на сваю ўшчэрбнасць і няшчаснасць. Пра бацькоў ён не гаварыў нічога, пісьмаў ад іх не атрымліваў і не ведаў, дзе яны і што. Часам, калі ўночы снілася што-небудзь з дзяцінства, тады агартала жаласлівасць да ціхай, забітай маткі, бацьку ён не спагадаў, ведаў, ён і там гэткі ж сквапны, злы і зацяты.

У той час на будоўлі стварылі камсамольскую ячэйку, многія хлопцы паўступалі ў камсамол і, вядома, пацягнулі туды і лепшага муляра Пшанічнага. Ён падумаў, крыху разважыў, а пасля, заахвочаны давер’ем і павесялелы ўжо ад былое нягоды, паверыў, што і ён можа стаць чалавекам, і напісаў заяву. На сходзе запатрабавалі расказаць усё пра сябе, бацькоў і радню, і калі пачулі, што ён сын кулака-хутаранца, у прыёме Пшанічнаму адмовілі.

Ён цяжка перажываў, дзён колькі не хадзіў на працу, пластом ляжаў у інтэрнаце. Здарылася так, што не знайшлося нікога, хто быў бы да яго бліжэй за ўсіх, суцешыў у тую хвіліну, абнадзеіў. Да яго раптам перамяніліся ўсе дружбакі, пачалі чужацца хлопца, трымацца асобна сваёй камсамольскай кампаніяй. Гэта была незабыўная да смерці крыўда, Іван Пшанічны ўжо канчаткова ўверыўся ў сваю адвержанасць, і яго ўпартае сэрца прагнула помсты.

Ён паехаў з Бранска, жыў колькі часу ў Данбасе, працаваў на шахтах і ўсюды памятаў, што ён не раўня іншым, што ён – класавы вораг, што між ім і людзьмі пралегла глыбокая праваліна ў жыцці. Часам ён імкнуўся забыцца на гэта ў працы, часам – у гарэлцы, але яна не забывалася, не міналася ніяк і нідзе. Аб тым яму напомнілі ў ваенкамаце, калі прызывалі ў войска. «Ты – сын кулака і будзеш служыць у рабочым батальёне», – сказаў заклапочаны мітуслівы капітан. I Пшанічны стаў чырвонаармейцам працоўнага батальёна – трохі вучыўся вайсковай справе, а больш працаваў: будаваў чыгункі, масты, тунелі. Гэта было ў Сібіры, узімку ён налаўчыўся ездзіць на лыжах, у спаборніцтвах аднойчы заняў першынство. I калі неяк сталі арганізоўваць лыжны агітацыйны прабег на 200 кіламетраў, то ў ліку лепшых лыжнікаў запісалі і Пшанічнага. Ён быў рады вылучыцца хоць гэтай сваёй якасцю, але і тут чорным катом з’явілася на яго дарозе мінулае. Ужо са старту яго вярнуў камісар, сказаў, што яму ехаць нельга, бо ў яго, чырвонаармейца Пшанічнага, не ўсё ў парадку з біяграфіяй.

Пасля яшчэ было многа дробных і вялікіх крыўд, якія параджаліся яго бацькоўскім мінулым,

і Пшанічны скарыўся, саступіў убок, не лез болей туды, дзе былі не такія, як ён, людзі. Толькі – сам сабе, сам для сябе, наперакор усім – такі воўчы дэвіз засвоіў пакрысе Іван Пшанічны. Ён не грэбаваў нічым, калі тое трэба было – хлусіў, краў, ашукваў, да слабейшых у яго заўжды накіпала нянавісць, дужэйшых ён пабойваўся і ненавідзеў. Ён разумеў, што рабіўся нягодны, нялюдскі, злы і нядобры, як бацька, але перайначыць сябе ўжо не мог і каціўся ўсё болей туды, куды гнала чалавека ягоная крыўда і злосць.

Калі пачалася вайна і нямецкія войскі хлынулі на нашыя землі, сярод вялізнага мора бяды і слёз быў адзін чалавек, які таемна радаваўся. Гэтым чалавекам быў баец запаснога батальёна Іван Пшанічны, які затым стаў франтавіком і сёння вось займеў канчатковы намер здацца ў палон.

5

К ночы вецер памалу сціхаў, але затое аднекуль з шумлівай цемрадзі пачаў накрапваць дождж. Адразу намоклі аблавухія пілоткі на галовах байцоў, пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі. Свежа раскапаная зямля хутка бралася граззю і наліпала да чаравікаў.

Поўныя маўклівай невясёласці, байцы зноў уляглі ў працу. Болей вобмацкам, чым што-небудзь бачачы, яны скраблі ў цемры лапаткамі – капалі траншэю, каб злучыць ёю ўсе стралковыя ячэйкі. Тая трывога, што нечакана ўзгарэлася ў іх ад нядаўняй перастрэлкі ў тыле, спакваля сціхала, наткнуўшыся на суровую непахіснасць старшыновай упэўненасці ў сваю сілу і ўдачу. Карпенка, здаецца, быў спакойны, ранейшы, хіба толькі меней пакрыкваў на людзей і трохі прымоўкуначы. Але іншыя таксама працавалі моўчкі, болей слухалі – ці мала чаго магла прынесці гэтая франтавая непагодная ноч?

Напрацаваўшыся і аддаўшы лапатку Аўсееву, старшына прысеў на бруствер і сцішыўся. Чым болей мінала часу з моманту іхняй ростані са сваім батальёнам, тым усё шчыльней агарталі яго клопаты-думкі. За дзень яны адарваліся ад ворага, знясілены бамбёжкамі полк спяшаўся адступіць за лес, акапацца, наладзіць абарону і як-небудзь утрымацца на лясным рубяжы. Дарогу – подступ да гэтай абароны – камбат загадаў абараняць суткі. Ноч стаіць вось ціхая, а хто ведае, які будзе заўтрашні дзень? Ці немцы пойдуць дзе іншым шляхам, ці наваляцца на гэтую дарогу, і тады, вядома, ім, шасцярым, прыйдзецца сербануць гора. Гэтая думка ўвесь час грызла старшынова нутро, пакуль ён памагаў Аўсееву капаць ці сядзеў, услухоўваючыся ў гукі ночы. З выгляду спакойны і заўжды ўпэўнены ў сваіх учынках, Карпенка на самай справе быў не такі. Але за працяглы час камандзірства ён засвоіў сабе правіла: усё няпэўнае хаваць у сабе, а напаказ выстаўляць толькі скамянелую ўпэўненасць і непахісную цвёрдасць волі. «Твая праўда ці не, а сказаў – трымай сваё», – так некалі вучыў яго старшына звыштэрміновай службы Бровараў, і Карпенка на ўсё жыццё запомніў мудрыя словы старога служакі.

Дождж усё капаў і капаў рэдкімі дробнымі кроплямі, ад якіх макрэў твар, і па скронях, сцякаючы да шыі, непрыемна каціліся халодныя струмені. Старшына ўстаў з бруствера і агледзеўся, дбаючы пра асцярогу, забывацца аб якой ім тут не выпадала. Усе капалі. Побач Свіст і Аўсееў, з таго боку старожкі – чутна было – варушыўся Глечык, а так з усіх бакоў абкладвалі зямлю глухая ноч, непагадзь, халадэча і цьмяная, як даўні забыты клопат, неўразумелая трывога.

Нічога не ўчуўшы, Карпенка ўзяў з бруствера свой мокры «ручнік» і, каб засцерагчы яго ад дажджу, паставіў пад сцяну старожкі. Пасля ён туды ж перанёс дзве скрынкі патронаў і спыніўся ля гразкай зямлі над траншэяй, дзе, сапучы і пакрэктваючы, варушыўся Аўсееў. Баец пачуў старшыну і, не разгінаючыся і ўсё дзеўбучы лапаткай, паскардзіўся:

Поделиться:
Популярные книги

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Адвокат вольного города 4

Кулабухов Тимофей
4. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 4

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь