Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

20 снежня. Перанёс у пячору ўсё начынне і расклаў на месца. Цяпер мая гаспадарка ў парадку. Зрабіў яшчэ адно крэсла і прыбіў некалькі маленькіх палічак для правізіі — атрымалася нешта накшталт буфета. Дошак у мяне застаецца вельмі мала.

24 снежня. Усю ноч і ўвесь дзень ішоў лівень. Не выходзіў з дому.

26 снежня. Дождж спыніўся. Праяснела. Пахаладнела.

27 снежня. Падстрэліў двое казлянят: адно забіў, а другое параніў у нагу, так што яно не здолела ўцячы. Злавіў яго і прывёў дадому на вяроўцы. Дома агледзеў яго нагу: яна была перабіта; я забінтаваў яе.

Заўвага:

я адхаяў гэтае казляня; перабітая нага зраслася, і казляня пачало цудоўна бегаць. Але ад мяне яно не ўцякала: я так доўга даглядаў яго, што яно прызвычаілася да мяне і не хацела мяне пакідаць. Яно хадзіла на пашы непадалёк ад мае палаткі. Назіраючы за ім, я падумаў, што добра было б мне развесці хатнюю жывёлу, каб падрыхтаваць сабе харч к таму часу, калі ў мяне скончацца зарады і порах.

28, 29, 30 і 31 снежня. Страшэнная спякота, і зусім няма ветру. Выходзіў з дому на паляванне толькі вечарам. Навёў канчатковы парадак у сваёй гаспадарцы.

1 студзеня 1660 года. Гарачыня не спадае, і ўсё роўна сёння я хадзіў двойчы на паляванне: на досвітку і вечарам. Днём адпачываў. Пад вечар прайшоўся далінаю ў глыбіню выспы і бачыў многа коз, але яны такія палахлівыя, што падысці да іх блізка зусім немагчыма. Хачу паспрабаваць паляваць на іх з сабакам.

2 студзеня. Сёння ўзяў сабаку і нацкаваў яго на коз, але нічога не атрымалася: увесь статак павярнуў раптам насустрач сабаку. Сабака, напэўна, выдатна зразумеў небяспеку, якая яму пагражала, кінуўся наўцёкі і нізашто не хацеў больш наблізіцца да коз.

3 студзеня. Вырашыў зрабіць агароджу і насыпаць вакол яе земляны вал, таму што ўсё яшчэ баюся раптоўнага нападу ворага. Паспрабую зрабіць гэты вал як мага мацнейшым…

Сваю агароджу я апісаў ужо на папярэдніх старонках і таму не паўтараю нічога з таго, пра што ідзе гаворка ў маім дзённіку.

Разам з тым, паміж справаю і калі, вядома, дазваляла надвор'е, я працягваў сваё штодзённае блуканне па выспе, адшукваючы дзічыну. У час гэтых блуканняў я зрабіў нямала карысных адкрыццяў. Я, напрыклад, натрапіў на пароду дзікіх галубоў, якія, у адрозненне ад нашых, майстравалі свае гнёзды не на дрэвах, а ў расколінах скал, так што чалавеку дабрацца да іх было куды лягчэй.

Аднойчы я забраў з гнязда птушанят і прынёс іх дадому, каб выкарміць і прыручыць. Я многа патраціў на іх часу, але як толькі яны падраслі і ў іх падужэлі крылы, яны паляцелі адно за адным. Магчыма, аднак, гэта адбылося таму, што я не меў для іх адпаведнага корму.

Пасля гэтага выпадку я нярэдка забіраў птушанят з гнязда, таму што яны былі вельмі смачныя і з іх можна было прыгатаваць цудоўны абед.

За гэты час я зрабіўся сапраўдным сталяром і дзейнічаў сякераю і рубанкам ужо з вялікім майстэрствам.

Але ўсё ж былі і такія рэчы, якія я так і не здолеў змайстраваць. Напрыклад, бочачкі. У мяне было, як я казаў раней, дзве ці тры бочачкі з карабля, якія маглі паслужыць мне ўзорам, але колькі я ні біўся, хоць і патраціў на гэта некалькі тыдняў, у мяне нічога не атрымалася. Я не здолеў ні ўставіць дно, ні падагнаць настолькі шчыльна клёпкі, каб яны не прапускалі вады. Так я і кінуў гэту сваю задуму.

Вельмі цяжка было

абыходзіцца без свечак. Здаралася, што, як толькі змеркне (змяркала а сёмай гадзіне), я вымушаны быў класціся ў пасцель. Я часта ўспамінаў той кавалак воску, з якога мы разам з Ксуры рабілі свечкі ў час нашых вандровак каля берагоў Афрыкі. Але воску ў мяне не было, і адзінае, што я мог прыдумаць, гэта выкарыстаць тлушч тых коз, якіх я страляў на паляванні. І я сапраўды змайстраваў сабе свяцільнік з казінага тлушчу: каганец зляпіў уласнаручна з гліны і як мае быць высушыў яго на сонцы, а кнотам мне паслужыла старая канапляная аборка. Каганец гарэў вельмі цмяна, куды горш, чым свечка з воску. Да таго ж ён вельмі мігаў і раз-пораз патухаў.

Аднойчы, будучы заняты ўсімі гэтымі справамі па ўладкаванню свае гаспадаркі, я шукаў нейкую патрэбную мне рэч у сябе на складзе і раптам наткнуўся на невялікі мяшэчак з ячменем; гэта быў той самы ячмень, які мы везлі на караблі нашым гусям і курам. Усё збожжа, якое яшчэ заставалася, было з'едзена пацукамі; так ва ўсякім разе мне здалося, калі я зірнуў у мяшэчак: мне здалося, што там адна труха. Мяшэчак спатрэбіўся мне на порах, я вынес яго на двор і вытрас непадалёку ад пячоры.

Гэта было незадоўга ад таго, як пачаліся ліўні, пра якія я казаў ужо ў сваім дзённіку. Я даўно забыў пра той выпадак, я нават не памятаў, дзе я вытрасаў мяшок.

Але вось прайшло з месяц, і я ўбачыў пад гарою, ля самае пячоры, некалькі зялёных парасткаў, якія толькі што выбіліся з зямлі. Спачатку я падумаў, што гэта якая-небудзь туземная траўка, якую я раней не заўважаў. Але мінула некалькі дзён, і я са здзіўленнем убачыў, што зялёныя сцяблінкі (іх было штук дзесяць — дванаццаць, не болей) закаласіліся і хутка аказаліся каласамі звычайнага ячменю, які расце ў нас, у Ангельшчыне. Немагчыма перадаць, як усхвалявала мяне гэта адкрыццё. Ад радасці я ледзь не страціў розуму: у першы момант мне здалося, што здарыўся цуд і ячмень вырас сам па сабе, без насення, каб падтрымаць маё жыццё ў жудаснай пустыні.

Гэта недарэчная думка так мяне ўзрушыла, што я заплакаў. І «цуд» на гэтым не скончыўся: хутка паміж каласамі ячменю паказаліся сцяблінкі другой расліны, а менавіта рысу: я іх лёгка пазнаў, бо, калі жыў у Афрыцы, часта бачыў рыс на палях.

Я не толькі быў упэўнены, што гэты рыс і гэты ячмень пасланы мне самім богам, які клапоціцца, каб я не памёр з голаду, але не сумняваўся ў тым, што на выспе мне прызапашана яшчэ нямала такіх каласоў. Я аблазіў усе куточкі сваёй выспы, агледзеў усе лагчынкі і пагорачкі, але нідзе не знайшоў ні рысу, ні ячменю.

Толькі тады, нарэшце, я ўспомніў пра мех з птушыным кормам, які я высыпаў каля свае пячоры.

У тым мяшку былі зярняты, з якіх і выраслі гэтыя каласы. «Цуд» тлумачыўся вельмі проста!

Можаце ўявіць сабе, як старанна я сабраў каласы, калі яны паспелі (гэта здарылася ў канцы ліпеня). Я падабраў з зямлі ўсе да адзінага зярняткі і схаваў іх у сухім надзейным месцы. Увесь ураджай першага года я вырашыў пакінуць на насенне: я спадзяваўся, што з цягам часу ў мяне збярэцца такі запас збожжа, што яго будзе хапаць мне і на насенне і на хлеб.

Поделиться:
Популярные книги

Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Коннелли Майкл
Ересь Хоруса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

В тени пророчества. Дилогия

Кусков Сергей Анатольевич
Путь Творца
Фантастика:
фэнтези
3.40
рейтинг книги
В тени пророчества. Дилогия

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2