Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

У той момант я неяк забыў, што гішпанцы, якія пацярпелі крушэнне, не мелі ні паперы, ні чарніла.

З гэтымі павучаннямі гішпанец і стары дзікун рушылі ў дарогу на той самай пірозе, на якой іх прывезлі на маю выспу.

Як весела было мне збіраць іх у гэту дарогу! За ўсе дваццаць сем год майго зняволення на выспе я ўпершыню мог спадзявацца на тое, што вырвуся адсюль на волю. Я даў гэтым людзям вялікі запас хлеба і разынак, каб хапіла ім і нашым будучым гасцям.

Нарэшце я пасадзіў іх у пірогу і пажадаў ім добрай дарогі. Развітваючыся, я

дамовіўся з імі, што калі яны будуць везці ў сваёй пірозе гішпанцаў, яны ўзнімуць сцяг у адкрытым моры, каб я мог здалёк пазнаць іх пірогу.

Адчалілі яны пры свежым ветры ў дзень поўні, у кастрычніку.

На жаль, я не магу назваць больш дакладную дату, бо, аднойчы згубіўшы правільны падлік дзён і тыдняў, я потым ужо не здолеў аднавіць яго.

Мінула даволі многа часу з моманту ад'езду маіх вандроўнікаў. Я чакаў іх з дня на дзень. Мне здавалася, што яны позняцца, што ўжо дзён восем назад павінны былі яны вярнуцца на выспу. Раптам адбыўся адзін зусім не прадбачны выпадак, якога яшчэ ніколі не здаралася за ўсе гады майго жыцця на выспе.

Неяк на досвітку, калі я яшчэ спаў моцным сном, прыбягае да мяне Пятніца і моцна крычыць:

— Едуць! Едуць!

Я падхапіўся, у момант апрануўся, пералез цераз агароджу і выбег у гай (ён да гэтага часу так разросся, што яго смела можна было ўжо зваць лесам).

Я да такой ступені забыўся пра небяспеку, што, насуперак звычаю, не ўзяў з сабою ніякай зброі. Я быў цвёрда ўпэўнены, што гэта вяртаецца гішпанец са сваімі сябрамі.

Якое ж было маё здзіўленне, калі я ўбачыў у моры, міляў за пяць ад берага, незнаёмую лодку з трыкутным ветразем! Лодка трымала курс прама на выспу, яе падганяў моцны спадарожны вецер, і яна хутка набліжалася. Ішла яна не з боку мацярыка, а з паўднёвага канца выспы.

Адным словам, гэта была зусім не тая лодка, якую мы чакалі.

На ўсякі выпадак трэба было падрыхтавацца да абароны.

Я прапанаваў Пятніцу схавацца ў гаі і ўважліва сачыць за людзьмі, якія знаходзіліся ў лодцы, таму што нам невядома было, сябры гэта ці ворагі. Затым я вярнуўся дадому, прыхапіў падзорную трубу і пры дапамозе лесак узлез на вяршыню гары, каб, не будучы бачны сам, агледзець усю мясцовасць; так рабіў я заўсёды, калі баяўся нападу ворагаў.

Не паспеў я падняцца на гару, як адразу ж убачыў карабель.

Ён стаяў на якары каля паўднёва-ўсходняга берага выспы, міляў за восем ад майго жытла. Ад берага да яго было не больш пяці міляў.

Карабель, несумненна, быў ангельскі, ды і лодка, як я цяпер мог упэўніцца, аказалася ангельскім баркасам.

Не магу выказаць, якія разнастайныя пачуцці выклікала ў мяне гэтае адкрыццё.

Маю радасць ад таго, што я ўбачыў карабель, прытым ангельскі, радасць ад чакання сустрэчы з маімі суайчыннікамі (значыць, з сябрамі) немагчыма апісаць.

Разам з тым нейкая патаемная трывога, якую я не мог растлумачыць, вымушала мяне паводзіць сябе асцярожна.

Перш за ўсё я задаў сабе пытанне: навошта спатрэбілася ангельскаму купецкаму

судну заходзіць у гэтыя мясціны, якія ляжалі, як мне было вядома, у баку ад усіх гандлёвых шляхоў ангельцаў? Я ведаў, што яго не магла прыгнаць бура, таму што апошнім часам на моры буры не было. Калі нават на караблі сапраўды знаходзіліся ангельцы, мне ўсё роўна няварта да пары да часу паказвацца ім на вочы, бо зусім верагодна, што з'явіліся яны сюды не з добрым намерам. Лепей ужо мне і надалей заставацца на выспе, чым даверыцца падазроным людзям і аказацца ў руках якіх-небудзь бандытаў ці забойцаў.

Стоячы на гары, я не пераставаў сачыць за лодкай, якая набліжалася да выспы.

Раптам яна зрабіла круты паварот і пайшла ўздоўж берага ў напрамку да бухтачкі, дзе я калісьці прычальваў з плытамі. Відаць, тыя, што сядзелі ў лодцы, выглядалі, дзе б лепей прычаліць. Яны не заўважылі бухтачкі і прычалілі ў другім месцы, за паўмілі ад яе.

Я быў шчаслівы, што яны высадзіліся менавіта там, бо, калі б яны зайшлі ў бухтачку, яны апынуліся б, можна сказаць, у мяне на парозе і — хто ведае! — магчыма, выгналі б мяне з мае крэпасці і абрабавалі б да ніткі.

Людзі выйшлі на бераг, і я мог упэўніцца, што гэта сапраўды ангельцы, ва ўсякім разе большасць з іх. Аднаго ці двух, праўда, я палічыў за галандцаў, але я памыліўся, як потым выявілася. Усіх было адзінаццаць чалавек.

Трое з іх, відаць, былі прывезены сюды ў якасці палонных, таму што пры іх я не заўважыў ніякай зброі і мне здалося, што ў іх звязаны ногі. Я бачыў, як пяць чалавек, што першыя выскачылі на бераг, выцягвалі іх з лодкі.

Адзін з палонных, відаць, нечага прасіў: рухі яго рук выказвалі і пакуту, і мальбу і роспач. Відаць, ён быў у адчаі. Двое другіх таксама аб нечым упрошвалі, працягвалі наперад рукі, але ўвогуле яны як быццам былі спакайнейшыя і не так яскрава выказвалі сваё гора.

Я глядзеў на іх і нічога не разумеў. Раптам Пятніца крыкнуў мне:

— О, Робін Круза! Глядзі: белыя чалавекі таксама ядуць чалавекаў, як дзікія!

— Ты звар'яцеў, Пятніца! — сказаў я яму. — Няўжо ты думаеш, што яны іх з'ядуць?

— Вядома, з'ядуць, — адказаў ён.

— Не, не, Пятніца, ты памыляешся, — запярэчыў я. — Баюся, што яны іх заб'юць, але можаш быць упэўнены, што есці іх яны не будуць.

Я яшчэ не ўсё разумеў, што адбываецца ў мяне на вачах, але ўвесь дрыжаў ад жаху пры думцы, што зараз можа адбыцца крывавая расправа.

Мне нават здалося, што адзін з бандытаў занёс над галавой сваёй ахвяры нейкую зброю, накшталт цесака ці шаблі.

Уся кроў застыла ў мяне ў жылах: я быў упэўнены, што няшчасны паваліцца нежывым. Як я шкадаваў у той момант, што каля мяне няма гішпанца і старога дзікуна!

Я заўважыў, што ні ў кога з бандытаў не было з сабою зброі.

«Добра было б, — падумаў я, — падкрасціся да іх цяпер, стрэліць ва ўпор і вызваліць гэтых палонных».

Але абставіны склаліся зусім інакш.

Бандыты, відаць, не мелі намеру забіваць сваіх палонных.

Поделиться:
Популярные книги

Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Коннелли Майкл
Ересь Хоруса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

В тени пророчества. Дилогия

Кусков Сергей Анатольевич
Путь Творца
Фантастика:
фэнтези
3.40
рейтинг книги
В тени пророчества. Дилогия

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2