Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

— Мне здаецца, што гэтыя рэчы будуць не зусім бескарысныя для вас, — сказаў капітан.

Ён крыкнуў сваім матросам, якія заставаліся ў лодцы:

— Гэй, цягніце сюды пакункі, якія мы прывезлі начальніку выспы.

Гэта быў сапраўды багаты падарунак: капітан прывёз так многа самых разнастайных рэчаў, як быццам я збіраўся заставацца на выспе да канца свайго жыцця.

У пакунках былі: дванаццаць велізарных кавалкаў саланіны, шэсць кумпякоў вяндліны, мех гароху, каля ста фунтаў сухароў. Ён прывёз мне таксама скрынку цукру, скрынку мукі,

мех лімонаў і дзве бутэлькі лімоннага соку.

Але, вядома, у тысячу разоў больш патрэбна была мне адзежа. І таму я бясконца ўзрадаваўся, калі выявілася, што мой сябар капітан прывёз мне паўтузіна новых, зусім чыстых сарочак, шэсць цудоўных хусцінак на шыю, дзве пары пальчатак, капялюш, чаравікі, панчохі і свой выдатны, зусім новы яшчэ гарнітур — словам, ён апрануў мяне з галавы да ног.

Падарунак быў прыемны і вельмі карысны, але вы не можаце сабе ўявіць, які быў у мяне няўклюдны выгляд, калі я апрануўся ў новы гарнітур, як мне на першым часе было ў ім нязручна!

Закончыўшы агляд падарункаў, я загадаў занесці іх у маю крэпасць і пачаў раіцца з капітанам, як нам абысціся з нашымі палоннымі: забраць іх з сабою ці пакінуць тут.

— Браць іх з сабою вельмі небяспечна, — казаў капітан. — Гэта сапраўдныя галаварэзы. Асабліва ненадзейныя двое з іх, непапраўныя зладзеі і разбойнікі. Калі б я нават і рызыкнуў везці іх на сваім караблі, то не інакш як арыштантаў. Я закаваў бы іх у кайданы і аддаў бы ў рукі судовых улад у першай жа ангельскай калоніі, у якую давядзецца нам зайсці.

— У такім выпадку, — сказаў я капітану, — лепей будзе пакінуць іх тут. І я бяруся зрабіць так, што гэтыя два разбойнікі самі пачнуць нас упрошваць, каб мы пакінулі іх на выспе.

— Калі вам гэта ўдасца, буду вельмі задаволены, — адказаў капітан.

— Добра, — сказаў я, — я зараз пагавару з імі ад вашага імя.

Затым я паклікаў да сябе Пятніцу і двух матросаў-закладнікаў (якіх мы цяпер вызвалілі, бо таварышы іх стрымалі слова, якое давалі) і загадаў ім перавесці пяцярых нашых палонных з пячоры ў будан.

Праз некаторы час мы з капітанам накіраваліся туды (я ў сваім новым гарнітуры і на гэты раз ужо ў якасці начальніка выспы). Падышоўшы да агароджы майго лецішча, я загадаў вывесці да сябе арыштаваных і сказаў ім наступнае:

— Мне вядомы ўсе вашы злачынствы. Я ведаю, што вы напалі на безабаронных пасажыраў і забілі іх. Ведаю і тое, што вы хацелі зрабіцца піратамі, каб рабаваць мірныя караблі… Цяпер ведайце, што па майму загаду карабель вернуты капітану. Варта мне загадаць — і вас павесяць як разбойнікаў, злоўленых на месцы злачынства. Таму, калі ў вас ёсць што сказаць у сваё апраўданне, кажыце, бо я маю намер пакараць вас як забойцаў і здраднікаў.

Адзін з іх адказаў за ўсіх, што ім няма чаго сказаць у сваё апраўданне.

— Але, калі нас арыштавалі, капітан абяцаў нам літасць, і мы пакорна молім вас зміласцівіцца над намі і дараваць нам жыццё.

— Я не ведаю, якую літасць я здолею зрабіць для вас, — адказаў я. — Я маю намер пакінуць выспу

з усімі маімі людзьмі: мы ад'язджаем на радзіму. Што ж датычыць вас, то паводле слоў капітана ён павінен закаваць вас у кайданы і, прыехаўшы ў Ангельшчыну, аддаць вас пад суд за здраду. А суд адразу ж вынесе вам смяротны прысуд. Іншага прысуду і быць не можа. Смерць на шыбеніцы — вось што чакае вас у Ангельшчыне. І таму наўрад ці будзеце вы задаволены, калі мы возьмем вас з сабою. У вас ёсць адно выратаванне — вы павінны застацца на выспе. Толькі пры гэтай умове я здолею вас памілаваць.

Яны з радасцю згадзіліся на маю прапанову і доўга дзякавалі мне.

— Лепей жыць у пустыні, — казалі яны, — чым вярнуцца на радзіму, дзе нас чакае шыбеніца.

Я загадаў развязаць іх і сказаў:

— Ідзіце ў лес на тое месца, дзе вас схапілі, і заставайцеся там, пакуль па вас не прышлюць. Я загадаю пакінуць вам сякую-такую зброю, харчовыя запасы і дам неабходныя ўказанні на першы час. Вы здолееце цудоўна тут жыць, калі будзеце настойліва працаваць.

Пасля гэтых перагавораў я вярнуўся дадому і пачаў рыхтавацца ў далёкае плаванне. Я, аднак, папярэдзіў капітана, што мне спатрэбіцца некаторы час, каб сабрацца ў дарогу, і папрасіў яго адпраўляцца на карабель аднаго, без мяне, а раніцой прыслаць па мяне шлюпку.

Калі капітан адчаліў, я загадаў паклікаць да сябе палонных і завёў з імі сур'ёзную гутарку.

Я зноў сказаў ім, што, па-мойму, яны робяць разумна, застаючыся на выспе, таму што калі б капітан узяў іх з сабою, іх абавязкова павесілі б.

Я падрабязна расказаў ім, як я сам трапіў на гэтую выспу, як патроху паляпшаў сваю гаспадарку, як збіраў вінаград, як сеяў рыс і ячмень, як навучыўся пячы хлеб.

Я паказаў ім сваё ўмацаванне, свае каморы, свае палі і загоны — словам, зрабіў для іх усё, каб жыццё іх на выспе не здавалася такім цяжкім.

Я пакінуў ім сваю зброю (гэта значыць пяць мушкетаў, тры паляўнічыя стрэльбы і тры шаблі), паўтары бочачкі пораху і даў падрабязныя парады, як даглядаць коз, як даіць і адкормліваць іх, каб яны былі тлусцейшыя, як рабіць масла і сыр.

Такім чынам, мне давялося расказаць гэтым людзям усю доўгую гісторыю майго цяжкага, працавітага і адзінокага жыцця на выспе на працягу дваццаці васьмі год.

Развітваючыся з імі, я абяцаў, што папрашу капітана пакінуць ім яшчэ дзве бочачкі пораху, а таксама насенне гародніны, і расказаў ім, як цяжка было без гэтага насення.

Мех гароху, які капітан прывёз мне, каб я ўжываў яго ў ежу, я таксама аддаў ім і пры гэтым параіў выкарыстаць для пасеву ўвесь гарох, каб яго потым было больш.

Пасля гэтай гутаркі я на другі ж дзень, раніцой, перабраўся на карабель.

Хоць нам і вельмі не цярпелася хутчэй падняць ветразі і рушыць у далёкае плаванне, усё-такі на якары мы прастаялі яшчэ цэлыя суткі.

На другі дзень раніцой мы ўбачылі, што да карабля плывуць два чалавекі. Выявілася, што гэта двое з тых пяцярых, якіх мы пакінулі на выспе.

Поделиться:
Популярные книги

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Подруга особого назначения

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
8.85
рейтинг книги
Подруга особого назначения

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7