Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Але знайсці ў панарскім лесе "беларускую хатку" Зоські Верас, пабудаваную яшчэ да вайны яе мужам, аказалася не так праста. Сышлі з аўтобуса на праспекце Чырвонай Арміі, перайшлі чыгунку — і адразу апынуліся ў лясным гушчары. Сцежкі вялі ў розных кірунках. Мы выбралі адну, другую, трэцюю — нічога не выйшла. Пазмрачнелыя, зноў выбраліся на праспект і рашылі ("з гора") наведаць сяброў Генадзя Кісялёва. Караткевіч у гэтай сям'і быў добра вядомы. Нас гасцінна сустрэлі. Пачалося чытанне вершаў. А там — і застолле. І тут нечакана ў дзверы зазванілі. На парозе з'явіўся хлапчук і радасна абвясціў:

— А ўслед за мной і мама ідзе!

— ? — прачытаў я на твары Валодзі.

І папа!

— ?!

— І дзядуля!

— !!

Запасы ж для пачастунку былі абмежаваны нашымі сціплымі магчымасцямі…

А вундэркінд тым часам сунуў кожнаму з нас сваю руку і казаў:

— Здрастуй, старына!

— Здароў, калі так, — у голасе Валодзі не было энтузіязму.

Неўзабаве сапраўды з'явілася сям'я рээмігранта з Ізраіля, вядомага вільнюскага інжынера Л. Паехаўшы на зямлю "абяцаную", ён ажаніўся там, у кібуцы, з камсамолкай і прывёз яе на зямлю бацькоў.

Новыя госці дружна накінуліся на ўсё тое, што стаяла на стале. Бачачы такое спусташэнне, Валодзя ўсё змрачнеў і змрачнеў. Нарэшце прамовіў да Л.:

— Ведаеце, міленькі, хутка па майму сцэнарыю павінен здымацца фільм "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Там апрача Хрыста будуць дзейнічаць і апосталы… Дык вось, ролю аднаго з іх я мог бы прапанаваць вам!

— Цікава, якую ж?

— Ролю Іуды!

Усе мы чакалі, што прапанова скончыцца аплявухай. Але Л., не зразумеўшы абставін і падтэксту, прарэагаваў надзіва спакойна:

— А вы ведаеце, я змог бы! Тады… Тады паедземце ўсе да мяне!

Валодзя змяніў гнеў на літасць. І мы, цудам уціснуўшыся ў таксі, паехалі да Л. на Антакальніс. І пад каву з меднага егіпецкага кафейніка пачалася дужа цікавая гаворка пра традыцыі розных народаў, агульнасць чалавечай культуры.

— Зямля і так маленькая, а мы будзем раз'ядаць яе сваімі сваркамі, — Валодзя яўна паціхамірнеў. — Трэба знаходзіць тое, што яднае людзей, а не наадварот. Бо ў кожным народзе ёсць і благое, і добрае. У нас, беларусаў, — згубная, так бы мовіць, флегматычнасць. Ведаеце анекдатычную гісторыю? У мужыка разам з ураджаем згарэла гумно. Ляснуў увесь гадавы запас неабмалочанага збожжа. Як сям'ю пракарміць — аднаму пану богу вядома. І тут да мужыка прыходзіць такое ма-аленькае суцяшэнне: "Але ж затое колькі мышэй ляснула!" Беларусы ўсе ў гэтым анекдоце… Ну, а ў вас — празмерная, так бы мовіць, дзелавітасць, гешэфтнасць. Аднак жа гэта не перашкаджае нам разам сядзець ды піць каву. У вас тут, у Вільні, дзівосная агульнасць. Учора выпадкам на вуліцы чуў фразу: пачаў чалавек па-літоўску, увярнуў польскае, беларускае і яўрэйскае слоўцы, а скончыў па-руску.

У той вечар Караткевіч здзівіў усіх нас здольнасцю адчуваць сэнс зусім незразумелай мовы. Паміж сабой гаспадары гаварылі па-арамейску. Аднак па інтанацыі, жэстах, міміцы твараў Валодзя ўгадваў, што было сказана. З цікавасцю разглядаў кнігі, надрукаваныя нязвычнымі літарамі — на ідыш. Як аўтара сцэнарыя фільма, у якім можна сыграць ролю Іуды, Караткевіча паклалі на раскладушцы. А мяне, як менш перспектыўнага госця, — на падлозе, побач з ім. Дзесьці ў шэсць гадзін раніцы перад намі паўстаў вундэркінд і пачаў цягаць нас за "вухі":

— Эй ты, старына, уставай, мне ў дзіцячы садзік пара!

Выйшлі мы на вуліцу, да тралейбуснага прыпынку, каб ехаць на вакзал. І тут я спытаў:

— Ну як, будзеш болей прапаноўваць ролі ў сваіх фільмах?

— Дальбог, не буду. І шкадую, што з Цвятковым пасварыўся. Здольны ён хлопец. І па-беларуску пачынае гаварыць.

Караткевіч нейкі час вагаўся: вяртацца яму ў Мінск ці даганяць Цвяткова ў Гродне. Але потым рашыў,

што абыдуцца там і без яго, бо асноўная частка матэрыялу ўжо адзнята. Ды сцэнарыст і не абавязаны ўвесь час ездзіць з рэжысёрам… Дарэчы, фільм "Памяць" неўзабаве выйшаў на экраны і здзівіў гледачоў: аказваецца, і ў Беларусі ёсць многа вартага дбайнай аховы — замкі і храмы, палацы і ансамблі жылых дамоў, ветракі і лямусы, корчмы і паштовыя станцыі. У часы, калі мінуўшчына перадавалася анафеме, калі ў Віцебску ўзарвалі Благавешчанне, у Магілёве — ратушу, а ў Гродне — касцёл, пабудаваны яшчэ пры Вітаўце, усё гэта ўспрымалася як смелае, ледзь не крамольнае.

Ці бываў болей Караткевіч у Вільнюсе — не памятаю (здаецца, ездзіў туды яшчэ ў 1967 годзе). Але заўсёды з вялікім сентыментам успамінаў гэты горад, з нязменнай павагай ставіўся да самабытнай літоўскай культуры, ахвотна пісаў артыкулы і даваў інтэрв'ю для літоўскага друку (ці не апошняе было для часопіса "Културос барай").

Сваю абазнанасць з гіторыяй літоўскай літаратуры ён бліскуча прадэманстраваў у час сустрэч з Онай Главацкене (Прыс), дачкой літоўскай пісьменніцы Марыі Ластаўскене (пад псеўданімам Лаздзіну Пяледа яна выступала разам са сваёй сястрой Софіяй) і беларускага гісторыка Вацлава Ластоўскага. У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў мы з Валодзем некалькі разоў пабывалі на яе мінскай кватэры (у доме па Ленінскім праспекце, — дзе некалі месціўся магазін "Антыквар"). Она Вацлаваўна, нягледзячы на свае гады, была вельмі жвавая і прывабная. Казала, што яе дзед (наколькі я зразумеў, па мацярынскай лініі) быў польскі паэт, паказвала яго п'есу пра паўстанне 1863 года (ці не гэта прывяло сюды ў першы раз Валодзю?). У Савецкім Саюзе яна з часоў першай сусветнай вайны — у адрозненне ад малодшай сястры, якая жыла ў Каўнасе (яна ж "пусціла па свету жмудскую бібліятэку" бацькі, якога бацькам не лічыла).

Она Главацкене ўспамінала нам, хоць і цьмяна помнячы пра "нашаніўскую" пару, калі ў Вільні, па вуліцы Завальнай, на кватэры Ластоўскіх бывалі Янка Купала, Людас Гіра, мастак Жмуйдзінавічус. Звычайна ў сутарэнні, дзе месціўся склад беларускай кнігарні, пілі гарбату за абаранкамі, елі селядцы з бульбай, абрэзкі таннай каўбасы. Дзецям куплялі цукеркі. Па словах Оны Вацлаваўны, Янка Купала і яе бацька дужа паважалі эрудыта Івана Луцкевіча, хоць і папракалі яго за тое, што ён прадаў музейную жырандолю, каб фінансава падтрымаць "Нашу ніву".

Она Главацкене ў снежні 1940 года ўдзельнічала ва ўрачыстатцях, прысвечаных 35-годдзю творчай працы ЯнкіКупалы. З савецкага ўжо Вільнюса ў Мінск тады прыехалі Пятрас Цвірка і Антанас Венцлава. Першы быў вельмі вясёлы і непасрэдны, нейкую высокую госцю называў "мандалінай балалаеўнай", чым выклікаў незадавальненне скаванага ("штыўнага") Венцлавы. Беларускія і літоўскія пісьменнікі дамовіліся тады ўзнаўляць кантакты, аслабленыя ў часы, калі ў Літве панавала буржуазная ўлада, і спачатку ўсё ішло добра: за год Купала двойчы пабываў у Вільнюсе і Каўнасе. Аднак з яго смерцю абарваліся многія жывыя ніткі. І нікому асабліва не баліць, жалілася гаспадыня, каб іх снаваць нанава.

— Вашы творы, Уладзімір Сямёнавіч, мне вельмі падабаюцца, — сказала Она Вацлаваўна на развітанне ў другі ці трэці наш прыход. — Абяцаю што-небудзь перакласці на літоўскую мову. Ну хаця б "Каласы…", якія, чула я, вы заканчваеце.

Аднак Она Главацкене пачала хварэць, праз пару гадоў памерла, так і не здзейсніўшы многія свае задумы (у тым ліку і напісаць успаміны — "у піку Мядзёлцы"). Засталіся ад яе некалькі перакладаў з літоўскай на беларускую мову, зробленых у сааўтарстве, ды добрая памяць.

Поделиться:
Популярные книги

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха