Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дзіця памахала ручкай.

— Дзякуй вам, Уладзімір Паўлавіч. Сёйня я паверыла вам. Прабачце, першы раз, — i засмяялася, адступаючы да дзвярэй, як бы спяшаючыся выйсці, каб не аднялі радасць. — Віншую вас.

— З чым?

— А як жа! Сын жа жэніцца.

— Дзякую, Галя… Фёдараўна.

— Фядосаўна.

— Прабачце.

— Ой, што вы! Хіба ўсіх запомніце! Дык я прыйду…

— Праз тыдзень. Па ордэр.

— Ой! — вырваўся ў яе радасны спалох.

Выйшла яна — адразу ў дзверы сунулася непаголеная фізіяномія мужчыны. Гэтага таксама ведалі, i Дар’я строга кінула яму:

— Пачакай!

Запросяць цябе.

Уладзімір Паўлавіч здзіўлена паглядзеў на свайго ўладнага сакратара. Іншым разам пажартаваў бы, але сёння не да жартаў.

— Дзе вы возьмеце гэтую кватэру?

— Забяру тую, што аблюбаваў сабе другі.

— Так вам i аддадуць!

— Дарагі памочнік мой! Ты дрэнна чытаеш газеты. Адраджаецца лозунг: «Уся ўлада — Саветам!»

— Лозунг адраджаецца, ды ўлада не прыходзіць. З’ядуць яны вас.

— Я, Дашанька, так задубянеў, што мяне не раскусіць. Слухай, пазвані ты Кацярыне, няхай яна падменіць мяне. Не тым галава занятая. Наабяцаю тут… на радасцях. Пайду да вяселля рыхтавацца. А то Андрэеўна мая запарылася.

Самае цяжкае — прайсці міма людзей, якія чакалі прыёму; ведаў, што намеснікамі не задаволеныя, кожнаму давай старшыню — не ніжэй. А старшыня — не Ісус Хрыстос, адным боханам не накорміць пяць тысяч.

Мімаволі ўціснуў галаву ў плечы, не глядзеў на людзей. У патыліцу ўдарылі словы:

— Зноў уцякае наш дабрадзей.

— Бюракрат!

— А што яму да нас!..

— Зажраўся.

— Не пайду я да гэтых тоўстых баб. Яны толькі ўздыхаюць, як апоеныя коні.

— Гэта Каця… A Селівоніха, зараза, дак тая яшчэ i прабірае. Мяне гультаём абазвала. Работніца, такую яе! Задніцу адрасціла…

Апошнія словы Уладзімір Паўлавіч пачуў ужо на вуліцы, праз адчыненае акно.

II

Да дому ісці не думаў. Рушыў на другі бок плошчы — у райком. Вясёленькая ў яго размова адбудзецца зараз! Але загадаў сабе: не адступаць! З’ядуць? У наш час з-за кватэры не з’ядуць, пабаяцца. Пасля, канешне, будуць есці. Непрыемна гэта, не ў яго характары, ён умеў з партийным кіраўніцтвам жыць дружна, хоць часам для гэтага даводзілася ахвяраваць прынцыпамі. Але тут няма куды адступаць. Галя гэтая чакае шостае дзіця.

«Урэшце, можа, я ратую цябе, Іосіф Лявонцьевіч, ад газетчыкаў».

Угледзеў на другім краі плошчы жонку, выходзіла з завулка, што вёў на аўтобусную станцыю. Здагадаўся, куды бегала — да гомельскага аўтобуса. Можа, зрабіць выгляд, што не ўбачыў сваю палавіну? Але не стрымаўся — пайшоў насустрач.

— Ты чаму гуляеш?

— Пытаеш, як рабаўладальнік, — такім папрокам Вольга Андрэеўна яўна хацела стаіць пэўную збянтэжанасць, хоць ніколі не хавала мацярынскіх пачуццяў…

— Не бегай да кожнага аўтобуса. ён з неба зляціць.

Маці глянула ў яснае неба з трывогай, так глядзела заўсёды пасля таго, як Барыс падаўся ў лётную школу. Але тут з палёгкай уздыхнула: сёння ён не ў небе — у наземным транспарце. Спяшаецца. Адкуль толькі яго чакаць? З Гомеля? З Кіева? З Мазыра? У Барыса заўсёды неспадзяваныя маршруты.

— Не помніш, калі «Ракета» з Кіева?

— Пустаходам звані, паўз ix дом ходзіць. Дарэчы, я папрасіў Івана, каб прыслаў адну сваю прыгажуню

памагчы табе.

— Тамара ўжо тут.

Здзівіўся такой хуткасці i ўзрадаваўся, што жонка прыняла дапамогу натуральна, не запярэчыла.

— Аператыўны ў нас сваток, нідзе не марудзіць.

— Дзіўны ты, Валодзя. Прыём зноў узваліў на Кацярыну? Лаюць цябе людзі, што ты ўцякаеш ад прыёмаў.

— Я іду выбіваць кватэру тваёй пратэжэ.

— Другога дня ты не знайшоў? Сапсуеш сабе настрой.

— На вяселлі наладжу. A жаніх у цешчы? Гонару не мае. Маці памог бы. Свістун! Не можа наглядзецца на сваю цацу.

— Не завадзіся, Валодзя.

Другога сакратара ў райкоме не было. Уладзімір Паўлавіч, які прыйшоў з ваяўнічай рашучасцю, бадай узрадаваўся, што не трэба вось так, з наскоку, псаваць настрой маладому работніку, які, дарэчы, падабаўся шчырасцю i адкрытасцю. Урэшце, не гарыць, неабавязкова ў такі дзень нарывацца на непрыемную размову.

Зайшоў да першага.

Пятро Міхайлавіч, звычайна стрыманы i не вельмі ўважлівы да людзей, сустрэў надзіва ветліва, ціснуў руку, як імянінніку. Гэтак жа следам за ім вітаўся i сакратар райкома камсамола Сяргей Плечка. У адказ на ix звышветлівасць Пыльчанка стараўся настроіць сябе на іранічны лад. Каторы раз паспрабаваў па выгляду першага адгадаць, чаму старшыні калгасаў ды i раённыя работнікі далі яму мянушку Лорд. Хто першы? Па якой рысе знешняй ці па характару? Не мог знайсці такой рысы. Нармальны чалавек, культурны, адукаваны, скончыў універсітэт i ВПШ. Трымаецца проста. I выгляд нармальны. Сярэдняга росту, спартыўна падцягнуты, толькі рана пасівелы — у сорак гадоў. Кпілі некаторыя, што фарбуецца сакратар. Уладзімір Паўлавіч спачатку нават паверыў зубаскалам, што Пятро па гадзіне сядзіць у цырульні: вельмі ж акуратна прычасаная густая сярэбраная чупрына. Але за два гады сумеснай работы не бачыў яго ў цырульні ні ў сваім гарадку, дзе ўсе на вачах, ні ў Гомелі, ні ў Мінску, куды нярэдка ездзілі разам. Хто ж яго прычэсвае так? Жонка, ці што?

Аднак чаму ўсё ж Лорд?

Вось каму легка прычапіць сто мянушак, дык гэта Плечку. Хлопец не вызначаецца розумам, але выдзяляецца адзеннем: заўсёды, зімой i ўлетку, у цёмных касцюмах, старанна адпрасаваных, вычышчаных (пасля палявых дарог!). Плечка заўсёды чысценькі, прылізаны, але, павітаўшыся з ім, Уладзімір Паўлавіч, адчуваў жаданне памыць рукі.

Адзін Плечкаў талент падабаўся — адменны танцор, арганізатар ансамбля танцаў, народных i сучасных — крыўляцкіх; ансамбль славіўся ў вобласці, i начальства, не толькі камсамольскае, цаніла сакратара райкома. Плечка ганарыўся гэтым: не аднымі лекцыямі прыцягвае моладзь.

— А мы тут з Сяргеем гаварылі пра вас. Кажу яму: во выпадак арганізаваць сапраўднае камсамольскае вяселле, — сказаў Пятро Міхайлавіч.

— Казаў я Ірыне. Махнула сваімі нафарбаванымі вейкамі: «Вы што — жартуеце?» — перакрывіў Плечка дзяўчыну. — I сябру свайму Глебу сказаў. Дык той яшчэ горш здзівіўся: «Жартуеш, Сяргей?» Якія жарты? Я арганізаваў бы ім такое вяселле — што прагрымелі б на ўсю рэспубліку. Тэлебачанне запрасілі б. Інжынер, які вучыўся ў Кіеве, працуе на Украіне, i наш урач, з Мінскага інстытута. Саюз непарушны! Заўтра ў Прыпяць паплылі б, на чаўнах…

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2