Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Далажылі, што Азар Шуба наадрэз адмовіўся выязджаць. Пыльчанка ведаў гэтага чалавека. Пенсійнага ўзросту, але старым, дзедам ніхто яго не называў. Мацак. Лепты паляўнічы. Цясляр. Доўга рабіў лесніком. Цяпер вартуе кароўнік i канюшню. Здаралася, што разам палявалі, выпадкова неяк сустрэліся ў лесе і, здалося, спадабаліся адзін аднаму. Але кал i другім разам Уладзімір Паўлавіч хацеў узяць старога кансультантам для вялікай кампаніі «вяльможных мысліўцаў», Шуба адмовіўся, ды яшчэ (як перадаў неразумны пасланец) паслаў начальства ў далікатнае

месца.

Разумеў, што Азара ніхто іншы не ўгаворыць, таму пайшоў сам.

Стары, мабыць, чакаў прыходу начальства, бо наўрад ці бачыў яго хто за жыццё ў такой паставе. Сядзеў на вуліцы перад хатай не на прызбе — у новенькім плеценым з лазы крэсле, у новай кашулі, але босы, з голай лысай галавой. Леў Талстой. Філосаф. Абыякавы да ўсіх мітрэнг свету.

«Артыст», — узлаваўся Пыльчанка.

— Лысіну накрый.

— А навошта?

— Нукліды сядуць.

— А што гэта за храновіна?

— Нябачныя часціны, што вылецелі з атамнага рэактара i гоняць адгэтуль людзей.

— Як ты назваў? Нукліды? Прыгожа.

— Прыгожа, каб не было так сумна.

— Перажывем, Паўлавіч.

— Перажывем, канешне. Але даўно народ сказаў: беражонага бог беражэ. Трэба ехаць.

— Я не паеду.

— Азар Філімонавіч, не рабі спектакля. Хапае ў нас клопатаў без цябе. Я адказваю за людзей.

— Мяне выкраслі ca свайго спісачка. Я сам па сабе.

— Слухай! Сказаў бы я табе, каб на паляванні. А тут пасада мая не дазваляе.

— Кажы. Людзей няма.

— Што ты хочаш даказаць тым, што застанешся?

— Нічога. Бачыў я, Паўлавіч, смерць на вайне, у лесе, у вадзе, у агні, у мяккай пасцелі. Хачу i на гэтую паглядзець — ад атама. Якая яна? Смерці розныя…

— Як ты паглядзіш? На каго?

— На сябе.

— I што ты ўбачыш? Нічога ты не ўбачыш. Нажывеш рак крыві, рак печані i прыпаўзеш да людзей, калі здолееш. Скуголіць будзеш, як пёс. Ды позна.

— Скуголіць я не буду.

— Ды каму гэта трэба?

— Навуцы.

— Ха! Ашчаслівіш навуку! Ёй толькі i не хапала тваёй задубелай скуры i прапітых шлункаў. Жыццё трэба аддаваць з карысцю для людзей. Як тыя пажарнікі. Чуў?

— Я блакнот у канторы ўзяў. Запісваць буду.

— Скажы, калі ласка, які прафесар! Збірайся. У мяне няма часу палітграмату табе чытаць.

— Не паеду!

— Слухай! Міліцыю паклікаць? Ёсць яна тут.

— Кліч. А што мне міліцыя зробіць? Вывезе ў Высокі Гай ці Прысяддзе? А я заўтра вярнуся. Разорыцца міліцыя вазіць мяне кожны дзень.

Пыльчанка мацюкнуўся.

— Во гэта мужчынскі разгавор.

— Павер, шкадую, што не магу… не да цябе, а то я наладзіў бы спектакль лепшы, чым ты наладжваеш. Што ты выставіўся? Публікі ж няма. Уся ўжо ў клубе.

— Ды не, во ідуць.

Па апусцелай вуліцы ішлі дзве бабулі ў даўніх палескіх строях — у клятчастых андараках, у квяцістых хустках, з вузялкамі з белых хусцін, у выпукласцях якіх, акрамя мяккіх рэчаў, вырысоўваліся велікодныя калачы, яйкі. Ішлі

яны павольна, здавалася, свабодныя ад усіх турбот свету гэтага; адна моцна кульгала, абапіраючыся на кіёк.

У Пыльчанкі ад гэтага шэсця перахапіла дыхание i горка-салёны клубок падкаціўся да горла.

Бабулі ішлі па другім баку вуліцы. Але пакланіліся, моўчкі, паважна. Каму? Шубе? Яму, начальнику?

Азар Філімонавіч падняўся з крэсла, пакланіўся ў адказ. I ён, Пыльчанка, пакланіўся.

Пажартаваў Шуба ціха, нявесела:

— Дарэмна ад’язджаюць. Такія нявесты! Весялей было б паміраць.

Пыльчанка ўзлаваўся на старога блазена яшчэ больш. Аднак стрымаўся. Толькі сказаў строга, афіцыйна, па-начальніцку загадна:

— Лысіну накрый! Абуйся! Па лесе не бадзяйся. Вады з ракі, з раўчакоў не пі, ды i з адкрытых калодзежаў. Ёсць жа ў суседзяў закрытыя… калонкі. Імі карыстайся. Шчаўя i смарчкоў не збірай. Есці можна толькі тое, што стаяла ў кублах, у пограбе. Смерці не бойся.

— А я i не баюся.

— Пры такіх дозах у Хірасіме дагэтуль жывуць.

— Дык на храна ж ты высяляеш нас?

— Сказаў: беражонага… Японцы лячыць умеюць.

— Маць ix за нагу, японцаў тых, усё яны ўмеюць. А нашы? Твая нявестка… Пустаходава… не ўмее? Гаўно, значыцца, нашы лекары.

Нагадаў пра Ірыну i — ударыла ў сэрца, дзе яны? Ніхто не ведае поўнага набору яго трывог!

— Будзь здаровы, Азар Філімонавіч. Пасядзі. Падумай. Я прыеду па цябе.

— Не турбуйся, Паўлавіч. Трэба будзе — сам прыйду. Пакуль ногі носяць. Да Берліна дайшоў.

Без слёз эвакуіраваных, з трагічным маўчаннем, што горш за слёзы, праводзілі першую партыю аўтобусаў — жыхароў суседняй вёскі, надпрыпяцкай. Людзі гэтыя заўсёды жылі адасоблена, бо большасць старых i сталых былі баптыстамі; вясёлыя бязбожныя палешукі не любілі гэтых святых. Можа, таму мала хто выйшаў з клуба, з канторы следам за імі.

A пайшлі поўныя аўтобусы, на ix месца падалі пустыя — i натоўп высыпаў на вуліцу. Не, заняць месца ў аўтобусах не спяшаліся. Першыя выйшлі старыя, разгарнулі багародзіцу i запелі малітву. Вось табе i бязбожныя! Малодшыя стаялі за агароджай канторскага двара, як бы адмежаваліся, але стаялі моўчкі, слухалі паважліва, журботна. Не ў старых, што маліліся, a менавіта ў маладых, у жанчын асабліва, вочы набрынялі слязамі. Ды i ў Пыльчаша зноў жа салёны камяк падкаціўся да горла i ажно душыў. I Пустаход выцер вочы рукавом.

Садзілася сонца. Завалаквалася нейкай імжой i ад гэтага рабілася жоўтым. З ракі пацягнула вільгаццю.

«Адтуль цягне», — падумаў Пыльчанка. Пэўна, i Пустаход думаў пра гэта, бо нечакана, упершыню за час гэтых незвычайных збораў, выказаў ініцыятыву:

— Даю каманду, Паўлавіч!

— Усе сабраліся?

— Хіба падлічыш? Некаторыя паехалі ў госці. Да сыноў. Да зяцёў. Свята. Трэба ў Гомелі, у Мазыры, ды i ў нас па радыё перадаць, куды ім вяртацца, дзе шукаць сваіх. Ох, бог мой!

Поделиться:
Популярные книги

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Рэд Илья
6. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!