Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Гэта - дно жыцьця, нара, у якую ўваход забаронены - "аўт оф баўндс". Продкi гэтых беднякоў некалi пад загадам магутнага Рыма тапталi iншыя дзяржавы й народы, вышчэрблiвалi й бурылi чужыя абаронныя муры, кiравалi моцнымi людзьмi тагачаснага сьвету. Iншыя служылi ў сваёй-жа дзяржаве нявольнiкамi, даглядалi гаспадаркi й прыслужвалi пры багатых сталах патрыцыяў. Ня так даўно ганялi па пустынi абiсiнцаў, дужалiся з грэкамi й парадавалi па вулiцах са зброяй у руках пад загадам Мусалiнi. Прыйшла новая вайна - зноў-жа ня iхняя. Тысячамi забiралi iх у палон у Афрыцы ў той час, як дзецi шукалi па сьметнiках скарынак хлеба i

аранжавых шалупiнаў, а маткi, жонкi, сёстры й дочкi аддавалi апошняе на продаж за сродкi для мiзэрнага iснаваньня.

Вайна прынесла яшчэ большую галечу, сьпiхнула на яшчэ нiжэйшую прыступку. Пэўна-ж, бальшыня з гэтых пралетараў нiколi ня чула пра барадатага Маркса. Адылi сяньня рукi iхныя пэцкаюць чырвонай фарбай сярпы й молаты ды камунiстычныя клiчы па сьценах i платох цэлае краiны. Ня ведаюць, што хаця-нехаця зьяўляюцца шчупальцамi самага большага тырана, што ўслаў касьцямi мiльёнаў ахвяраў Эўропу й Азiю. Крывадушныя й зманлiвыя клiчы тыранавых служкаў не гарманiзуюцца з сэнсам казаньняў слугаў рымскага намесьнiка сьвятога Пятра. Ды хто зь iх, гэтых бедных i пакрыўджаных, ужо заўтра жадае лезьцi ў замагiльны рай? Як можа чалавек мацавацца духова, калi занадта дакучае сяньня ненакормленае й неапранутае цела?

Вунь у тысячах сьвятыняў па цэлай краiне застылi ў мармуры i ў фрэсках статуi й воблiкi, абразы й фiгуры сьвятых i самога Валадара Нябеснага. Зьзяюць у вясеньнiм сонцы купалы й вежы касьцёлаў, енчаць, заклiкаючы на малiтву, цяжкiя званы. На стварэньне сьвятыняў вякамi адкладвалася найбольшае багацьце. Вунь стальныя жаролы й шматпрапелерныя бамбавiкi зраўнялi з зямлёю кляштар й сьвятынi Монтэ Касыно. Адылi ўцалелi валадары стальных жаролаў i самалётаў, таксама як уцалелi й собсьнiкi кляштару. Першыя спажываць будуць плёны перамогi, iншыя на руiнах кляштару пабудуюць яшчэ мацнейшы й прыгажэйшы. Адно доўгiмi гадамi сьлязьмi будзе выплакваць вочы гаротная матка цi малая сiрата, гараваць будзе ўдава цi з кавёламi цягацца па жыцьцёвых сьметнiках ваенны калека.

Iншы тыран зь iншае зямлi карыстаць будзе зь нядолi найбяднейшага й найбольш пакрыўджанага, муцячы цёмную вадзiчку й заклiкаючы яго да нейкiх новых i яшчэ большых высiлкаў. Тыран нап'ецца больш крывi паняволеных, а ў новай вайне вырастуць новыя крыжы або й бязь iх ахутае зямля шмат бязыменных i загубленых.

IV

Мы, паважаны чытачу, зайшоўшы ў Нэапалiтанскi завулак i ўгледзеўшыся ў самае дно жыцьця людзкога, ня будзем плакаць па чужым горы, бо сваё цераз берагi пералiваецца. Ведаем, што родзiчы дома жывуць у такой самай, а мо й горшай галечы й што на Бацькаўшчыне рэдка знойдзеш сям'ю, што ўцалела ад вайны. Учора яшчэ ў беларускiх лясох i пушчах вецер разносiў попел зьедзеных пажарамi беларускiх вёсак, i вылi па начах над папялiшчамi ваўкi, што раней абжыралiся сьвежымi трупамi. Побач, у зямлянках, дрыжэлi ад гэтага выцьця галодныя сяляне. Вечны гаротнiк беларус парыць косьцi ў параскiданых па ўсёй Эўропе й маскоўскай Азii супольных магiлах замучаных i закатаваных, а iншы, яшчэ жывы нявольнiк на парозе сьмерцi трасе аковамi.

Месяцамi й гадамi, днямi й непраспанымi начамi крывавiлiся нашы сэрцы аб нядолi братоў i сясьцёр, бацькоў i матак, блiзкiх i родных. Прасiлi й далей прасiць будзем Усемагутнага, каб накiраваў моц гневу свайго супраць крыўдзiцеляў i тыранаў, панявольнiкаў i iх сьведамых слугаў, ды каб не пакiнуў

нас без апекi i памог спрычынiцца да выраўнаньня крыўдаў i прыспораньня ўзнагародаў найбольш цярплiвым з усiх цярплiвых.

Мы сяньня блукаем з вамi, паважаны чытачу, па чужых краiнах, гарадах i завулках, мерачы чужую нядолю. Мы - у чужых мундзiрах i пад зяленiвам вайсковай тканiны ў сэрцах сваiх тоiм крыўду й гоiм зробленыя нам вялiкiя раны, песьцiм любоў да патаптаных i прыгнечаных, захоўваем нянавiсьць да тых, што плянуюць у будучынi iншыя няволi й iншыя бойнi.

У нас - чыстае сумленьне, бо нiкога не забiвалi й ня крыўдзiлi, ня прыгняталi i ў ланцугi не закоўвалi. Мiралюбны сялянскi народ наш вякамi араў свае гонi й сачыў, як ягонае дабро падарожнiчала на ўсход i на захад, а сам жыў у заўсёднай нястачы. Мы ганарымся ня тым, што ўпалi i вось ужо пару вякоў у чужым ярме стогнем, а лiхi вецер разганяе-растрасае нас па прасторах сусьветных, але тым, што сьмела назвацца можам сваiм нацыянальным iмем i проста глянуць у вочы кожнаму, бо не належым да нацыянальных разбойнiкаў i афэрыстаў.

Народ наш, у той навет слаўны далёкi час, калi меў сiлу й магутнасьць, калi межы ягоныя сягалi ад Балцкага да Чорнага мора, не падымаў рук на слабейшых i агрэсiяй не сягаў на чужое. Сталь ужываў на нарогi для плугоў i iншыя прылады, што прадуктавалi дабро, а ў школах нашых ня вучылi нянавiсьцi да блiжняга так, як у суседзкiх, але дбайна ахоўвалi прамень сьвятла, што зырка разганяў найглыбейшыя цемры невуцтва й нясьведамасьцi. Краiна наша славiлася тымi людзьмi, што ня толькi здабылi першыя дасягненьнi ў галiне асьветы дома, але й несьлi зьнiч веды ў суседнiя дзяржавы.

Майстры нашы й скульптары будавалi сьвятынi, каб славiць Бога, школы й дамы для людзей, а не вастрылi зброi, каб пашыраць гвалт i разбой, якi нiколi ня меў асноваў у характары беларуса. Аб абаронныя пiкi й шчыты нашы разьбiвалiся татарскiя орды, крыжацкiя ордэны й маскоўскiя палкi. Трагэдыяй народу нашага было тое, што надта даверлiвы быў да чужынцаў ды занадта вялiкае й шляхотнае меў сэрца. Не спасьцярог у пару, што сiла для абароны межаў сваiх павiнна быць такая-ж моцная, як тая, што мусiла-б быць нарыхтаваная для захопнiцтва.

Iншыя доўга вастрылi свае зубы й прагнулi нашай крывi. За неасьцярожнасьць мы дорага заплацiлi, бо кроў гэта паплыла рэкамi, i вось стагодзьдзямi ўжо ня высыхае акрываўленае рэчышча нашых цярпеньняў. Зямелька наша дарагая ўсеяна сьвятынямi ахвяраў у абароне вольнасьцi - курганамi-магiламi, руiнамi абаронных цьвярдыняў, магiльнымi камянямi. Скарбы нашы народныя спачываюць у музэях, галерэях i банках Масквы, Бэрлiну й Варшавы, а пракляты нашчадак няслаўнага Iвана Грознага й Пятра Першага апляваў i апаганiў пасад Рагнеды й Вiтаўта.

Мы не выхваляемся вялiкiмi цярпеньнямi, бо вялiкi ня той, хто слынны ў перамозе й разбойнiцтве, а плача ў нядолi, а той, хто сьцiплым i велiкадушным патрапiць быць на шчыце свае магутнасьцi ды захавае вернасьць iдэям сваiм i мужнасьць ды вытрываласьць у прадоньнях фiзычных i духовых цярпеньняў. Мы цешымся й ганарымся тым, што нiякiя лiхалецьцi й прылады чужога гвалту над нашым народам ня перарэзалi асноўнай тканiны ягонае жывучасьцi й што сяньня непераможны беларускi арганiзм расьце новымi маладымi парасткамi, якiя ў будучынi выцягнуцца да сонца каронай пышнае вяршынi сярод чужога пустазельля.

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Энфис 7

Кронос Александр
7. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 7

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8