Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Адылi арганiзацыйнага прагрэсу беларусаў не ўдалось iм спынiць. Хутка расло новае цела. Выяўлялiся людзi, дужэў нованароджаны арганiзм. У Лондане навокал двух першых iнiцыятараў зьбiралася кiраўнiчая група. Адбывалiся паседжаньнi часовае ўправы Згуртаваньня Беларусаў у Вялiкай Брытанii, рабiлiся пляны першага агульнага зьезду, апрацоўваўся праект статуту, абмяркоўвалiся пляны куплi першага Беларускага дому.

IV

Зiмовым вечарам 1947-га году ў перапоўненай пiўнушцы лёнданскага раёну Сого пры колькiх сталах на покуцi сядзелi тры групы маладых жаўнераў. Сталы былi застаўленыя пляшкамi

й шклянкамi зь пiвам. Жаўнеры ня прыглядалiся, здавалася, да каляровай публiкi, што тут зьбiралася. Таўставатая жанчына сярэднiх гадоў, перакулiўшы, вiдаць, некалькi порцый вiскi, барабанiла разбразганым пiянiнам i падпiтым голасам то цягнула "Му Johnу is over the ocean", то зноў вярталася да "Onlу Five minutes more"*.

* "Мой Джонi за акiянам", "Толькi пяць хвiлiн больш" (англ.)

Пры адным стале сядзелi Вiктар Сянькевiч, Кастусь Дзежка, Вiктар Караткевiч i Сымон Спарыш. Па суседзтву былi сябры, зь якiмi некалi пачалi супольную вандроўку з Паўночных казармаў на менскiм бруку. Ад гэтага дня мiнула два з паловаю гады. Час узбагацiў iх вялiкай практыкай, прыспорыў цярпеньняў i выкiнуў на чужы незнаёмы бераг. У сэрцах гарэў нязгасны зьнiч вялiкага каханьня да паняволенага народу. Няведаньне лёсу пакiнутых дома блiзкiх й найдаражэйшых, вечная журбота па родных, цяжкое перажытае ды няпэўнасьць заўтрашняга адлюстравалася як на iхных выглядах, так i ў духовых iстотах. За пару зь лiшнiм гадоў перажылi тое, што людзi ў нармальныя мiрныя часы праходзяць за дзесяткi, калi наогул спатыкаюць на жыцьцёвых дарогах сваiх нейкiя лiхалецьцi.

У пiўнушцы пры сталох былых менскiх кадэтаў вялiся ажыўленыя гутаркi. Шмат хто даўно мiжсобку ня сустракаўся. Заўтра мае адбыцца першы агульны зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялiкай Брытанii, i гэта падзея была для iх ня толькi днём супольнае сустрэчы, але й пэўнага трыюмфу. Як-нiяк будавалi новае, пракладалi новыя шляхi на тым агульным шляху, якi некалi мае завярнуць на вызваленую Бацькаўшчыну.

Пад хмяльком дзялiлiся цяпер рознымi згадкамi зь перажытага, чутага, бачанага. Нагода-ж была першая й агульная.

– Маладзец ты, Вiктар. Адным словам, Капанскаму кажаш, межы беларускiя паказаў. Нявузка!
– гаварыў Сянькевiчу Кастусь Дзежка.
– За тваю працу мала цябе пахвалiць, але, мусiць, прыйдзецца й паставiць. Як ты думаеш, Сымон?

– Прапанову падтрымоўваю.

– Гэй!
– паклiкаў Дзежка кельнара й замовiў чатыры вiскi.

– А ты помнiш, Кастусь, як мы ў Занеўскага твае боты ў Вiльнi на адыходзе з Бацькаўшчыны прапiлi?
– прыгадаў Вiктар Караткевiч.

– I добра зрабiлi, а то чорту рагатаму Веньцю засталiся-б.

– Хапiла яму й Сымонавага кажушка.

– Ха-ха-ха!
– зарагаталi дружна два Спарышовы сябры.

– Ты, мусiць, не ведаеш, Сянькевiч, пра Сымонаў кажушок. Трэба будзе табе пры нагодзе расказаць, - прыабяцаў Дзежка, а Вiктар Сянькевiч слухаў зь ветлiвай загадкавай усьмешкай.

Кельнар паставiў перад хлопцамi чатыры порцыi шкоцкага вiскi.

– Ну то, хлопцы...

– За што-ж вып'ем?

– Ты, Дзежка, прапануй.

– Сябры, як паперакульваем чаркi, то вобземлю iх, бо будзем пiць тост за нашу галоўную мэту!
– прыўстаў Дзежка, а за iм i

сябры.

– Добра. Дык аб гэтай мэце давай.

– Сябры! Прапаную выпiць за хуткае вызваленьне нашае Бацькаўшчыны! I давайце будзем старацца ўсiмi сiламi, каб тое вызваленьне прысьпешыць!

– За вызваленьне!

У адзiн мiг апусьцелi чаркi й адна за другой пырснулi кавалкамi дробнага шкла на падлозе ў кутку.

– Брава, хлопцы!
– захапiўся Дзежка й зрокам нявiннага сустрэў устрывожаны погляд кельнара. Падхмеленая публiка прыцiхла, зацiкавiўшыся водгаласам шкла.

– А ты чаго, брат, так перапалохаўся?
– гаварыў Дзежка кельнару.
– За чаркi зараз плачу. Мы пiлi за вызваленьне! Разумееш? Адкуль ты можаш разумець. Ты думаеш, братка, што Гiтлер быў найгоршы, але пачакай. Ты ня ведаеш маскалёў!

V

Назаўтра вялiкая заля ў будынку на Лiндэн Гардэнс была перапоўненая жаўнерскай масай. Пазьяжджалiся з розных адзьдзелаў чужое армii, з усiх закуткаў Вялiкае Брытанii. Сабралася звыш паўтары сотнi сяброў i дэлегатаў. Было-б, пэўна, больш, калi-б не перашкоды шматлiкiх афiцэраў, якiя адмаўлялiся выдаваць пропускi на гэты, паводле iх, некарысны для польскiх iнтарэсаў зьезд. Але лёд быў праламаны. Першы зьезд Згуртаваньня Беларусаў Вялiкае Брытанii меў быць асноўнай вехай на шляху да самавыяўленьня й згуртаваньня беларусаў з польскае армii, а пасьля й iншых беларускiх эмiгрантаў у Ангельшчыне.

I гэтыя сябры й дэлегаты арганiзацыi, першыя жаўранкi першага ў гiсторыi беларускага зьезду-зьлёту ў Ангельшчыне, адчувалi ўрачыста-сьвяточны настрой дня. Як-нiяк гэта яны, сыны працоўнага беларускага народу, сяньня яшчэ жаўнеры-выгнаньнiкi, мелi палажыць трывалкiя падвалiны пад першую беларускую нацыянальна-грамадзкую арганiзацыю на гэтым iмглiстым абтоку. Вонкавай адзнакаю сьвяточнасьцi i ўрачыстасьцi была вялiкая "Пагоня" на сьцяне й засланы нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам стол прэзыдыюму.

Тыя, што гадамi ня бачылiся, доўга й сардэчна сьцiскалi рукi, знаходзiлi згубленых, здабывалi новых сяброў, сьмялелi й нанава ажывалi духам у вялiкай роднай грамадзе. Былi мiж iх тыя, што належалi да сваiх арганiзацый дома, былi й такiя, якiм нiколi не давялося быць сябрамi беларускiх гурткоў. I вось першы раз на вольнай, хоць i чужой зямлi зьехалiся яны, як вольныя людзi, каб абгаварыць i наладзiць справы, якiя ўсiм роўным цяжарам ляжаць на сэрцах. I самi радзiць, пастанаўляць будуць, супольныя раны гаiць i моцы ў далейшым змаганьнi за вызваленьне Бацькаўшчыны набiраць.

Старшыня Часовае Ўправы ЗБВБ прафэсар Гук адкрыў зьезд i цёплымi словамi вiтаў сяброў i дэлегатаў. Гаварыў з узрушэньнем, але выразна й паволi, быццам стараючыся нацешыцца сьведамасьцю гiстарычнага моманту.

– Сабралiся мы тут сягоньня, - гаварыў ветэран беларускага незалежнiцкага руху, - каб палажыць цьвёрдыя асновы пад нашу першую незалежнiцкую грамадзкую арганiзацыю ў Вялiкай Брытанii. Дзеля развагi дзьвюх асноўных праблемаў зьявiлiся мы ўсе ў Лёндан; першая зь iх - гэта праблема нас самiх, значыцца, нашага перадусiм арганiзацыйнага, а ў ня меншай меры й прыватнага, iндывiдуальнага жыцьця на чужыне, а другая - гэта праблема нашай паняволенай Бацькаўшчыны.

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Испытание Огня

Гаврилова Анна Сергеевна
3. Академия Стихий
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Испытание Огня

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III