Змагарныя дарогi
Шрифт:
У шчыльным кругу зрабiўся праход, i немцы, раз аглянуўшыся навокал, павольным крокам пакiнулi месца збору.
– Я-б iх пусьцiў, гадаўё гэткае!
– пагражаў голас.
– Пастраляў-бы, вось што!
– Вось разумнiк знайшоўся! Ты забыўся, што там нашы засталiся? Цi, можа, прыпомнiць, як немцы робяць? Дзесяць за аднаго! Страляючы iх, ты страляў-бы сваiх.
– А-ах!
– Вось табе й а-ах!
Раптам усе загаварылi. Пачалiся нарады - як i што?
– Увага!
– гукнуў Дзежка.
– Тут нам заставацца цяпер нельга, хоць i цёмна iсьцi, дый хто ведае,
Шнурком i групамi малы адзьдзел пералез гару, якая была нявысокая, i паволi зыйшоў у лагчыну. Выглядала ў групе чалавек сорак, ня больш, хаця шматлiкiя варажылi, што мусiла ўцячы больш. Паслугоўваючыся дзе вачыма, а дзе вобмацкам, адзьдзел пасунуўся перш на захад, як здавалася, а пасьля крыху на поўнач. Каля другое гадзiны ночы пачаўся страшэнны лiвень. Далей iсьцi было немагчыма. Зашыўшыся ў густы хмызьняк, пастанавiлi спынiцца. Людзi былi стомленыя ад няпрывычнага хаджэньня па ўзбоччах гораў. Дарма што вада цякла ручайкамi пад нагамi - жаўнеры, стулiўшыся пад дрэвамi, старалiся заснуць i перачакаць ноч.
III
Уночы хтосьцi моцна тузануў Сымона за нагу. Ён спаў пад нацягнутай на трох калочках трохкутнай маскiроўкай.
– Эй, Сымон!
– забубнеў голас да соннага хлапца.
– Ты ня ранены?
– Га? Чаго,ты?
– Ты ня ранены?
Сымон ня зразу ўпрытомнеў, чаго ад яго хацелi. Так моцна спаў, што ня чуў нiякай стралялiны, а зусiм забыўся аб тым. што сябры ўцякалi ў горы.
– Што ты, здурэў?
– крыкнуў ён злосна.
– Якое ранены й чаго ранены? Уматывайся к чорту й не перашкаджай спаць!
Калi ён разбудзiўся ранiцай, заўважыў, што ўжо мусiла быць шмат пазьней, чымся звычайна, калi ўставала рота. Хутка стаў карабкацца з-пад свайго, нацягнутага на тры палачкi, маскавальнага трыкутнiка. Таўхануў пасярэдзiне палатно, i вада лiнула яму за шыю. Гэта ноччу дождж налiў на версе маскiроўкi маленькую сажалку.
– Вось, каб цябе нячыстая!
– вылаяўся.
Лёгкi туман пакрываў далiну рэчкi. Пацягваючыся й расчэсваючы буйныя валасы, Сымон аглядаўся навокал. Абуў чаравiкi, апрануў мундзiр i схапiў кацялок, каб пайсьцi зачэрпнуць з рэчкi вады й памыцца. Але тут вельмi дзiўнай раптоўна выдалася навакольная цiшыня.
"Дзе-ж гэта ўсё падзелася? Што яны робяць?"
Заглянуў побач пад Вiктараў трыкутнiк. Сябра ўжо быў устаўшы.
"Дзе-ж ён мог быць?"
Воддаль заўважыў цыбатага Янкоўскага. Ён належаў да тых, што заўсёды i ўсюды плёўся ў хвасьце й атрымаў мянушку "недаробленага". Быў гэта сярэдняга росту тонкi юнак, з даўгой шыяй, адвiслымi вушамi, прышчаватым тварам. Найбольш ненармальнымi былi ягоныя, падобныя да дзьвюх мяцёлак, чорныя густыя бровы, што тырчэлi наўскасяк i ўверх. Янкоўскi корпаўся каля сваiх рэчаў. За iм заўважыў Сымон i малога Жука.
– Гэй, Янкоўскi! Скажы мне, дзе гэта ўсе нашы падзелiся?
– гукнуў Сымон.
– А што, ты ня чуў?
– Што чуў?
– Ноччу бальшыня пайшла ў горы.
– Iдзi ты...
–
– У горы пайшлi? А як-жа то мяне пакiнулi?
I цяпер толькi прыпомнiў хлапец, як учора Дзежка прапанаваў iсьцi разам i як позьнiм вечарам ён адмовiўся ды, прымасьцiўшыся побач Вiктара Караткевiча, палез пад свой трыкутнiк i ноч пераспаў, нiчога ня чуючы.
– Дык, як то? Усе пайшлi й толькi цябе пакiнулi?
– перапытаўся Спарыш Янкоўскага.
– Шмат вунь засталося. Хто каля вазоў сабраўся, а iншыя сваймi справамi займаюцца.
Зь iмглы высунулася шырокая сутулаватая фiгура Вiктара Караткевiча. Ён, мусiць, быў каля хурманак, адкуль чуваць быў гоман, але нiчога ня было вiдаць.
– Ты ўжо ўстаў? Я не хацеў цябе будзiць, бо сягоньня пабудкi ня было. Ты чуў, што сталася?
– Крыху чуў.
– А мы, брат, так i празявалi.
– Бачыш, што выйшла. Колькi людзей уцякло?
– Цяжка iх палiчыць, але выглядае, што палавiна нашай роты й шмат зь iншых ротаў.
– А хто з нашых беларускiх падафiцэраў?
– Грамыка й Гуць.
– Малайцы хоць за тое, што адважылiся. Ты слухай, а дзе нашыя швабы?
– Бачыў Штыка, як мiтусiўся каля свае палаткi. Iншых ня бачыў. Хтосьцi казаў, што Петрык паехаў раненька на канi, мусiць, цi ня ў полк...
– Такая справа.
Абодва памаўчалi.
– Чорт вазьмi, - з заклапочаньнем церабiў каля правага вуха Сымон, - хто ведае, што з гэтага выйдзе. Нiколi ня ведаеш, што швабы могуць зрабiць. Мо лепш было ўжо ўсiм смаргануць разам. А што там каля кухнi робiцца?
– Дымiць, вiдаць.
– Дык мо варта падыйсьцi туды, каб кавы хаця якой дастаць?
Хлопцы ўзялi кацялкi й пайшлi да кухнi. Выдавалi каву. Вальтэр быў хмарны й зь нiкiм у гутарку ня ўваходзiў. Навокал групкамi стаялi жаўнеры й на розныя лады камэнтавалi наглыя падзеi. З гутарак вiдаць была агульная няпэўнасьць што да будучынi. Усе з непакоем чакалi далейшых выпадкаў.
IV
Празь нейкiя паўгадзiны тое, што засталося з дванаццатай роты й iншых адзiнак, якiя начавалi на лузе, заварушылася. Вымаршыроўвалi ў далейшую дарогу. Пасьля пару гадзiнаў маршу зноў пачаўся густы лiвень. Затрымалiся ў вёсцы й перачакалi яго, пахаваўшыся, дзе хто мог - хто пад страху, хто пад дрэвы.
Як толькi спынiўся дождж, зьявiлiся лейтанант Петрык, Кацынскi й Будкэ. Першы быў на канi, два апошнiя - на самакатах. Зь iмi, таксама конна, быў нейкi незнаёмы лейтанант. Гэта быў перакладчык са штабу батальёна. Калi рэшткi дванаццатае роты сталi ў трох шэрагах, як было загадана, на зборку, аказалася, што лiк паменшыўся напалову. Перакладчык пачаў да жаўнераў па-расейску:
– Сягоньня шмат з вашых сяброў уцякло ў горы. Яны прылучацца да францускiх тэрарыстых i пасьля пападуць у рукi ангельцаў, якiя адашлюць iх Сталiну, згодна заключанай умовы. Вашых сяброў чакае дрэнны лёс, калi не пагiбель. Цяпер скажыце - а з вас некаторыя пэўна ведаюць - чаму яны гэта зрабiлi? Цi iм было дрэнна ў нас? Цi есьцi мала? Або, можа, яны мелi iншую мэту? Можа, мелi зь кiм сувязь? Тут маўчаць ня трэба. Пэўна, з вас нехта хоць адзiн ды ведае прычыны.