Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

З характару й выгляду быў ён калi не дамiнуючым, дык, прынамсi, наскрозь аўтарытэтным, будзячы да сябе давер i пашану. Ростам высокi, моцна збудаваны, самавiты, паважны. У вачах iншых выглядаў арыстакратам. Валасы меў цёмныя, твар - поўны, вочы - пранiклiва-шэрыя. Заўседы трымаўся раўнамернага вайсковага кроку й таму ад вучняў атрымаў мянушку "Браняносец". Натуры быў наогул лагоднай, але ня той, што распагаджваецца абы-якiмi малаважнымi жартамi-драбнiцамi. Умеў трымацца сукрыта й нiколi не гаварыць цi выяўляць лiшняга, адно якраз столькi, колькi было трэба. Быў чалавекам надзвычайна высокае асабiстае маралi, нацыянальнага гонару й духовае чысьцiнi. Не належаў да хваравiтых амбiцыянераў. Верыў, што вызначэньнем вартасьцi чалавека зьяўляецца найперш праца, а таму й не шкадаваў сiлаў у тым кiрунку, куды найбольш хiлiлася сэрца й нацыянальная душа. Хоць быў жанаты,

дзяцей ня меў, а жонку страцiў у часе вайны.

Як працаўнiк беларускага школьнiцтва ў Латвii Езавiтаў шмат пiсаў. Тэматыка абмяжоўвалася пераважна навучальна-ўзгадаваўчымi матэрыяламi. Найчасьцей можна было чытаць яго ў школьным квартальным часопiсе "Беларуская школа ў Латвii". Падчас Другой сусьветнай вайны супрацоўнiчаў з часопiсам "Новы Шлях", выдаваным у Рызе. Езавiтаў пiсаў i паэзiю пад мянушкай Кастусёнак. Тое зь ягоных твораў, што можна сяньня там-сям знайсьцi, паказвае, што i ў гэтай галiне быў нядрэнным майстрам.

IV

Калi Беларуская Цэнтральная Рада ўзнавiла працу ў Бэрлiне, немцы вымагалi ад яе, каб праводзiла мабiлiзацыю беларусаў у Беларускую Краёвую Абарону на абшары Райху. Гэтай працай i заняўся Езавiтаў як рэфэрэнт вайсковых спраў пры БЦР. Шматлiкiя дзеячы яшчэ да сяньняшняга часу закiдаюць Астроўскаму й Езавiтаву, што мабiлiзавалi беларусаў у войска для немцаў, хаця было ўжо ўсiм ясна, што вайну яны прайгралi. Генэрал Езавiтаў рассылаў мабiлiзацыйныя карткi ўсiм мужчынам-беларусам, дзе-б iх не знайшоў. Вярбоўнiкi ягоныя езьдзiлi й па працоўных лягерах. Адылi гэта акцыя давала малыя вынiкi, бо беларусы даўно перасталi верыць i немцам, i ў iхнюю перамогу. Затое знайшлося было шмат старых афiцэраў, што былi ў "Самаахове", БКА, а навет i зусiм апошнiмi часамi ня былi ў войску. Прыбылыя высылалiся ў распараджэньне палкоўнiка Кушаля, камандуючага БКА, на Лiхтэнэрштрасэ. Кушаль ня меў пры сабе нiякiх апекуноў зь нямецкага боку. Ён распрацаваў скарочаную праграму вышкаленьня й стараўся ў межах наяўных магчымасьцяў праводзiць яе ў жыцьцё.

Восеньню 1944 году расейскi генэрал Уласаў, што калiсь перайшоў да немцаў з Чырвонае Армii, а пасьля зь iхняга дазволу i пры iхным падтрыманьнi зарганiзаваў з савецкiх ваеннапалонных гэтак званую "Русскую Освободительную Армию" (РОА), павёў моцную прапаганду для рэкрутацыi людзей у сваё войска. Прапаганда была накiраваная ня толькi да вайсковых i цывiльных расейцаў, але таксама й да беларусаў. Немцы, нiчым ня рызыкуючы, спатуралi генэралу Ўласаву i ахвотна бачылi-б рост ягонае армii, спадзяючыся, што яна дапаможа паўстрымаць бальшавiкоў на Ўсходнiм фронце. На беларусаў гiтлераўцы надта не спадзявалiся, жадаючы бачыць iх хутчэй у агульным i большым уласаўскiм катле, дарма што дазвалялi на мабiлiзацыю БКА на тэрыторыi Нямеччыны.

Агенты Ўласава ня толькi панадзiлiся патаемна заглядаць у беларускi вайсковы цэнтр на Лiхтэнэрштрасэ, каб агiтаваць жаўнераў, але й навязалi тайную сувязь з Астроўскiм ды з тымi сябрамi Беларускай Цэнтральнай Рады, у якiх разьлiчвалi здабыць давер. Уласаўцы прапанавалi прыблiзна наступнае: БЦР застаецца так, як яна ёсьць, але прызнае Ўласава сваiм зьверхнiкам i ўсё беларускае войска аддасьць у ягонае распараджэньне.

Радаслаў Астроўскi ўласаўскiя прапановы рашуча адкiнуў, але сярод некаторых сяброў Рады пачалiся хiстаньнi. Прэзыдэнт БЦР склiкаў паседжаньне й катэгарычна заявiў, што ня можа быць нiякае мовы аб паразуменьнi й супрацоўнiцтве з Уласавым. "Сябры БЦР, - казаў ён, - якiя пяройдуць да расейцаў, будуць уважацца за здраднiкаў беларускае справы". Некаторыя не паслухалiся Астроўскага. Да Ўласава адышлi Яўхiм Кiпель, Селях-Качанскi i прапагандовы афiцэр вайсковае рэфэрэнтуры пры БЦР Уладзiмiр Гуцька. На Лiхтэнэрштрасэ ў кантакт з Уласавым увайшлi некаторыя старыя афiцэры, прапаршчыкi запасу царскае армii. Расеец iх ня прыняў як занадта старых, а самi яны пасьля тлумачылi, што не пайшлi да Ўласава таму, што не згадзiўся даць iм жаданых чыноў.

У кастрычнiку 1944 году ў Празе Чэскай адбыўся агульны расейскi зьезд пад старшынствам генэрала Ўласава. Выступалi там i беларусы, якiя задэкляравалi супольна з расейцамi, пад камандаю Ўласава, ваяваць за вызваленьне народаў СССР i падпiсалiся пад гэтак званым уласаўскiм манiфэстам. Быў выбраны выканаўчы камiтэт на чале з Уласавым зь беларускiм ды ўкраiнскiм адзьдзеламi.

V

Мiж усiх сяброў Беларускае Цэнтральнае Рады рэфэрэнт вайсковых спраў генэрал Канстантын Езавiтаў быў найстарэйшы стажам працы ў беларускiм нацыянальна-вызвольным руху. Ня толькi людзi, зь якiмi штодня меў кантакты, але навет i тыя,

што яго ведалi радзей, адносiлiся да яго зь вялiкай пашанай. Больш таго, неяк агульна лiчылася, што ня БЦР падвысiла аўтарытэт гэтага старога, непахiснага й заслужанага змагара за iнтарэсы беларускага народу, а наадварот - Езавiтаў, ахвяраваўшы свае паслугi БЦР, падвысiў у вачох шырокiх масаў народу ейную вартасьць.

Радаслаў Астроўскi, як мы ўжо раней зазначалi, прывык быць поўным гаспадаром у сваiм маленькiм апарацiку, хаця навет i прычэпленым да большага, няхай сабе й акупацыйнага апарату. А гэткiм апарацiкам ён лiчыў БЦР. Ня мог стравiць, што да ягонага падуладнага (якiм паводле займанага становiшча быў генэрал Езавiтаў) адносяцца з большай пашанай, чымся да яго самога. У Астроўскага пачаў выплываць наўзьверх зусiм няўмела затоены да генэрала Езавiтава антаганiзм. Няшмат прайшло часу, пакуль рэфэрэнт вайсковых спраў гэта спасьцярог, але, будучы чалавекам высокай асабiстай культуры, выдатна кантраляваўся й стараўся не ступаць Астроўскаму, як кажуць, на балючы мазоль. Удаваў, што й не заўважыў пагоршаных дачыненьняў з боку прэзыдэнта.

Радаслаў яшчэ горш зьнялюбiў за гэта генэрала, i ўжо ў галаве ў яго, хаця спачатку й даволi туманная, нарадзiлася думка пра помсту. Ня мог-жа ён, такi вялiкi амбiцыянер, што вунь некалi не такiмi справамi ды грашмi варочаў, дазволiць сабе выглядаць цьмянай кузуркай у сьвятле нейкага свайго падуладнага. О не! На гэта анiяк ня мог дазволiць. Цалае жыцьцё, дзе калi ўдалося збудаваць або хоць i ўлезьцi ў некiм iншым збудаваны апарацiк, заўсёды быў у iм самым важным, галоўным i адзiным сьвятлом. Гэтак яшчэ ў Менску, стаўшы з волi гiтлераўцаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады, пiльна сачыў, каб сябры Рады былi хоць на прыступку менш паважаныя, ведамыя, аўтарытэтныя. Навет калi давялося й ад'ютантаў падбiраць, дык падабраў такiх, як яму здавалася, што стаялi нiжэй за яго ў вачах грамадзтва. Перш за ўсё ўзяць сабе хоць бы Мiкалая Наронскага, самага даверанага ў Астроўскага чалавека, аб якiм беларускае грамадзтва навет ня ведала - скуль узяўся й куды дзеўся. Або прыгадаць Радзевiча цi Плескачэўскага: у параўнаньнi зь iмi Астроўскi, бязумоўна, вырозьнiваўся.

Мо Астроўскага дзесь у глыбiнi сьведамасьцi еў чарвячок сумлеву, што да сваёй асабiстай цаны. Мо таму якраз i любiў абкружацца людзьмi, сьцiпла гаворачы, меншае вартасьцi, каб было вiдаць усiм, што ён, чаго-б там нi было, але прэзыдэнт, вартасны дый зусiм аўтарытэтны чалавек. Дык i як-жа цяпер было цярпець, калi зьбегам абставiнаў яго шмат хто пачаў уважаць пешкай, а Езавiтава - ледзь ня богам?

Вунь на днях неяк давялося Астроўскаму праходзiць калiдорам будынку, дзе месьцiлася Беларуская Цэнтральная Рада. Здалёк заўважыў каля дзьвярэй канцылярыi вайсковых спраў самога генэрала ў кампанii нейкiх дзьвюх дзяўчын. Яшчэ не даходзячы, пачуў голас Езавiтава, ськiраваны да дзяўчат, як пасьля даведаўся, ягоных колiшнiх вучанiц з Латвii: "А вось i наш прэзыдэнт".

Цi то здалося Астроўскаму, а мо й не дачуў, але ўявiў сабе, быў амаль пэўны, што генэрал сказаў тое нейкiм пагардлiвым тонам, як быццам так: "А вось i наш пастух iдзе. Бачыце, як нос задраў".

Астроўскi быў апрануты па-будзённаму - у чорны падношаны гарнiтур, зялёныя галiфэ-порткi й калiсьцi глянцаваныя боты з халяўкамi. Даўно ўжо адмовiлiся тыя халяўкi блiшчэць так, як гэтага ад iх вымагалася. На дзьвюх вiзiтантак прэзыдэнт выклiкаў нiякаватае ўражаньне. Падышоў, затрымаўся, пазнаёмiўся, абмянiўся параю агульнапрынятых ветлiвых слоў i пайшоў далей. Тыя-ж нейкую часiну стаялi моўчкi, пазiраючы ўсьлед, а пасьля, калi ўжо прэзыдэнтава вуха не магло выразна чуць iхняе гутаркi, ажывiлiся. Iзноў здалося Астроўскаму, што дасьцiпнасьцi пасыпалiся на ягоны кошт.

– Эх, братка, чакай-жа! Не я буду, калi...
– прабурчаў сабе пад нос прэзыдэнт, i тое "калi" неяк часова павiсла ў паветры, але зараз думка праясьнела.
– Трэба паказаць яму, хто тут гаспадар, крышку хоць рогi абламаць. Гм... трэба, трэба. А там... там пабачу. Можна i пазбыцца...

Думка, раз народжаная, пачала афармляцца й крышталiзавацца. Стаў Астроўскi мяркаваць, дзе й зь якога боку падыйсьцi, каб паказаць гэтае "хто тут гаспадар". Разважаць шмат не давялося, бо Езавiтаў, трэба ведаць, быў даволi вялiкiм фармалiстам. Заняўшы пасаду ў Беларускай Цэнтральнай Радзе, ён разбудаваў вялiкую канцылярыю i ўжо чаго-чаго, а паперы не шкадаваў. Здавалася, мусiць, шанаванаму ўсiмi генэралу, што калi шмат зроблена й напiсана ды выглядае прыгожа на паперы, дык яно мае так быць i ў сапраўднасьцi. За гэты слабы бок i ўчапiўся на паседжаньнi БЦР Астроўскi.

Поделиться:
Популярные книги

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Пока не Герой!

Довыдовский Кирилл Сергеевич
1. Путешествие Героя
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Пока не Герой!

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Сын Багратиона 2

Седой Василий
2. Шутка богов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сын Багратиона 2

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19