Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Свініна ў Драгічыне з давён-даўна таннейшая, як ва ўсёй Беларусі. Дык у гэтым годзе пакупнік з Украіны самацёкам хлынуў. Рабочыя на сваю руку машыны бяруць на прадпрыемствах і едуць нарыхтоўваць мяса сабе на зіму. Цэны падскочылі — жах! Па тры рублі за кіло жывой вагі без скідкі — адно давай. I на ўкормленасць не глядзяць, абы галава ды хвост. Давялося мясцовай уладзе ўмешвацца ў гэты гешэфт. Суадносіны цэн у раёне парушаюцца... У эканоміцы анархія да дабра не вядзе. А, з другога боку, хто купляе? Рабочы люд. Не спекулянты ж... Абураюцца: «Дэ ж то бачэно, шчоб Украіна па сало за тры моры іхала? Вы, білорусы, мовчком, мовчком, а прысэлібнэ ділянкі заховалы да товар колгоспніцкій. А нашы ўсе бягом, бягом ды без аглядкі... Вось і добігалыся,

шчоб по кусок сала ў біднэ Полісся мандруватыму».

— У Міністэрстве сельскай гаспадаркі гаворка была,— спыняе няёмкую хвіліну маўчання Танк,— абмежаванні на калгасніцкую жывёлу будуць адменены.

— Мы таксама калгаснікам растлумачваем.

— А як успрымае сяло,— пытаецца паэт,— пастановы кастрычніцкага Пленума?

— Станоўча. Ухваляюць калгаснікі, лічаць разумнымі і своечасовымі.

— А што вы скажаце пра намер аднавіць райкомы партыі на месца парткомаў і аб'яднаць сельскі і гарадскі абком?

— Вітаць будзем... Не апраўдаў сябе гэты падзел, ускладніў толькі сістэму кіраўніцтва. Узбуйненне раёнаў таксама праведзена часта жывасілам, не прадумана. Цяперашні наш Драгічынскі раён утвораны з двух механічна. Тэрыторыя вялізная. Ледзь паспееш па разу ў год у кожным калгасе пабываць, а для справы трэба было б разоў са тры заглянуць: перад пасяўной, у час сяўбы і ў час уборкі ўраджаю...

— Выказваюцца меркаванні, што некаторыя раёны будуць паменшаны ў граніцах, даведзены да аптымальных, эканамічна апраўданых памераў.

— Слушныя меркаванні.

— А як жа са стратамі садавіны думаеце вырашаць? — вяртаецца Максім Танк да ранейшай гаворкі.— Трэба кансервавы завод будаваць. Давайце разам будзем дабівацца,— прапануе дэпутат.— Складзіце абгрунтаванне, разлікі...

— Завод ужо будуецца. Толькі адзін завод на раён мала бядзе паможа. Тут бы ў кожным калгасе па заводзіку... Сховішчы садавінныя з халадзільнікамі патрэбны, а гэта вельмі дарагія і дэфіцытныя рэчы...

— Так, але ж іншага выйсця няма?! Акупяцца з часам... Амерыканскія фермеры, для прыкладу, такіх страт не вытрымалі б. Збанкрутавалі б як вокам міргнуць. Там цану прадукту ведаюць. Кожнаму яблыку якіясьці ўколы даюць, каб не гніло. Аж да наступнага лета можа ляжаць.

— А як там прадукты, танней, чым у нас?

— Даражэй, значна даражэй, канешне, калі браць паўнацэнныя прадукты. А танныя... Таннае, напрыклад, мяса з халадзільнікаў, вырашчанае на сінтэтычных кармах. Дык у ім ні паху ні смаку... Мясам яно і не аддае.

Перасеўшы ў парткомаўскую «Волгу», едзем на Моталь. Пытанне пра электрычнасць для глухой вёсачкі ўжо ўладжана. «Сельэлектра» запэўніла. Адзін клопат у дэпутата з плеч... Давядзецца толькі ўдакладніць у сельсавеце.

Гаворка пераходзіць на палітыку. Яўген Іванавіч расказвае пра дзейнасць Палітычнага Каміэта ААН, у рабоце якога яму давялося прымаць удзел як дэлегату Беларусі. Мы з таварышам Курзавым распытваем пра жыццё і норавы амерыканцаў.

Заўважаю, што нават у захапленні палітыкай Максім Танк застаецца паэтам. Калі сакратар парткома, у вайну маёр бранятанкавых войск, падтрымліваючы «замежную» тэму, расказаў пра капітуляцыю квантунскай арміі і пра норавы японскіх вайскоўцаў, пра фанатызм афіцэраў-смяротнікаў, Максім Танк пачуў у яго словах сугучнасць: «Самурай — сам у рай...»

— Арыгінальная рыфма. Трэба запісаць! Можа, прыдасца.

Пазней, вярнуўшыся дамоў, я пачаў прыпамінаць сабе расказы паэта і параўноўваць іх з вершамі на тэму «заграніцы». Мяне ўразіла падабенства ацэнак. I раней я не сумняваўся ў шчырасці і праўдалюбстве музы паэта, цяпер атрымаў новае пацвярджэнне.

Заграніца ў паэзіі Танка тэма плённая і шматгранная. Недзе ў 50-я гады з'явіліся польскія матывы і па творах маладых паэтаў пайшла пошасць на слоўкі-вобразы з фальклору польскіх «гураляў», адкрытыя Танкам. Пазней ён пратоптваў сцежкі ў іншыя сацыялістычныя краіны і нарэшце трапіў у свет буржуазны, у «антысвет». Нават зборнік, першы зборнік пяцідзесятых гадоў, ён назваў «У дарозе».

З вандровак

па свеце Максім Танк прывёз некалькі шэдэўраў, якія ўпрыгожылі нацыянальны фонд нашай лірыкі,— гэта «Ave Maria», «Гібралтар», «Венера Мілоская», «Чарнаморскія чайкі» — усіх няма сэнсу пералічваць, але варта парадавацца, што спіс гэты паспяхова расце: у шасцідзесятыя гады сюды ўключыліся: «Негрыцянка пяе», «Рэклама Брадвея», «У Парыжы», у найноўшай кнізе — «На радзіме Гамлета», «Фінская лазня» і іншыя.

У чым сакрэт мастацкай сілы гэтых твораў? У нагрэве спрэчкі? Так, напэўна! Не выпадкова Максім Танк выбраў сабе ганаровым, так сказаць, спадарожнікам па вуліцах і плошчах Парыжа Уладзіміра Маякоўскага. Спрачаецца Максім Танк з буржуазным антысветам горача, фантазія падказвае яму асацыяцыі і параўнанні нечаканыя, парадаксальныя:

Наша фірма, Праслаўленая ва ўсім свеце, Рамантуе электрапрыборы, Нажы, Спадарожнікі, бочкі, Нат разбітыя сэрцы... «Хто даверыцца нам, Больш не будзе тужыць»... (III, 329)

Пародыя і гратэск, парадаксальнасць вобразаў тут выплывае з самой сутнасці ўласніцкага ладу жыцця. На беларускага чытача «замежныя» вершы Танка зрабілі моцнае ўражанне, акрамя ўсяго іншага, грунтоўным веданнем буржуазнай культуры, унутраных супярэчнасцей, якія ўласцівы масавай суперкультуры. Паэт умее вылучыць у гэтай культуры здаровае агульначалавечае, аддае належнае здабыткам матэрыяльнай культуры Захаду, але ў той жа час з горыччу бачыць паэт, як матэрыяльныя даброты, будучы прыватнай уласнасцю, губяць чалавечую годнасць гаспадароў, ператвараюць людзей у нявольнікаў уласнасці, пазбаўляюць здольнасці свабодна дыхаць, бескарысна марыць, радавацца жыццю. Смех і ганьбаванне шле паэт нявольнікам уласнасці, культу ўласнасці з яго рытуалам — усемагутнаю рэкламай. Пародыя і гратэск тут слушная мера смеху.

I тым не менш, калі прызнаць, што самабытнасць гэтых вершаў Танка толькі ў палемічнай вастрыні, грунтоўнасці спрэчак, дасціпнасці і г. д., дык нам давядзецца доўга параўноўваць іх з аналагічнымі творамі іншых савецкіх паэтаў. Здаецца мне, што стыль майстра, непаўторны почырк яго відзён у самабытнасці і глыбіні, з якою ўспрымае ён трагізм чалавечай асобы ў свеце адчужанасці, эгаізму, уласніцкага здзічэння... Сэрцам гуманіста, годнасцю савецкага чалавека Максім Танк выяўляе такія формы паніжэння і ўпадку чалавека, якіх той сам, прывучаны да здзічэлых нораваў, не заўважае, не адчувае.

Пяе негрыцянка. Быццам ветрык гарэзлівы, Цёплы, лагодны: «Я хачу каб мяне Ўсе хацелі сягоння...» Чорны жаўранак Афрыкі, Вуліц Гарлема, I нашто табе ўсе — Гэты зброд і багема?! (III, 323)

Мабыць, засвоенае аўтарам у маладыя гады пачуццё роднасці з простымі людзьмі падказвае яму такі чулы, даверлівы, трывожны і зацікаўлены тон размовы. Лірычны герой паэзіі Максіма Танка нясе ў сваім сэрцы побач з нянавісцю да ўласніцтва спагаду і боль за простага чалавека, ахвяры рафініраванага на сучасны лад і манер драпежніцтва. Ацэнкі сучаснай цывілізацыі ў Максіма Танка пранікаюць у нюансы з'яў і адносін, яны тонкія і сацыяльна акрэсленыя. Культура эксплуатаваць і прыгнятаць, сцвярджае паэт,— адна з функцый суперсучаснай буржуазнай культуры. Сучасная смерць, якую ўбачыла ўяўленне паэта на берагах Амазонкі, гэта не традыцыйны шкілет з касою за плячыма, а цалкам прыстонная асоба: яна выклікае давер, яе запрашаюць у госці:

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Идеальный мир для Демонолога 8

Сапфир Олег
8. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 8

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Япона осень

Сухов Лео
6. Антикризисный Актив
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Япона осень

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника