Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

3 папераў Альгерда Абуховіча

Абуховіч Альгерд

Шрифт:

Сколькі ж гэта архітвораў не можа назваць сваіх тварцоў?!

IV. Мой дзед
Дзед мой бачыў Робесп'ера Адвакатам і акторам, Ды не думаў, што кар'ера Яго зробіць дыктаторам.

Дзед мой Юзеф Абуховіч граф Бандзінелі, мабыць, ніколі не бачыў Рабесп'ера; калі быў у Парыжы і Версалі як шамбеляна16 польскага двара, то гэта будучая знамянітасць сядзела недзе яшчэ ў Аррас. Калі ж закіпела рэвалюцыя і Робесп'ер выплыў наверх, то дзед мой быў на іншым становішчы: спярша быў жаўнерам пад Касцюшкам17, а пасля, як баніта18, выняты з-пад права, пад прыдуманым прозвішчам тры гады быў фурманам у ваяводзіхі Хадкевічыхі на Падолі: «talis est mutatiorerum». Мабыць,

з тых часоў ці, можа, і раней завязаліся нейкія асаблівыя стасункі з Пулавамі і сям'ёй князёў Чартарыйскіх. Дзед-нябожчык аб сваёй мінуўшчыне ніколі нам не расказваў — тое, што мы ведалі аб ім, то толькі недзе са стараны,— але ведаю, што ён старасвецкія сямейныя памятнікі адаслаў у Пулавы, з Пулаў атрымліваў і розныя весткі. Калі я ў 1860 гаду быў прадстаўлены кн. Адаму Чартарыйскаму, то ён, 90-летні старац, пачуўшы маю фамілію, быццам ажывіўся і спытаў: «Сын шамбеляна?» — «Унук, міласцівы князю».— «Так, Юзеф Абуховіч, мусі, даўно ўжо не жыве, ён старэйшы быў за мяне»,— і з гэтымі словамі быццам ізноў асунуўся. Каб гэта і не быў князь Адам, то ўсё ж такі з такім паважным старым чалавекам нельга было адважыцца нахрапам распытывацца аб падробніцах з мінуўшага; дык захаваў я сваю цікавасць да якой-колечы шчаслівейшай зручнасці, каторая ўжо не надарылася, хаця пасля не раз, нават часта, бачыў я старога князя. Калінка мне казаў, што, яшчэ мяне не знаючы, чуў разгаварываючага князя Адама з сваёй сястрой княгіняй Віртэмберскай (аўтаркай «Ріеlgrzymек z Dоbrоmila»19, як маю фамілію яны ўспаміналі ў нейкай вясёлай гутарцы, але аб што ішло — не памятаў, а калі я быў у Парыжы — княгіня ўжо не жыла. Можа, нейкія дагэтуль нязнаныя памятнікі кінуць святло з таго кавалка жыцця і паступкаў майго дзеда.

V. Мая жонка

4/ІV 190420. Сягоння раніцай скончыўся 21 год ад смерці маей жонкі. Сем не споўна гадоў трывала гэтае нешчаслівае пажыццё. Палажэнне было цяжкое, а дамовы спакой руйнавала інтрыганка, вельмі падобная да старой паненкі Вікторыі. Нябожчыца жонка мая была асоба добрая, гожая, вельмі мілая і ветлая ў стасунках з людзьмі. Спевам сваім кожнага магла абваражыць. Вартая была лепшай долі, чымсьці тая, якую яна мела: я яе ніколі не любіў і шмат чаго выкідаю сабе...

Мне перш за ўсё трэба было спазнаць сябе і ніколі не жаніцца або пайсці на грашовы інтарэс і забяспечыць сабе і бацькам быт, да каторага само сабой былі мы ўсе прывыкшы.

У дамовым пажыцці я быў жорсткі і карысны. Матэрыяльныя няўдачы з аднэй, а інтрыгі з другой стараны атруцілі нам жыццё...

У тваіх руках, божа, суд справядлівы...

VI. «Граф Бандзінелі»

Я падпісваюся па маіх беларускіх творах «Граф Бандзінелі»: гэта прозвішча маей бабкі, апошняй з гэтага роду, каторы выдаў такую знамянітасць, як папеж Аляксандр III. Бачыў я на plet fond21 у залі «Трохсот» у палацы дожаў22 сцэну: цэсар прымушан пасці ў ногі папежу. Папеж стаўляе адну нагу на сагнутым карку цэсара і кажа: «Super aspidem et basiliscum ambulabo et conculcabo draconem et bovem»23. Расшалелы ў сваім паніжэнні дэспат кажа: «Пакараюся Пятру, а не табе». А тады Аляксандр III граф Бандзінелі, становіцца абодвымі нагамі на яго імнератарскай спіне і зычным кажа голасам: «Et Petri et mihi»24. 3 роду Бандзінеліх быў слаўны тварэц «Laokoona». У італьянскай бацькаўшчыне слыў гэты магнацкі род і прыбыў у Польшчу як амбасадар25 Неапалітанскі, за Яна III26. Гэты амбасадар неапалітанскі, уміраючы ў Варшаве, пакінуў сына, майго прашчура. Аляксандр граф Бандзінелі, падкаморы Дэрптскі, дзядзька маей бабкі, бачучы род свой угасаючым, усынавіў род Абуховічаў.

Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуццё нечага вялікага, сільнага... Чытаючы ж Пушкіна, мяне дзівіць пазыванне на яго афрыканскае паходжанне. Куплены за бутэльку рому «Арап Пятра Вялікага» — гэта пратопляста Пушкіна. «Нечага хваліцца» — скажа кожны. Але іначай разумее гэта псіхалогія маскоўская: «Памілуйце, Царскі Дзяншчык!..» Гэта быццам нешта сярэдняе між чалавекам і анёлам святым!

Не Сібір, астрог, не кнут — I не цела цяжкі мукі, Але дух народу струт...
VII. Міраслаўскі

Пазнаў я яго каля 1860 года ў Парыжы. На Раsrоqо dі Соmmеrо была чытальня з польскай сталовай Жукоўскага (здаецца, Янкі). Брыдкая дзіра, брудная. Там за маіх часоў сходзілася кампанія польскай дэмакратыі. Скандалаў там, аднак, не было, як некалі на гuе Таrаnnе. Сходкі былі саўсім прыятныя, а генерал Міраслаўскі забаўляў кампанію сваей зручнай і дасціпнай размовай. Быў гэта, само сабой, шарлатан, але вельмі сімпатычны. Асыпаў нас патрыятычнымі фразамі і страляў вострым гумарам у сваіх палітычных праціўнікаў. 3 выгляду

быў незвычайна гожы, душаўкладны, так што на дэмакрата саўсім не выглядаў, хутчэй на актора, бо і быў-такі камедыянтам. Ен ўзяў многае на сваё сумленне, прыспяшаючы здарэнні 63 году27. Часцю апраўдвае яго тое, што край знаў ён толькі з расказаў нейкіх паноў сваякоў ды мяшчан варшаўскіх, каторыя самі ведалі мала аб краю ды баялі, як аб жалезным воўку, а толькі патураючы шляхце, слалі сабе сцежкі да кар'еры.

Людвік Міраслаўскі хоць тры разы быў дыктатарам: у Бадэні, у Неапалі і ў Пазнаншчыне, але грошы не збіраў. Жыў заўсёды скромна, зарабляючы лекцыямі, а па смерці пакінуў усяго 1700 франкаў; які-колечы пазнаншчык гэтулькі міліёнаў пэўне б, на яго месцы будучы, саббраў бы.

Міраслаўскі быў — гэта знача выказваў сябе — атэістам, але ў яго пакойчыку вісеў на сцяне абраз Маці Божай Чэнстахоўскай. Раз Фелікс Вратноўскі адведаў яго ў хваробе; прыціснуты болямі, пан Людвік голасна ўзываў ласкі Маці Божай. Калі мінуў прыступ боляў, Вратноўскі спытаў Міраслаўскага, што гэта мае значыць? Той выкруціўся жартамі, што ён заўсёды гатоў шукаць ласкі ў кожнай паненкі.

Міраслаўскі ў мутнай вадзе рыбы не лавіў, але затое заўсёды гатоў быў у муці сабраць жменьку гразі, каб кінуць у вочы сваім палітычным праціўнікам. Не гэткага крою павінны быць стаўпы народаў, уваскрасіцелі Бацькаўшчыны!

VIII. Дзве смерці (3 мая 1894 г.)

Зваліліся дзве навіны, як гром з яснага неба, аб дзвёх смерцях: п. п. Адам Перасвет Солтан і Марка Узлоўскі ўчора развіталіся са светам. Абодвы ў ваколіцах Слуцка пражылі свой век. Варта аб іх пагаварыць. Пан Адам паходзіць са слаўнага роду Перасвет Салтанаў гербу Сыракомля. Адвечным гняздом гэтай галіны Салтаноў былі і ёсць маетнасць Горкі,— даўней у павеце Рэчыцкім, а цяпер Бабруйскім над ракой Арэсай. Адам радзіўся ў першай чвэрці XIX сталецця, вучыўся ў слуцкай гімназіі. У гімназіяльныя часы хоць быстратой лішне не выдзяляўся, але меў нахіл да літаратуры. Прабаваў пісаць вершы, але, сустрэўшыся з вострай крытыкай на свае польскія «трэны»28, перакінуўся да пісання сатыры ў беларускай мове, што, трэба прызнаць, яму ўдавалася рабіць даволі гладка, аднак жа з гэтым крыўся і, чытаючы свае творы, выдаваў за чужыя, перапісаныя ім. Вышаўшы з гімназіі, здаецца, што саўсім закінуў свае літаратурныя спробы, прынамсі, ніколі не ўспамінаў аб іх. Ажаніўся дужа малады з Стэфаніей Баранцэвічанкай, асобай вялікага духу, дужа тактычнай і незвычайнага розуму. Нябожчык Адам бачыў высшасць духовую сваей жонкі і сам рад стушовываўся перад ёй, але і жонка мела той такт, уласцівы людзям выдат-ным, што ніколі свайго Адама не дапусціла да непрыстойнай ролі «мужа пад пантофлем». Жыццё іх плыло ціха і шчасліва. Ад малых дзён памятаю, што заўсёды гаворэна аб Адаме як аб дужа добрым, але крыху цяжкаватым чалавеку. Жыццё пана Адама можна прыраўняць да дня, ужо ж буднага, але каторы раніцай загарэўся чырвонай зоркай і да канца пагодна сышоў.

Солтан не меў ворагаў, не меў іх і Марка Узлоўскі — «пястун павету», Марачкам да смерці празывавы. Арыгінальны ў манерах, адкрытага сэрца, шырокай веды, незвычайна здольны і добры, гэты чалавек на сваю бяду няўдачна ажаніўся. Двох людзей толькі знаў я, абдарэных такой памяццю, якую меў пан Марка Узлоўскі: Владыслава Войзбона і князя Дзівеева.

X. Літаратурнае апраўданне

Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:

У гаворцы ёсць ружніца Між маею і Тваей: Маей — пушчы, Птыч граніца, Ты — Панарскі салавей!..

Гэта значыць: у Беларусі ёсць многа асобных дыялектаў-гутарак, і ў гаворцы між Магілева над Днеправым Мозырам і Гродняй бывае вялікая розніца не толькі ў акцэнтах, але ёсць і многа цікавых правінцыяналізмаў. От, напрыклад, некалькі нашых палеска-беларускіх правінцыяналізмаў,— ручаюся, што іх у віленска-гродзенскай беларускай мове або саўсім не ўжываюць, або ўжываюць рэдка. «Нашчадзь» — патомства, будучае пакаленне; «нішком» — ціхачом, пакрыёму, хаваючыся; «плён» — расток, малады белы карэньчык пры зярне і шмат іншых.

Мне перш за ўсё ідзе аб тое, каб выказаць, што я хачу, каб пачулі мысль маю і каб словы карэнныя беларускія пры помачы нашай літаратуры атрымалі як найшырэйшае абывацельства. I дзеля гэтага я не сцясняю свайго дыялекту, ужываючы словы і звароты агульнабеларускія. Гэтак паступаючы, я кладу ў літаратуру свой прыродны дыялект беларускай мовы, даючы найлепшае з яго. У канцы невядомай яшчэ, каторы дыялект беларускі пераможа. У Францыі — спярша дыялект правінцыі Lanque d’Ос меў перавагу ў французскай літаратуры, а пазней Lanque d’Оui — цяперашняя французчына. Гэта трэба памятаць і нашым літаратарам і пурытанізмам не забаўляцца!

123
Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III