Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аўтобус

Гапееў Валерый

Шрифт:

І аповесць атрымалася. І сам ён адчуваў, калі перачытваў старонкі, і ў рэдакцыі часопіса, куды аддаваў раней кавалак для азнаямлення, сказалі адразу: "Закончыш - вязі".

Толькі рэдактар ведаў пра аповесць. Алена ведала пра другое - пра дэтэктыў, які яе муж піша за грошы нейкаму невядомаму выдаўцу. Гэты дэтэктыў выйдзе зусім пад другім імем. Стане бестселерам - грошы спаўна атрымае нехта невядомы. Антось жа атрымае тое, на што разлічваў, на што згаджаўся ад самага пачатку: паўтара долара за старонку тэксту. Ён напісаў 300 старонак - атрымае 450 долараў. Антось ведаў, што

гэта - мізэрная сума, ведаў, што ў Сеціве за звычайныя артыкулы для сайтаў можна зарабляць і 5 і 8 долараў за старонку. Але ж шанцавала некаму, а яму прапанавалі такую работу. І ён згадзіўся адразу, схапіўся за яе, бо гэта былі рэальныя грошы. Іх так не хапае... Колькі могуць зарабіць разам настаўнік літаратуры ды настаўніца пачатковых класаў у райцэнтраўскай школе, не маючы і пяці гадоў стажу?..

Плылі пералескі, палі, пагойдваўся аўтобус, рухаючыся роўна, без прыпынкаў. І мяккая млявасць авалодвала целам і розумам з так прыемна было ў яе паглыбляцца, аддавацца яе волі.

– Добры дзень! Аляксандр? Гэта Валянціна. Так, я буду праз пяць гадзін. Вядома, флэшку з ключамі я вязу з сабой. А, скажыце, курс застаўся ранейшым, так? Добра... Так-так, мне менавіта наяўныя долары трэба. Як мы і дамаўляліся. Я разумею, што 20 тысяч для вас - сума не маленькая... Вы ж ведаеце, колькі мне яшчэ трэба. Выдатна, як толькі буду ў Мінску, я Вам яшчэ раз пазваню...

Голас жанчыну ззаду быў узбуджаны, рэзкі, непрыемны. "Чорт, з-за гэтых камерсантаў не паспіш", - незадаволена падумаў Антось. От жа: ён зарабляў тыя 450 долараў два месяцы, пішучы начамі, недасыпаючы так, што кругі пад вачыма не сходзілі тыднямі, а гэтай і 20 тысяч долараў - дробязь... Млявасць знікла, як яе і не было. "Не, дарэмна я яшчэ той кубак кавы піў...", - без асаблівага шкадавання падумаў Антось. "Але ж глядзі ты, як маскіруюцца: такімі грашамі варочаць - і на аўтобусе ездзіць, ды і апранута як сціпла... Ат, ну іх к чорту..."

Першы прыпынак - ён памкнуўся да выхаду, калі аўтобус яшчэ не спыніўся, выйшаў, з задавальненнем запаліў. Яшчэ некалькі пасажыраў выйшлі.

– Пяць хвілін, не разбягайцеся, - папярэдзіў усіх вадзіцель, пайшоў да будынка аўтакасы - невялікай бетоннай каробкі шэра-жоўтага колеру.

Той самы дзелавы пузаты мужчына адышоўся ўбок, пачаў тэлефанаваць некаму, голасна пакрыкваючы. І толькі апошні тэлефонны званок, які ён зрабіў, быццам змяніў яго самога - нібыта той нумар, які ён набіраў, быў асаблівым кодам па пераўтварэнні людзей. Мужчына загаварыў не проста ветліва - лісліва, ціха:

– Мікалай Сцяпанавіч? Вітаю вас. Так-так, як дамовіліся... Не, ну што вы, якое аўто - еду на аўтобусе, я ж разумею...

Мужчына пайшоў далей ад аўтобуса, Антось сплюнуў - от жа, і тут нейкія камерцыйныя сакрэты. Вось жа лёс - жывеш сярод грошай і без грошай. І вось няўжо гэтаму пузатаму трэба будзе яго аповесць аб духоўным адраджэнні беларусаў? Ці той жанчыне, для якой 20 тысяч - не грошы?

...За акном стала нечакана цямнець - на неба напаўзала хмара, і аўтобус ехаў у гэтую хмару - Антось зірнуў наперад са свайго месца - было вельмі відовішчна: дарога ўзнімалася ў гару, а там сустракалася з цёмна-фіялетавым,

насычаным небам.

Яшчэ не дасягнулі вяршыні той гары, а дождж не лінуў, а суцэльнай хваляй накрыў аўтобус. У салоне стала вусцішна. Вадзіцель збавіў хуткасць, а пасажыры уціскаліся ў крэслы пры кожнай бліскавіцы і ўдары грому. Толькі пад'ехалі пад высакавольтную лінію, што навісала над шашой, як стрэльнула так аглушальна, што вадзіцель спуджана націснуў на тармазы, а аўтобус завіхляў. Але вадзіцель хутка выраўняў аўтобус.

І адразу пасля гэтага аглушальнага стрэлу наступіла цішыня - дождж скончыўся. Неба, лічы, імгненна праяснілася. Хмара знікла недзе ззаду, быццам мела рэзка акрэслены край.

– Заікам стаць можна, - прагучаў голас маладой дзяўчыны.
– Ды не трымай мяне так, сінякі застануцца, - вызвалілася яна з абдымкаў хлопца.

Павесялелі астатнія пасажыры. Хлопчык-інвалід стаў зноў глядзець у акно. Мажная кабета выцягнула з-пад ног сумку і пачала разварочваць розныя кулькі, соўваючы ў рукі свайго суседа хлеб, гурок, памідор і палову курынага азадка. Такі ж набор аказаўся і ў яе руках.

– Еж, не крывіся! ¬ - загадала яна мужчыне, як дзіцяці, а на твары таго не адбілася ніводнага пачуцця - толькі скаронасць у выцвілых вачах і гатоўнасць з усім згадзіцца ва ўсёй паставе. Ён і не крывіўся ад пачатку, але, магчыма, такі выраз твару і падказваў жанчыне, што яе муж (ну, відавочна ж - муж) не хацеў есці.

Пакутліва крывіўся твар толькі аднаго хлопца, што сядзеў амаль насупраць Антося, праз праход. Удар грому разбудзіў яго, ён з надзеяй было пацягнуўся да бутэлькі з півам, засунутай у сеткавую кішэню сядзення наперадзе, дастаў яе, адчуў пустую лёгкасць і злосна кінуў побач з сабой на сядзенне.

Агледзіўся па баках, сустрэўся позіркам з Антосем.

¬- Калі там спынімся? Гарыць ўсё...

– Хвілін праз 30, - падказаў Антось і дадаў, каб суцешыць хлопца: - Там станцыя вялікая, буфет ёсць.

– У-у-у, - прастагнаў хлопец і закрыў вочы, адкінуў галаву.

Мінула хвілін дваццаць.

– Нешта ніяк да Рудакоў не даедзем, - з лёгкім хваляваннем сама сабе сказала бабуля, што сядзела побач з хлопчыкам-інвалідам.

Той неадрыўна глядзеў у акно і нечакана гучна сказаў:

– Зараз нас абгоніць белы Мерседэс, а насустрач будзе рухацца сіні МАЗ з сіняй фурай!

Многія пасажыры ад нечага рабіць павярнулі галовы спачатку на хлопчыка, потым - да акон.

Міма аўтобуса бязгучна праплыў белы Мерседэс, потым з шумам мільгануў сіні МАЗ з вялікай фурай.

– Э-е-е, - павярнуўся да салона хударлявы і лысы малады чалавек, на каленях якога ляжаў уключаны ноўтбук.
– Міма гэтага павароту мы праязджалі! Чорт... Зараз будзе бярозка са зламанай вяршыняй справа!

Бярозка з'явілася як здзек.

– Што такое?
– раздаўся упэўнены асуджальны голас, якому хацелася падпарадкавацца і адказаць на пытанне, хоць ты нічога і не абавязаны адказваць.
– Што за... выбрыкі ў нас на трасе?

Гэта той самы дзелавы мужчына ажно ўзняўся ў сваім крэсле. Ён звяртаўся да вадзіцеля, але, было бачна, гатовы быў шукаць вінаватага і сярод пасажыраў.

Поделиться:
Популярные книги

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Рябиновая невеста

Зелинская Ляна
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Рябиновая невеста

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь