Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аўтобус

Гапееў Валерый

Шрифт:

– Але спыняцца пакрысе! Вельмі павольна, - папярэдзіў-прапанаваў мужчына з ноутбукам.
– Мы не ведаем, якая там фізіка поля...

– А што можа быць?
– нервова запытаўся нехта.

– Не ведаю, - шчыра прызнаўся малады чалавек.
– Мы патрапілі ў кольца часу, рухаючыся, мы застаёмся ў ім і рухаемся... Можа, мы і застаёмся тут толькі таму, што самі рухаемся...

– Ну, дык і выдатна, - усміхнуўся напружана мужчына ў касцюме.
– Ёсць шанс спыніцца - і вярнуцца ў свой час, ці не так?

Хлопец палыпаў вачыма, падумаў

і адказаў:

– Мабыць, ёсць... Усё, што ведалі пра час раней - толькі тэорыя ды гіпотэзы...

– Ну, тады я буду прытарможваць па трохі, - прыняў рашэнне вадзіцель.

Аўтобус сцішаў ход вельмі павольна, амаль незаўважна. Пасажыры ўпіліся позіркамі за вокны. Усё павольней і павольней рухаліся міма аўтобуса прыдарожныя кусты.

– Свеціцца! Сценка празрыстая!
– раздаўся адчайна-здзіўлены крык хлопчыка-інваліда.

У воклічах, якія імгненна запоўнілі салон пасля гэтага крыку, былі сабраныя разам і жах, і здзіўленне, і захапленне.

Было ад чаго: праз сценкі аўтобуса стала відаць шэрая лента бягучай дарогі.

– Газуй! Хуткасць давай!
– закрычаў мужчына ў касцюме да вадзіцеля, а той ужо і сам націснуў на газ, і матор узвыў, ірвануў наперад аўтобус.

– Божачка, што ж будзе, Божачка, выратуй, спыні гэта, - мармытала ззаду Антося нервовая жанчына.

І сам Антось адчуў, як страх сціскае яго свядомасць - рабілася млосна ад думкі, што і на самай справе ніколі не спыніцца іх аўтобусу. Ён стаў глядзець у акно, быццам там магла быць падказка.

– Нешта мы хутчэй ехаць сталі, - заўважыў Антось уголас, бо за акном кусты і дрэвы мільгалі надта ж часта.
– Напужалі вадзіцеля...

– Тут не напужаешся, - адгукнуўся вадзіцель са свайго месца, - Калі пад сабой дарогу пабачыш... Дарэчы, я дарогу бачыў праз самога сябе... Хто-небудзь яшчэ гэта заўважыў?

– Я таксама празрыстым пачаў быў рабіцца, - падаў голас хлопчык-інвалід.
– У мяне нага забалела, гляджу - а праз яе відаць крэсла, а праз крэсла - дарогу...

– Як нага забалела, унучак?
– спуджана выгукнула яго бабуля.
– У цябе ж паралізаваныя ножкі, не могуць яны балець...

– Балела, - настойліва адказаў хлопчык.
– І цяпер баліць...

Яго бабуля моўчкі прыкрыла рот рукой, глядзела на ногі ўнука, не адрываючыся.

– А на самай справе, чаму мы хутчэй едзем?
– адарваўся ад акна мужчына ў строгім касцюме.
– Такое адчуванне, больш за сто сорак...

– Ды не ж, - нервова адгукнуўся вадзіцель.
– Тыя ж 90 на спідометры... Не разумею я...

Загаварыў малады чалавек з ноутбукам, пачаў хрыпата, пракашляўся, пасля стаў казаць, хвалюючыся, быццам сам быў вінаваты ў тым, што адбывалася:

– Час пераходу мяняецца... ну, раней праз кожныя 10 хвілін мы вярталіся ў ранейшую кропку. А вось цяпер... праз 7... І толькі што - ужо праз 6...

– І пры чым тут рух аўтобуса?
– зацікавіўся нехта, не разумеючы.

– Ну, мы ж праязджаем пэўную адлегласць ад той кропкі... да мяжы кальца. За пэўны час. Цяпер час скараціўся,

а адлегласць тая ж...

– Дык мы хутка пралятаць дарогу будзем, - роблена рагатнуў вадзіцель, тут жа спытаўся сур'ёзна: - Калі час вяртання скарачаецца пастаянна, што будзе, калі дасягне нуля?

– Не ведаю, - паціснуў плячыма малады чалавек.
– Для нас час спыніцца. Але мы рухаемся... Значыць, для назіральніка збоку набудзем светлавую хуткасць...

– Нешта ты занадта па-вучонаму... З намі што будзе?

– Дык... Адкуль жа мне ведаць? Тэарэтычна фізічнае цела не можа мець такую хуткасць... Толькі поле...

– Станем полем? Што гэта значыць? Што з намі стане?
– нервовая напорыстасць дзелавога мужчыны ў строгім касцюме была нечаканай для маладога чалавека, ён спалохана уціснуўся ў крэсла.

– Не ведаю...

– Мы што, не вернемся?
– адчайна выгукнула нервовая жанчына за Антосем, і сам ён адчуў агідны халадок страху, што стаў запаўзаць у жывот.

– Чаму вас толькі вучаць!..

– Не крычыце на яго, - раптам устала з месца жанчына ў касцюме, якая назвалася ўрачом.
– Мы ўжо прыехалі...

– Куды прыехалі? Што значыць - ужо прыехалі?
– занерваваўся мужчына, які, гэта было відавочна, сам пачаў адчуваць прорву пад сабой і немагчымасць адыйсці ўбок ад гэтай прорвы.

– Вы хіба не зразумелі?
– жанчына павярнулася да салона.
– Ніхто не зразумеў ці не хоча зразумець?

– А што тут разумець? Час закручаны, поле нейкае... Дзе тут разбярэш, - буркнуў нехта.

– Тое мы павінны зразумець...
– Урач вытрымала паўзу, чакаючы большай увагі пасажыраў, хоць большай яна і не магла ўжо быць - усе погляды ад пачатку прагна скіроўваліся на таго, хто пачынаў нешта казаць.

– Што зразумець?
– умольна выгукнула нервовая жанчына, таксама ўзнялася са свайго месца.
– Мне сёння трэба патрапіць у Мінск. Трэба, разумееце? І я нічога больш не хачу разумець. Што я павінна яшчэ ведаць?

– Тое, што мы - там!
– жанчына паказала рукой у зад салона.
– Мы там, засталіся на дарозе, - сказала яна спакойна, але няўмольна, так, як можа казаць толькі ўрач.
– Не ведаю, згарэў наш аўтобус, ці не. Але той удар маланкі забіў нас усіх. Мы - мёртвыя! Мы ўсе па той бок жыцця. І мы не можам туды вярнуцца, не можам спыніцца. Нас ужо няма.

– Што-што?
– патрос галавой дзелавы мужчына.

– Тое! Вось вам і пекла і рай - вось такія яны. Вось такі той свет, пра які мы так імкнуліся даведацца. Мы - у гэтым свеце, у свеце мёртвых. І нам усім так ехаць. Бясконца ехаць. І везці бясконца свае мары, думкі, свой боль, свае расчараванні, свае надзеі. Вы не паспелі нешта ў тым жыцці - шкадуйце цяпер аб гэтым тут. Вы некага пакрыўдзілі там і не папрасілі прабачэння - шкадуйце тут. Бясконца шкадуйце. Мы не пастарэем, не памром ужо, двойчы не паміраюць. Мы тут - вечныя. І вечныя будуць тыя пачуцці, з якімі мы селі ў аўтобус. Некаму вечна любіць, некаму вечна ненавідзець...

Поделиться:
Популярные книги

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Рябиновая невеста

Зелинская Ляна
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Рябиновая невеста

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь