Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Гэта доўжылася ўжо чатыры хвiлiны. Значыць, ракета збочыла амаль на 45 градусаў. Цiкава.

Зоркi знерухомелi.

Карабель iшоў прамым курсам. Цяжар партабака, якi Пiркс усё яшчэ трымаў у руцэ, павялiчыўся.

Яны iшлi прамым курсам i набiралi хуткасць. Адразу ўсё стала зразумела. Яшчэ секунду Пiркс сядзеў нерухома, пасля ўстаў. Цяпер вага яго была большая. Шэравокая пасажырка зiрнула на яго.

– Што-небудзь здарылася?

– Нiчога асаблiвага.

– Але штосьцi змянiлася. Вы не адчуваеце?

– Дробязь. Крыху павялiчылася хуткасць, - сказаў ён.

Якраз

цяпер быў самы час распачынаць з ёй гаворку. Ён зiрнуў на яе. Колер валасоў не перашкаджаў. Яна была вельмi прыгожая.

Ён пайшоў наперад. Паскорыў крок. Жанчына, напэўна, падумала, што ён звар'яцеў. На сценах палубы красавалiся рознакаляровыя фрэскi. Праз дзверы з надпiсам "КАНЕЦ ПАЛУБЫ - ПАБОЧНЫМ УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ" ён выйшаў у доўгi пусты калiдор, якi пры святле лямпаў аддаваў металiчным бляскам. Замiльгалi шэрагi дзвярэй з нумарамi. Ён кiраваўся далей. Арыентаваўся на слых. Падняўся па сходках на паўпаверха i спынiўся ля другiх дзвярэй. Сталёвых.

"УВАХОД ТОЛЬКI ДЛЯ ЗОРНАГА ПЕРСАНАЛУ" - было напiсана на таблiчцы. Ого! Якiя прыгожыя назвы прыдумаў гэты "Трансгалактык"!

Дзверы былi без клямкi, яны адчынялiся спецыяльным ключом, якога ў Пiркса не было. Ён паднёс палец да носа. Секунду разважаў. I выстукаў марзянкай:

– Тап - тап - та-та-тап - тап - тап.

Ён чакаў каля хвiлiны. Дзверы адчынiлiся. Насуплены, пачырванелы твар з'явiўся ў шчылiне.

– Што вам патрэбна?

– Я пiлот патрульнай службы, - адказаў ён.

Дзверы адчынiлiся шырэй.

Ён увайшоў. Тут быў рэзервовы пульт кiравання - уздоўж адной сцяны была дублiруючая сiстэма кiравання ракетнымi рухавiкамi, якiя змянялi кiрунак. Насупраць - экраны аптычнага кантролю. Ля апаратаў стаяла некалькi крэслаў, усе яны зараз пуставалi. Адзiн невысокi аўтамат кантраляваў мiльгаценне лямпачак на пульце. На вузкiм столiку ля сцяны ў спецыяльных прыцiсках стаялi шклянкi, да паловы парожнiя. У паветры пахла свежазгатаванай кавай i нагрэтым пластыкам з ледзьве адчувальным дамешкам азону. Другiя дзверы былi прыадчыненыя. З-за iх быў чуваць слабы пiск умформера.

– SOS?
– спытаўся Пiркс у чалавека, якi адчынiў яму.

Гэта быў даволi таўсматы мужчына з крыху напухлай, нiбы ад флюса, шчакой. На валасах - след ад дугi слухавак. Ён быў у шэрай, на маланцы, напалову расшпiленай унiформе "Трансгалактыка". Сарочка вылезла са штаноў.

– Ага.

Мужчына нiбыта вагаўся.

– Вы з патруля?
– сказаў ён.

– З Базы. Лётаў два гады на трансуранавых арбiтах. Я навiгатар. Маё прозвiшча Пiркс.

Мужчына падаў яму руку.

– Мiндэл. Ядзершчык.

Не прамовiўшы больш нi слова, яны перайшлi ў iншае памяшканне. Гэта была радыёрубка прамой сувязi. Вельмi прасторная. Чалавек дзесяць акружалi галоўны перадатчык. Два радыётэлеграфiсты сядзелi са слухаўкамi на вушах - штосьцi няспынна пiсалi, апараты стукалi, пад падлогай папiсквала. Кантрольныя лямпы гарэлi на ўсiх сценах. Усё гэта было падобна на мiжгародную тэлефонную станцыю. Тэлеграфiсты амаль ляжалi на сваiх столiках-канторках. На iх былi толькi сарочкi i штаны. Твары iх блiшчалi ад поту, - адзiн быў бледны, другi, старэйшы, са шрамам на галаве,

меў такi выгляд, нiбыта нiчога не здарылася. Дужка слухавак падзяляла валасы, i шрам быў добра бачны. Два чалавекi сядзелi крышку ўбаку; Пiркс зiрнуў на iх i ў адным пазнаў камандора, альбо, як клiкалi яго тут - першага.

Яны былi крыху знаёмыя. Камандор "Тытана" быў невысокi, сiваваты, з маленькiм, невыразным тварам. Паклаўшы нагу на нагу, ён, здавалася, разглядваў насок чаравiка.

Пiркс цiхенька наблiзiўся да людзей, якiя стаялi ля тэлеграфiстаў, схiлiўся i пачаў чытаць праз плячо таго, што са шрамам:

"...шэсць васемнаццаць коска тры iду поўным ходам дайду восем нуль дванаццаць канец".

Тэлеграфiст падсунуў левай рукой бланк i працягваў няспынна запiсваць.

"Месяц Галоўны Альбатросу чатыры Марс працяжнiк Месяц кропка цi маеце пашкоджаннi кропка адказвайце Морзе кропка радыёфон не даходзiць кропка колькi гадзiн можаце пратрымацца на аварыйнай цязе кропка пеленгаваны дрэйф нуль шэсць коска дваццаць адзiн кропка прыём".

"Парыў два Марс працяжнiк Месяц Месяцу Галоўнаму кропка iду поўным ходам да Альбатроса сектар 64 кропка ў мяне перагрэўся рэактар кропка нягледзячы на гэта iду далей кропка знаходжуся шэсць нанапарсекаў ад пункта коска запеленгаванага SOS кропка канец".

Раптам другi радыётэлеграфiст, той, бледны, выцiснуў нейкi невыразны гук усе, хто стаяў, схiлiлiся над iм. Чалавек, якi ўпусцiў Пiркса, падаў камандору запоўненыя бланкi. Другi тэлеграфiст пiсаў:

"Альбатрос чатыры ўсiм кропка ляжу ў дрэйфе элiпс Т-341 сектар 65 кропка абшыўка корпуса трэскаецца далей кропка кармавыя пераборкi не вытрымлiваюць кропка аварыйная цяга рэактара нуль тры жэ кропка рэактар выходзiць з-пад кантролю кропка галоўная перагародка пашкоджана ў многiх месцах кропка пашкоджанне на трэцяй палубе павялiчваецца пад уплывам аварыйнай цягi кропка спрабую цэментаваць кропка пераводжу экiпаж у насавую частку кропка канец".

У радыётэлеграфiста трымцелi рукi, калi ён пiсаў. Адзiн з тых, хто стаяў побач, узяў яго за каўнер сарочкi, падняў, выпхнуў за дзверы, выйшаў сам, але праз хвiлiну вярнуўся i сеў на яго месца.

– У яго там брат, - патлумачыў ён, не звяртаючыся нi да каго.

Цяпер Пiркс схiлiўся над старшым радыётэлеграфiстам, якi нечакана пачаў пiсаць:

"Месяц Галоўны Альбатросу чатыры Марс працяжнiк Месяц кропка iдуць да вас Парыў з сектара 64 Тытан з сектара 67 Балiстычны восем з сектара 44 Кобальд сем нуль два з сектара 94 кропка цэментуйце перагародкi ў скафандрах за шчытамi пры павялiчаным цiску кропка паведамiце аварыйны дрэйф на гэты час кропка..."

Чалавек, якi замянiў маладога тэлеграфiста, гучна прамовiў: "Альбатрос!" i ўсе схiлiлiся над iм. Ён пiсаў:

"Альбатрос чатыры да ўсiх кропка аварыйны дрэйф не выяўлены кропка шпангоўты корпуса плавяцца кропка губляю паветра кропка экiпаж у скафандрах кропка машыннае аддзяленне залiтае цепланосьбiтам кропка шчыты прабiтыя кропка тэмпература ў рубцы 63 градусы першая прабоiна ў рубцы зацэментавана кропка залiвае галоўны перадатчык кропка цяпер буду трымаць сувязь толькi па радыёфоне кропка чакаем вас кропка канец".

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом