Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке)
Шрифт:

Неяк выдаўся зусiм тужлiвы для Агны дзень. Яна адзiнока засела ў пакоi, нават пляменнiкаў адправiла ад сябе. Пачаў бы хто лямантаваць "Гарым! Ратуйся!", дык i з ложа не ўстала б: што дымам удушыцца адразу, што тугой здушлiвай за доўгiя месяцы - адно i тое ж. Бяда да бяды цягнецца - Мiндоўг нiбыта такога яе бязвольнага стану чакаў. Увечары ўвайшоў да яе ў пакой, i яна адчула, што ён застанецца тут да ранку. Ён сеў побач яе, потым прылёг побач i пачаў песцiць i палез пад кашулю халоднай шурпатай рукой. Агна слухала ягонае дыханне, i было ёй усё роўна: у жонкi яе возьме, цi задушыць гэтымi шурпатымi рукамi, цi заб'е за абыякавасць да яго, толькi б нi пра што не пытаўся i нiякiх словаў ёй не казаў. Не клiкала яна яго, пэўна, падмануўся, думаючы, што Рэпiка i Руклю наўмысна ад сябе адаслала, каб ён прыйшоў. Вось i прыйшоў...

Стары князь - нядоўгiя ласкi. Ён заснуў, i яна хутка заснула, можа, раней, чым ён; пасярод ночы прачнулася, побач ляжыць цёплае расслабленае чужое цела. Яна павярнулася да сцяны, нудна было думаць, нашто яно ляжыць побач, а ранкам прачнулася -

не было каля яе сiвога мужа. I такое ўзнiкла ў яе пачуццё, што прыснiлася ёй непатрэбная князева любоў, не прыходзiў ён да яе, прымроiлася яшчэ адна жуда ў змроку ночы...

Так i старалася думаць, што бачыла страшны сон процi ранейшага, прарочага, пакуль не адчула, што цяжарная. З маладым мужам спала - нiчога ў лоне не завязвалася, а Мiндоўгава старэчае семя адразу пайшло ў рост... Звар'яцець можна ад такой бяды. Быццам атручаны камень засунуў ёй у чэрава ўдавец па сястры. Яна адчувала апальваючы цяжар гэтага каменю. Усе думкi былi гарачкавыя, нават у сне аддавалася жудой прысутнасць у целе ненавiснага семя. Узгадвала, як з Даўмонтам марыла пра сына: яна зацяжарыць, а ён будзе прыцiскаць вуха да жывата i слухаць рухi свайго дзiцяцi. Не давалася, не рос жывот. А цяпер надзьмецца, i будзе сядзець у iм маленькi Мiндоўг. Жонка князя Даўмонта зацяжарыла вырадкам князя Мiндоўга. I падзялiцца сваiм няшчасцем няма з кiм. Не крыкнеш князю - нашто мне твой вырадак? Нашто ён табе? Стары ваўкалак толькi ўзрадуецца. I баб не папросiш параiць - усiм раскажуць: у князевых сыноў неўзабаве будзе брацiк цi сястрычка. На ганьбу Даўмонту.

Трэба было пазбаўляцца ад каменю, якi ўзрастаў у чэраве. Ды дзе ўзяць зелле ў гэтым замку сярод чужых людзей, дзе ўсе адзiн у аднаго пад наглядам. Скажы хоць выпадкам адно слова - "каноплi", i адкрыецца, што носiць князеў падарунак ды хоча вытруцiць. Варту прыставяць пiльнаваць, каб не вытруцiла вырадка. Паверыўшы сэрцу, Агна папрасiла Астапа прынесцi ёй патрэбнае зелле. Той некалькi хвiлiнаў моўчкi ўглядаўся ёй у вочы: позiрк у яго быў пранiклiвы, быццам ён намагаўся ацанiць, цi вартая яна выратавання i ягонай дапамогi. Нарэшце ён сказаў: "Ты хоць разумееш: калi князь дазнаецца - мне галаву знясуць!" - "Не дазнаецца! Клянуся!" - абяцала Агна, i ён паверыў ёй.

Цяпер яна гаспадарыла ў паварнi, каб заварваць выратавальную для сваёй годнасцi атруту. Праз тры тыднi ў лазнi, раптам схапiў жывот невыносны боль, быццам агонь там запалiўся, i пацякла з улоння кроў. Проста на палок вылiлася тое, што магло стаць яшчэ адным Мiндоўгавым наступнiкам. "Перапарылася" тлумачылi чаляднiцы выкiдыш, i засталося для ўсiх таямнiцай: жадала яна выкiнуць цi хацела насiць. Можа, i хацела, ды не пашчасцiла, i ў такiм выглядзе давядзе пагалоска яе бяду да князя Даўмонта. I Мiндоўг будзе гэтак думаць. Яму даспадобы: не хацела - адно, не пашчасцiла - другое. Не пашчасцiла - трэба паўтарыць, каб быў вынiк.

Ён прыйшоў шчаслiвiць, калi Агна ачуняла. Перад народам, калi апрануты ў кальчугу, апяразаны мечам, пакрыты шлемам ды футравай апанчой - грозны князь Мiндоўг, проста як той Пярун з неба сыйшоўшы, а пераступiў парог для любовi на плячах старая свiтка, кашуля паяском падперазаная, кудлы, хоць i прычасаныя, вiсяць павуцiннем - дамавiк. За печчу сядзець, цвыркуна слухаць, а ён гвалтаваць прыцягнуўся. Смешна глядзець на яго.

– Здарылася нешта, Мiндоўг?
– спытала яна.

– Рэдка бачымся, - адказаў князь.

– А нашто нам часцей бачыцца?

– Ну, трэба, вiдаць, - лагодна, сказаў Мiндоўг.
– Ты - жонка, я - муж!

– Ты - муж, я - жонка?
– пасмiхнулася Агна, агледзела князя халодным позiркам з галавы да ног, i здалося ёй, што стаiць за плячыма Мiндоўга шызаваты цень. Гэта Мерцва ўжо па пятах яго ходзiць, здагадалася яна радасна. А ён не бачыць, няма на княжай патылiцы трэцяга вока. Памрэ хутка князь, а вось клапоцiцца, хоча ёй незабыўны дарунак на ўсё жыццё пакiнуць. Сапраўдны гаспадар: памiраць збiраецца, а жыта сее. Хоць бы падумаў, куды ёй пайсцi з такiм плёнам пасля ягонае смерцi.

– Ведаеш, Мiндоўг, - яна вырашыла гаварыць князю шчыра, - згулялi мы адно сабачае вяселле - хопiць на мой век. Ты мне не муж, я тваёй жонкай быць не хачу. Толькi калi гвалтам возьмеш. Паклiч сваiх кметаў, няхай за рукi, за ногi трымаюць, тады кладзiся на мяне, рабi дзiця. Iнакш - не.

Яна бачыла, што гэтыя словы яго раз'юшылi. Ды што ён мог - накiнуцца на яе з кулакамi, паклiкаць чэлядзь, загадаць "трымайце маю жонку за рукi, за ногi, буду дзiця рабiць", каб навечна стаць пасмешышчам для слуг i дружыны.

– Паасобку - дык паасобку, - перадужаў гнеў князь.

Ён узяў з палацяў i кiнуў на лаўку воўчую шкуру, лёг i накрыўся свiткай. Яна адчувала, што ён не спiць. "Вось i добра, не спi!
– падумала яна - Лепш па розных кутах ляжаць, як дзед i ўнучка. Памерзне на лаўцы, адляжыць спiну, не хутка зноў прыйдзе. Не трэба будзе атруту глытаць". Супакоеная сваёй малой перамогай, яна хутка заснула.

Назаўтра Агна зноў паклiкала да сябе Рэпiка i Руклю. Яны спалi над ёй, на палацях. Калi гасiлi лучыну, яна расказвала пляменнiкам, якiя ў iх былi дзед i бабка па мацi, якi быў у дзеда двор, як плавалi яе браты ў Зэльве, на беразе якой стаяла iх княжае гарадзiшча. Асаблiва падабалася Руклю i Рэпiку слухаць паданнi пра бiтвы яцвягаў з мазурамi i русiнамi. Да ранку былi гатовыя не спаць, просячы ўсё новых апавядаў; у суцяшэнне сiрацiнам Агна выдумляла пра далёкiя паходы, удачлiвыя наезды прадзеда, пра смерць iх дзеда i бабкi ў бiтве з мазурамi два гады

таму. Мазураў наехала безлiч, яцвягаў на гарадзiшчы была жменька, стрэлы ў iх скончылiся, мечы затупiлiся, але нiхто меч не кiнуў, у палон не пайшоў - не прынята ў яцвягаў здавацца на варожую ласку. Калi яцвяг у палоне - значыць, параненым узялi цi нейкай хiтрасцю. А калi яцвяжку возьмуць гвалтам, яна дзiця ад гвалтаўнiка кiдае ў дрыгву. Шкада, што вы дзеда з бабкай не памятаеце, казала Агна. Яны вас бачылi: вы з мацi месяц на гарадзiшчы ў нас жылi, калi вайна была, а ваш бацька з валынянамi бiўся. Вы ў кашулях па хаце поўзалi, я цябе, Рэпiк, хадзiць вучыла. Калi б не той мазурскi наезд, можна было б дзеда i бабку наведаць, а цяпер там кастрышча i пустэча. Яна прыгадала некалькi песень, якiя спявалi бацька i дружына на застоллях, i напявала iх пляменнiкам... I гэта ўсё, што яна магла зрабiць для сыноў сваёй сястры. Няўжо дзеля такой драбязы, думала яна, князь Мiндоўг зламаў маё жыццё, сапхнуў мяне ў вiр i навёў на сябе i сваiх дзетак цень смерцi?

13

Мiндоўг, чуючы соннае дыханне Агны, узгадваў гады, пражытыя з яе сястрой. Ва ўспамiнах дзесяць гадоў iхнага жыцця асвятлялiся радасцю. Можа першыя месяцы, прызнаваўся ён сабе, былi не надта шчаслiвыя: яна прызвычайвалася да яго пасля Вiшымунта, плакала па начах, выплакваючы з душы свайго забiтага мужа. А выплакаўшы, зразумела: памяць - не жыццё, памяць - гэта ценi. Ты тут, з жывымi, а дзе памерлыя, дзе забiтыя, дзе iхныя ценi - невядома, не памацаеш iх, не абдымеш. Жывеш - значыць прымай тое, што бачыш, змянi тое, што можаш змянiць, трывай тое, што змянiць няздольны. Яна прыняла яго i стала пяшчотнаю жонкай, гаспадыняй замка, разумнай дарадчыцай. Яны перажылi вайну, голад i прагу пры аблогах, паразы i здрады, i перамаглi, i яна нарадзiла яму сыноў, i кахала яго. Разам з iм яна хрысцiлася, разам яны хрысцiлi сваiх дзетак. Рэпiк i Рукля i зараз носяць на грудзях крыжыкi, якiя яна трымала ў сваiх руках. Яна любiла называць сыноў iх хрысцiянскiмi iмёнамi - Генрык i Андрэй. Марта нiколi не забывалася на той дзень. Ён здаваўся ёй найшчаслiвым, мо таму, што ў той дзень яна аддалiлася ад сваёй мiнуўшчыны. Нiбыта яны перакрочылi мяжу ў новы свет, дзе былi iншыя звычаi, iншыя святы, iншыя людзi. У сведках стаялi лiвонскi магiстр Андрэй Сцiрланд i ягоны аддзел крыжакоў, i тысячы тутэйшага народа глядзелi, як ордэнскi святар Хрысцiян пырскаў на iх вадой, надзяваў крыжы, казаў i пяяў на таямнiчай касцёльнай мове. I Марта была радасная, i ён быў радасны, бо дзякуючы гэтым крыжыкам на грудзях, Данiла Галiцкi страцiў лiвонскую дапамогу ў той жорсткай вайне. А праз два гады яны з Мартай былi шчаслiвыя, калi на дазвол рымскага папы магiстр Лiвонii загадаў зрабiць для iх залатыя, аздобленыя каменьчыкамi каралеўскiя кароны. Крыжакi прывезлi iх у Наваградак i бiскуп Генрых усклаў яму i Марце на галовы гэтыя адзнакi ўлады, а ўслед ён атрымаў каралеўскi меч, пярсцёнак i прызнаны ўсiмi герб - вершнiка з узнятым мечам. Ён стаў наваградскi кароль, яна наваградская каралева, сапраўдная каралева, якая ўмела прадбачыць у будучынi вынiкi бягучага дня. Не ён прыдумаў, гэта яна яму падказала дамагацца падпарадкавання царквы на Лiтве рымскаму папе, а не бiскупу з Рыгi, каб стаяць з немцамi нароўнi, а не нiжэй. Калi яшчэ паспрабуе хто-небудзь стаць тут каралём i каралевай! Можа нiколi i нiхто. Калi тут зноў будзе рымская царква! Можа i будзе, бо зямля ўжо ахрышчаная, i праз тысячу гадоў не забудуцца, што гэта Мiндоўг быў хрысцiцелем Наваградскага княства i Лiтвы. Дарэмна ён не паслухаўся Марты i расхрысцiўся. Чым з немцамi ваяваць, прасцей было б перабiць князёў - i сваiх, i яцвяжскiх, i прускiх. Сабраць на раду, i каля вогнiшча ахова пасекла б усiх мечамi раз i назаўсёды. Не насмелiўся бонду сваяцкай крывi спусцiць у раку. Пабаяўся ад iх пазбавiцца - бойся, што яны цябе заб'юць. Было б ужо вялiзнае каралеўства; можа, i Марту, калi б засталася б яна з каронай, абышла б бокам кашчавая Мерцва.

Нiчога гэтага не перажыць побач яго Агне, а яму з ёй. Не хрысцiцца iм разам у нямецкую веру, не прымаць паслоў з Рыма, не ўцякаць ад забойцаў i не спадзявацца на ўдачу. Усё гэта было, не паўторыцца, бо ён пераможца, яму не трэба болей падманваць крыжакоў, хрысцiцца ў iхную веру, прасiць у папы карону i тытул. Ён гэта зведаў. А яна мала зведала, ды i не было дзе i з кiм. Навучыла мацi гатаваць, прасцi i марыць пра дзiця для князя - уся жаночая навука. Яна падобная на сястру, але яны розныя, як золак i прыцемкi. Агна яшчэ доўга будзе дзьмуць на вугольчык сваёй крыўды, сваёй памяцi пра Даўмонта, толькi таму, што той малады, а ён, Мiндоўг, сiвы. Так вядзецца - маладыя не любiць старых. Ён сам у маладыя гады не любiў старых: прайшоў жыццё сваiм шляхам, не перашкаджай iншым iсцi сваiм... Але ў сэрцы сцiхае боль разлукi з Мартай, калi Агна побач, калi ён бачыць яе, чуе яе голас, яе дыханне - такое ж як у Марты. Яна хоча застацца толькi цёткай для пляменнiкаў, а жонкай быць не хоча. Няхай. Сiлком любы не будзеш. Нiчога яна пра княскае жыццё не разумее. Пакуль дзiцяцi баба не мае, розум у яе дзявоцкi - пра пустое марыць, сама сабою зачараваная. Маладая ваўчыца таксама ваўку ўсмiхаецца, хвастом перад iм круцiць, а як вывадак з'явiцца i галодныя шчанюкi заскавычуць - нiякiх гульняў, сама мужа свайго з логавiшча гонiць на паляванне: разбойнiчай, патрапь у аўчарню, забi, кармi. Дзеўка аб прыгожым хлопцу сумуе, баба з дзецьмi - аб надзейным здабытчыку i абаронцу. У цётках сядзець - няшмат розуму трэба. Каму будзе патрэбная цётка, калi пляменнiкi падрастуць? Куды пойдзе? У якое запечча? Марта разумела сiлу ўлады. Нарадзiлася б князем, усiх бы, пэўна, да рукi сваёй прыбрала. А ў сястры сэрца мягкае, чуллiвая. Ды што з чуллiвай княгiнi - адно вочы мокрыя, нецiкава...

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора