Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— Як там спяваецца ў песні пра нябожчыка, які з’явіўся да нявесты, а, доктар? «А што, калі ўсё разваліцца? Тады з костак булён зварыцца!». На шчасце, жанчыны аддаюць перавагу жывым героям перад мёртвымі. Ці не праўда, пані Лёднік? Я ніколі нічога не меў супраць удоваў. Удава — гэта яшчэ лепш, чым цнатліўка, яна жанчына дасведчаная, цэніць мужчынскую ласку…

Лёднік раз’ятрана кінуўся на Ватмана, на падлогу абрынуўся закрануты бясцэнны фаліянт. На скураную вокладку зараз жа наступіў бот найміта, а доктар адляцеў назад з парэзаным рукавом, на якім праступіла чырвань.

— Бутрым! Паходня! — ускрыкнула Саламея, але ні Лёднік,

ні Пранціш не змаглі перашкодзіць белавалосаму наблізіцца да апошняй паходні і таксама зваліць яе на падлогу.

Цяпер пакой асвятляўся толькі дрогкім агеньчыкам свечкі ў ліхтары, які ахоўвала Саламея. Палачанка адыйшлася ў кут і ліхаманкава запальвала яшчэ адну свечку, разумеючы, што застацца ў цемры азначае пагібель. Пранціш заўважыў, што куфэрак з рамфеяй пані Лёднік прыхапіла з сабой, цяпер ён стаяў побач з ліхтаром на паліцы, каля фаліянтаў. Вырвіч у мітульзе апошніх хвіляў так для сябе і не вырашыў, чаго хоча ён сам — уручыць святыню Паланэі Багінскай ці паспрыяць, каб яна засталася ахоўваць нябачнай моцай горад, а разам і ўсю Беларусь? Як больш годна ўчыніць для шляхціца?

— Пачакай мяне яшчэ трохі, вядзьмарачка, зараз толькі расчышчу дарогу, а то накідана тут нейкіх карчоў з калючкамі, — бадзёра прамаўляў Ватман, які нават не задыхаўся. — Запэўніваю, мы з табой паразумеемся. Доктар твой — зануда, іртутнай парай паедзены, а я — вясёлы… Смелых жанчын люблю.

І падбіў нагой непадымны дубовы стол, які з глухім стукам паваліўся. «Карчы з калючкамі», гэта значыць, Пранціш з Лёднікам, разляцеліся ўбакі, спрабуючы ўнікнуць удару чакану, які мог бы, напэўна, не толькі чэрап, але і сцяну прабіць. Шабля Лёдніка мільгала так, што здавалася срэбным туманам, яе абрысы расплываліся. Але да Ватмана ён змог дастаць толькі раз, падрапаўшы таму шчаку, чаго гігант нібы не заўважыў. Вырвіч пачынаў думаць пра срэбныя кулі і асінавыя калы, з якімі належыць хадзіць на ваўкалакаў. А тут яшчэ Гіпацэнтаўр, сустрэўшыся з чаканам, адляцеў убок, і лязгат старой сталі аб камяні падаўся шкаляру пахавальным звонам. Лёднік зараз жа захінуў былога гаспадара:

— Адступай да Саламеі!

Ні пісталетаў, ні нажа… Пранціш з адчаем глядзеў, як Лёднік крок за крокам ідзе назад пад націскам Ватмана. Дабрацца да Гіпацэнтаўра, які найміт адшпурнуў нагой далёка да выхаду? Саламея прыціскала да сэрца маленькі нож, ашчаджаны ад дагляду, яе вочы гарэлі рашучасцю і болем. Вырвіч не сумняваўся, што яна думае зрабіць, калі ейны муж загіне. Шкаляр схапіў свечку, якую Саламея, запаліўшы, прымацавала на левую паліцу, і ўскочыў на не перавернуты яшчэ стол:

— Гэй, самазваны барон!

Ватман кінуў лянівы позірк і злосна вылаяўся: Пранціш трымаў над агеньчыкам свечкі клубок Івана Рэніча. Канец вяроўкі ўжо аблізвала полымя.

— Ну што, застанемся тут усе разам? Як кажуць, ні вашым, ні нашым!

Ватман апусціў зброю, ягоны шырокі твар перакрывіўся ўсмешкай.

— Дарэмна я дазволіў пажыць вам гэтыя лішнія хвілі. Ты, значыць, гатовы памерці, шкаляр?

— Сапраўдны шляхціц заўсёды гатовы да смерці! — выкрыкнуў Вырвіч, і агеньчык падняўся па вяроўцы вышэй. — Нармальная кампанія, святое месца, добрая бойка… Памірайма, панове!

Лёднік абцёр рукавом пот і кроў з ілба, да якога прыліплі зблытаныя цёмныя валасы.

— Ватман, прапаную дамову… Без вяроўкі ты не пройдзеш лабірынт. Няхай жанчына і хлопец выйдуць адсюль, а тут застанемся я, ты і рамфея. Пакладземся

на Божы суд.

— Я таксама застануся! — выкрыкнуў Вырвіч, не даючы вяроўцы разгарацца, але трымаючы клубок у небяспечнай блізкасці ад агню.

Барон зарагатаў.

— Ды мне ўсё адно, у якой чарговасці вас забіваць. Лабірынт — гэта сур’ёзна, магу заблукаць… Але магу і выбрацца, памяць у мяне добрая. Жанчыну я і так вазьму сабе жывою, хоча яна гэтага ці не. Апусці, апусці свой ножычак, мая красунька, а то парэжашся!

— У абмен на мяне ты таксама не пакінеш у спакоі рамфею і іх? — горка прагаварыла Саламея.

— Які тут можа быць гандаль? — удавана абражана прамовіў Ватман. — Каханнем не гандлююць, мая пані, яго заваёўваюць! А ваша чароўная дзіда — гэта проста мая работа. Герман Ватман славіцца тым, што заўсёды выконвае даручэнні.

— Часткай твайго даручэння было забіць мяне і Вырвіча, як толькі знойдзем рамфею? — удакладніў Лёднік, які стаяў у падманліва расслабленай паставе, апусціўшы шаблю, але гэта быў спакой змяі, што звярнулася лянівымі кольцамі і ў любое імгненне кінецца на ворага чорнай маланкай. Ватман па-блазенску развёў рукамі.

— Праца ёсць праца, дружа.

— Саламея, ты чуеш? — нечакана пераможна прагаварыў Лёднік. — Ты вольная ад свайго слова, любая!

Найміт пагардліва хмыкнуў:

— Ну што ж, тады жарты скончыліся. Рыхтуйся, доктар, першым будзеш у смерці на блінах, тварына ты слізкая.

Але першым аказаўся акаваны жалезнымі палосамі фаліянт, які Вырвіч трапна шпурнуў у галаву найміта. Што-што, а шпурляцца шкаляр умеў дасканала. Кнігі легендарнай полацкай бібліятэкі, гэтыя змясцілішчы вышэйшай мудрасці і цнотаў, паважныя і самавітыя, ляцелі, як найлепшыя снарады, тым больш запас іх быў салідны. Ляцеў магутны «Codex Sinaitikus», адчайна ўзмахвалі пергаментнымі крыламі «Месяцаслоў» і «Жыццяпіс святой Феўроніі», са свістам працінала паветра кранальная гісторыя пра Трышчана і Іжоту… Ватман зарычэў, кроў з рассечанага брыва залівала ягоныя ваўкалацкія вочы. Шабля Лёдніка ўдарыла яго ў бок, праўда, доктар зараз жа сам атрымаў чаканам па плячы і перакінуў шаблю з правай, знямелай ад болю, рукі ў левую.

Раптам пачуўся каменны скрыгат.

— Хочаш выканаць сваю працу, Ватман? — голас Саламеі пачуўся з супрацьлеглага канца пакою, ля выхаду, які зноў быў адчынены. Жанчына у адной руцэ трымала ліхтар, у другой падымала кавалак металу, перацягнуты срэбным дротам. — Прабач мяне, Госпадзе! — і палезла ў вузкі ход. Ватман адкінуў Лёдніка адным ударам чакану, так, што той стукнуўся галавой аб паліцу, і пабег за Саламеяй.

У пакоі запанавала цемра, у якой згасала чырвонае вока паваленай свечкі і дагараў клубок Івана Рэніча. Шкаляр падняў свечку, якая, на шчасце, разгарэлася зноў, і пабег да доктара. Лёднік ляжаў на падлозе ніцма, ля ягонай левай скроні нацякала цёмная лужынка.

— Бутрым… Чуеш, Бутрым, ты жывы?

І разумеў, што пытаецца дарэмна, зброя ў руках Ватмана хібаў не давала. Шкаляр паставіў свечку, дрыжачымі рукамі перакуліў цела. Цела глыбока ўздыхнула і стрымана застагнала.

— Жывы!

— Часткова.

Бутрым з цяжкасцю сеў, патрос галавой, абцёр з твару кроў.

— Паспеў вывернуцца ў апошні момант. Я ж тварына слізкая… Хаця пару рэбраў Герман мне зламаў. Ён дзе?

— Пайшоў за Саламеяй.

Лёднік узняўся, абапёршыся на шаблю, пастаяў, апусціўшы галаву, каб разамгліўся туман.

Поделиться:
Популярные книги

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая