Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

I тут ён успомнiў пра настаўнiка. Калi Марыя-Луiза адчынiла сваю краму i патрацiла на гэта шмат часу, каб зарабiць грошай, то яна, напэўна, ужо не вернецца назад. Але раз у яе свая крама, то яна мусiць працаваць там дапазна, i Кантэн не застане яе цяпер на кватэры. Гэта думка крыху ўзлавала яго. Вiдаць, давядзецца пачакаць. Тут ён успомнiў пра кансьержку. Кансьержкi належаць да такога тыпу жанчын, якiя ўсё ведаюць. Яны заўсёды цiкавяцца сваiмi пастаяльцамi. Кансьержка павiнна ведаць адрас крамы. Кантэн па-сапраўднаму ўхапiўся за краму. Для яго яна ўжо iснавала. Яму цяжка было ўявiць сабе якi-небудзь салон, аднак гэту

краму ён добра ўяўляў. Яна здавалася яму невялiчкай, цёплай. Там не надта моцна пахла духамi i працавала адна Марыя-Луiза. Ён бачыў яе вельмi ветлiвай з пакупнiкамi, спрытнай i ўлюблёнай у сваю справу. Доўгi час гэта прафесiя здавалася яму смешнай i непатрэбнай, сёння ён думаў пра яе iнакш.

Кантэн пачаў прыглядацца да вiтрын, спадзеючыся ўбачыць дзверы з яе прозвiшчам. На вулiцы Рэспублiкi палiцэйскi растлумачыў яму, дзе знаходзiцца вулiца Сухога Дрэва. Гэтыя дзве вулiцы перакрыжоўвалiся. Тут ён успомнiў, як Марыя-Луiза тлумачыла, што яе кватэра знаходзiцца непадалёку ад салона Раберцi. Кантэн жа iшоў па паралельнай вулiцы. Яна была шырэйшая, i на ёй рух быў большы.

Уздоўж ходнiкаў стаялi ўпрыгожаныя мноствам рознакаляровых лямпачак елкi. Сама высокая елка была ўстаноўлена на плошчы, ля помнiка. Побач з ёю быў падвешаны на вялiкiм трыножнiку пузаты кацёл. Адны прахожыя кiдалi ў яго грошы, другiя падыходзiлi з пакункамi i складалi iх побач з катлом. Тут жа падскоквала на месцы i бесперапынна трэсла званочкам жанчына, апранутая ў блакiтную форму Армii выратавання.

Некалькi разоў Кантэна штурхалi маладыя людзi, якiя снавалi туды-сюды гуртамi i моцна крычалi. Калi яны iшлi насустрач, людзi старэйшага ўзросту саступалi iм дарогу, i гэта нiкога не здзiўляла.

Кантэн перастаў глядзець на вiтрыны. Ён добра разумеў, што Марыя-Луiза не можа ўладкавацца на гэткай вулiцы. Цяпер ён больш узiраўся ў твары дзяўчат, аднак нiводны твар не быў падобны да твару Марыi-Луiзы. Ён патрацiў нямала часу, пакуль выйшаў на патрэбную вулiцу. Дом, у якiм жыла дачка, знайшоў адразу.

Калiдор быў даволi шырокi, цёмны, але чысты i без пахаў. Пакой кансьержкi знаходзiўся на антрэсолях. Шкло на дзвярах закрывалi фiранкi. У спiсе кватарантаў ён прачытаў: "Кантэн, пяты паверх, злева". Нейкi момант ён вагаўся, пастукаць да кансьержкi цi не, потым стаў павольна падымацца па прыступках. Стары не прывык да шматпавярховых дамоў, таму адразу задыхаўся i спацеў.

Кантэн звярнуў увагу на тое, што на кожнай лесвiчнай пляцоўцы было па двое дзвярэй. На пятым жа паверсе пляцоўка была шырэйшая, i ад яе разыходзiлiся ў бакi два калiдоры. У гэтыя калiдоры выходзiла з дзесятак аднолькавых дзвярэй. Кантэн стараўся крочыць як мага цiшэй, але гэта было немагчыма з-за плiтачнай падлогi, на якой многiя плiткi не трымалiся i грукацелi, калi стары наступаў на iх. На кожных дзвярах было прозвiшча, надрукаванае аднолькавай шэрай фарбай, на некаторых вiсела вiзiтная картка. Кантэн адшукаў вiзiтную картку Марыi-Луiзы, якая была прымацавана чатырма кнопкамi да апошнiх дзвярэй, з левага боку калiдора. Сэрца ў Кантэна моцна бiлася, i ён падумаў, што гэта ад таго, што ён вельмi шпарка падымаўся па гэтай праклятай лесвiцы. Счакаўшы некалькi хвiлiн, ён пастукаўся ў дзверы. Нiхто не адказаў. Кантэн уздыхнуў. Дарма ён падымаўся сюды, трэба было спачатку папытацца ў кансьержкi, цi дома Марыя-Луiза.

Ён вярнуўся на лесвiчную пляцоўку, i

тут яму прыйшла ў галаву думка, што можна пачакаць Марыю-Луiзу, седзячы на прыступках. Было не холадна, будынак здаваўся пустым. Схiлiўшы галаву да парэнчаў, Кантэн стаў слухаць гукi, якiя даносiлiся знiзу. Па радыё перадавалi музыку. Гучала пяшчотная мелодыя, якую стары слухаў з асалодай.

Ён ужо наважыў застацца тут, як у адным калiдоры грукнулi дзверы. Кантэн падумаў, што яго могуць убачыць на прыступках i гэта будзе непрыемна Марыi-Луiзе. ён уздыхнуў i пайшоў унiз.

Як толькi Кантэн пастукаў, шкляныя дзверы адчынiлiся. Кансьержка была даволi моцнай жанчынай з ацёклым i насупленым тварам.

– Што трэба?
– спыталася.

– Мадэмуазель Кантэн...

– На пятым паверсе злева, у канцы калiдора. Там напiсана.

Яна паказала рукою на спiс кватарантаў.

– Я ведаю, - сказаў ён, - я падымаўся, але там нiкога няма.

– Вядома, у гэткi час!

Жанчына адказвала суха, трымаючы за спiною ручку прачыненых дзвярэй. За шклом паказалася дзiця, якое з цiкавасцю глядзела на Кантэна. Яно было цёмнаскурае, кучаравыя валасы ажно да вачэй.

– Вы можаце сказаць мне, дзе яна працуе?
– спытаўся Кантэн.

– Дзе яна працуе?

Кансьержка коратка засмяялася i зрабiла падбародкам невыразны рух, быццам паказваючы на вулiцу. Кантэн ледзь вытрымаў яе позiрк.

– Мой бедны месьё, гэта трэба пытацца не ў мяне.

– А вы можаце мне сказаць, а якой гадзiне яна вернецца?

Усмешка знiкла з твару жанчыны. Яна рэзка апусцiла галаву, адразу стаў добра бачны яе трайны падбародак. Быццам пакрыўджаная гэтым пытаннем, яна груба адказала:

– Ну, ведаеце, я вам не цешча, каб ведаць яе прыватнае жыццё. Адно скажу, прыходзьце ранiцай. Толькi не вельмi рана. Апоўднi так.

– Апоўднi?

– Ага, апоўднi якраз добра будзе.

– I вы сапраўды не можаце мне сказаць...

– Абсалютна нiчога. Магу нешта перадаць, на тое i сяджу.

Яна паказала пальцам на пакунак, якi Кантэн трымаў пад пахай.

– Не, дзякую, - адказаў ён.

Кансьержка ўжо хацела пайсцi, i Кантэн спытаўся амаль з маленнем яшчэ раз:

– Вы сапраўды не ведаеце, калi яна можа вярнуцца?

– Не раней чым а першай цi а другой гадзiне.

Яна пiхнула дзверы i пайшла на кухню, з якой iшоў смачны пах супу з гароднiны.

Кантэн нерухома стаяў на месцы. Дзверы зачынiлiся, потым знiк твар дзiцяцi. Фiранка апусцiлася, i толькi на шкле засталася пляма, якая паступова рабiлася ўсё меншай.

Вiдаць, малое гуляла за гэтымi дзвярыма, бо фiранка зноў паварушылася. Гледзячы ў нiкуды, Кантэн паступова засяродзiўся на сваiх думках. Ён добрую хвiлiну стаяў так, пасля выйшаў на вулiцу.

11

Выйшаўшы з дому, Кантэн паглядзеў направа, у бок вулiцы Рэспублiкi. Натоўп на ходнiках, абстаўленых навагоднiмi елкамi, быў такi ж тлумны. У супрацьлеглым канцы вулiца Сухога Дрэва, наадварот, хавалася ў безжыццёвым начным змроку. Кантэн пайшоў насустрач гэтаму холаду i гэтай цемры.

Ён павольна крочыў, ступаючы то па вузкiх ходнiках, то па слiзкай маставой. Там, дзе была гразь, цяпер было цвёрда, бо ўжо браўся мароз. Маставая ажно блiшчала ад лёду. Некалькi разоў Кантэн ледзь не павалiўся. Ён адчуваў сябе нязграбным, крокi былi няўпэўненыя.

Поделиться:
Популярные книги

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3