Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

На калiшнiм хутары Лазоўскага, якi так добра ведаў Янук, цяпер пасьвiлiся вясковыя каровы. Некаторыя лiтоўскiя сяляне карысталi з надыходу новае ўлады, выганялi туды свой статак. А ў хаце Лазоўскага жыў калiшнi ягоны парабок Яўхiм. Падчас савецкае акупацыi хутар быў далучаны да лiпавiцкага саўгасу.

Дзесь далёка, над Слабадой, пачуўся гул. Вiдаць, там яшчэ сядзелi й адтуль падымалiся нямецкiя самалёты, хоць цяпер ужо куды радзей. Янук ужо бег гасьцiнцам i спасьцярог, што жоўтая, у краскi, хутка схавалася на ўзьлесьсi Гаравацкае пушчы. Цяпер трэба было як мага сьпяшыць, каб ня страцiць з вока Шпуньцiхi ў вялiзным лесе. Iшоў у сьлед жанчыне, асьцерагаючыся.

Там дзе гасьцiнец бег проста, чакаў пакуль схаваецца яна за паваротам, тады сьпяшыў, бегучы побач гасьцiнцу, каб найскарэй дабегчы да наступнага павароту. Янук ведаў гэты гасьцiнец даволi добра, хоць ня так, як тую ўходжаную сьцежку, якую школьнымi гадамi ў Гацях пазнаў — кажную драбнiцу, кажны папярэчны корань патарчаку, кожны куст цi камень.

Дайшоў да месца, дзе вузкая лясная дарога перацiнала гасьцiнец. Гэтта стаяў нявысокi прыдарожны крыж. Крыху, вiдаць, падгнiў, пахiлiўся, зялёным мохам абрасла ягоная драўляная шапка-дах. Пачарнела нейкiм мясцовым разьбяром выразаная выразаная з дрэва фiгурка Збавiцеля з абсохлым вянком васiлькоў на галаве. Адломаная левая рука зьвiсала зь iржавага цьвiка.

Дзесь у верхавiне сухастоiны грукаў дзяцел. Спынiўшыся ля крыжа, Янук мяркаваў, цi перажагнацца, але паднятая напалову правая рука апусьцiлася, вочы прабеглi па простым гасьцiнцы i ў iх паказалася рашчараваньне. Дзесьцi зьнiкла жоўтая, у чырвоныя краскi, хустка. Ня вiдаць яе было i ў пралётах да паваротаў лясное дарогi. Ня ведаючы, куды кiнуцца, затурбаваны не на жарты Янук топаў на месцы, войстра ўзiраючыся ў фiгурку Збавiцеля, быццам адтуль адказу чакаў. I чаму-ж не падумаў ён пра гэта скрыжаваньне? Куды цяпер кiнуцца? Як мага сiлаў падбег ён у правы бок, паўзiраўся, пастаяў i зараз-жа рынуўся ў левы бок. Засопшыся, вярнуўся на скрыжаваньне, разважаў што рабiць далей. Не магла-ж Шпуньцiха гэтак скора прайсьцi даўгога й роўнага пралёту гасьцiнцу наперад. Значыцца пайшла налева або направа. Але куды?

10

— Ну й што? Згубiў разiнька?

Голас пачуўся ззаду. Юнак крута павярнуўся. Перад iм стаяў у цэлай сваей, заўсёды нейкай загадкавай прастаце, зь лёгкай усьмешачкай на твары, незаменны Антось Дзяркач.

— Як? — пачаў Янук. I ня ведаў што далей сказаць. Чыраваньню налiўся твар, млоснасьць гнула калены. — Як, ты тут? — знайшоў нарэшце язык.

Галоўны лiтоўскi дзяцюк стаяў перад iм i ўсьмiхаўся, а ўсьмешка кпiла зь Янука. Быццам гэта ня той самы чалавек, што кагадзе так пасяброўску прасiў юнака памагчы яму, даводзiў якая зь iх можа быць «добрая пара». Першае зьдзiўленьне змылася прыплывам злосьцi: што за благi жарт выдумаў Антось? На правым ягоным плячы вiсела, напханая нечым абношаная рудая, зрэбная торба.

— Гэ-гэ-гэ! — зарагатаў цяпер сухiм сьмехам Дзяркач. — Ну што, добра напалохаў цябе? Дык што, згубiў Шпуньцiху?

Усьмешка зь кпiнамi няпрыемна скрывiла дзяцюкоў твар.

— А хто яе ведаiць, куды яе чорт панёс!

Янукоў голас гучэў горычай рашчараваньня. Зьбянтэжаны Антосевым зьяўленьнем, засаромлены тым, што цётку згубiў у лесе, ён злаваў на сябе больш чымся на гэтага нахабнага дзяцюка. Здавалася, адылi, што той кпiць, забаўляецца зь цябе. Правай рукой Антось агарнуў зрэбную торбу, што зьвiсала з пляча на палатнянай шлейцы, ды гладзiў яе, быццам у ёй ляжаў скарб вялiкi. Левай рукой узяў Янука за плячо й зусiм пасяброўску, зычлiва зiрнуў шлопцу ў вочы.

— Ня злуй, браток, зараз табе ўсё раскажу. Толькi во давай, — азiрнуўся Антось вакол сябе, — з дарогi сойдзiм, каб нас тут нiхто ня ўвiдзiў.

— Ну

а калi хто ўвiдзiць, дык i што? — агрызнуўся Янук, ды таргануў плячо, каб вызвалiцца ад Антося. Але дзяцюкова рука яшчэ больш, быццам клешчамi трымала яго.

— Ты, мусiць, зь мяне кепiкi строiш? Нашто я табе? — злаваўся Бахмач.

— Пажджы, чакай во… Хадзi з дарогi, сядзем, раскажу.

Ён цягнуў Янука за руку. Заглыбiлiся ў гушчар. Спынiлiся ў прагалiне ля шырокага пня бярозы. Дрэва, вiдаць, аб'ёмнае было. Тут-жа ляжала вялiкая куча гальля.

— Вiдзiш во, якое дрэва, зладзеi, звалiлi. Гэта-ж, пэўне, у «саюзную Гiрманiю» паехала. Тут-жа лес самы найлепшы высякалi. Цьфу, зладзеi! плюнуў Дзяркач.

Ён разгледзiўся. Падшыўка пушчы засланяла iх ад дарогi й толькi зыркае, дападлiвае, мабыць, вока магло-б iх адтуль угледзiць. Янук пазiраў на кучу трэсак, пiлавiньне вакол цьвёрдага, роўнага пня, параськiдванае навокал гальлё, сьляды колаў. Адсюль нядрэнна можна было бачыць скрыжаваньне дарогi.

— Дык от, братка, садзiся. Цябе, пэўня, цiкавiць, што папрасiў я цябе злыдня гэтага знайсьцi й за табой сьледам iду. Га?

— Ага, — буркнуў Янук i скоса зiрнуў на дзяцюка. Ён сеў на пень, а Анатось стаяў побач, разглядаўся па лесе й гаманiў зроўнаважаным, як бацька да сына, голасам.

— Я цябе папрасiў памагчы, бо хацелася мне цябе праверыць. Знаiш, я ведаю, што хлапец ты нядурны, ну алi гэтага мала…

— А навошта табе мяне правяраць? Што я твой служка, парабок цi якая яшчо трасца?

Пахла малiньнiкам. Янук разглядаўся, цi не пазiрае дзесь ня яго спад бярозкi прыгажун якi, хоць яшчэ й ранавата на грыбы было. Над трэскамi й пiлавiньнем гудзеў вялiкi руды чмель. У вяршалiнах хвояў ямыгнула шырокiм хвастом-памялом вавёрка.

— Але-ж ты, братка, i чэпiшся! — гаварыў Антось.

Голас войстры, як брытва. Янук спасьцярог гэта й мяркаваў, што дзяцюк хоча выгаварыцца.

— Многа чаго нi знаiш. Некалi будзiш вiдзiць, што й чаму. Цяперака-ж ведай, што я да цябе, як старэйшы, прыйшоў пагаварыць i параiцца. Усё гэта трэба. Увiдзiш. Я прыйшоў да цябе, хоць мне твая помач нiнадта й трэба была. Вiдзiш, я даўно знаў дзе ёсьцiка Лявон.

Янука пеканула, быццам джала пчалiнае. Гэта ўжо цi нi зашмат. Проста зьдзекi. Але ў час стрымаўся. Зiрнуў на Антося зь недаверам i насьцярожанасьцю. Той прысеў побач на траве й лашчыў пузатую, нечым мяккiм набiтую торбу.

— Ты знаў дзе ён ёсьцiка?

Антось адно зiрнуў на хлапца й усьмiхнуўся.

— Дык навошта зводзiш мяне?! — устаў злосны Бахмач. — Знаў i мне нi сказаў, прасiў мяне сачыць за Шпунтовай гаспадаркай. А я, як дурны, паслуха, сяджу, час iдзець, а бацьку памагчы нiма каму. От i выкiваў. Чорт знаiць, што робiцца! Пайду дамоў. Трэба я табе, я кабыле другi хвост!

— Пачакай, Янук, ня злуй, нi сьпяшы. Зараз пойдзiм да гэтага басяка Лявона! — затрымаў Антось юнака рукой.

— Чаго мне, на якога чорта мне ён? — адпiхнуў Янук Антося. — Сам iдзi. Ну цябе!

— Што гэта з табой, хлопец? — не адставаў Антось, спынiўшы Янука. Забыўся можа, як ён разам з Косьцiкам з твайго бацькi зьдзекваўся, га? Ня хочаш паглядзець, як бандзiт упадзець пiрада мной на каленi, рукi будзiць цалаваць, каб нi забiў яго? Га? Хадзi?

Янук спынiўся. Памяць уваскрасiла вобраз у хаце. Косьцiк Сабакевiч сiлай бацьку гарэлку лiе, iкону напокуцi б'е, а гэта гнiда, Лявон, як сабачка ўслужлiвы, збоку рагоча, Косьцiку памагае. Боль заскроб сэрца. Як-жа такую нагоду ў нябыт пусьцiць? Цiкава, вельмi цiкава будзе паглядзець як Антось з тым сабакам рахункi наводзiць будзе.

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Наследник пепла. Книга III

Дубов Дмитрий
3. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга III

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар