Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Янук, прашу, прасьцi мяне.

Голас, як на дзiва, быў чысты й выразны.

— Чуў, Янук?

Бахмач зь няўцямнасьцю стаяў i пазiраў то на Антося, то на Шпунта, ашчаперыўшага ягоныя карэлыя ногi.

— Цяпер цалуй яму ногi! — крыкнуў Дзяркач.

Нашто ўжо перапалоханы выглядаў Лявон, як быццам у трасцы дрыжэў, але нейкая непераможная сiла, магчыма апошняя макулiнка чалавечае годнасьцi, не дазваляла яму нагнуцца колькi сантымэтраў i прылажыць вусны да карэлых юнаковых ног. Павярнуў спацелы твар набок i зiрнуў на Антося. У позiрку гнязьдзiлася роспач зьмешаная зь вялiкай нянавiсьцю.

Антось нацэлiў рэвальвэр проста

ў скроню.

— Кажу астатнi раз: цалуй Януку ногi, абедзьве нагi! Болi паўтараць ня буду!

У хаце запанавала поўная цiшыня. Янук, потам аблiты зь вялiкага паднечаньня й зьбянтэжаньня, чуў, як з грудной клеткi на волю рвалася сэрца. Млоснасьць гнула каленi. А збоку — сухi, шорткi Антосеў твар i нейкi джгучы голас.

Перш на правай, а пасьля на левай ступнi адчуў гарачае, перарыванае дыханьне й мокрую мяккасьць. I гэта апошняя, як маладая жгучка, апякла юнака; ён хацеў iрвануцца, ўцячы, але ўчэпiстыя рукi трымалi ягоныя ногi. У той час агiда й нейкi жывёльны нясмак, навытлумачальная брыдота агарнула ўсю яго iстоту. Было-ж некалi, што Тапсiк яму ногi лiзаў i ён з гэтага цешыўся. Але гэтта, мусiць, ня сам фызычны стык так агiдна дзейнiчаў, як можа сьвядомасьць нiкчэмнасьцi й нiзкасьцi гэтага чалавека. Дый наагул, цi мог у той час Янук усьвядомiць, што запраўды дзеiцца? Цi не занадта раптоўна гэта ўсё прыйшло? Яшчо ўчора нiчога падобнага ня мог-бы ў сваей галаве ўявiць.

Антось падняў сваю правую нагу, паставiў чаравiк на Лявонаву шыю.

— Во так, ня стыдайся, басяк! Ты-ж — народная ўлада. Дык ты народу гэтаму, на чыей сьпiне ты, паразiт, сядзеў, цалуй цяпер ногi!

Чаравiк нацiскаў. Лявонавы вусны прыцiснулiся цяпер да карэлае правае ступнi. Гэтага было зашмат. Янук iрвануўся i ў той час, як Антосеў чаравiк нацiскаў на Лявона, раптоўна скочыў, вызваляючы ногi зь мядзьвежых Шпунтовых абдымкаў. Бахмач адбегся ў кут. Зьдзiўлены раптоўным Януковым скокам, Дзяркач адыйшоўся ад Лявона.

— Устань! — крыкнуў. — Адыйдзiся назад, да сьцяны!

А тады зачарпнуўшы паветра, не сьпяшаючыся, пачаў лагодным бацькоўскiм тонам да Янука: — От вiдзiш, Янучок, якая гэта скацiна. Я нi дзiўлюся, што ты адскочыў, бо так брыдка. Ну алi што скажаш? Выбачыш яму, цi не?

Пытаньне павiсла ў паветры. Зьбянтэжаны Янук пазiраў на Дзеркача й адно зь вялiкiм намаганьнем зiрнуў на абрыдзелага Шпунта.

— Ты сабе падумай, цi, каб ён быў на тваiм месцы, што тады было-б? Выбачыў-бы ён табе, цi што?

I запраўды, сьвет абкруцiўся й зiрнуў на Янука зусiм iншым, жахлiвым, бязьлiтасным бокам. Гэны зьненавiджаны дзяцюк у куце, цяпер зусiм стаптаны, панiжаны, гэта тойсамы, якi ў iншым часе й месцы вынырнуў бязьлiтаснай пачварай, што зь ягонага бацькi зьдзеквалася. I дрыжыкi жаху мурашкамi прабеглi па Януковым целе.

— Гэты басяк, калi ён верх над людзьмi дзяржаў, саўсiм нi зь кiм ня лiчыўся. Ён быў проста што скацiна. Для яго нi Бога нi было, i нiякай увагi, нiякай спагады да свайго брата-сермяжнiка. Алi Бог усё вiдзiць. От прыйшоў i ягоны час за грахi расплачвацца. Ну але, Янук, ты сабе падумай: от цяперака наш над iм верх. А каб так сталася, што гэты галаварэз зноў над табой верх узяў, дык ён бы цябе памiлаваў? От ён цяпер, хоць, праўда, i пад прымусам, але-ж табе ногi цалаваў ды прабачэньня прасiў. Вiдзiш, што гэты паўзун робiць, абы толькi сваё нягоднае, паскуднае жыцьцё ўратаваць. Сам вiдзiш. Дый што тут вiдзiць? Ён i быдлам станецца, абы сваю прадажную, нягодную скуру выратаваць.

А посьля, нi дай Божа, каб да цябе дабраўся, тады нi жывацей, ён табе спуску на ногаць нi дасьць. Гэта, Янучок, басяк гэты iз сама найгоршых падонкаў у нашым народзе. Лавiць iх трэба й душыць, як клапоў, каб i заваду ня было. Мы iз табой от судзiм гэтага клапа й я думаю, што табе ня трэба казаць якi ў нас будзiць прыгавор. Сам падумай.

Антось устаў, пiльна зiрнуў на Лявона, што стаяў ля сьцяны, выняў зь кiшэнi патроны, адкiнуў у рэвальвэры барабанчык i, уважна трымаючы Шпунт на воку, ладаваў зброю. Лявон паварушыўся.

— I ня думай, басяк! Нi ўдасца!

Гатовы да стрэлу наган iзноў нацэлiўся ў Шпунтову галаву.

— Зьдзявай боцiкi! — гаркнуў Дзяркач.

Шпунт лыпаў вачмi, пазiраў то на Янука, то на Антося.

— Ты чуў, цi не? Зь мёртвага-ж сьцягваць ня буду!

I зноў грымнуў стрэл. Янук чхнуў ад смуроду пораху.

— Сядзь i зьдзявай, клоп!

Больш Лявона спанукаць не давялося.

— Дык от, Янучок, ты будзь судзьдзя. Ты зробiш гэтаму чалавеку прыгавор. Добра?

Януку здавалася, што навокал яго адбываецца нейкая недарэчнасьць Ды няпраўда. Нiкчэмнiк у куце, — тойсамы, што пад Антосевым прымусам ногi ягоныя цалаваў, - гэта-ж ня хто iншы, як калiшнi «драгомiшч-акцiвiст», той, пра каторага некалi вясковыя дзяўчаты казалi, што «не сваей сям'i вывадак». Вунь ён, нiкчэмненькi ў голасьцi сваей, жывёлiна з жывёл…

— Ну дык як? Што скажаш?

У Антосевым голасе гучэла нотка лагоднае нецярплiвасьцi.

— Прыгавор? Як, якi гэта прыгавор? — з поўнай няўцямнасьцю спытаў Янук.

Антось устаў, узяў з кута стрэльбу, хутка адчынiў замок i выкiнуў адтуль патрон. Ён нанава ляпнуў замком, увесь час ня зводзячы вачэй са Шпунта.

— Прыгавор? Гэта значыць, што маем зрабiць з гэтым басяком, от што. Калi скажаш, што ён на сьмерць заслужыў, дык тут-жа яго й застрэлiш. А калi не… Ну дык як?

Янук апусьцiў галаву. Антось сунуў яму ў рукi стрэльбу.

— На, дзяржы.

Янук аблапiў кодаўб стрэльбы, пазiраў перад сабой й нiчога ня бачыў. А думкi хаосам, адна другой наперагон, роiлiся ў галаве. «Як гэта от так забiць чалавека? Калi я скажу забiць дык i заб'ём…»

Ён зiрнуў на Лявона. Няўжо лёс гэтага чалавека ў ягоных руках?

— Я… Я нi знаю… — сказаў дрыжачым голасам.

— Калi нi знаеш, дык прыпомнi колька гэты пацук, гэта камунiстычная ханжа нашых добрых людцаў у бальшавiцкiя крывавыя лапы выдаў, от як. Кумекаеш? Як цябе вош цi клоп грызець, дык ты што, яго можа шкадаваць будзеш? Так i гэтага во… Ён-жа ў народнае цела ўпiўся, кроў нашу ссаў…

Янук навет ня бачыў, як няўклюдна, быццам гнаявыя вiлы, стрэльбу трымаў.

— Стой, чаго ты стрэльбу так дзяржыш? Гэта-ж нi качарга табе! Во так, глядзi!

Антось палажыў наган на стол, маланкавым рухам выхапiў ад Янука стрэльбу й нацэлiўся ў Лявона.

— Во так, прыцiсьнi гэту качаргу да пляча, левай рукой падпiрай зьнiзу, а правай, значыцца ўказальным пальцам нацiскай на курок. Вiдзiш? — тлумачыў Дзяркач. — Цяпер тутака правым вокам глядзi на мушку й цаляй яму проста ў грудзi цi ў галаву. А як страляць дык толька правым пальцам курок нацiсьнеш i шлёп. Кумекаiш? Толька крэпка прыцiскай прыклад да правага пляча й левай рукой дзяржы моцна зьнiзу, бо як нацiсьнеш курок то можыць яна цябе моцна ў плячо таўхануць. Ну й каб куля пайшла куды цаляiш то трэба, каб стрэльба саўсiм нi здрыганулася. Вiдзiш? На.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия