Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Раптам нарадзiлася думка. Падсьведама адчуваў Бахмач, што гэта й быў той асноўны, галоўны адказ, да якога вобманцкам, саматугам дабiраўся. Запраўды, калi прыняць мяркаваньне, што Немцы, як Палякi цi Маскалi, прыйшлi на гэтую пакрыўджаную зямлю як рабаўнiкi, новыя паны, махляры, прыгнятальнiкi, дык усё, што навокал адбывалася становiцца ясным, як сьветлы сонечны дзень. Немцы ў лiку ворагаў! Жахлiвая, але праўдападобна добра абаснованая, думка. Адно якая-ж будучыня? Цяпер во спалiлi, разам з жывымi людзьмi, Залатуху. А можа гэткiх злачынаў будуць яшчэ сотнi цi тысячы?

Жах, жах!

У ваблiччы такога нячуванага варварства якое

значэньне мае тое, што народ атрымаў права навучаць дзетак у школах у сваей мове, цi тое, што ёсьць пару газэтаў цi часопiсаў беларускiх? Якую вагу мае беларуская нiжэйшая адмiнiстрацыя? Цi калi якi шваб зьбярэ сваюэ здысцыплiнаваную банду, возьме на прыпрэжку якiх Украiнцаў, як у Будславе, ды задумае паехаць i спалiць цэлую вёску разам з жыхарамi, у тым лiку дзеткамi, жанчынамi й старымi, усiмi зусiм безбароннымi й нявiннымi людзьмi, — дык цi яго спынiць якi старшыня вёскi цi старшыня воласьцi зь беларускай адмiнiстрацыi? Няхай адно пiкне, сам першы кулю ў лоб дастане. Гэта хто калi чуў цi бачыў, каб Немец слухаў якога чужога задрыпанага старшыню воласьцi?

А калi так, дык значыцца гэта мясцовая, свая адмiнiстрацыя ня мела ў вачох акупанта зусiм нiякая вагi. Ды не, пачакай-жа. Нейкую вагу мела бо для нечага-ж яму была патрэбная. А для чаго? Зусiм ясна: яна памагала акупанту зьбiраць харчы, падаткi, гнаць людзей на працу, iншымi словамi — ссаць жывыя сокi з паняволенага народу. Няйнакш, так яно й было.

I на пацьверджаньне гэткiх сваiх выснаваў Янук пачаў згадваць нямецкiя зьдзекi над сваймi людзьмi, якiя ён сам бачыў. Амаль ня было чаго згадваць, адно хiба той вуж хурманак, што на гару глыбоцкага пяшчанага гасьцiнцу ня мог з наладаванымi вазамi ўзабрацца, а ён iз Дуняй задалёку прыглядалiся як Немцы сялянаў лупцавалi. Мо й шчасьлiвы, што большага ня бачыў. Ня дай, Божа, бачыць якую Залатуху, цi трапiць у рукi польскай, пад нямецкай камандай, палiцыi, ды стануць перад руляй стрэльбы на расстрэл. Або цярпець цi гiнуць разам з Жыдамi. Жыды, якiя-б яны ня былi, усё-ж гэта людзi. I калi гэта праўда, што Немцы пагалоўна iх вынiшчаюць, дык ганьба Немцам! Што гэта за народ такi? Немец — вораг! Немец — кат беларускага й iншых народаў. Значыцца, як выглядала, найбольш зьдзеклiвая сiла на сьвеце ўзьлезла нам на плечы. Вось адкрыцьцё!

Янук i задаволены быў з таго, што ён сам, бязь нiчыя помачы, дайшоў да разгадкi такое тайны. Не сказаў яму пра гэта простымi словамi анi Антось Дзяркач, анi Кастусь Падгайскi, анi хто iншы. Пэўне-ж, яны пра гэта ведалi, але чамусьцi яму, проста ў рот, пажваўшы, улажыць не хацелi. Хто-ж iх ведае… Цяжка было сумлявацца, што такiя разумныя й пранырлiвыя дзядзькi ня бачылi таго, што яму, як-нiяк, наiўнаму юнаку, раптам стала зусiм зразумелым. Трэба будзе калi, як кажуць, проста з мосту спытацца iх пра гэта.

Тымчасам, думкi вялi далей. Калi Немцы ёсьць нашымi ворагамi, дык на iх палягаць нельга. Наадварот, каб свайго дамагчыся, дык мо калi змагацца зь iмi прыйдзецца. Але як i чым? I каго на помач клiкаць? I як змагацца з такой магутнай, няпераможнай сiлай?

Рад i ня рад быў Янук з прычыны такога жахлiвага адкрыцьця. I ў гэныя юначыя гады падсьведама адчуваў, што яму наканавана было не стаяць бязьдзейна з боку. Ясна, можна было рабiць i так, як захоўвалася вунь бальшыня людзей: пасыўна прыглядалася ўсей гэтай разьнi, забойствам, вынiшчэньню свайго насельнiцтва. Абы iх не краналi. Ого! Што не, дык не! Янук да такiх авечак сябе не

залiчаў. Ужо калi прыйдзе момант, што да сьцяны прыпруць, дык ён бяз супрацiву ня дасца. Але, цьфу! Усё-ж, якая дурнiца зь яго: перш, — i самае галоўнае, — трэба ня дацца, каб якi чужы цi свой нячысьцiк да сьцяны цябе прыпёр. Гэта самае галоўнае!

Што, прыкладам, сталася-б, калi-б вораг наважыў зрабiць зь Лiтоўцамi тое, што зрабiў з Залатухай? I гэтта-ж недалёка чыгунка, i тут можа бальшавiцкая галота вылезьцi з Гаравацкае пушчы й падлажыць мiну на чыгунку, раськiдаць у вёсцы якiя афiшкi цi каго сiлай забраць у свае банды. Могуць справакаваць Немцаў, каб i ў вадносiнах да Лiтоўцаў ужылi меры ваеннае адказнасьцi. А калi спосаб пакараньня нявiннае Залатухi быў ня прыпадковым, а нейкай нормай ваеннага часу, дык колькi беларускiх вёсак i колькi людзей можа пайсьцi яшчэ з дымам?

Янук пазiраў на сваю мiрную, залiтую летнiм сонцам, вёску. Танула яна ў садох i прысадах. Нiвы палавелi жытам, зелянелi ярыной, а дзьве сосны шапталi сабе сакрэты на могiльнiку. I тады спрабаваў Янук уявiць, што аднаго дня ягоную родную мясьцiну, як нядаўна Залатуху, возьмуцца языкi агня папялiць… Ды не! Адганяў думкi, як статак назойлiвых аваднёў.

Гэтак, заглыбiўшыся ў бязвыхаднае, Янук зыйшоў з Гараваткi й адно ля гумна пачуў бацькаў голас:

— А ты дзе гэта бадзяешся? Бяры во граблi, пойдзем у Пральлю пракосы варочаць.

22

У Гаравацкай пушчы часта пераклiкалiся совы, а ў вёсцы не гарлапанiлi яшчэ першыя пеўнi. На чыстым зорным небе рагацiнай вырысоўваўся гiгант Архiп. Лагодны заходнi ветрык ледзь варушыў лiсьцямi дрэваў. Паважна й таямнiча пахiлiўся паточаны шашалем крыж. Дзесьцi на гасьцiнцы ў лесе затарарахалi па карэньнi калёсы, а ў Лiтоўцах спрасоньня лена загаўкаў сабака. Хто там на гасьцiнцы ў гэту пору ехаў? Палiцыя, цi хто? На станцыi ў Гацях, як заўсёды, кiпеў нiколi няспынны рух. Калi мясцовае насельнiцтва спала за пазачынянымi загадам дзьвярмi, на вулiцах, чыгунках i дарогах гаспадарылi людзi ў мундзiрах.

Апрануты ў летнюю сьвiтку, Антось абмацаў нож за пазухай, выцягнуў зь кiшэнi й пачаў смактаць сакавiтую, што проста таяла роце, ранэтку ды цэлы час пiльна ўзiраўся ў адзiн пункт. Калi гэты недабiтак задумае наведаць бацькоў, дый калi мае прыйсьцi па яго, каб яму «лясьнiчоўка бокам вылезла», дык гэта, здавалася, адзiная дарога, на якой яго неспадзеўкi можна злавiць. Знаў Антось гэту Гаравацкую сьцежку, што вяла ў пушчу, як сваю даланю. Ведаў на ёй кажны гарбок, ламень, ямiнку, кажную пахiльнасьць цi зьмяiную крутасьць. А месца сабе выбраў такое, што падарожнiк нiяк не спасьцеражэ. Прылёгшы-ж збоку, яго можна вельмi лёгка асачыць. Iншая рэч, калi-б чалавек з сабакам зьявiўся. Тады небясьпечна. Але ў запасе меў наган. А тымчасам сядзеў на камянi, кусаў ранэтку й думаў.

Насамперш — Нiна. Калi-б зацяжарыла, цi ня прызналася-б яму? Дый вiдаць было-б, як папаўнела-б. А жанчына дамагалася, каб шлюб узяць ды ўжо не намякала, а проста патрабавала, каб дзiця мець.

— Я з гэным старым лунем колька пражыла… Ён, аказваецца, толька сiлу цяглавую хацеў мець, а не сям'ю. А ты што? Дзяцей баiшся?

Нязручнае становiшча. Трэба было тлумачыць тое, пра што Нiна слухаць не хацела.

— Нiначка, любая мая, — пачынаў лагодным, цiхiм голасам. — Цi ты ўжо забылася, як мы проста зь пекла выратавалiся? Цi цяперака той час, каб дзяцьмi абзаводзiцца?

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Восхождение Примарха 4

Дубов Дмитрий
4. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 4

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3