Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Янук скончыў чытаць, яшчэ прыгледзiўся вялiкаму й прыгожаму шрыфту ды аддаваў загад Захаруку.

— Ды навошта яна мне? Павесь на сьцяну.

— Сьмерць, сьмерць ды сьмерць. Здорава! — сказаў Тодар Кмiт.

— Ну а што ты думаiш, Немiц з табой цацкацца будзiць, калi нi паслухаеш? — сказаў Уладзiмер Пятух. — Парадак трэба-ж…

— Ну парадак трэба. Дый глядзi, многа камунiстаў пахавалася.

— Ну а пра Жыдоў ня чуў болi? — пытаўся Захарука дзед Якуб. — Што зь iмi? Чаму iм права нiякага?

— Людзi кажуць, што Немiц iх здорава прыцiсьнiць. Нiбыта ў Польшчы пазганяў iх i

дзержыць асобна ды на работу пад канвоем ганяiць. А так нiякiх правоў нi маюць. Хто-ж яго ведаiць, што ён тутака зь iмi рабiць будзiць. Ужо каму як каму, а Жыдом, вiдаць, ад Немцаў пападзецца.

Гутарка расплылася. Кажнаму рупiла свае думкi пра пачутае выказаць. Да гурту ля Ўладзiмеравай клецi тымчасам прывалюхаў Сымон Пятух. Аброслы твар, з роту тарчэла смуродная казiная ножка. Зашмуляная сьвiтка, неадлучная аладка-кепка на галаве. Згорблены, ён, быццам напалоханы заяц, асьцярожна кiваў на бакi, як-бы баяўся каб хто на яго сабаку ня спусьцiў.

— Эй, Сымон, як тамака калхоз твой? — жартаваў Алесь.

Лiтоўскi гультай ня прывiтаўся зь людзьмi, дый не хацеў, вiдаць, усiм на воку быць. Калiшняя пэўнасьць i нахабнасьць зьнiклi iз зношанага твару. Заклапочаны, ён ня мог людзям проста ў вочы глядзець.

— Дык-жа… Яно-ж, гэтага… — пачаў нязьвязна, пазiраючы на поўныя кпiнаў твары. — Ты-ж, Алесь, знаiш, што людзi ўжо свой статак i ўсё другое разабралi й таго каўхозу як i ня было… Ды, значыцца, чорт знаiць, што Немiц зробiць…

— Якi-ж такi зь цябе гаспадар, калi ўся твая гаспадарка распаўзлася?

— Ат, кiнь Алесь, кепiкi строiць.

— А дзе-ж Шпунт i Павалiцкi Хвёдар? — спытаў Тодар Кмiт.

— Ды нiдзе ня вiдаць, — адказаў Уладзiмер Пятух. — Ня чуў, Сымон?

— Ня чуў. Можа дзе каля дому хаваюцца.

Калгас разьвязаўся бязь нiякiх «урачыстых мiтынгаў» i пануканьняў, як толькi людзi пранюхалi, што прыгонная ўлада галаву скруцiла. А тыя першыя нефартунныя перадавiкi кажны сваё, быццам згаварыўшыся, дамоў пацягнулi. Сявенькавы-ж хлявы, дзе трымалi агульнае дабро, пусткай цяпер сьвяцiлi.

5

На паўночна-ўсходнiм водшыбе Гацяў, на абшырным плоскiм сугры, у засенi лiпаў, клёнаў ды бярозаў, прытаiлася на выгляд шустрая, iз аднэй, наводля конусу, вежай, малая драўляная царква. Пабудаваная, згодна мясцовых многалетак, яшчэ за прапрадзедаў сiвых, яна, вiдаць, у гэны адлеглы час зьмяшчала ў сябе падчас малебенаў сьцiплы мясцовы гурт вернiкаў. Здаравенныя круглякi хвоi, здольнымi рукамi дапасаваныя й аснованыя ў хворме крыжа на каменнай аснове трывалка вытрымалi напор лiхалецььцяў часу. Звонку сьвятыню пакiнулi без ашалёўкi. Галоўныя дзьверы й карнiзы ды абрамоўкi вокнаў мясцовыя мастакi аздобiлi нацыянальнымi, павыразанымi ў дрэве арнамэнтамi. Нутро абабiлi дошкамi, а дбайлiвыя рукi мастака ўпрыгожылi сьцены размалёўкамi рэлiгiйных здарэньняў. Каторы з гэных сiвых прадзедаў, мастак-самародак, аздабляў нутро, ён унёс у царкоўнае мастацтва лёкальны элемэнт. Прататыпамi апосталаў i сьвятых ажылi людзi зь мясцовымi рысамi, адзеньнем, прасякнутыя сокамi роднае зямлi, што ведалi цану поту й балючага мазыля. Калi голуб, як дух сьвяты, на аднэй iконе лунае ў паветры над Ярданам, дык на iншых жаваранак

спадарожнiчае сьвятым мучанiкам у iхных вандраваньнях для праслаўленьня Ўсявышняга й загаеньня ранаў блiжняга.

Асаблiва мясцовы калярыт ажываў на Сёмуху, калi зьмешаны з ладанам пах бярозак дурманiў галаву, лёгкi вецярок лашчыў шматкаляровыя касынкi на галовах схiленых у малiтве жанчын, што ў набожнай скрусе згуртавалiся перад аўтаром i вонках сьвятынi.

Як грацыёзная дзеўка, апранулася ў сваё пышнае хараство прырода. Урачыста шапталiся вакол гонкiя бярозы, лiпы й клёны, у пчалiным гудзе млелi краскi. На ўзлесьсi, ля шэрагаў калёсаў, адганяючы нястомных аваднёў, фыркалi конi й гiмнам спад неба суправодзiлi голас сьвятара галасiстыя жаўранкi. Зiрнуўшы на грамаду вернiкаў на ўлоньнi прыроды, прыслухаўшыся хваласьпевам хору, ды водгукам жыцьцядайнай вясны, трэба было лiтаральна згадзiцца з тым, што «ўсялякае дыханьне хвалiць Госпада».

Царква нагадвала прыгожа змайстраваную цацку, умела й арганiчна ўпiсаную ў мясцовы пэйзаж. Але ад часу сiвых прапрадзедаў, за доўгiя й часам бурлiвыя дзесяцiгодзьдзi, ня вытрымала яна столькi глуму, як за кароткiх паўтара гады бальшавiцкае акупацыi. Насамперш улады зрабавалi зь вежы звон, а мясцовыя бязбожнiкi-актывiсты, у хмельным прыплыве вандальскага камунiстычнага энтузiязму, выламалi дзьверы, пабiлi вокны, зьнявечылi iконы, дэкарацыi й царкоўныя кнiгi. Як бедная й зганьбаваная сiрата, мiж магiльных помнiкаў, чакала сьвятыня новага ўваскрошаньня й сьвятлейшых дзён.

Царква калiсьцi належала да Слабодзкае, кiлямэтры чатыры з гакам адлеглае парафii. Гактары два царкоўнае зямлi спанукалi вернiкаў яшчэ за часоў польскае акупацыi пабудаваць гэтта новую й большую сьвятыню. Прырост мясцовага праваслаўнага насельнiцтва патрабаваў гэтага. Чужыя ўлады не дазволiлi, бо йшло гэта ў разрэз зь iхнай плянавай асымiляцыйнай палiтыкай. Тут-жа побач, быццам дзеля таго, каб задэманстраваць хто тут валадар i ў якой мове Бог нiбыта лепш модлы разумее, вырасла новая аграмадзiна мураваны польскi рымска-каталiцкi касьцёл.

Зь няпамятных часоў малая гацкая сьвятыня ажывала колерамi рэлiгiйнага фэсту на Сьвятога Яна. Гэтак было й падчас польскага глуму. У сьвяты дзень босыя сялянскiя ногi вандравалi сюды навет з далейшага навакольля й зусiм невялiкая доля вернiкаў магла ўмясьцiцца ў сярэдзiне сьвятынi, бальшыня-ж малiлася на траве перад фронтам яе. Побач, у некаторай адлегласьцi, на сталох пад палатнянымi стрэхамi гаспадарылi розныя крамнiкi, пераважна з цукровымi прадуктамi, рознымi булкамi й абаранкамi, марозiвам i багацьцшм лёгкiх напiткаў. Традыцыйна з фэсту без гасьцiнца для дзетак цi раднi нiхто не вяртаўся.

Хоць ад часу новага «вызваленьня», гэтым разам з захаду, да фэсту Сьвятога Яна быў надта-ж скупы лапiк часу, традыцыя веры спанукала да акцыi новага аднаўленьня. Мясцовыя руплiўцы, паразумеўшыся iз слабодзкiмi сьвятарамi й здабыўшы дазвол у нямецкай камандатуры, закасалi рукавы. Вымялi, пазьбiралi й спалiлi на вогнiшчы агiдны бязбожнiцкi хлам, памылi падлогу, сьцены, аўтар, iконы, падсьвечнiкi й харугвы. Таму, што бязбожнiкi панiшчылi царкоўныя кнiгi, наказалi сьвятаром, каб захапiлi свае.

Поделиться:
Популярные книги

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Болтливый мертвец

Фрай Макс
7. Лабиринты Ехо
Фантастика:
фэнтези
9.41
рейтинг книги
Болтливый мертвец

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок