Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Многа каго людзi па паперках пазналi. От-жа на двары многа сьледчых дакумантаў валяецца параськiданых. Гэта-ж, мусiць, нячыстая сiла, зьбiралi ўсё ў кучу, каб спалiць, ды ня ўсьпелi. А вецер параськiдаў. Значыцца там судовыя й сьледчыя паперы iзь зьнiмкамi й прозьвiшчамi. Найболi Бiларусаў, а ёсьць Палякi й Жыды таксама.

— I Жыды забiтыя?

— А як-жа. А з нашых, кажуць, дык многа папалася гэта каторых нахапалi апошнiм часам пiрад прыходам Немца. Глыбокае, кажуць, Немiц разбамбiў адразу дык тады энкавудэ i ўся бальшавiцкая ўлада пяткi падмазала. Колькi дней

нiкога ня было й людзi пападчышчалi крамы, як i гэтта ў нас у Гацях. Але тады гэтыя, нячыстая сiла, вярнулiся яшчо назад i давай, хто папаўся пад руку, проста страляць, або ў Бярэзьвiчы… Дык от так масу народу нашага на той сьвет зьвялi. Ну i кажуць, нахапалi апошнiмi чадамi нашых грамадаўцаў…

Ледзь варушыў лiсьцем дрэў лагодны лiпеньскi вецер, нярухома стаяла побач гойдаўка. Ля Бураковых прысадаў журботна выў Ромка, а ў Тахвiлiным садзе трашчэла сарока.

— Каб яго халера, сабаку гэтага! — лаяў Пятух Уладзiмер. — Нiкому нi даецца, нiяк во нi прынадзiш. Саўсiм зьдзiчэiць.

Сонца за поўдзень хiлiлася. Позна ўчора Захарук з гораду вярнуўся. Сяньня ранiцай прынёс Пятуху Ўладзiмеру афiшкi й папрасiў, каб на клецi папанаклейваў. Ашныраўшы новае, Пiлiпаў Арсень, а там ужо i Аўдоля ягодка па вёсцы навiну разьнесьлi. Неўзабаве пачалi зьбiрацца людзi, iшлi яшчэ й цяпер.

— З гэтага боку, воддаль ад манастыра, — прадаўжаў Захарук, — выкапалi вялiзную яму й туды закатаваных ськiдалi. Я працiснуўся перазь сьцяну народу й прыгледзiўся: Божа мой, аж нос ад смуроду зарываiць. Як снапы, паськiдваны пластамi, толька што парубнём ня прыцiснутыя. Я спрабаваў лiчыць, але скора зьбiўся. У некаторых дзiркi ў патылiцах пазнаць можна. Гэта-ж так, нячыстая сiла, стралялi. А яшчо ў каторых дык петлi на шыях, а твары так зьнявечаныя, што нi пазнаеш. Бабы навокал галосяць, Божа ты мой! I ўжо надта-ж народ злуець, праклёны толька з вуснаў чуваць. От каб яму тыя каты бальшавiкi ў рукi папалiся, дык мусiць на кускi парвалi-б, скуру пасмамi дзерлi-б. Гэта-ж нi жарцiкi табе. Падумаць, што нарабiлi бальшавiкi!

Захарук закрыў твар рукамi й дрыжэў. У вачох сьвежай стаяла брацкая магiла нявiнных суродзiчаў.

— А ягодка-ж мая мiленькая, а Госпадзе мой! — войкнула Кмiтава Аўдоля. — Азьвярэлi саўсiм людзi. А што-ж гэта будзiць?

— Дык Немiц пушчаiць туды ўсiх, каторыя глядзець хочуць?

— Во, а чаму-ж не… Ён падахвочваiць яшчо, каб вiдзiлi людзi якiя людаеды гэтыя бальшавiкi. Немiц усю вiну за гэта на Жыдоў валiць.

— Але-ж ты кажаш, што й Жыды пабiтыя ёсьцека.

— Ага, ёсьцека, сам вiдзiў. Мужчыны, каторыя пазналi iх, паказвалi мне. Дык, гэта самае, тамака Немцы ваенныя для парадку стаяць, а народ усё чаргой iдзець глядзець туды. Адзiн салдат празь нейкую конаўку, каб усе чулi панашаму паясьняiць усё. Кажа хто нашых людзей катаваў i забiваў.

«Дзiравы шляхцiц» Паўлоўскi нiякавата азiраўся па бакох, мяркуючы дзе й як ды якое слова ўкiнуць. Пашанцавала яму. Цi прыйшло калi яму ў галаву, што мусiў-бы людзям за дабрату й стрыманасьць падзякаваць? А з другога боку загадка: чаму Косьцiк Сабакевiч i Лявон Шпунт яго ня выдалi? А можа выратавала тое,

што адзiн зь першых у калгас запiсаўся?

Цяпер бянтэжыў яго новы парадак. Што ён прынясе? Каму за ўладу ў вёсцы брацца? I цi нi спатрэбiцца зноў той начальнiцкi капялюш i абшмуляная тэчка?

— Ну а пра Бурака з бабай ня чуў? — пытаўся Захарука Ўладзiмер Пятух.

— А дзе падзеўся Антось Дзяркач?

— Яно-ж пра iх самiх ня чуў, але слухi ходзяць, што нiкаторыя зь цюрмы бралi ды ў Расею гналi. Дык можа й яны туды папалi, гэта значыцца калi яны ў Бярэзьвiчах былi.

— А ягодка-ж мая, гэта-ж нi дай ты Божа, каб i iх пабiлi. Як-жа гэта можна так над людцамi зьдзеквацца?

— Ну й што будуць з гэтымi забiтымi рабiць?

— Цяперака там Немiц ужо зганяiць людзей з коньмi, вывозяць некуды.

— Ну а як хто свайго знайдзiць?

— Трупоў раднi аддаюць.

Дзяд Якуб маўклiва сядзеў на лаве побач Захарука, ссаў сваю неразлучную люльку. Цяпер загаварыў.

— Дык кажаш многа там яго, каб яго макарэц, гэтага Немца? А хто табе во гэтыя паперкi на сьцяну даў?

— Дык, гэта-ж самае, казалi на рынку людзi, што Немiц раздаваў. Але мяне тады там нi было, ня вiдзiў што за Немiц. От я задзержыўся на рынку, гляджу — куча людзей, нешта чытаюць i гаворуць, дык i я туды. Нейкi дзядзька й мне афiшкi ўруку тыцнуў. Вязi ў свае сяло, — кажыць, — нiхай людзi чытаюць. Дык я й прывёз. Але мне здаецца, што я яшчо адну цi болi iх меў, ды запхнуў недзiка…

Кiнуўшы даўно патухлы недакурак, Захарук шарыў па кiшэнях.

— А цi многа там таго Немца, каб яго макарэц спапялiў? — пытаўся дзед Якуб.

— Ды ёсьцека. Вунь i на станцыi, i гiмназiю занялi, усюды iх. Але, гэта, кажуць, праездам. Ага, во яна, гэта самая паперына.

Ён выняў зь кiшэнi й разгарнуў невялiкi, як на дзьве бачыны сшытка, шэры лiст друку.

— Хто тут найлепi прачытаiць? — зiрнуў навокал дзядзька. — От ты. Янук, чытай, нiхай усе слухаюць.

Янук падыйшо-ў да Захарука, узяў пакамечаную паперку, прыглядаўся ей.

— Да жыхароў вызваленых тэрыторыяў! — пачаў юнак. — Вялiкая й няпераможная Нямецкая Армiя вызвалiла вас ад жыда-бальшавiцкага гвалту. Дзякуйце за гэта Вялiкамуi Правадыру Нямецкага Народу Адольфу Гiтлеру.

— Крапчэй ты, ядрыт тваю палку, бо нi чуваць!

— Ну добра, добра, чытаю-ж… Для канчальнай перамогi над бальшавiзмам вы мусiце падпарадкоўвацца й памагаць Нямецкай Армii. Для ўстаўленьня парадку й бясьпекi на вызваленых землях загадваецца наступнае: здаваць нямецкiм уладам усю зброю. За ўкрываньне зброi — сьмерць.

За супрацiў нямецкiм уладам — сьмерць.

Выдаваць нямецкiм уладам дэзэртыраў i ўцёкшых палонных з Чырвонай Армii. За перахоўваньне iх — сьмерць.

Па захадзе сонца, ад гадзiны восьмай у гарадох i мястэчках, да шостай ранiцы нельга хадзiць па вулiцах бяз пропускаў.

Жыды ня маюць нiякiх правоў. Адносна iх будуць выданыя спэцыяльныя загады. За перахоўваньне Жыдоў i помач iм — сьмерць.

У пытаньнях гаспадарчага й грамадзкага парадку, да часу ўстанаўленьня цывiльнае ўлады, зьвяртацца да мясцовае нямецкае камандатуры.

Поделиться:
Популярные книги

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Владыка морей ч.1

Чайка Дмитрий
10. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Владыка морей ч.1

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Антимаг его величества. Том II

Петров Максим Николаевич
2. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том II

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!